
- •Праграма дзяржаўнага экзамену ўстановы вышэйшай адукацыі для спецыяльнасцей:
- •Тлумачальная запіска
- •Сучасная беларуская мова змест вучэбнага матэрыялу уводзіны
- •Фанетыка
- •Фаналогія
- •Арфаэпія
- •Графіка
- •Арфаграфія
- •Лексікалогія
- •Лексікаграфія
- •Фразеалогія
- •Марфеміка
- •Марфаналогія
- •Словаўтварэнне
- •Марфалогія
- •Назоўнік
- •Прыметнік
- •Лічэбнік
- •Займеннік
- •Дзеяслоў
- •Прыслоўе
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Мадальныя словы
- •Службовыя часціны мовы
- •Прыназоўнікі
- •Злучнікі
- •Часціцы
- •Выклічнікі
- •Гукаперайманні
- •Сінтаксіс
- •Словазлучэнне
- •Просты сказ
- •Складаны сказ
- •Складанае сінтаксічнае цэлае (ссц)
- •Чужая мова
- •Пунктуацыя
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Стылістычнае рэдагаванне і карэктура змест вучэбнага матэрыялу уводзіны
- •Тэкст як аб’ект стылістычнага рэдагавання
- •Сучасная канцэпцыя культуры маўлення
- •Методыка рэдактарскага аналізу і праўкі тэксту
- •Лагічныя асновы рэдагавання тэксту
- •Рэдагаванне кампазіцыі тэксту
- •Рэдагаванне фактычнай асновы тэксту
- •Віды тэкстаў і асаблівасці іх рэдагавання
- •Стылістычнае рэдагаванне тэкстаў рознай функцыянальнай прыналежнасці
- •Карэктура і методыка карэктарскай праўкі
- •Інфармацыйна-метадычная частка літаратура
- •Методыка выкладання беларускай мовы змест вучэбнага м атэрыялу
- •1. Агульныя пытанні методыкі беларускай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь
- •Агульнапрадметныя мэты навучання беларускай мове:
- •Асноўныя прынцыпы навучання мове. Асноўныя дыдактычныя прынцыпы навучання мове:
- •Характарыстыка метадаў навучання:
- •1.8. Сродкі навучання беларускай мове. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай мове, яго асноўныя кампаненты.
- •1.9. Арганізацыя вучэбнага працэсу па беларускай мове ва ўстановах адукацыі.
- •Формы арганізацыі вучэбнага працэсу па беларускай мове ў школе.
- •2.Методыка раздзелаў школьнага курса беларускай мовы
- •2.2. Методыка лексікі
- •2.3. Методыка вывучэння марфемікі і словаўтварэння
- •2.4. Методыка навучання арфаграфіі
- •2.5. Методыка граматыкі
- •2.5.1. Методыка марфалогіі
- •2.5.2.Методыка сінтаксісу
- •2.5.3. Методыка пунктуацыі
- •3. Методыка развіцця звязнага маўлення вучняў
- •Інфармацыйна-метадычная частка асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Змест вучэбнага матэрыялу Камп'ютарнае забеспячэнне філалагічнай дзейнасці
- •Інфармацыйна-метадычная частка
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
(назва вышэйшай навучальнай установы)
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Прарэктар па вучэбнай рабоце БДУ
________________А. В. Данільчанка
(подпіс) (ініцыялы, прозвішча)
13 студзеня 2014 г.
(дата зацвярджэння)
Рэгістрацыйны № УД-_275_/баз.
Праграма дзяржаўнага экзамену ўстановы вышэйшай адукацыі для спецыяльнасцей:
1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках)
(код спецыяльнасці) (назва спецыяльнасці)
1-21 05 04 Славянская філалогія_______________
(код спецыяльнасці) (назва спецыяльнасці)
2014 г.
СКЛАДАЛЬНІКІ:
З.І. Бадзевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ
С.А. Важнік, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ
Г.К. Чахоўскі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ
К.П. Любецкая, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ
І.М. Саматыя, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры БДУ
А.В. Лаўрыненка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры прыкладной лінгвістыкі БДУ
РЭЦЭНЗЕНТЫ:
А.А. Лукашанец, доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт ДУ “Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі
Н.У. Чайка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларусазнаўства Мінскага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка
РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:
Кафедрай сучаснай беларускай мовы
(пратакол №4 ад 19.11.2013)
Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
(пратакол № __2__ ад _25.11.2013 г.____)
Адказны за рэдакцыю: З.І. Бадзевіч
Адказны за выпуск: Г. К. Чахоўскі
Тлумачальная запіска
У адпаведнасці з Законамі “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” і “Адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь” адукацыя павінна грунтавацца на нацыянальна-культурнай аснове. Законы аб мовах прадугледжваюць шырокае функцыянаванне беларускай мовы як тытульнай мовы нацыі і дзяржаўнай ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. З гэтых і іншых дакументаў вынікае неабходнасць якаснай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў па беларускай мове і літаратуры для агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў, спецыяльных сярэдніх навучальных устаноў, работнікаў асветы, культуры, друку, навукова-даследчых устаноў Рэспублікі Беларусь, фарміраванне прафесійнай лінгвістычнай кампетэнцыі будучых спецыялістаў-філолагаў.
