Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праграма да ДЭ_зводны варыянт2014.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
308.74 Кб
Скачать

2.Методыка раздзелаў школьнага курса беларускай мовы

2.1. Методыка фанетыкі

Значэнне, мэты, задачы і этапы вывучэння фанетыкі ў школьным курсе беларускай мовы. Агульнаметадычныя (экстралінгвістычны, функцыянальны, прынцып міжузроўневых і ўнутрыўзроўневых сувязей, нарматыўна-стылістычны) і прыватнаметадычныя (апора на маўленчы слых вучняў, прынцып разгляду гука ў марфеме, прынцып супастаўлення гукаў і літар). Метады навучання фанетыцы. Змест і будова школьнага курса фанетыкі. Супастаўленне фанетычных сістэм беларускай і рускай мовы з мэтай папярэджання інтэрферэнцыі. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы.

Асноўныя віды фанетычных практыкаванняў. Фанетыка-графічны разбор і методыка яго правядзення.

2.2. Методыка лексікі

Значэнне, задачы, месца лексікі ў школьным курсе беларускай мовы. Прынцыпы вывучэння лексікі (сістэмны, экстралінгвістычны, лексіка-граматычны, функцыянальны і гістарычны). Лінгвістычныя асновы школьнага курса лексікі, яго змест.

Лексічная норма. Тыпалогія маўленчых памылак, прычыны з’яўлення, іх улік.

Метады і прыёмы вывучэння лексікі і ўзбагачэння слоўнікавага запасу. Лексічныя і слоўнікавыя практыкаванні.

Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная функцыя лексічных з’яў.

Методыка работы з тлумачальнымі слоўнікамі на ўроках беларускай мовы.

2.3. Методыка вывучэння марфемікі і словаўтварэння

Значэнне, задачы навучання словаўтварэнню. Лінгвістычныя асновы школьнага курса словаўтварэння, яго змест. Спецыфічныя прынцыпы вывучэння словаўтварэння (дыяхранічны,, структурна-словаўтваральны і матывацыйны).

Словаўтваральная норма. Методыка работы з марфемным і словаўтваральным слоўнікамі.

Тыпалогія словаўтваральных практыкаванняў. Марфемны і словаўтваральны разборы. Методыка правядзення.

Аналіз тэксту пры вывучэнні словаўтварэння. Роля аднакаранёвых і вытворных слоў у тэксце.

Лінгваметадычная сістэма ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў пры вывучэнні словаўтварэння.

Выпрацоўка арфаграфічных уменняў і навыкаў пры вывучэнні словаўтварэння.

2.4. Методыка навучання арфаграфіі

Значэнне, этапы, мэты і задачы вывучэння арфаграфіі. Змест работы па арфаграфіі ў школе. Псіхалагічныя і метадычныя асновы арфаграфічнай працы ў школе.

Асаблівасці беларускай арфаграфіі. Залежнасць метадаў і прыёмаў навучання арфаграфіі ад прынцыпаў яе пабудовы. Прыватнаметадычныя прынцыпы вывучэння арфаграфіі (сувязь арфаграфіі з фанетыкай і арфаэпіяй, сувязь арфаграфіі з марфемікай і марфалогіяй, сувязь арфаграфіі з развіццём маўлення школьнікаў, свядомасць і аўтаматызм).

Арфаграфічная норма. Знаёмства вучняў з арфаграфічным слоўнікам. Роля арфаграфічнага слоўніка для фарміравання арфаграфічных навыкаў. Методыка работы над арфаграфічным правілам.

Практычныя метады і прыёмы навучання арфаграфіі. Арфаграфічны разбор і методыка яго правядзення.

Папярэджанне арфаграфічных памылак. Улік і класіфікацыя арфаграфічных памылак. Работа над арфаграфічнымі памылкамі.

2.5. Методыка граматыкі

Мэты, задачы, пазнавальнае і практычнае значэнне навучання граматыцы ў школе. Спецыфічныя прынцыпы навучання граматыцы (структурна-семантычны, функцыянальны, камунікатыўнай накіраванасці, нарматыўна-стылістычны, узаемасувязі вывучэння ўсіх узроўняў беларускай мовы, гістарычны і інш.) Унутрыпрадметныя сувязі ў працэсе навучання граматыцы: марфалогіі на сінтаксічнай аснове, марфалогіі і сінтаксісу ў аспекце культуры маўлення і стылістыкі.