Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Пытанні і адказы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
84.48 Кб
Скачать

4. Філалагічныя інтэрнэт-рэсурсы

Стварэнне камп’ютарных сетак вызначыла новы спосаб зносін. Пазітыўны бок сучасных Internet-тэхналогій – гэта магчымасць выкарыстоўваць унікальныя эксперыментальныя рэсурсы, размешчаныя на другім канцы свету, карыстацца для перакладу вучэбнага тэксту онлайнавым слоўнікам, удзельнічаць у Internet-канферэнцыях, весці дыстанцыйнае навучанне і інш.

Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйнага рэсурса патрабуе ад карыстальніка Сеткі пэўных ведаў, навыкаў і ўменняў у галіне арганізацыі і праядзення пошуку інфармацыі ў Internet. Пошук інфармацыі ўяўляе сабой працэс выяўлення з мноства дакументаў (тэкстаў) такіх, якія прысвечаны ўказанай тэме (прадмету), задавальняюць загадзя вызначаным умовам пошуку (запыт) ці ўтрымліваюць неабходныя факты, звесткі, дадзеныя.

Асноўнымі метадамі пошуку інфармацыі ў Internet з’яўляюцца выкарыстанне пошукавых машын, пошук з выкарыстаннем гіпертэкставых спасылак і аналіз новых рэсурсаў.

http://elibrary.ru/

Навуковая электронная бібліятэка. Утрымлівае цэлы шэраг артыкулаў па пытаннях анамастычнай метафары. Зручная сістэма пошуку матэрыялаў, выдатная навігацыя.

http://www.philology.ru/

Рускі філалагічны партал. Прапаноўвае актуальную інфармацыю па філалагічных дысцыплінах як тэарэтычнай, так і прыкладной скіраванасці. Аснову рэсурсу складае бібліятэка філалагічных тэкстаў: манаграфій, артыкулаў, метадычных выданняў.

http://e-lingvo.net/

Навуковая бібліятэка студэнта-філолага. Праект прысвечаны мовазнаўству, літаратуры, літаратуразнаўству, а таксама іншым дысцыплінам, якія вывучаюцца на філалагічным факультэце і факультэце замежных моў. Матэрыялы, змешчаныя на старонцы, будуць карысныя першым чынам студэнтам, выкладчыкам, а таксама даследчыкам.

http://www.feb-web.ru/

Фундаментальная электронная бібліятэка. Утрымлівае вялікую колькасць навуковых артыкулаў, слоўнікаў, даведнікаў, энцыклапедый па мове, літаратуры, фальклоры. У бібліятэцы можна ў тым ліку знайсці матэрыялы з Весніка АН СССР Серыя “Літаратура і мова”.

http://knihi.com/

Беларуская палічка: беларуская электронная бібліятэка. Адно з найбуйнейшых электронных сховішчаў беларускамоўных тэкстаў розных кірункаў. Ва ўмовах адсутнасці нацыянальнага корпуса часта выкарыстоўваецца з мэтай правядзення корпуснага і кантэнт-аналізу.

http://kamunikat.org/

Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Камунікат. Утрымлівае не толькі электронныя копіі друкаваных выданняў і кніг, але і шэраг аўдыёвізуальных файлаў. На партале рэгулярна адсочваюцца літаратурныя навінкі, змяшчаюцца рэцэнзіі і крытычныя артыкулы.

http://portal.nlb.by/

Партал нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Змяшчае вялікую колькасць інфармацыйных рэсурсаў для даследчыкаў: электронны каталог, друкаваныя выданні, базы дадзеных, электронныя выданні і інш. Зарэгістраваныя карыстальнікі маюць магчымасць ажыццяўляць дыстанцыйную замову літаратуры, адсочваць забраніраваныя замовы.

http://slounik.org/

Электронная энцыклапедыя.

Найбольшы збор беларускіх даведачных выданняў: як слоўнікаў, так і энцыклапедыяў. На сайце наладжаны зручны пошук, адсочваюцца апошнія навіны ў айчыннай лексікаграфіі.

http://community.livejournal.com/by_mova/

Суполка “Беларуская мова” ў ЖЖ.

Надзвычай важны рэсурс для тых, хто штодня карыстаецца беларускай мовай і сутыкаецца з моўнымі цяжкасцямі, імкнецца іх пераадольваць.

http://pravapis.org/

Правапіс беларускай мовы.

Адзін з найбольш папулярных сайтаў пра беларускую мову. Рэсурс утрымлівае базу беларуска- і англамоўных артыкулаў па пытаннях беларускай мовы, літаратуры і культуры, беларускі лацінізатар, электронны арфаграфічны карэктар, перакладчык з трансліту і інш. карысныя дадаткі.

http://www.analizfamilii.ru/

Цэнтр даследаванняў. Дадзены сайт утрымлівае інфармацыю, што датычыццы фонасемантычнага аналізу прозвішча і імені, падбору нікнейма, а таксама самыя розныя звесткі са сферы антрапаніміі.

http://www.onomastika.ru/

Анамастыка Расіі. Уласныя імёны ў нашым жыцці.

Назва сайта тлумачыць яго інфармацыйны змест: усё пра анамастыку: тэарэтычны звесткі, лексічны матэрыял, практычныя даследаванні, выбітныя імёны і прзвішчы навукоўцаў-анамастаў і г.д.

http://planeta-imen.narod.ru

Планета імён і прозвішчаў. Навукова-папулярны сайт, створаны для тых, хто цікавіцца імёнамі і прозвішчамі, іх гісторыяй і актуальным станам.

http://www.aphorism.at.tut.by/

Афарызмы па-беларуску

Рэсурс змяшчае як уласна беларускія афарызмы, так і перакладзеныя на мову.

http://www.albaruth.narod.ru/

Тут сабраныя публікацыі, што тычацца беларускага мовазнаўства.