Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гражданско-патриотич.восп. Бардыга Л.В. нач.кл....doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
267.26 Кб
Скачать

Завочнае падарожжа: «Мое Отечество». 3 клас.

Тэма: «Побыт беларускай сям’і: хатняя мэбля і рэчы».

Мэта: азнаямленне вучняў з побытам, гаспадаркай беларускай сям’і.

Задачы:

1) пазнаёміць з прадметамі народнага побыту;

2) паказаць пераемнасць паміж побытам старажытных і сучасных беларусаў;

3) выхоўваць павагу да гісторыі сваей краіны;

4) развіваць пазнавальны інтарэс.

Формы і метады: паведамленні вуцняў, адгадванне загадак, дэманстрацыя хатніх рэчаў беларусаў.

Абсталяванне: экспанаты школьнай экспазіцыі

Ход:

Экскурсаводамі з’яўляюцца вучні.

Вучань 1:

Амаль усе пабудовы ў беларускай вёсцы рабіліся з дрэва, у асноўным з сасны, елкі, дуба.

Пры пераходзе ў новую хату са старай бралі агонь з ачага (гаршок з вуголлямі), пры запаленых свечах пераносілі абразы, абавязкова дзяжу, у якой замешвалася цеста для хлеба. Нязгасны вечны агонь хатняга ачага быў сімвалам сямейнага шчасця і дабрабыту. Калі вуголлі выпадкова гаслі ў ямачцы, гэта лічылася дурной прыкметай.

У старажытныя часы хата мела адзін пакой з мэтай зберагання цяпла. Да яе прыбудоўваліся сенцы, у якіх адгароджвалася невялікая кладоўка. Яна служыла для захавання збожжа, прадуктаў, бытавых рэчаў, адзення.

У вуглу, каля печы, знаходзіўся качарэжнік – месца, дзе стаялі вілкі для гаршкоў (ухваты), драўляная качарга, чапяла, памяло, мяцёлка і інш. Над вусцем печы, пад столлю, замацоўвалася жэрдка, на якой сушылі адзенне, тканіну.

Супраць печы, каля ўвахода, размяшчаўся гаспадарчы кут (“Бабін кут”). Там стаяла кадушка для вады, драўляныя вёдры, даёнка, апалушкі, сальніца, бельчык і інш. Над лавай на сцяне вісела кухонная паліца з посудам, побач – лыжнікі. Каля самых дзвярэй на круку вісела паўсядзённая верхняя вопратка.

Каля вугла печы знаходзіўся каневы слуп (конь), што служыў апорай для спальнага памоста, на якім ляжалі саламяны матрац, падушкі, пасцілкі. Вышэй, на ўзроўні лежака печы, былі ўладкаваны палаці.

Ніжэй вокнаў, уздоўж сцен, уладкоўвалі шырокія лавы. На скрыжаванні лаў, на покуце, ставілі хлебную дзяжу.

Вучань 2 :

Покуць (“Чырвоны кут”) – найбольш шаноўнае месца ў хаце. На покуці развешвалі абразы, убраныя ўзорнымі ручнікамі, пучкі асвечаных у царкве жытнёвых каласоў і траў. Людзі, якія заходзілі ў хату, адразу ж хрысціліся і кланяліся ў чырвоны кут, дзе вісела ікона. Восенню тут ставіўся самы першы сноп. А на ім каравай хлеба, пакрыты ручніком. Хлеб нельга было класці дагары, толькі, калі гэта памінальны стол. (Як напамін пра той свет, пра адваротны бок сусвету).

Вучань 3:

У зімовы час сялянская хата перетваралася ў рамесную майстэрню. Тут рабілі ложкі, посуд, плялі лапці, майстравалі прылады, пралі, ткалі, шылі адзенне, вышывалі, вязалі.

У доўгія зімовыя вечары сялянская хата асвятлялася лучынай, якую замацоўвалі ў спецыяльным прыстасаванні – лучніку. Лучына нагадвала смалісты корчык, што доўга гарэў і даваў яркае святло. Асветленне ў шляхецкіх маёнтках мела свае асаблівасці. Тут шырока выкарыстоўвалі васкавыя свечы, каміны, печы, абліцаваныя ўзорнай кафляй. Вокны шляхецкага жылля мелі большыя памеры і былі зашклёныя шыбамі.

Вучань 4.

