
- •1. Педагогіка як навука. Сістэма педагагічных навук. Сувязь педагогікі з іншымі навукамі аб чалавеку.
- •2. Метадалогія і метады навукова-педагагічных даследаванняў, іх характарыстыка і выкарыстанне ў навучальна-выхаваўчым працэсе.
- •3. Асоба як прадмет выхавання. Знешнія і ўнутраныя фактары яе развіцця.
- •4. Сістэма адукацыі і выхавання ў Рэспубліцы Беларусь. Закон "Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь".
- •5. Праблема мэты ў гісторыі педагогікі. Мэта выхавання ў сучаснай школе.
- •6. Канвенцыя аан і закон Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці" як юрыдычная і маральная аснова абароны правоў і інтарэсаў дзяцей.
- •7. Педагагічны працэс як сістэма і цэласная з'ява. Заканамернасці і этапы педагагічнага працэсу.
- •8. Змест адукацыі ў сучаснай школе.
- •9. Сутнасць працэсу навучання, яго задачы і ўнутраная структура. Асаблівасці арганізацыі педагагічнага працэсу ў сучаснай школе.
- •10. Заканамернасці і прынцыпы навучання.
- •12. Формы арганізацыі навучання і іх развіццё ў дыдактыцы. Індывідуалізацыя і дыферэнцыяцыя навучання.
- •13. Урок як асноўная форма школьнага навучання. Тыпалогія і структура ўрокаў.
- •15. Дыягностыка навучання. Кантроль і адзнака ведаў. 10-бальная сістэма адзнак навучальных дасягненняў навучэнцаў.
- •16. Заканамернасці і прынцыпы выхавання.
- •17. Змест і формы арганізацыі выхаваўчай працы з навучэнцамі.
- •19. Фарміраванне асноў маральнай і эстэтычнай культуры асобы.
- •20. Грамадзянскае выхаванне ў сістэме фарміравання базавай культуры асобы.
- •21. Працоўнае выхаванне і прафесійная арыентацыя навучэнцаў у сучаснай школе.
- •22. Фарміраванне экалагічнай культуры і здаровага ладу жыцця навучэнцаў.
- •23. Развіццё ідэй выхавання навучэнцаў у калектыве ў гісторыі педагогікі. Вучнёўскі калектыў як сродак выхавання.
- •24. Сям'я як асяроддзе развіцця і выхавання асобы. Сувязь школы з сям'ёй.
- •25. Педагагічныя тэхналогіі. Класіфікацыя педагагічных тэхналогій.
- •26.Тэхналогіі асабова-арыенаванага (аан) і развіваючага навучання (рн).
- •27Тэхналогіі эфектыўнага кіравання працэсам навучання
- •29. Кіраванне школай. Кіраўніцтва вучэбна-выхаваўчай работай. Школазнаўства.
- •30. Педагагічная прафесія і яе асаблівасці.
15. Дыягностыка навучання. Кантроль і адзнака ведаў. 10-бальная сістэма адзнак навучальных дасягненняў навучэнцаў.
Дыягностыка – працэс атрымання інф-цыі аб стане назіраемага або вывучаемага прадмета з дапамогай сукупнасці метадаў, спосабаў, прыёмаў. Пры паступленні ў школу дзіця павінна валодаць разумовымі аперацыямі, умець абагульняць і дыферэнцаваць прадметы і з'явы навакольнага свету, умець планаваць сваю дзейнасць і здзяйсняць самакантроль. Інтэлектуальная гатоўнасць дзяцей да школы ўключае ў сябе стан развіцця вобразных уяўленняў і шэрагу псіхічных працэсаў (успрыманне, увага, назіральнасць, памяць, уяўленне), разумовае і маўленчае развіццё.
Кантроль нав-ня – з аднаго боку разумеецца, як працэдура праверкі працы наст-ка і школы, з другой – праверкі і ацэнкі ведаў вучняў н-кам.
Віды кантролю: 1)цякучы (сістэматычная праверка засваення ВУН на кожным уроке); 2)перыядычны (вызначэнне ўзроўню ведаў вуч. пасля вялікіх раздзелаў праграмы); 3)ітогавы (праводзіцца перад пераводам у наступ. клас).
Адзнака – выражэнне ацэнкі ў балах. У адпаведнасці з заканадаўствам РБ “Аб адукацыі” Мін. адук. пастанавіла ўвесці 10-бальную сіс-му ацэнкі вынікаў вуч. дз-сці навучэнцаў (1.09. 2002): 0 – незд; 1-2 (амаль зд); 3(зд); 4(вельмі зд); 5(амаль доб); 6(доб); 7 (вельмі доб); 8 (амаль выд); 9 (выд); 10(цудоўна).
