
- •Паняцце экспертнай сістэмы, задачы, якія вырашаюць экспертныя сістэмы
- •Віды і тыпы экспертных сістэм
- •Сферы прымянення экспертных сістэм
- •Экспертныя сістэмы ў лінгвістыцы
- •Паняцце фармалізацыі
- •Камп’ютарныя сістэмы і сродкі навучання ў сучасным адукацыйным працэсе
- •Інфаграфіка і нагляднасць у навучальных экспертных сістэмах
- •Гіпертэкст як універсальная аснова для напаўнення навучальнай экспертнай сістэмы
Гіпертэкст як універсальная аснова для напаўнення навучальнай экспертнай сістэмы
Тэхналогія гіпертэксту з’яўляецца прыдатнай для стварэння навучальнай экспертнай сістэмы, асновай якой становіцца электронны навучальны модуль.
Гіпертэкставая тэхналогія выкарыстоўваецца для стварэння электронных падручнікаў. Гіпертэкставы ЭП заснаваны на выкарыстанні ў электронных тэкстах і дакументах методыкі гіперспасылак. Такія спасылкі дазваляюць карыстальніку імгненна пераходзіць да патрэбнага раздзела ці любога фрагмента тэксту, а таксама – да знешніх крыніц інфармацыі, калі яны захоўваюцца ў лічбавай форме на дадзеным камп’ютары ці на іншых камп’ютарах, даступных па сеткавай сувязі. З дапамогай гіперспасылак рэалізоўваецца гіперструктура тэксту (дакумента, падручніка). Створаны, напрыклад, у тэкставым працэсары і адкрыты ў асяроддзі тэкставага працэсара, можна ператварыць у нескладаную інфармацыйную сістэму.
Так, любая кніга, асабліва падручнік пачынаецца са зместу. Кожны пункт зместу – гэта гіперспасылка на адпаведны раздзел дакумента. MS Word можа стварыць змест аўтаматычна (праз каманду Формат — Стили и форматирование і выбар стылю загалоўкаў).
Выкарыстанне зместу і спасылак – гэта арганізацыя сувязей па вертыкалі. Структура сувязей, арганізаваная ў гіпертэкставым ЭП – гэта аднаўзроўневае дрэва.
З дапамогай гіперспасылак можна арганізаваць гарызантальныя сувязі ў тэкставым дакуменце, а таксама ў любым накірунку і на любых узроўнях. Гэты сувязі ўсталёўваюцца паміж рознымі фрагментамі аднаго раздзела ці паміж фрагментамі розных раздзелаў. Падобныя сувязі ствараюцца ў ЭП з дапамогай 2 элементаў арганізацыі структур: закладак і гіперспасылак.
Аналагічна ствараецца гіпертэкставы ЭП з выкарыстаннем тэхналогіі гіперспасылак у іншых аперацыйных сістэмах, а таксама з дапамогай візуальных рэдактараў.
У аснове стварэння вэб-дакументаў і вэб-старонак пакладзена мова разметкі HTML (HyperText Markup Language). HTML, нягледзячы на назву мова, не з’яўляецца мовай праграмавання, а прызначаны для разметкі тэкставых дакументаў, для фармаціравання тэксту.
Паводле фармату HTML – гэта тэкставыя файлы, якія ўтрымліваюць толькі ASCII-сімвалы. Такім чынам, для стварэння HTML-старонак любой складанасці ў прынцыпе патрабуецца просты тэкставы рэдактар (Блакнот). Разам з тым, існуюць і іншыя візуальныя HTML-рэдактараў (MS Front Page 2003, Dream Weaver, Home Site), якія аблягчаюць і паскараюць працэс стварэння web-старонак.
Для гіпертэкставых файлаў неабходны вэб-браўзар – гэта праграма, устаноўленая на камп’ютары для пошуку і адлюстравання інфармацыі ў сетцы. Браўзар чытае вэб-старонкі і іншыя файлы з дыску сервера і адлюстроўвае іх змест на маніторы камп’ютары карыстальніка. Сярод найбольш папулярных браўзараў называюць Microsoft Internet Explorer, Netscape Navigator, Opera, Google Chrome.
Выгляд тэксту ў web-браўзары вызначаюць меткі (тэгі ад англійскага tags). Тэгі знаходзіцца паміж дужкамі < і >. Тэкст, які не знаходзяцца паміж дужкамі < >, відаць у браўзары, а тэгі пры праглядзе не адлюстроўваюцца.
