Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.21 Mб
Скачать
  1. Мірскі замак

Мірскі замкавы комплекс (Мірскі замак) - выдатны прыклад абарончага дойлідства XVI стагоддзя. Ён размешчаны ў пасёлку Мір у Гродзенскай вобласці Беларусі.

Самыя раннія збудаванні выкананы ў гатычным стылі і адносяцца да XVI стагоддзя. Гэты беларускі замак быў закладзены ў пачатку XVI стагоддзя князем Іллінічам. У 1568 годзе замак перайшоў у валоданне Мікалая Радзівіла, які дабудаваў яго ў стылі рэнесансу.

Уздоўж усходняй і паўночнай сцен замка быў пабудаваны трохпавярховы палац. Вакол узведзены земляныя валы з бастыёнамі на вуглах і ровам з вадой. У паўночнай частцы разбіты сад у італьянскім стылі. Штучнае возера было створана на поўдні.

У час Напалеонаўскіх войнаў замак сур’ёзна пацярпеў і стаяў у запусценні больш як стагоддзе.

Усё яшчэ знаходзячыся ў руках багатай сям’і Радзівілаў, ён быў адноўлены ў пачатку XIX стагоддзя і прададзены Мікалаю Святаполк-Мірскаму ў 1895 годзе. Яго сын пачаў аднаўленне замка, якое праходзіла пад кіраўніцтвам архітэктара Тэадора Буршэ.

Пасля вайны ў замку жылі тыя мясцовыя жыхары, дамы якіх былі разбураны ў час вайны. Потым тут размяшчаўся ваенны гарнізон.

У  2000 годзе  ЮНЭСКА  ўключыла Мірскі замак у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны. Удалае спалучэнне архітэктурных стыляў готыкі, барока і рэнесансу робіць Мірскі замак адным з найбольш адметных замкаў у Еўропе. У снежні 2010 года пасля актыўных рэстаўрацыйных работ Мірскі замак быў адкрыты для турыстаў.

Аднак абнаўленне замкавага комплексу Мір прадаўжаецца і цяпер. Існуюць планы аднаўлення італьянскага рэнесанснага саду, англійскага парку і сажалкі, рэстаўрацыі палаца Святаполк-Мірскіх. Рэстаўрацыя помніка архітэктуры завяршылася ў 2013 годзе.

  1. Заключэнне

Сучаснікі называюць нашу зямлю “Краінай замкаў”. І з гэтым нельга не згадзіцца. Амаль праз кожныя 30-40 км тут стаяў замак. Цяпер яны ўжо не маюць практычнага значэння, але тым не менш іх каштоўнасть велізарная.

Яны не толькі адлюстроўваюць гістарычнае мінулае Беларусі, патрыятызм і гераічную барацьбу роднай зямлі. Адначасова яны з’яўляюцца яскравым сведчаннем таленту і высокай культуры беларусаў далёкага мінулага, бо гэта ў вядомай ступені адлюстроўвае культурнае развіццё народа ў тую ці іншую гістарычную эпоху.

Замкі - гэта не проста помнікіі мураванай архітэктуры, але і каштоўныя крыніцы, дзякуючы якім мы можам мець больш інфармацыі пра іншыя падзеі нашай гісторыі, і гэта павінен памятаць кожны даследчык мінулага.

Спіс літаратуры:

  1. Кушнярэвіч А.М. “Культавае дойлідства Беларусі” ХІІІ-ХVІ ст.1993.

  2. 11. Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХIII-XVIII ст. с. 131

  3. История региона: Лідскі замак [Электронный ресурс]. URL: http://lidskij.ru/history/?id=411 (дата обращения: 27.10.2011)

  4. Несцярук Л. Замкі, палацы,паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). Мн.: БЕЛТА, 2002.

  5. Ткачев М. А. Замки Беларуси / М. А. Ткачев. — Мн.: Беларусь, 2002.

  6. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік/Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: А. А, Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. 620 с.

  7. Крэўскі замак на афіцыйным сайце Рэспублікі Беларусь [Электронный ресурс]. URL: http://www.belarus.by/by/travel/belarus-life/krevo-castle

  8. Гісторыя Беларусі: падручнік: у 2ч. Ч. Ад старажытных часоў па 1917 Я.К Новік, Г.С Марцуля. Мн.Выш. шк., 2006

  9. М. Ткачоў, I. Чарняўскі. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць, Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 1986.