
- •1. Прадмет курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі».
- •2. Задачы курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі».
- •3. Прынцыпы і метады гістарыяграфічнага пазнання.
- •4. Гістарыяграфічны факт і гістарыяграфічная крыніца.
- •5. Праблема перыядызацыі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.
- •6. Станаўленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі як навукі.
- •1. Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў.
- •2. Старажытнарускія летапісы, лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі на тэрыторыі Беларусі.
- •4. Гісторыя Беларусі ў мясцовых летапісах і хроніках.
- •5. Польскія храністы аб гісторыі беларускіх зямель.
- •6. Гістарычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў мемуарнай літаратуры xvіі – xviіі ст.
- •1. Мацей Стрыйкоўскі – першы гістарыёграф Вялікага княства Літоўскага.
- •2. Гістарычная думка ў вкл у XVII – першай палове xviiі ст.
- •3. Гістарычныя даследаванні ў вкл у другой палове xviiі ст. «Манархічная» школа а.Нарушэвіча.
- •4. «Рамантычная» школа і.Лялевеля. Станаўленне беларускага крыніцазнаўства ў першай трэці хіх ст.
- •5. Гістарычныя звесткі пра Беларусь у працах рускіх гісторыкаў і археографаў xviiі – пачатку хіх ст.
- •2. Гісторыя вкл у расійскай гістарыяграфіі другой трэці хіх ст.
- •3. Вывучэнне айчыннай гісторыі мясцовымі даследчыкамі Беларусі і Літвы ў 30 – пачатку 60-х гг. Хіх ст.
- •1. Русіфікатарская палітыка ўрада пасля паўстання 1863 г. Дзейнасць Віленскай археаграфічнай камісіі.
- •4. Гісторыя Беларусі ў даследаваннях польскіх гісторыкаў.
- •1. Станаўленне беларусазнаўства як асновы беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі.
- •2. Погляды к.Каліноўскага і беларускіх народнікаў на мінулае беларускага народа.
- •3. Этнаграфічнае і археалагічнае вывучэнне Беларусі ў другой палове хіх – пачатку хх ст.
- •4. Роля беларускай літаратуры другой паловы хіх ст. У станаўленні беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі.
- •5. Гістарычная публіцыстыка «Нашай долі» і «Нашай нівы».
- •6. Станаўленне дэмакратычнай плыні беларускай гістарыяграфіі.
- •1. Фарміраванне арганізацыйных асноў гістарычнай навукі ў бсср.
- •2. Падрыхтоўка гістарычных кадраў у даваенны перыяд.
- •3. Укараненне марксісцка-ленінскай метадалогіі. Ідэйна-палітычная барацьба з яўрэйскімі гісторыкамі-марксістамі ў 20 – пач. 30-х гг.
- •4. Ідэйна-палітычная барацьба з беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі ў 20 – пач. 30-х гг.
- •2. Абагульняючыя працы па гісторыі Беларусі.
- •3. Даследаванне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду ў даваенны час.
- •4. Праблемы гісторыі Беларусі капіталістычнага перыяду ў беларускай гістарыяграфіі даваеннага часу.
- •1. Падрыхтоўка кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі ў бсср у сяр. 40-х – 80-я гг.
- •Колькасны склад кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў бсср
- •2. Цэнтры гістарычнай навукі бсср.
- •3. Уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі на развіццё гістарычнай навукі бсср у сяр. 40 – сяр. 50-х гг.
- •4. Асаблівасці развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі ў сяр. 50 – 80-я гг.
- •1. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі першабытнага перыяду.
- •3. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыяда.
- •Анатоль Піліпавіч Смірноў
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяда капіталізму.
- •5. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяда 1917 – 1945 гг.
- •6. Этапы гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны.
- •7. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі пасляваеннага савецкага перыяда.
- •1. Арганізацыя гістарычнай навукі Беларусі на мяжы хх – ххі ст.
- •2. Падрыхтоўка гістарычных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
- •1. Гістарыяграфія беларускай эміграцыі ў даваенны перыяд.
- •2. Гістарыяграфія беларускай эміграцыі ў пасляваенны перыяд.
4. Роля беларускай літаратуры другой паловы хіх ст. У станаўленні беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі.
Прынцыповае значэнне мела публікацыя ў першай палове 90-х гг. ХІХ ст. у Кракаве і Познані зборнікаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Францішка Багушэвіча. У прадмове да «Дудкі беларускай» паэт абвясціў пра існаванне самастойнай і паўнацэннай беларускай мовы – не мужыцкай, а «такой жа людскай і панскай, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая», адзначаў шматлікасць беларусаў («Нас не жменька, а шэсць мільёнаў») і слаўнае мінулае Беларусі, калі яна з’яўлялася цэнтрам ВКЛ, акрэсліў прастору, на якой ужывалася беларуская мова («ад Вільні да Мазыра, ад Віцебска за малым не да Чарнігава, дзе Гродна, Мінск, Магілёў, Вільня»), папярэдзіў свой народ, што страціўшы родную мову ён як этнас загіне. «Дудка беларуская» абудзіла да творчай дзейнасці новае пакаленне нацыянальнай інтэлігенцыі, у т.л. А.Гурыновіча, Цётку, Я.Купалу і інш., заклала падмурак для развіцця сялянска-народніцкага накірунку ў беларускай літаратуры, які ў пачатку ХХ ст. стаў вызначальным.
