
- •1. Прадмет курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі».
- •2. Задачы курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі».
- •3. Прынцыпы і метады гістарыяграфічнага пазнання.
- •4. Гістарыяграфічны факт і гістарыяграфічная крыніца.
- •5. Праблема перыядызацыі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.
- •6. Станаўленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі як навукі.
- •1. Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў.
- •2. Старажытнарускія летапісы, лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Гісторыя Беларусі ў мясцовых летапісах і хроніках.
- •5. Польскія храністы аб гісторыі беларускіх зямель.
- •6. Гістарычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў мемуарнай літаратуры xvіі – xviіі ст.
- •1. Мацей Стрыйкоўскі – першы гістарыёграф Вялікага княства Літоўскага.
- •2. Гістарычная думка ў вкл у XVII – першай палове xviiі ст.
- •3. Гістарычныя даследаванні ў вкл у другой палове xviiі ст. «Манархічная» школа а.Нарушэвіча.
- •4. «Рамантычная» школа і.Лялевеля. Станаўленне беларускага крыніцазнаўства ў першай трэці хіх ст.
- •5. Гістарычныя звесткі пра Беларусь у працах рускіх гісторыкаў і археографаў xviiі – пачатку хіх ст.
- •2. Гісторыя вкл у расійскай гістарыяграфіі другой трэці хіх ст.
- •3. Вывучэнне айчыннай гісторыі мясцовымі даследчыкамі Беларусі і Літвы ў 30 – пачатку 60-х гг. Хіх ст.
- •1. Русіфікатарская палітыка ўрада пасля паўстання 1863 г. Дзейнасць Віленскай археаграфічнай камісіі.
- •4. Гісторыя Беларусі ў даследаваннях польскіх гісторыкаў.
- •1. Станаўленне беларусазнаўства як асновы беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі.
- •2. Погляды к.Каліноўскага і беларускіх народнікаў на мінулае беларускага народа.
- •3. Этнаграфічнае і археалагічнае вывучэнне Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •4. Роля беларускай літаратуры другой паловы хіх ст. У станаўленні беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі.
- •5. Гістарычная публіцыстыка «Нашай долі» і «Нашай нівы».
- •6. Станаўленне дэмакратычнай плыні беларускай гістарыяграфіі.
- •1. Фарміраванне арганізацыйных асноў гістарычнай навукі ў бсср.
- •2. Падрыхтоўка гістарычных кадраў у даваенны перыяд.
- •3. Укараненне марксісцка-ленінскай метадалогіі. Ідэйна-палітычная барацьба з яўрэйскімі гісторыкамі-марксістамі ў 20 – пач. 30-х гг.
- •4. Ідэйна-палітычная барацьба з беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі ў 20 – пач. 30-х гг.
- •2. Абагульняючыя працы па гісторыі Беларусі.
- •3. Даследаванне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду ў даваенны час.
- •4. Праблемы гісторыі Беларусі капіталістычнага перыяду ў беларускай гістарыяграфіі даваеннага часу.
- •1. Падрыхтоўка кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі ў бсср у сяр. 40-х – 80-я гг.
- •Колькасны склад кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў бсср
- •2. Цэнтры гістарычнай навукі бсср.
- •3. Уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі на развіццё гістарычнай навукі бсср у сяр. 40 – сяр. 50-х гг.
- •4. Асаблівасці развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі ў сяр. 50 – 80-я гг.
- •1. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі першабытнага перыяду.
- •3. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыяда.
- •Анатоль Піліпавіч Смірноў
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяда капіталізму.
- •5. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяда 1917 – 1945 гг.
- •6. Этапы гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны.
- •7. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі пасляваеннага савецкага перыяда.
- •1. Арганізацыя гістарычнай навукі Беларусі на мяжы хх – ххі ст.
- •2. Падрыхтоўка гістарычных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
- •1. Гістарыяграфія беларускай эміграцыі ў даваенны перыяд.
- •2. Гістарыяграфія беларускай эміграцыі ў пасляваенны перыяд.
5. Гістарычная публіцыстыка «Нашай долі» і «Нашай нівы».