Адрозніваюць тэгі, які пачынаюць каманду, і якія заканчваюць. Прыкмета тэга, які заканчвае каманду – касая рыска ў пачатку – /:
<font> - пачынае тэг,
</font> - заканчавае тэг.
Тэкст паміж тэгам, які пачынае каманду, тэгам, які заканчвае, фармаціруецца ў адпаведнасці з гэтым тэгам:
фрагмент HTML-кода <b>тэкст</b> у браўзары будзе выглядаць: слова тэкст тлустым шрыфтам.
Акрамя тэгаў для фармаціравання тэксту, ёсць тэгі, якія з’яўляюцца самастойнымі элементамі старонкі: напрыклад, тэг <hr> выводзіць на старонку гарызантальную лінію. Падобныя тэгі не патрабуюць заканчэння.
Большасць тэгаў у мове HTML дазваляе задаваць пэўныя атрыбуты. Так, тэг <font> можа мець атрыбуты color (вызначае колер тэксту), size (памер шрыфту) і інш. Атрыбуты прапісваюцца ўнутры тэга, які пачынае каманду, і падзяляюцца прабеламі.
Сінтаксіс запісу атрыбутаў у мове HTML:
<тэг атрыбут 1 =«значэнне» атрыбут2=«значэнне»...>.
Напрыклад, фрагмент HTML-кода:
<font size=«4» face=«arial»>тэкст</font> у браўзары будзе выглядаць такім чынам: слова тэкст, напісанае шрыфтам arial памерам 4.
Файлы HTML-дакументаў звычайна маюць пашырэнне .html ці *.htm. сустракаюцца файлы з пашырэннем shtml, phtml, php, cgi. Файлы з такімі пашырэннямі дынамічна фарміруюцца web-серверам. Кірыліца ў імёнах web-дакументаў не выкарыстоўваецца, паколькі кадзіроўка кірылічных сімвалаў адрозніваецца ў аперацыйных сістэмах Windows, дзе web-старонкі звычайна ствараюцца і праглядаюцца, і ў аперацыйных сістэмах сямейства UNIX (Free BSD, Linux), пад кіраўніцтвам якіх працуе больш за 70 % web-сервераў. Акрамя таго, выкарыстанне кірылічных сімвалаў у адрасах URL можа абцяжарыць фарміраванне HTTP-запыта да web-сервера.
У цяперашні час існуе дастаткова вялікая колькасць візуальных рэдактараў (спецыяльнага праграмнага забеспячэння), з дапамогай якіх можна ствараць гіпертэкставыя файлы, а такім чынам і гіпертэкставыя камп’ютарныя сродкі навучання, электронныя модулі, электронныя падручнікі і сайты. Прафесійныя распрацоўшчыкі часта аддаюць перавагу стварэнню html-старонак толькі з выкарыстаннем простага тэкставага рэдактара Блакнот, аднак прымяненне праграм аўтаматычнага стварэння вэб-вузлоў становіцца пашыраным прыёмам.
Адзін з візуальных рэдактараў – MS FrontPage – мае магчымасць стварэння дынамічных вэб-вузлоў з дапамогай прафесійных сродкаў распрацоўкі і праектавання, падрыхтоўкі і публікацыі дадзеных і забяспечвае работу ў галінах:
распрацоўка – выкарыстанне прафесійных сродкаў дызайну і інструментаў работы з макетамі і графікай, якія дазваляюць ствараць вэб-вузлы ў адпаведнасці з патрабаваннямі заказчыкаў;
кадзіраванне – прымяненне сродкаў генерацыі коду, прафесійных сродкаў кадзіравання і магчымасцей напісання сцэнарыяў для стварэння інтэрактыўных вэб-вузлоў і павышэння хуткасці і якасці кадзіравання;
пашырэнне – прымяненне рэдактара інтэрактыўных вэб-вузлоў для развіцця і дапаўнення іх новымі магчымасцямі, а таксама пашыраных сродкаў публікацыі вэб-старонак, якія дазваляюць хутка размяшчаць іх у сетцы.