У канцы ХIХ ст. сталі выкарыстоўвацца драўляныя лыжкі, канапы, крэслы, больш сучасныя сталы, табурэты. Ля сцен стаяў куфар для адзення, які быў дэкаратыўна аздоблены. Істотную ролю ў афармленні інтэр’ера адыгрывалі посцілкі, дываны, абрусы, што адлюстроўвалі багатую творчасць мясцовых майстроў.

А ручнікі?! І доўгія, і кароткія, з карупкамі, з арнаментам, абрадавыя і бытавыя. Дзіця нараджалася – яго прымалі на ручнік, паміраў чалавек – труну апускалі ў магілу на ручніках.

Вучань 1:

І абрусы, і ручнікі, і ўся бялізна была з саматканага палатна. І чым больш усяго гэтага было ў куфры маладзіцы, тым больш зайздроснай была яна нявестай. З куфрам дзяўчына ўваходзіла ў хату суджанага і сваёю працаю папаўняла яго з года ў год. А каб адпрасаваць бялізну існавалі наступныя прасы: качалка рабрыстая; прас, які награвалі на пліце печы, прас на вуглях. Дарэчы, вугалькі нашы продкі не надта любілі пазычаць, а калі пераязджалі ў новую хату, то абавязкова пераносілі і жар у гаршочку са старой печы – адбываўся рытуал перасялення агню.

Вучань 2:

Калі старая хата ад новай была далёка, то з сабою бралі не вуголле, а сімвалы агню – качаргу, вілы, чапялу… Печ карміла, лячыла, давала цяпло – без яе было не абысціся. А ўзімку пад печчу дзе-нідзе і курэй трымалі, а то і свінку.

Вясной печ абавязкова бялілі. Лічылася, што недзе за печкай ці пад печчу жыў хатнічак.

Настаўнік :

А зараз загадкі з роднае хаткі:

Маці – таўстуля, Стаіць сасна,

Дачка – красуля, На сасне лён,

А сын – перабор, На льне жыта.(Стол, абрус, хлеб).

Паляцеў на двор. (Печ, полымя, дым).

Расцілі, збіралі, тапталі, Сеў на вазок

Ткалі і на стол заслалі. (Абрус.) І паехаў на аганёк. (Вілы і чыгун).

Два браты пабеглі Белая кабыла

У рэку купацца. (Вёдры). Увесь лес пераела. (Печ).

Чорны конь На страсе сядзіць

Лезе ў агонь. (Качарга). І люльку курыць. (Комін).

Пакуль бацька нарадзіцца, Каля носа ўецца,

сын ужо находзіцца. (Агонь і дым). а ў рукі не даецца. (Пах з печы).

Повен падпечак

залатых яечак. (Жар у печы).

Настаўнік: Доўгімі зімовымі вечарамі жанчыны ткалі палатно, шылі, пралі, вышывалі. У гэты час вучылі грамаце дзетак – запрашалі да сабе хлопца “дырэктара”. Вясною малілі добрых духаў і Бога хутчэй абудзіць сілу зямлі, сеялі зерне. Летам ніколі не забываліся: “Што ўлетку прыдбаеш, то зімой з’ясі.” Восень – гэта час збору ўраджаю і час вяселляў.

Хата гэта мае нейкі абагульнены вобраз, а калі казаць пра час, то гэта, безумоўна, канец XIX пачатак XX стагоддзя.

Змяняецца час, змяняюцца каштоўнасці нашых суайчыннікаў. І толькі тая нацыя жыццяздольна, якая захоўвае і ведае сваі карані.

Настаўнік: Абагульняючая гутарка

Якія асаблівасці інтэр’ера сялянскай хаты захаваліся і дайшлі да нашых дзён?

Што не знойдзеш у сучасным жыллі?

Якія рэчы сялянскай хаты вы хацелі б мець у сваёй кватэры?

Якую каштоўнасць маюць для сучаснага чалавека прадметы даўніны?

Творчае заданне

Адшукаць разнастайныя рэчы беларускай хаты для выстаўкі “Знаходкі з бабулінага куфэрка”.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

1. Арлоў, У.А.Адкуль наш род. Апавяданні па гісторыі Беларусі: для мал. шк.-Мінск: ВЦ “ Бацькаўшчына”, 1996.

2.Казбярук,У.М.Спадчына: зб.:для мал.і сяр. шк. узросту-Мінск; Юнацтва, 1999.

Приложение 5