Нацыянальна-дэмакратычнымі матывамі прасякнуты творы Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага), напісаныя ў 90-я гг., але апублікаваныя значна пазней («Прамова», «Наш сымболь», «Згадка пра Галубка» і інш.). Пісьменніка глыбока трывожыў лёс роднай мовы і нацыянальнай культуры, існаванню якіх рэальна пагражала ўзмацненне працэсаў асіміляцыі беларусаў. Каганец імкнуўся адрадзіць гістарычную памяць, а на яе аснове – нацыянальную годнасць і свядомасць беларусаў. Дзеля гэтага асвятляў слаўнае мінулае беларускай мовы, забытых легендарных герояў, што вызначыліся ў змаганні за свабоду радзімы, заклікаў да нацыянальна-вызваленчай барацьбы («за родную краіну, звычай і мову, за веру груддзю ставайце»).
Беларускі нацыянальны рух, перш чым палітычна аформіцца, прайшоў літаратурную стадыю свайго развіцця. Адпаведна, першымі даследчыкамі гэтага працэсу былі паэты і пісьменнікі. Сярод іншых можна адзначыць М.Багдановіча. У працы «Белорусское возрождение» ён заўважыў, што «до сих пор в белорусской литературе, как это постоянно встречается у начинающих возрождаться народов, главную роль еще продолжает играть поэзия». Сапраўды, нельга не заўважыць гэтую акалічнасць на прыкладзе творчасці Ц.Гартнага, Я.Купалы, Я.Коласа. Вось чаму акцэнт у працы робіцца на развіцці беларускай літаратуры, асабліва паэзіі, дзейнасць БСГ разглядаецца праз прызму выдання ёй зваротаў на беларускай мове, значэнне рэвалюцыі 1905 г. ацэньваецца з пункту гледжання легальнага ўжывання беларускай мовы. Па словах аўтара, падчас рэвалюцыі з’явілася надзённая патрэба «…разобраться в окружающей жизни и …лихорадочный спрос на идеологические ценности». Таму на першае месца М.Багдановіч ставіць ролю беларускіх выдавецтваў: «Загляне сонца і ў наша аконца», «Наша хата», «Палачанін». Для беларусаў, якія прызвычаіліся да таго, што іх мова была хамская, было важна, што гэтая мова загучала са старонак «Нашай нівы». Гэты факт адыграў станоўчую ролю ў развіцці беларускага нацыянальнага руху.
Творчасць беларускіх літаратараў адыграла выключную ролю на завяршальным этапе станаўлення новай беларускай літаратурнай мовы, у самасцвярджэнні беларускай нацыі, прызнанні яе інш. народамі. Маладая беларуская літаратура раскрыла пачуцці забытага і прыніжанага «мужыцкага народа», яго імкненне да волі і шчасця, роўнасці. Пры гэтым шырока выкарыстоўваліся гістарычныя тэмы. Гісторыя роднага краю асэнсоўвалася з нацыянальных пазіцый, іншы раз, асабліва ў паэзіі, ідэалізавалася.
Я.Купала ў сваёй творчасці зыходзіў з аб’ектыўнасці працэсу ўтварэння народаў, якія фарміраваліся ў розных умовах бытавання на працягу многіх тысячагоддзяў – кожны са сваімі адвечнымі і адметнымі мовамі, звычаямі, парадкамі, нацыянальнымі праявамі. Народ ён параўноўваў з вялізнай сям’ёй-раднёй. Найбольш важнай адметнасцю народа лічыў мову, «якую вякі ўсвянцілі і ўкаранілі ў ім, на якой ён і яго продкі, з самага пачатку свайго паяўлення на зямлі, узраслі і ўзгадаваліся». Я.Купала не раз адзначаў, што ў гісторыі Беларусі быў перыяд, калі краіна жыла сваім незалежным жыццём, мела сваіх князёў, сваё веча. Пазней, паводле Купалы, Беларусь папала пад уладарства Літвы, але беларуская мова ў той жа час стала мовай «літоўскіх законаў», «урадавым словам». Народ не страціў дзяржаўнасць. ВКЛ Я.Купала называў «Вялікім Літоўска-Беларускім княствам». Заняпад Беларусі ён адносіў да часоў уніі ВКЛ з Польшчай, калі беларуская знаць, «каб заслужыцца на ласку ў польскім урадзе», здрадзіла свайму народу, прыняла польскую мову і культуру, «сталася чужацкай на сваёй беларускай зямлі». Панскі двор і сялянская вёска пачалі гаварыць на розных мовах. Класавыя супярэчнасці паміж панамі і сялянамі набылі нацыянальную афарбоўку. Паэт канстатаваў, што ў Расійскай імперыі на Беларусі да польска-панскага бізуна дабавілася «чыноўніцка-жандарская нагайка». Але народ, па словах Я.Купалы, «не зацёр сваёй асобнасці, свайго нацыянальнага духу..., хоць і валок на сабе ярмо колькі векавога чужога ўладарства», якое, праўда, надоўга затрымала яго нацыянальнае і культурнае развіццё. У артыкуле «Вера і нацыянальнасць» (газета «Наша ніва», 1914, № 27) Купала адзначаў неспрыяльнае ўздзеянне на працэс станаўлення беларускай нацыі каталіцкага касцёла і праваслаўнай царквы, іх змагання за душу беларуса. У артыкуле падкрэслівалася, што ў беларусаў-католікаў і беларусаў-праваслаўных «адна Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, ад веку перадаваныя з пакалення ў пакаленне». Найцяжэйшыя часы гісторыі Беларусі паэт звязваў з чужацкім панаваннем і, зыходзячы з гэтага, рабіў выснову, што «толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу» (газета «Беларусь», 1919, № 33).