
- •Метады псіхалагічнага даследавання: класіфікацыя, характарыстыка і асаблівасці выкарыстання ў працы настаўніка.
- •Паняцце пра адчуванне і ўспрыманне.
- •Паняцце пра ўвагу.
- •Паняцце аб памяці. Улік заканамернасцяў памяці пры арганізацыі вучэбнай дзейнасці школьнікаў.
- •Паняцце пра мысленне і ўяўленне.
- •Паняцце пра волю і валявыя якасці асобы.
- •7. Псіхалагічная характарыстыка эмацыянальнай сферы чалавека.
- •8) Паняцце аб тэмпераменце. Улік асаблівасцей тэмпераменту ў вучэбна-выхаваўчай працы.
- •9. Паняцце аб характары. Умовы яго фарміравання.
- •10. Паняцце пра асобу.
- •11. Паняцце аб зносінах. Псіхалагічная хар-ка зносін.
- •12. Паняцце пра групу
- •13. Міжасабовыя зносіны ў малых групах. Канфлікты, аптымізацыя сац-псіхал.Клімата ў класе.
- •15. Фактары, заканамернасці і рухаючыя сілы псіхічнага развіцця
- •16. Асноўныя тэорыі псіхічнага развіцця (пр) ў айчыннай і замежнай ψ.
- •17. Перыядызацыя псіхічнага развіцця (пр)і яе падставы.
- •18. Культурна-гістарычная тэорыя развіцця псіхікі. (1896-1934)
- •19. Узроставыя асаблівасці псіхічнага развіцця ў дзіцячым узросце
- •20. Асноўныя псіхалагічныя новаўтварэнні ў малодшым школьным узросце і іх характарыстыка.
- •21.Асноўныя ψ-ыя новаўтварэнні ў падлеткавым узросце.
- •22. Узроставыя асаблівасці псіхічнага развіцця ў раннім юнацтве.
- •23. Псих.Характеристика навучання. Навучанне і развіццё. Сутнасць, віды і механізмы навучэння.
- •24. Псіхалагічныя асновы сучаснага навучання.
- •26. Фарміраванне ведаў і паняццяў у працэсе навучання. Умовы фарміравання паняццяў.
- •27 . Псіхалогія асобы і дзейнасці настаўніка.
- •28. Псіхалагічная сутнасць выхавання.
- •29. Агульныя і спецыяльныя здольнасці, іх хар-ка.
27 . Псіхалогія асобы і дзейнасці настаўніка.
АСОБА - характарыстыка чалавека, якая абазначае сукупнасць яго сацыяльных уласцівасцей і якасцей. Якія выпрацоўваюцца на працягу жыцця.
1)Асобасныя асаблівасці – уласцівасці асобы, якія дапамагаюць дасягнуць лепшых вынікаў у пед. дз-сці: а)любіць дзяцей, эмпатыя; б)уменне кіраваць, вучыць, выхоўваць; в) уменне слухаць; г) шырокі кругагляд, адукаванасць; д)назіральнасць; е)высокі ўзровень самарэгуляцыі і самакантролю; ж)моўная кул-ра; з)навыкі нестандартных рашэнняў; і)грамадская накіраванасць. 2)Прафесійна-педагагічныя здольнасці – забяспечваюць поспех менавіта ў педагагічнай дз-сці: а)дыдактычныя здольнасці (зд-сць самастойна падбіраць вучэб. мат-л, вызначаць ср-кі, прыёмы, тэхнікі і м-ды нав-ня; зд-сць па-рознаму тлумачыць адзін і той жа мат-л, каб забяспечыць яго разуменне і засваенне ўсімі вучнямі); б) перцэптыўныя (здольнасць бачыць і адчуваць, разумее вучань вывучаемы мат-л).в) экспрэсіўныя зд-сці (уменне адлюстроўваць і праяўляць свае пачуцці, эмоцыі). г)арганізацыйныя здольнасці (будаваць нав-не з улікам індывідуальнасці кожнага вучня; правільна будаваць урок, за параўнальна кароткі тэрмін дабівацца засваення значнага V мат-лу; удасканальваць сваё майстэрства: інш. наст-кі, самаадукацыя); д)камунікатыўныя (зд-сць да зносін, правільна, лагічна, зразумела, сістэмна выказваць інфармацыю); е)канструктыўныя (уменне ствараць атмасферу супрацоўніцтва і творчага працэсу, у як. м.б. найбольш эфектыўна рэалізаваць задаткі вучняў). ж) здольнасці да выхавання дзяцей: *правільна ацэньваць унутраны стан інш.; *быць прыкладам, узорам д/пераймання; *выклікаць у дзяцей жаданне вучыцца, імкненне быць лепшым, рабіць дабро; * усяляць ў ч-ка ўпэўненасць.