Завяршальны этап барацьбы за прызнанне беларускай нацыі і яе права на самавызначэнне свайго лёсу звязаны з утварэннем і дзейнасцю першай нацыянальнай палітычнай партыі – Беларускай сацыялістычнай грамады (1903 – 1918 гг.). Пры гэтым важную ролю адыгралі навуковыя і навукова-папулярныя працы па гісторыі Беларусі, напісаныя з нацыянальных пазіцый. У 1905 – 1907 гг. пад кіраўніцтвам Грамады разгарнуўся шырокі нацыянальна-культурны адраджэнцкі рух, быў створаны нацыянальны перыядычны і кніжны друк.
У 1906 – 1915 гг. цэнтрам беларускага нацыянальна-адраджэнцкага руху з’яўляліся газеты «Наша доля» і «Наша ніва».
Першым легальным органам нелегальнай БСГ стала газета «Наша доля», якая выдавалася ў Вільні з верасня па снежань 1906 г. З шасці нумароў чатыры былі канфіскаваны паліцыяй. За першы, трэці і чацвёрты нумары газета была забаронена. Назва газеты сведчыла аб працяглай маргіналізацыі беларусаў і пасіўнасці свайму лёсу ніжэйшых слаёў грамадства і інтэлігенцыі.
У першым перадавым артыкуле «Да чытачоў» Івана Тукеркеса была абвешчана праграма «нацыянальнага абуджэння». Адсутнасць свабоды ў Расійскай імперыі прывяла да цемры і голаду беларускіх сялян. Паколькі свабода магла быць забяспечана толькі праз адукацыю і асвету, таму неабходна развіваць беларускае асветніцтва, «каб пазбавіцца нацыянальнай летаргіі».
Палітычны характар штотыднёвіка характарызуецца адзінствам палітычных і нацыянальных інтарэсаў яго выдаўцоў і рэдакцыйнай калегіі, што праявілася ў выкарыстанні тэрмінаў «беларускі народ», «беларуская нацыя». «Наша доля» вызначалася ўжываннем простай мовы, празрыстай структурай сказаў і дыялогаў.
Важнай тэмай, якая стала прадметам абмеркавання на старонках «Нашай долі», была дзейнасць І-й Дзяржаўнай думы. У артыкулах «Кандыдаты ад Вільні», «Якая будзе Дума?», «Што будзе?», «Авечы агітатар», «Пагром» раскрываліся думскія дэбаты і пазіцыя дэпутатаў ад беларускіх губерняў.
Агульны характар штотыднёвіка сведчыў аб сацыял-дэмакратычнай пазіцыі яе выдаўцоў і аўтараў. Яны выступалі за перадачу зямлі сялянам, арганізацыю рабочых саюзаў, лічылі неабходным стварыць супольнасці беднаты – «мужыцкія саюзы». Доля матэрыялаў, прысвечаных беларускай тэматыцы, складала невялікую частку ад агульнай колькасці публікацый. «Наша доля» была адрасавана адукаванай частцы гарадскога насельніцтва, якія маглі пераказаць змест артыкулаў непісьменным сялянам.
Пасля закрыцця ўладамі «Нашай долі» лідэры БСГ (браты І. і А.Луцкевічы, У.Уласаў, В.Іваноўскі, А.Пашкевіч і інш.) сталі выдаваць штотыднёвую газету «Наша ніва», якая друкавалася ў Вільні з лістапада 1906 г. да жніўня 1915 г. Выданне мела нацыянальна-асветніцкі характар, яе рэдактары імкнуліся «запаліць святло ў цемры» і «данесці навуку людзям». Змест штотыднёвіка складаўся з наступных рубрык: інфармацыя, спосабы правядзення вольнага часу, палітыка і культура, гісторыя і сучаснасць. Толькі за тры гады (1906 – 1909 гг.) у газеце было надрукавана 906 паведамленняў з 489 вёсак і мястэчак Беларусі. Але выданне нельга лічыць масавым – у 1911 г. тыраж складаў 3 тыс. экзэмпляраў.
