
- •Праграма дзяржаўнага экзамену ўстановы вышэйшай адукацыі для спецыяльнасцей:
- •Тлумачальная запіска
- •Сучасная беларуская мова змест вучэбнага матэрыялу уводзіны
- •Фанетыка
- •Фаналогія
- •Арфаэпія
- •Графіка
- •Арфаграфія
- •Лексікалогія
- •Лексікаграфія
- •Фразеалогія
- •Марфеміка
- •Марфаналогія
- •Словаўтварэнне
- •Марфалогія
- •Назоўнік
- •Прыметнік
- •Лічэбнік
- •Займеннік
- •Дзеяслоў
- •Прыслоўе
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Мадальныя словы
- •Службовыя часціны мовы
- •Прыназоўнікі
- •Злучнікі
- •Часціцы
- •Выклічнікі
- •Гукаперайманні
- •Сінтаксіс
- •Словазлучэнне
- •Просты сказ
- •Складаны сказ
- •Складанае сінтаксічнае цэлае (ссц)
- •Чужая мова
- •Пунктуацыя
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Стылістычнае рэдагаванне і карэктура змест вучэбнага матэрыялу уводзіны
- •Тэкст як аб’ект стылістычнага рэдагавання
- •Сучасная канцэпцыя культуры маўлення
- •Методыка рэдактарскага аналізу і праўкі тэксту
- •Лагічныя асновы рэдагавання тэксту
- •Рэдагаванне кампазіцыі тэксту
- •Рэдагаванне фактычнай асновы тэксту
- •Віды тэкстаў і асаблівасці іх рэдагавання
- •Стылістычнае рэдагаванне тэкстаў рознай функцыянальнай прыналежнасці
- •Карэктура і методыка карэктарскай праўкі
- •Інфармацыйна-метадычная частка літаратура
- •Методыка выкладання беларускай мовы змест вучэбнага м атэрыялу
- •1. Агульныя пытанні методыкі беларускай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь
- •Агульнапрадметныя мэты навучання беларускай мове:
- •Асноўныя прынцыпы навучання мове. Асноўныя дыдактычныя прынцыпы навучання мове:
- •Характарыстыка метадаў навучання:
- •1.8. Сродкі навучання беларускай мове. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай мове, яго асноўныя кампаненты.
- •1.9. Арганізацыя вучэбнага працэсу па беларускай мове ва ўстановах адукацыі.
- •Формы арганізацыі вучэбнага працэсу па беларускай мове ў школе.
- •2.Методыка раздзелаў школьнага курса беларускай мовы
- •2.2. Методыка лексікі
- •2.3. Методыка вывучэння марфемікі і словаўтварэння
- •2.4. Методыка навучання арфаграфіі
- •2.5. Методыка граматыкі
- •2.5.1. Методыка марфалогіі
- •2.5.2.Методыка сінтаксісу
- •2.5.3. Методыка пунктуацыі
- •3. Методыка развіцця звязнага маўлення вучняў
- •Інфармацыйна-метадычная частка асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Змест вучэбнага матэрыялу Камп'ютарнае забеспячэнне філалагічнай дзейнасці
- •Інфармацыйна-метадычная частка
Карэктура і методыка карэктарскай праўкі
Паняцце пра карэктуру. Адрозненне карэктарскай праўкі ад рэдактарскай. Аўтарская, выдавецкая, тыпаграфская карэктура і карэктура рэпрадукцыйных друкаваных формаў.
Карэктарскае чытанне. Тыповыя памылкі ў тэкстах. Методыка і тэхніка карэктуры. Тыпы карэктурных знакаў. Правілы выкарыстання карэктурных знакаў.
Карэктарская праўка (захаванне адзінай арфаграфічнай і граматычнай нормы ў межах тэксту; пунктуацыя), яе віды. Праўка-вычытка, праўка-зверка, праўка-падчытка, зводка.
Інфармацыйна-метадычная частка літаратура
Абабурка, М.В. Беларуская лінгвістычная паэтыка і тэксталогія / М.В. Абабурка. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2008. – 272 с.
Абабурка, М.В. Лінгвістыка тэксту / М.В. Абабурка. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2008. – 140 с.
Абабурка, М.В. Мова сучаснай беларускай мастацкай літаратуры / М.В. Абабурка, Т.А.Казімірская, В.М. Саўчанка, Т.І.Тарасенка. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2005. – 248 с.
Абабурка, М.В. Рознастылёвыя тэксты і іх аналіз / М.В. Абабурка. – Магілёў: УА “МДУ імя А.А. Куляшова”, 2010. – 212 с.
Абабурка, М.В. Тэарэтычныя асновы беларускай лінгвістычнай тэксталогіі / М.В. Абабурка. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2003. – 116 с.
Лепешаў, І.Я. Культура маўлення: дапаможнік па курсу "Стылістыка і культура мовы" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 ― Беларуская філалогія / І. Я. Лепешаў. - Гродна: ГрДУ, 2007. - 203 с.
