
- •Праграма дзяржаўнага экзамену ўстановы вышэйшай адукацыі для спецыяльнасцей:
- •Тлумачальная запіска
- •Сучасная беларуская мова змест вучэбнага матэрыялу уводзіны
- •Фанетыка
- •Фаналогія
- •Арфаэпія
- •Графіка
- •Арфаграфія
- •Лексікалогія
- •Лексікаграфія
- •Фразеалогія
- •Марфеміка
- •Марфаналогія
- •Словаўтварэнне
- •Марфалогія
- •Назоўнік
- •Прыметнік
- •Лічэбнік
- •Займеннік
- •Дзеяслоў
- •Прыслоўе
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Мадальныя словы
- •Службовыя часціны мовы
- •Прыназоўнікі
- •Злучнікі
- •Часціцы
- •Выклічнікі
- •Гукаперайманні
- •Сінтаксіс
- •Словазлучэнне
- •Просты сказ
- •Складаны сказ
- •Складанае сінтаксічнае цэлае (ссц)
- •Чужая мова
- •Пунктуацыя
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Стылістычнае рэдагаванне і карэктура змест вучэбнага матэрыялу уводзіны
- •Тэкст як аб’ект стылістычнага рэдагавання
- •Сучасная канцэпцыя культуры маўлення
- •Методыка рэдактарскага аналізу і праўкі тэксту
- •Лагічныя асновы рэдагавання тэксту
- •Рэдагаванне кампазіцыі тэксту
- •Рэдагаванне фактычнай асновы тэксту
- •Віды тэкстаў і асаблівасці іх рэдагавання
- •Стылістычнае рэдагаванне тэкстаў рознай функцыянальнай прыналежнасці
- •Карэктура і методыка карэктарскай праўкі
- •Інфармацыйна-метадычная частка літаратура
- •Методыка выкладання беларускай мовы змест вучэбнага м атэрыялу
- •1. Агульныя пытанні методыкі беларускай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь
- •Агульнапрадметныя мэты навучання беларускай мове:
- •Асноўныя прынцыпы навучання мове. Асноўныя дыдактычныя прынцыпы навучання мове:
- •Характарыстыка метадаў навучання:
- •1.8. Сродкі навучання беларускай мове. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай мове, яго асноўныя кампаненты.
- •1.9. Арганізацыя вучэбнага працэсу па беларускай мове ва ўстановах адукацыі.
- •Формы арганізацыі вучэбнага працэсу па беларускай мове ў школе.
- •2.Методыка раздзелаў школьнага курса беларускай мовы
- •2.2. Методыка лексікі
- •2.3. Методыка вывучэння марфемікі і словаўтварэння
- •2.4. Методыка навучання арфаграфіі
- •2.5. Методыка граматыкі
- •2.5.1. Методыка марфалогіі
- •2.5.2.Методыка сінтаксісу
- •2.5.3. Методыка пунктуацыі
- •3. Методыка развіцця звязнага маўлення вучняў
- •Інфармацыйна-метадычная частка асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Змест вучэбнага матэрыялу Камп'ютарнае забеспячэнне філалагічнай дзейнасці
- •Інфармацыйна-метадычная частка
Марфаналогія
Марфаналогія як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы марфаналогіі. Сувязь марфаналогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства (фанетыкай, фаналогіяй, арфаэпіяй, марфемікай, словаўтварэннем, марфалогіяй, сінтаксісам, стылістыкай). Асноўныя адзінкі марфаналогіі, іх характарыстыка. Морфы, аламорфы, варыянты марфемы. Марфанема. Субморф і яго адносіны да морфа. Марфаналагічны рад. Фанемная структура марфем. Структура часцінамоўных каранёвых марфем. Марфаналагічныя з’явы: чаргаванні (альтэрнацыя) фанем у межах марфемы, чаргаванні фанем на стыку марфем, усячэнне асновы, нарашчэнне асновы (інтэрфіксацыя), накладанне (інтэрферэнцыя, аплікацыя, гаплалогія) морфаў, сцяжэнне.