Палепшаная падтрымка графікі спрашчае работу з графічнымі выявамі з іншых дадаткаў, паляпшаючы кіраванне адлюстраваннем і захаваннем малюнкаў. Дынамічныя вэб-шаблоны дазваляюць вызначаць раздзелы вэб-вузла, даступныя для рэдагавання. Пры абнаўленні файла галоўнага шаблона ўнесеныя змяненні аўтаматычна распаўсюджваюцца на ўсе старонкі, звязаныя з гэтым шаблонам. Сродкі распрацоўкі макета аблягчаюць працэс стварэння табліц і работу з імі пра распрацоўцы макета, забяспечваюць кіраванне макетам з піксельнай дакладнасцю. Сродкі работы са слаямі спрашчаюць аперацыі з мноствам выяў і асобнымі часткамі інфармацыйнага напаўнення, размешчанымі ў адным месцы макета, і дазваляюць ствараць візуальныя эфекты, напрыклад, меню, які раскрываюцца. Сродкі распрацоўкі і кадзіравання ў MS FrontPage дазваляюць генерацыю чыстага HTML-кода.
Акрамя распрацоўкі HTML-старонак, MS FrontPage дапамагае ў стварэнні і размяшчэнні вэб-вузла як у аўтаномным рэжыме, так і неадкладнай публікацыі ў інтэрнэт.
MS FrontPage складаецца з 2 асноўных блокаў:
рэдактар – прызначаны для рэдагавання старонак;
праваднік – выкарыстоўваецца для навігацыі і ўпарадкавання файлаў на сайце, стварэння больш ці менш складаных, шматстаронкавых файлаў на сайце.
Рэдактар MS FrontPage прызначаны для рэдагавання дакумента HTML і дазваляе ствараць вэб-старонкі таксама проста, як і набіраць і афармляць тэкст у тэкставым працэсары МS Word. Інтэрфейс рэдактара ў MS FrontPage падобны на інтэрфейсы прыкладных пакетаў MS Office і асноўная маса элементаў кіравання мае той самы знешні выгляд і выконвае тыя самыя функцыі. Рэдагаванне адбываецца па прынцыпе WYSIWYG (з англ. What You See Is What You Get — што бачыце, то і атрымліваеца), што забяспечвае поўную адпаведнасць паміж дакументам у акне рэдактара і вынікам яго адлюстравання ў аглядальніка. Гэта дасягаецца за кошт таго, што практычна ўсе магчымасці вэб-дызайну вынесены ў панелі інструментаў, і калі карыстальнік набірае патрэбны тэкст ці маркіраваны спіс, задае параметры фармаціравання абзацаў, рэдактар аўтаматычна запісвае код, г.абазн. афармляе аб’екты адпаведнымі HTML-тэгамі.
Пры рабоце з рэдактарам можна не толькі рэдагаваць код дакумента ў візуальным (наглядным) рэжыме, прасочваючы адразу выгляд дакумента ў аглядальніку, але можна пераключыцца з звычайны тэкставы рэдактар, падобны на Блокнот MS Windows. Пераключэнне ажыццяўляецца шчаўчком па ярлычку ў ніжняй частцы акна рэдактара. У выпадку ручнога кадзіравання рэдактар аўтаматычна структуруе тэкст і правярае правільнасць напісання коду.
Важная функцыя рэдактара MS FrontPage – аўтаматычная праверка правапісу, што важна для стварэння вэб-сайтаў, паколькі большасць сучасных вэб-старонак ўтрымлівае арфаграфічныя памылкі.
MS FrontPage забяспечвае інтэграцыю з офіснымі пакетамі, таму дакументы, створаныя з дапамогай, напрыклад, MS Word, можна ўставіць ў рэдактар MS FrontPage, і тэкст будзе аўтаматычна распазнаны і аформлены з дапамогай тэгаў.
Такім чынам, MS FrontPage – просты і моцны комплексны сродак распрацоўкі html-старонак, стварэння вэб-вузлоў і размяшчэння іх у сетцы інтэрнэт, які дазваляе засяродзіць увагу на якасці створаных старонак. Акрамя візуальнага кантролю і сродкаў гіпертэкставай разметкі дакументаў, тут ёсць магчымасць тэсціравання і карэкціроўкі спасылак, падтрымка большасці стандартаў інтэрнэт і іх пашырэнняў, прастата ў рабоце і высокая якасць, якая забяспечваецца нават навічкам, якія не валодаюць навыкамі праграмавання.
Даволі папулярны рэдактар Macromedia Dreamweaver – гэта прафесійны html-рэдактар, прызначаны для праектавання, напісання коду і падтрымкі сайтаў, вэб-старонак і дадаткаў сеткі. Dreamweaver падтрымлівае ручное напісанне html-коду, а таксама прапануе магчымасці работы ў візуальным асяроддзя стварэння і рэдагавання вэб-старонак і сайтаў.