Сцяцко, П.У. Культура мовы / П.У. Сцяцко. - Мінск: Тэхналогія, 2002. – 444 с.
Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы: вучэб. дапам. для фак. журналістыкі / М.Я.Цікоцкі. - Мінск: Універсітэцкае, 1995. – 294 с.
Методыка выкладання беларускай мовы змест вучэбнага м атэрыялу
1. Агульныя пытанні методыкі беларускай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь
Методыка беларускай мовы як навука аб навучанні і выхаванні школьніка як моўнай асобы; аб’ект, прадмет, змест, задачы, фундаментальныя паняцці і катэгорыі (мэты і змест моўнай адукацыі, працэс навучання мове, заканамернасці засваення мовы і заканамернасці навучання мове, прынцыпы і метады навучання мове, формы навучання, моўнае ядро асобы школьніка, моўная, маўленчая, камунікатыўная лінгвакультуразнаўчая кампетэнцыі).
Сувязь методыкі з іншымі навукамі: філасофіяй, логікай, лінгвістыкай. Залежнасць зместу навучання ад узроўню развіцця лінгвістыкі. Тэрміналогія. Адлюстраванне ў методыцы выкладання беларускай мовы і яе вывучэння размежавання лінгвістычных дысцыплін, якія вывучаюць моўную сістэму: 1) па моўных ярусах (узроўнях), па храналагічным прынцыпе (гісторыя мовы і сучасная беларуская мова); 2) ужыванне мовы, яе функцыянаванне (культура маўлення, стылістыка, рыторыка, лінгвістыка тэксту і інш.).
Сувязь МВБМ з псіхалогіяй: выкарыстанне ў працэсе навучання звестак з агульнай, узроставай і педагагічнай псіхалогіі аб працэсах успрымання, засваення ведаў школьнікамі, асаблівасцях памяці, цікавасці да вучобы і інш.
Сувязь МВБМ з педагогікай і дыдактыкай. Выкарыстанне ў практыцы выкладання беларускай мовы агульнадыдактычных прынцыпаў (прынцыпы навуковасці, пераемнасці і перспектыўнасці, даступнасці, трываласці, нагляднасці, развіццёвага навучання, індывідуальнага падыходу да вучняў, уліку іх узроставых асаблівасцей і інш.) і прыватнаметадычных (спецыяльных метадычных) прынцыпаў (прынцып практычнай накіраванасці навучання мове на практычныя веды, прынцып камунікатыўнасці, навучанне мове як сродку маўленчай дзейнасці, прынцып сістэмнасці і сістэматычнасці, прынцып сінхроннасці ў апісанні моўных узроўняў і інш.).
Сувязь МВБМ з псіхалінгвістыкай, сацыялінгвістыкай, літаратуразнаўствам і інш.
Агульная характарыстыка псіхолага-педагагічнага даследавання. Тэарэтычныя асновы і праблематыка сучасных псіхолага-педагагічных даследаванняў. Крыніцы і ўмовы даследчага пошуку. Арганізацыя вопытна-пошуковай даследчай працы. Характарыстыка метадалагічных прынцыпаў псіхолага-педагічных даследаванняў.
Лагічная структура навукова-метадычнага даследавання: вызначэнне аб’екта і прадмета даследавання; мэты і задачы даследавання, ідэя, задума і гіпотэза як тэарэтычнае ядро даследавання; правядзенне канстатавальнага, навучальнага і кантрольнага эксперыментаў; крытэрыі паспяховасці даследавання і маніторынг працэсу і яго вынікаў.
Метады псіхолага-педагагічнага даследавання: вывучэнне метадычнай спадчыны, тэарэтычны аналіз, назіранне за вучэбным працэсам, навукова-педагагічны эксперымент (канстатавальны, навучальны, кантрольны), аналіз вучнёўскіх прац, анкетаванне, тэсціраванне, мадэліраванне і інш.
Вытлумачэнне, апрабацыя і афармленне вынікаў даследавання: іх інтэрпрэтацыя, апрабацыя работы, афармленне вынікаў пошуку.
Спецыфіка методыкі выкладання беларускай мовы як дзяржаўнай (беларуская мова ў школах з беларускай і рускай мовамі навучання). Сацыялінгвістычныя і псіхалінгвістычныя перадумовы адбору зместу навучання мовам у беларускай школе.
1.2. Станаўленне і развіццё метадычнай думкі на Беларусі
Асветніцкая дзейнасць Ф. Скарыны. Аўтары першых славянскіх буквароў і граматык (І.Ужэвіч, Л. і С.Зізаніі, М. Сматрыцкі, С. Собаль, С. Полацкі). Роля Б. Тарашкевіча (“Беларуская граматыка для школ”), П. Пачобкі, Я. Лёсіка (“Пачатковая граматыка” і “Школьная граматыка беларускай мовы”, І. Самковіча і І. Пратасевіча (“Рабочая кніга па беларускай мове”), Н. Шэўчыка, В. Самцэвіча, А.В. Багдановіча (“Самавучыцель беларускай мовы”) і інш. у станаўленні і развіцці методыкі роднай мовы. Метадычная спадчына К. Міцкевіча і В. Тэпіна ( “Методыка роднай мовы”, 1926; “Методыка роднай мовы”, 1930).