Словаўтварэнне
Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Прадмет, задачы словаўтварэння, сувязь з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Сінхранія і дыяхранія ў словаўтварэнні.
Паняцце словаўтваральнай вытворнасці (матывацыі). Крытэрыі і паказчыкі вытворнасці. Фармальна-семантычная суадноснасць вытворнага слова з утваральным (матывавальным) словам як асноўны прынцып вытворнасці. Віды адносін вытворнасці паміж вытворным словам і ўтваральным (матывавальным) словам. Разыходжанні адносін фармальнай і сэнсавай вытворнасці. Непасрэдная і апасродкаваная вытворнасць. Адносіны множнай вытворнасці.
Вытворнае (матываванае) слова – аб’ект вывучэння ў словаўтварэнні. Уласцівасці вытворных слоў, іх фармальныя і семантычныя сувязі з утваральнымі словамі. Вытворнае і зыходнае (базавае, утваральнае, матывававальнае) слова як словаўтваральная пара. Паняцце словаўтваральнага фарманта. Словаўтваральная і марфемная структура слова. Суадносіны паняццяў падзельнасці (члянімасці) і вытворнасці слова.
Словаўтваральнае значэнне як асобы тып моўнага значэння. Сродкі выражэння словаўтваральнага значэння вытворнага слова. Тыпы словаўтваральных значэнняў: транспазіцыйнае, мадыфікацыйнае, мутацыйнае.
Комплексныя адзінкі словаўтваральнай сістэмы, іх характарыстыка: словаўтваральная пара, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральная парадыгма, словаўтваральнае гняздо. Словаўтваральны тып і яго паняцце. Фармальныя і семантычныя прыметы словаўтваральнага тыпа. Прадуктыўнасць словаўтваральнага тыпа. Сінанімія, аманімія, антанімія словаўтваральных тыпаў. Паняцце словаўтваральнай (марфаналагічнай) мадэлі. Словаўтваральная катэгорыя як вынік узаемадзеяння сінанімічных словаўтваральных тыпаў.
Марфатактыка як вучэнне аб спалучальнасці (валентнасці) словаўтваральных марфем у слове. Тыпы абмежаванняў спалучальнасці марфем.
Спосабы сінхроннага словаўтварэння, іх класіфікацыя паводле характару словаўтваральных фармантаў: афіксальныя, бязафіксныя і камбінаваныя (змешаныя) спосабы словаўтварэння. Афіксальныя спосабы словаўтварэння, іх разнавіднасці: прэфіксальны, суфіксальны, нульсуфіксальны, постфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны, прэфіксальна-нульсуфіксальны, прэфіксальна-постфіксальны, суфіксальна-постфіксальны, прэфіксальна-суфіксальна-постфіксальны. Бязафікснае словаўтварэнне, яго асаблівасці. Складанне, яго разнавіднасці: аснова-словаскладанне, суфіксальна-складаны, нульсуфіксальна-складаны. Абрэвіяцыя, віды абрэвіятур. Універбацыя (семантычная кандэнсацыя) як спосаб утварэння. Адваротнае словаўтварэнне. Прадуктыўнасць сінхронных спосабаў словаўтварэння.
Дыяхроннае словаўтварэнне ў беларускай мове. Спосабы дыяхроннага словаўтварэння: лексіка-семантычны, лексіка-сінтаксічны, марфалагічна-сінтаксічны. Прадуктыўнасць дыяхронных спосабаў словаўтварэння.
Паняцце словаўтваральнай нормы. Словаўтваральная варыянтнасць. Актыўныя працэсы ў сістэме сучаснага беларускага словаўтварэння. Словаўтваральны аналіз, яго спецыфіка, прынцыпы і задачы.
Словаўтваральныя слоўнікі беларускай мовы. Адваротныя слоўнікі.