Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Пытанні і адказы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
84.48 Кб
Скачать

1. Гісторыя развіцця камп’ютарнай лінгвістыкі ў Беларусі

У Беларусі работы па камп’ютарнай лінгвістыцы вядуцца з 60-х гадоў 20 ст. З гэтага часу вядуцца работы па аўтаматычнаму складанню частотных слоўнікаў па тэкстах розных падмоў і частотных спісаў словаспалучэнняў; аўтаматычнаму перакладу; фармалізацыі зместу англамоўных тэкстаў тэхнічных апісанняў; фармалізацыі структуры рэкламнага тэксту і яго стварэнні; фармалізацыі семантыкі тэкстаў з мэтай іх аўтаматычнай апрацоўкі; стварэнні машыннага фонду беларускай мовы і корпуса тэкстаў беларускай мовы і інш.

На сённяшні дзень у Беларусі існуе некалькі корпусных праектаў: Вялікі корпус беларускай мовы, створаны выкладчыкамі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта сумесна з навуковымі супрацоўнікамі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, і корпус навуковых тэкстаў беларускай мовы Corpus Albaruthenicum, падрыхтаваны спецыялістамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта разам з навукоўцамі гэтай жа акадэмічнай установы. У бліжэйшай перспектыве дадзеныя корпусы павінны быць аб’яднаны ў адзін, што стане асновай для будучага Нацыянальнага корпуса беларускай мовы. Яго стварэнне з’яўляецца ўнікальным інавацыйным праектам беларускага мовазнаўства, ажыццяўленне якога дазволіць выйсці беларускім вучоным на новы ўзровень лінгвістычных даследаванняў.

2. Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі

Пад інфармацыйнай тэхналогіяй разумеецца працэс, які выкарыстоўвае сукупнасць сродкаў і метадаў збору, апрацоўкі і перадачы дадзеных для атрымання інфармацыі новай якасці аб стане аб’екта, працэса ці з’явы.

Інфармацыйныя тэхналогіі ў лінгвістыцы – гэта сукупнасць законаў, метадаў і сродкаў атрымання, захаваня, перадачы, распаўсюджання і перапрацоўкі інфармацыі аб мове і законах яе функцыянавання пры дапамозе камп’ютараў. У апошні час тэрмін «інфармацыйныя тэхналогіі» часта выступае сінонімам терміна «камп’ютарныя тэхналогіі», бо сёння ўсе інфармацыйныя тэхналогіі цесна звязаны з выкарыстаннем камп’ютара. Аднак, тэрмін «інфармацыйныя тэхналогіі» шырэй і ўключае ў сябе «камп’ютарныя тэхналогіі» ў якасці складаючай.

Прынята вызначаць наступныя асноўныя накірункі ўвядзення камп’ютарнай тэхнікі ў адукацыю:

  • выкарыстанне камп’ютарнай тэхнікі ў якасці сродка навучання;

  • выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій у якасці інструментаў навучання;

  • разгляд камп’ютара і іншых сучасных сродкаў інфармацыйных тэхналогій у якасці аб’ектаў вывучэння;

  • выкарыстанне сродкаў новых інфармацыйных тэхналогій як сродкаў творчага развіцця вучня;

  • выкарыстанне камп’ютарнай тэхнікі ў якасці сродкаў аўтаматызацыі працэсаў кантроля, карэкцыі, тэсціравання і псіхадыягностыкі;

  • арганізацыя камунікацый на аснове выкарыстання сродкаў інфармацыйных тэхналогій з мэтай перадачы і набыцця педагагічнага вопыту, метадычнай і вучэбнай літаратуры;

  • выкарыстанне сродкаў сучасных інфармацыйных тэхналогій для арганізацыі інтэлектуальнага вольнага часу;

  • інтэнсіфікацыя і ўдасканаленне кіравання вучэбнай установай і вучэбным працэсам на аснове выкарыстання сістэмы сучасных інфармацыйных тэхнологій.