Нацыянальная гісторыя з’яўлялася вядучай тэмай, якая дамінавала ва ўсіх нумарах штотыднёвіка. Ужо ў другім нумары на тытульнай старонцы на фоне руінаў Наваградскага замка рэдактары «Нашай нівы» пісалі пра каранацыю Міндоўга ў 1252 г., пра пачаткі ВКЛ, пра першую сталіцу гэтай дзяржавы. Цікава, што аўтары ўпаміналі вялікага «песняра нашага краю» Адама Міцкевіча.
Таксама ў газеце друкаваліся матэрыялы па ўсеагульнай гісторыі, гісторыі літаратуры, этнаграфіі, мастацтву, гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху. Напрыклад, ананімны артыкул «Сымон Канарскі» (1907 г.), нарысы А.Пагодзіна «Колькі слоў аб нацыянальным адраджэнні забытага народу» (1908 г.), «Владыслаў Сыракомля» (1908 г.), артыкулы Д.Дарашэнкі «Беларусы і іх нацыянальнае адраджэнне» (1909 г.), Зямкевіча «Адам Ганоры Кіркор» (1911 г.), В.Ластоўскага «З мінуўшчыны горада Быхава» (1911 г.), «Людвіг Кандратовіч» (1912 г.), «Хроніка ВКЛ» (1914 г.).
Аўтары гістарычных публікацый лічылі, што родная мова – самы кароткі шлях да культурнасці беларусаў, а ХІХ ст. і расійская ўлада не прынеслі ім нічога карыснага. Рэдактар-выдавец У.Уласаў выказаў у 1908 г. думку, якая стала ў наступным гістарыяграфічнай традыцыяй: «беларуская нацыя – зона перакрыжавання станоўчых рысаў памежных нацый». Негатыўныя іх якасці не знайшлі ўкаранення сярод беларусаў. Канцэпцыя атрымала распрацоўку ў працах Ігната Абдзіраловіча (1921 г.) і Уладзіміра Конана (1992 г.).
На старонках «Нашай нівы» публікавалася, а ў 1910 г. выйшла асобным выданнем «Кароткая гісторыя Беларусі» В.Ю.Ластоўскага – важная веха ў станаўленні нацыянальнай гістарыяграфіі. Пры рэдакцыі «Нашай нівы» намаганнямі І.Луцкевіча быў арганізаваны Беларускі музей. Дзякуючы штотыднёвіку раскрыліся літаратурныя таленты Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Гаруна, З.Бядулі, Ц.Гартнага, М.Гарэцкага, К.Буйло і інш. беларускіх пісьменнікаў, публіцыстаў і крытыкаў.
У цэлым, у развіцці беларускай палітычна-гістарычнай публіцыстыкі пачатку ХХ ст. можна вызначыць чатыры тэндэнцыі: 1) аналіз гісторыі беларусаў з пазіцый самаабароны. Мінулае разглядалася не ў форме працэса гістарычнага развіцця, а як выпакутаная з’ява. Праблемы нацыянальнага руху разглядаліся праз развіццё асветы. Галоўную задачу газета «Наша ніва» бачыла ў барацьбе за нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускага народа. Шмат увагі яна аддавала тэарэтычнаму і гістарычнаму абгрунтаванню права беларусаў на захаванне і развіццё сваёй мовы і нацыянальнай культуры. Газета паслядоўна выкрывала рэакцыйную палітыку царызму на Беларусі, пратэставала супраць падзелу яго па веравызнанні на «рускіх» і «палякаў». Яна настойліва патрабавала ўвядзення ў школу, царкву і касцёл на Беларусі беларускай мовы. 2) палітызацыя гісторыі Беларусі. Цікавасць да мінулага была выклікана не патрэбамі гістарычнай навукі, а палітычнай сітуацыяй. 3) адсутнасць у гістарычных даследаваннях агульнапрынятай тэрміналогіі, акрамя паняццяў «нацыя», «нацыяналізм», «патрыятызм». 4) гістарычна-філасофскай асновай гістарычнага працэса аўтары публікацый лічылі хрысціянскую тэалогію. Працэс развіцця беларускага народа параноўваўся з пакутніцкім шляхам Ісуса Хрыста.