Педагагічная дз-сць – г. выхаваўчае і навучальнае ўздзеянне на вучня, накіраванасць на яго псіхічн. і асабовае раз-цё, на набыццё сіс-мы вун.
Стылі педагагічнай дз-сці – сістэма спосабаў і прыёмаў. Якая праяўлянцца ў разнастайных умовах яе ажыццяўлення.
Па Беразовіну і Каламінскаму 5 стылей пед.дзейнасці:
Актыўна-станоўчы (станоўчая эмацыйная накіраванасць па адносінах да дзяцнй, бацькоў, пед.дзейнасці)
Пасіўна-станоўчы (замкнёнасць, педантызм. Катэгарычнасць у паводзінах і мове)
Сітуатыўны (эмацыйная нестабільнасць)
Актыўна-адмоўны (яўна негатыўная накіраванасць: рэзказсць, увага на недахопах вучняў)
Пасіўна-адмоўны (эмацыйная вяласць, прыхаваная непрыязнь,бяздзейнасць, абыякавасць)
Педагагічная прафесія – род дз-сці, асноўнай мэтай як. з’ца мэтанакіраванае навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення.
28. Псіхалагічная сутнасць выхавання.
Выхаванне ў вузкім сэнсе – гэта ход скіраванны на развіццё пэўных рысаў характару, эмацыйнай, валявой, матывацыйнай сферы і маральных якасцей асобы, а ў шырокім – уплыў на асобу сацыяльнага асяроддзя ўвогуле, яго розных бакоў. В. – ёсць вельмі складаным ходам і патрабуе вялікага трывання, таленту, кахання. Таму многія настаўнікі хацелі б займацца толькі навучаннем, бо яго вынікі бачныя адразу, а вынікі нашага выхавання праявіцца многія гады пасля.
Складанасцямі выхавання з’яўляюцца:
слабая зваротная сувязь (як мы выхавалі – можам убачыць толькі праз гады);
дзеці не паказваюць сапраўднага ўплыву іх тых ці іншых удзеянняў настаўніка, ні сваіх адносінаў да г. уздзеянняў, а хаваюць іх за набытымі формамі паводзінаў;
выхаванне ёсць вынік шматлікіх уздзеянняў на вучняў, а не толькі настаўніка, ці бацькоў;
выхаваўчыя уздзеянні настаўніка ўплываюць на вучняў не прама, а ўскосна праз іх унутраны свет, сістэму іх каштоўнасцяў.
В. мае грамадска-гістарычны характар і ў кожным грамадстве свае патрабаванні да выхавання .
Каб выхаванне было плённым яно можа быць мэтанакіраваным, сістэматычным і ажыцяўляцца з улікам добрага ведання выхаванцаў (іх станоўчых і адмоўных бакоў, тэндэнцый развіцця, ідэалаў, каштоўнасцяў, так што іх цікавіць , чым яны захапляюцца, з кім праводзяць вольны час і г.д.) перспектыў іх развіцця, складанасцяў выхавання, іначай мы будзем выхоўваць увогуле, а не канкрэтнага чалавека з яго асаблівасцямі, праблемамі, хібнасцямі (недастаткамі).
Мэты В. заўжды вызначаюцца грамадствам і ў розных грамадствах яны розныя, бо розныя культуры і розныя сістэмы каштоўнасцяў і патрабаванняў для людзей.