Праграмы па беларускай мове (1920-1921, 1926, 1932, 1935, 1944, 1961). Тэзісы ЦК КПСС і СМ СССР “Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці народнай адукацыі ў краіне” (1958).
Актывізацыя метадычнай думкі у 60-70 і 80-90 гады XX стагоддзя: роля Л. П. Падгайскага, В. У. Протчанкі, У. К. Андрэенкі, М. С. Яўневіча, Я. М. Лаўрэля, З.Б.Варановіч, М. Г. Яленскага, Г.М.Валочкі, С. А. Язерскай, І.І.Паўлоўскага, З.М.Сазоненкі, І.М.Саматыя, Л.М.Гамезы і інш. у развіцці методыкі выкладання беларускай мовы як навукі.
Беларускія педагагічныя часопісы, іх роля ў асэнсаванні і распаўсюджанні педагагічнай тэорыі і перадавога педагагічнага вопыту.
Асноўныя напрамкі ў методыцы выкладання беларускай мовы: методыка выкладання беларускай мовы ў агульнаадукацыйных установах (з беларускай, рускай мовамі навучання), методыка выкладання беларускай мовы як замежнай.
1.3.Сучасная сістэма сярэдняй адукацыі ў Беларусі і ўдасканаленне вучэбнага працэсу ва ўстановах адукацыі. Разнастайнасць сучасных адукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Сярэднія агульнаадукацыйныя ўстановы. Агульнаадукацыйныя вучэбныя ўстановы: гімназіі, ліцэі, каледжы ( у тым ліку прафесійна арыентаванага ўзроўню навучання), іх спецыфіка. Пошукі альтэрнатыўных формаў навучання, новыя педагагічныя тэхналогіі (тэхналогія асобасна-арыентаванага навучання і выхавання; тэхналогія дыферэнцыраванага (у тым ліку індывідуалізаваная) навучання і выхавання; тэхналогія праблемнага навучання і выхавання; тэхналогія навучання і выхавання без гвалту; тэхналогія эфектыўнай маўленчай дзейнасці; тэхналогія дыялогавага навучання і выхавання; тэхналогія рэфлексіўнага навучання і выхавання і інш.). Характарыстыкі сучасных адукацыйных тэхналогій: гуманнасць, эфектыўнасць, навукаёмкасць, універсальнасць, інтэграванасць.
Асноўныя напрамкі педагагічных і метадычных пошукаў. Уклад настаўнікаў-наватараў ва ўдасканаленне вучэбнага працэсу: В.М.Туркевіч, М.Жуковіч, С.М.Цыбульская, З.П.Бацькова і інш.
Лінгваметадычная кампаратывістыка: моўная адукацыя ў перадавых краінах свету і школах Беларусі.
1.4.Беларуская мова як вучэбны прадмет ва агульнаадукацыйных установах. Родная мова – прадмет вывучэння, сродак навучання, фарміравання і развіцця асобы школьніка. Канцэпцыя моўнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Адукацыйны стандарт па беларускай мове: прызначэнне, змест, структура.
Мэта навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах розных тыпаў – фарміраванне моўнай асобы, сапраўднага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, удумлівага чытача, адукаванага суразмоўніка, спагадлівага, высакароднага чалавека.
Задачы, якія неабходна вырашыць для рэалізацыі пастаўленай мэты:
развіццё і выхаванне навучэнцаў сродкамі беларускай мовы;
авалоданне імі беларускай мовай як сродкам зносін і пазнання свету;
засваенне ведаў пра будову і функцыянаванне беларускай мовы;
фарміраванне здольнасці эфектыўна выкарыстоўвасць беларускую мову ў розных сферах сваёй дзейнасці;
набыццё моўнай, маўленчай, лінгвістычнай, камунікатыўнай і лінгвакультуразнаўчай кампетэнцый.
Спецыяльныя і агульнапрадметныя мэты навучання мове ў сучаснай школе.
Спецыяльныя мэты навучання беларускай мове:
а) п а з н а в а л ь н ы я:
фарміраванне ў школьнікаў лінгвістычнага светапогляду (лінгвістычная кампетэнцыя, у склад якой уваходзіць і лінгвакультуразнаўчая кампетэнцыя);
узбраенне школьнікаў асновамі ведаў аб мове і маўленні (моўная кампетэнцыя);
эстэтычнае выхаванне дзяцей сродкамі беларускай мовы як вучэбнага прадмета (у пэўнай меры – этнакультурная кампетэнцыя);
б) п р а к т ы ч н ы я м э т ы:
фарміраванне арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў;
узбраенне школьнікаў нормамі літаратурнай мовы;
удасканаленне маўленчай дзейнасці школьнікаў: навучанне гаварэнню, слуханню, чытанню, пісьму; навучанне зносінам, камунікацыі.