Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Пирология 1-70 (2010).docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
340.26 Кб
Скачать

60 Наступным парадку:

ячмень >пшанiца >авёс >проса>грэчка >фасоля>гарох >бабы.

Па канцэнтрацыi стронцыю-90 у гаспадарчакаштоўнай частцы ўраджаю агароднiнныя культуры размяркоўваюцца ў наступным парадку:

буракi>агуркi>морква>капуста>таматы>бульба.

Фiтамелiярацыя забруджанай глебы. Бiялагiчнае ачышчэнне глебы з дапамогай выдалення раслiннай масы - фiтамелiярацыя - можа выкарыстоўвацца на бедных пясчаных i супясчаных глебах. Максiмальны вынас за адзiн укос канюшыны на кiслай пясчанай глебе ў вегетатыўным доследзе склаў 4 - 6 % стронцыю-90 i 0,13 % цэзiю-137 ад утрымання iх у глебе, сельскагаспадарчымi культурамi на розных тыпах глеб - адпаведна 1 - 2 % i 0,1 - 0,5 %. За кошт радыеактыўнага распаду глеба штогод ачышчаецца ад стронцыю-90 на 2,5 % i цэзiю-137 - на 2,2 %. Гэта значыць, што натуральнае ачышчэнне глебы ад радыенуклiдаў працякае больш эфектыўна, не патрабуецца ўтылiзацыя раслiн, як радыеактыўных адходаў, i з глебы не будзе выносiцца шмат бiягенна важных элементаў. Такiм чынам, фiтамелiярацыя не можа разглядацца ў якасцi эфектыўнага прыёму дэзактывацыi глебы.

Арганiзацыйныя мерапрыемствы. Да арганiзацыйных мерапрыемстваў адносiцца iнвентарызацыя ўгоддзяў па шчыльнасцi забруджвання i састаўленне картаграм; прагноз утрымання радыенуклiдаў ва ўраджаi i прадукцыi жывёлагадоўлi; iнвентарызацыя ўгоддзяў у адпаведнасцi з вынiкамi прагнозу i вызначэнне плошчаў, на якiх магчыма вырошчванне культур для рознага выкарыстання; выключэнне ўгоддзяў з гаспадарчага выкарыстання або перавод зямель з радыяцыйна-небяспечных у гаспадарчае выкарыстанне.

Знiжэнне ўтрымання радыенуклiдаў у сельскагаспадарчай прадукцыi пры яе перапрацоўцы. Гэты тэхналагiчны прыём уключае: прамыўку i пярвiчную апрацоўку нарыхтаванай прадукцыi; прымяненне розных спосабаў уборкi зерневых, агародных i кармавых культур, якiя выключаюць другаснае забруджванне ўраджаю; прымяненне ферацынутрымлiваючых прэпаратаў; перапрацоўку атрыманай прадукцыi з мэтай знiжэння ў ёй канцэнтрацыi радыенуклiдаў; спецыяльную сiстэму кармлення жывёлы з прымяненнем ферацынутрымлiваючых прэпаратаў.

Перапрацоўка забруджанай прадукцыi дае магчымасць знiзiць утрыманне радыенуклiдаў у канечным прадукце. Нават такiя прасцейшыя аперацыi, як адмыванне ў праточнай вадзе, дазваляе знiзiць забруджванне насення ў 1,5 - 3 разы, таматаў i агуркоў - у 3 - 10 разоў. Знiжэнне ўтрымання радыенуклiдаў у прадукцыi жывёлагадоўлi можа быць дасягнута традыцыйнымi метадамi тэхналагiчнай i кулiнарнай апрацоўкi. Напрыклад, пры перапрацоўцы малака на малочныя прадукты значная частка радыенуклiдаў пераходзiць у адгон, маслёнку i г.д. Звяртае на сябе ўвагу вельмi нiзкае ўтрыманне радыенуклiдаў у масле, асаблiва ў топленым.

Пры перапрацоўцы мясапрадуктаў таксама назiраецца знiжэнне ўтрымання радыенуклiдаў за кошт пераходу часткi iх у булён. Папярэдняе вымочванне дробна нарэзанага мяса ў вадзе або 0,85 % растворы кухоннай солi забяспечвае вывядзенне з мяса 30 - 60 % цэзiю-137.

Перапрафiляванне аграпрамысловай вытворчасцi неабходна весцi ў адпаведнасцi з узроўнем радыеактыўнага забруджвання мясцовасцi. Яно мае на мэце максiмальнае выкарыстанне зямель з павышаным утрыманнем радыенуклiдаў у адпаведнай ёй сферы.