Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Пирология 1-70 (2010).docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
340.26 Кб
Скачать

69. Прыродаахоўныя мерапрыемствы пры ахове лясоў ад пажараў

Забруджванне плошчаў радыенуклiдамi пры пажарах

У класiчнай пiралогii небяспека лясных пажараў ацэньваецца па ступенi пашкоджання насаджэнняў, памерах прамых i ўскосных страт, цеплавым i газавым паражэннi людзей у зоне гарэння. Пры ацэнцы ж небяспекi лясных пажараў у забруджаных радыенуклiдамi лясах першараднае значэнне маюць маса i аб'ём газападобных i цвёрдых выкiдаў прадуктаў гарэння ЛГМ, удзельная iх радыеактыўнасць. Прадукты згарання ЛГМ, якiя ўтвараюцца пры пажарах на забруджанай тэрыторыi ў зонах адчужэння i адсялення (попел, недапал, дымавая аэразоль), з'яў­ляюцца адкрытымi крынiцамi iанiзуючага выпраменьвання. У залежнасцi ад iнтэнсiўнасцi забруджвання тэрыторыi ўтрыманне радыенуклiдаў у попеле, недапале i дыме можа перавышаць нармальнае ў сотнi i тысячы разоў i выклiкаць другаснае забруджванне. У сувязi з гэтым Душа-Гудым такiя пажары называе радыеактыўнымi ляснымi пажарамi.

Веданне характарыстыкi дыму на беражку ляснога пажару ў такiх умовах мае важнае значэнне пры забеспячэннi радыяцыйна-бяспечных умоў працы персаналу на тушэннi.

Пры ўтварэннi канвекцыйных калонак прадукты згарання забру­джаных радыенуклiдамi ЛГМ пераходзяць у дымавое воблака, падымаюцца на значную вышыню, а затым выпадаюць у зоне пажару або па-за ёй i забруджваюць навакольнае асяроддзе.

Пры буйных лясных пажарах магутнасць канвекцыйных патокаў можа быць настолькi значнай, што ў iх уключаюцца не толькi аэразоль, але i часткi апаленых ЛГМ i глебавы пыл. Асобую небяспеку прадстаўляюць пажары ў 30-км зоне на поўднi Гомельскай вобласцi ў сувязi з наяўнасцю ў прадуктах гарэння плутонiю i значнымi дозавымi нагрузкамi пры iнгаляцыi. Пры малых плошчах лясных пажараў значная частка радыенуклiдаў з дымоў выпадае ў зоне пажару i пападае на тушыльшчыкаў.

Iнстытутам эксперыментальнай метэаралогii Расгiдрамета зарэгiстравана павышэнне канцэнтрацыi радыеактыўнай аэразолi ў саставе атмасфернага паветра i радыеактыўных выпадзенняў у раёне Навазыбкава.

Па вынiках даследаванняў пiролагаў, лесаводаў i фiзiёлагаў, распрацавана пiралагiчная мадэль для разлiку сумарнай шчыльнасцi цеплавога патоку, колькасцi прадуктаў згарання ЛГМ - попелу, недапалу, дымавой аэразолi i радыенуклiдаў. Гэтыя звесткi патрэбныя пры планаваннi i вядзеннi лясной гаспадаркi ў месцах радыеактыўнага забруджвання.Тушэнне ляснога пажару - мерапрыемства прыродаахоўнага характару. Аднак неабходна iмкнуцца да таго, каб пры яго выкананнi не нанесцi прыродзе большай страты, чым сам пажар. Самыя вялiкiя страты прыродзе наносяць мiнералiзаваныя палосы, асаблiва на крутых схiлах, дзе пашкоджаная паверхня значна большая, чым шырыня паласы.Мiнералiзаваныя палосы вакол пажарышчаў уяўляюць сабой пло­шчы, пазбаўленыя арганiчнага слоя. Яны павялiчваюць паверхневы сцёк i гэтым самым пагаршаюць вода- i глебаахоўныя ўласцiвасцi лесу. Таму па магчымасцi трэба прымяняць як мага больш вузкiя мiнералiзаваныя палосы. Для пуску агню адпалу дастатковая шырыня мiнералiзаванай паласы, рыхтуемай ручнымi iнструментамi, складае 0,4 м, механiзмамi - на шырыню захопу глебаапрацоўчага рабочага органа. Пракладваць палосы неабходна на ўчастках без захламленасці, дзе прымяненне адпалу менш небяспечнае, а вартаванне - кароткатэрміновае.