Дзяржаўны экзамен на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта застаецца самым адказным і аўтарытэтным відам праверкі ведаў і навыкаў па беларускай мове. Падчас падрыхтоўкі да экзамену студэнт павінен не толькі паўтарыць вывучаны за гады вучобы праграмны матэрыял, але і глыбей яго асэнсаваць і сістэматызаваць.
Вопыт падрыхтоўкі спецыялістаўфілолагаў беларускай мовы прывёў да неабходнасці праводзіць як дзяржаўны экзамен па беларускай мове, так і абарону дыпломнай работы па абранай навукова-даследчай тэме ў межах спецыяльных курсаў, а таксама вымагае грунтоўнай маўленчай падрыхтоўкі. Такі комплекс форм атэстацыі выпускнікоў-філолагаў БДУ скіраваны на іх высокую прафесійную кваліфікацыю. З мэтай выяўлення лінгвістычнай кампетэнцыі студэнтаў-выпускнікоў, іх падрыхтаванасці да працы ў агульнаадукацыйнай школе, гімназіі і іншых навучальных установах (ліцэях, каледжах), у сферы выдавецкай дзейнасці, а таксама далейшым працягу навучання ў магістратуры і аспірантуры ў праграму да дзяржаўнага экзамену ўключаюцца пытанні з наступных вучэбных курсаў, засвоеных студэнтамі: “Сучасная беларуская мова”, “Методыка выкладання беларускай мовы”, “Стылістычнае рэдагаванне і карэктура”. Паколькі вывучэнне дысцыпліны “Сучасная беларуская мова” адбываецца ў цеснай сувязі з іншымі лінгвістычнымі дысцыплінамі, і найперш такімі, як “Гісторыя беларускай мовы”, “Беларуская дыялекталогія”, “Гісторыя беларускай літаратурнай мовы”, “Гісторыя беларусазнаўства”, то яны таксама адлюстроўваюцца ў змесце пытанняў у форме дадатковага каментару да асноўнага пытання.
Зразумела, у праграму дзяржаўнага экзамену нельга ўключыць увесь вучэбны матэрыял, прадугледжаны тыпавымі праграмамі па дысцыплінах ”Сучасная беларуская мова”, “Методыка выкладання беларускай мовы”, “Стылістычнае рэдагаванне і карэктура”, а таму ў яе ўключаюцца найбольш важныя тэмы, якія складаюць абавязковы філалагічны мінінімум ведаў. ”Сучасная беларуская мова” – гэта асноўны курс ў сістэме лінгвістычнай падрыхтоўкі студэнта-філолага, таму ў змесце экзаменацыйных білетаў яму адводзіцца асаблівае месца. Першае пытанне білета – гэта пытанне з курса ”Сучасная беларуская мова”, другое пытанне з курса “Методыка выкладання беларускай мовы” і трэцяе пытанне з курса “Стылістычнае рэдагаванне і карэктура”. Некаторыя пытанні з курса ”Сучасная беларуская мова” могуць уключаць гістарычныя каментарыі, напрыклад, па тыпах скланення, утварэнні складаных лічэбнікаў, утварэнні асобных дзеяслоўных форм – дзеепрыметніка, дзеепрыслоўя, форм прошлага часу і інш., а таму падчас аглядных лекцый даецца тлумачэнне такога тыпу моўных фактаў. Таксама пэўная ўвага звяртаецца на тыя пытанні, якія адносяцца да дыскусійных або ўносяць новае ў асвятленне асобных фактаў мовы.
У змест экзаменацыйнага білета, акрамя тэарэтычных пытанняў, уключаецца і выкананне практычнай часткі. Для аналізу бярэцца ўрывак з тэксту, як правіла аўтэнтычнага. Студэнт павінен правесці рэдагаванне тэксту з пункту гледжання арфаграфічных, пунктуацыйных і стылістычных асаблівасцей, а таксама дакладнасці словаўжывання з абгрунтаваннем таго ці іншага выбару.
Праграма змяшчае спіс вучэбнай літаратуры да дзяржаўнага экзамену. Новыя выданні, не адзначаныя ў спісе вучэбнай літаратуры, рэкамендуюцца выкладчыкам падчас правядзення аглядных лекцыйных заняткаў.