Macromedia Dreamweaver дазваляе ствараць простыя вэб-старонкі і сайты з прафесійным вэб-дызайнам і прапануе распрацоўшчыкам асноўныя магчымасці:
распрацоўка гіпертэкставых вэб-старонак;
унядрэнне графічных, аўдыа і відэафрагментаў у вэб-старонкі;
стварэнні табліц у html-фармаце;
настройка проксі-сервера і брандмауэра;
рэгістрацыя і публікацыя сайта;
распрацоўка сайтаў на аснове фрэймаў, сайтаў з таблічным дызайнам, выкарыстанне шаблонаў і табліц стыляў;
уключэнне свабодна размешчаных элементаў;
распрацоўка анімацыйных ролікаў на вэб-старонках;
выкарыстанне сцэнарыяў;
распрацоўка метатэгаў і серверных дырэктыў;
праграмаванне серверных дадаткаў;
стварэнне сайтаў з інтэрактыўнымі элементамі.
Асноўныя элементы структуры акна Dreamweaver:
стартавая старонка (Start page) дае магчымасць стварэння новых файлаў, адкрыцця нядаўна выкарыстаных файлаў і пераходу да работы з даведачнай сістэмай;
панель устаўкі (Insert bar) утрымлівае кнопкі, прызначаныя для ўстаўкі ў дакумент аб’ектаў розных тыпаў (малюнкаў, табліц, слаёў) як частак html-коду;
панель інструментаў дакумента (Document toolbar) дае магчымасць прагляду акна дакумента ў разнастайных рэжымах;
стандартная панель (Standard toolbar) адкрывае доступ да часта карыстаных аперацый работы з файламі і праўкі, такім як стварэнне новага файла, адкрыццё існуючага файла, захаванне аднаго ці ўсіх файлаў, капіраванне, устаўка, адмена і вяртанне дзеянняў;
акно дакумента (Document window) паказвае актыўны дакумент, рэдагаванне якога адбываецца ў цяперашні час;
інспектар уласцівасцей (Property inspector) прызначаны для прагляду і змены уласцівасцей выдзеленага тэксту ці аб’екта;
выбар тэгаў (Tag selector) размешчаны ў радку стану ў ніжняй частцы акна дакумента, адлюстроўвае іерархію тэгаў выдзленага аб’екта або змест выдзеленага тэга;
група панеляў (Panel groups) прызначана для групоўкі некалькіх залежных панеляў пад агульнай назвай;
панель файлаў (Files panel) утрымлівае інструменты кіравання файламі і папкамі, якія ўтрымліваюцца на лакальным сайце ці аддаленым серверы, а таксама на лакальным дыску.
Таксама ў Dreamweaver існуе шэраг інструментаў (панеляў і вокнаў), прызначаных для выканання разнастайных аперацый з дакументам у цэлым ці асобнымі яго часткамі, прагляду коду і дызайну дакумента, устаўкі графічных аб’екаў.
Структура html-дакумента
Усе дакументы HTML маюць аднолькавую структуру:
<html>
<head>
<tіtlе>назва дакумента</tіtlе>
</head>
<воdy>цела дакумента</воdy>
</html>
Тэг <html> - прыкмета таго, што файл утрымлівае дакумент HTML. Усё, што знаходзіцца паміж тэгамі <html> і </html>, браўзар разглядае як HTML-код.
Тэгі <head></head> абмяжоўваюць раздзел назвы дакумента. Гжты раздзел не ўключае ўласна зместу дакумента. У раздзел <head></head> уваходзяць тэгі, якія адносяцца да дакумента ў цэлым: апісанне дакумента, ключавыя словы для выкарыстання пошукавымі сістэмамі. Інфармацыя, указаная ў гэтым раздзеле, звычайна прызначан не для чытачоў, а для робатаў пошукавых сістэм. У гэты самы раздзел уваходзіць назва дакумента, якая задаецца з дапамогай тэга <title>.
Тэкст паміж тэгамі <title> і </title> выводзіцца ў радку назвы праграмы-браўзара.
Тэг <body> задае асноўную частку дакумента – яго цела. Інфармацыя, размешчаная паміж тэгамі <body> і </body>, выводзіцца ў акне браўзара і з’яўляецца зместам web-старонкі.
Вышэйпералічаныя тэгі з’яўляюцца абавязковымі павінны прысутнічаць у любым HTML-дакуменце.