Пяць узроўняў ацэнкі дасягненняў навучэнцаў: нізкі 1-2 (узнав-не, распаз-не паняццяў); здавальняючы 3-4(дзеянні па ўзнаўленні вучэбнага матэрыялу на ўзроўні пмяці); сярэдні 5-6 (свядомае ўзнаўл-не, апісанне); дастатковы 7-8 (вык-не ведаў у знаёмай сіт па ўзору, на аснове алгарытму); высокі 9-10 (вык-не ведаў у незнаёмай сітуацыі, творчы перанос ведаў).
16. Заканамернасці і прынцыпы выхавання.
Заканамернасці выхавання устойлівыя, паўтаральныя сувязі ў выхаваўчым працэсе, рэалізацыя якіх дазваляе дамагацца эфектыўных вынікаў у развіцці і фарміраванні асобы.
Заканамернасці выхаваўчага працэсу :
- чым змястоўней пабудаваная і арганізаваная разнастайная дзейнасць навучэнцаў, тым эфектыўней будзе здзяйсняцца фарміраванне асобы ў выхаваўчым працэсе;
- фарміраванне асобы будзе адбывацца эфектыўней, калі ў працэсе выхавання развіваецца яе інтэлектуальная і эмацыйна-валявая актыўнасць;
- чым мацней станоўчы ўплыў выхаваўчага працэсу на ўнутраную сферу асобы, тым будзе вышэй і яго вынік.
Калі ў навуцы дастаткова добра тэарэтычна распрацаваны заканамернасці. То яны становяцца прынцыпамі практычнага дзейнасці.
Прынцыпы выхавання - гэта агульныя зыходныя палажэнні, у якіх выяўленыя асноўныя патрабаванні да зместу, арганізацыі выхаваўчага працэсу.
Прынцыпы:
- уключэнне асобы ў разнастайныя віды дзейнасці (творчую, грамадскую)
- стымуляванне ў працэсе дзейнасці, накіраванне на перспектыву роста
- сувязь выхавання з жыццём і працай (шырокае азнаямленне выхаванцаў з грамадскім і працоўным жыццём людзей; прыцягненне выхаванцаў да рэальных жыццёвых адносін);
- апора на станоўчае ў выхаванні (абапіраючыся на станоўчыя інтарэсы выхаванцаў (інтэлектуальныя, эстэтычныя), вырашаюцца задачы працоўнага, маральнага, эстэтычнага выхавання);
- гуманізацыя выхавання (гуманныя адносіны да асобы выхаванца, павага яго правоў, адмова ад пакаранняў у спалучэнні з высокай патрабавальнасцю);
- асабісты падыход (улік індывідуальных характарысатык і магчымасцяў выхаванцаў);
- ажыццяўленне выхаванне ў калектыве і праз яго
- адзінства выхаваўчых уздзеянняў (каардынацыя сіл школы, сям'і і грамадскасці ў выхаванні школьніка).
Метады выхавання - гэта шляхі ўплыву на свядомасць, паводзіны школьнікаў для рашэння педагагічных задач у сумеснай дзейнасці іх з настаўнікам. Метады выхавання варта адрозніваць ад сродкаў выхавання, з якімі яны звязаныя. Сродкамі выхавання з'яўляюцца, першым чынам, прадметы матэрыяльнай і духоўнай культуры, якія выкарыстоўваюцца для рашэння педагагічных задач. Метад выхавання рэалізуецца праз дзейнасць педагога, сродак жа (кніга, кінафільм і інш.) можа ўплываць і без педагога.
Класіфікацыя метадаў па Шчукінай:
Метады фарміравання свядомасці асобы (1.перакананне: бяседа, расказ, дыспут; 2.унушэнне : самаўнушэнне, 3.метад праблемных сітуацый)
Метады арганізацыі дзейнасці і фарміраванне вопыту грамадскіх паводзін (1.інстркутаж, 2.практыкаванне: рэжым, практ.заняткі па культуры паводзін, 3.метад прыклада: уласны прыклад, абагульнены прыклад)
Метады пед. Стымулявання паводзін і дзейнасці (1.пед. патрабаванне: прамое [распараджэнне, загад] і ўскоснае [намёк, парада], 2.перспектыва, 3.заахвочванне: матэрыяльнае і маральнае, 4.пакаранне,5. Крытыка: прамая і ўскосная,6 метад “выбуху”: рэзкая мера – давядзенне да апошняй стадыі канфлікта)
Класіфікацыя па Харламаву:
Перакананне, станоўчы прыклад, адабрэнне, асуджэнне, патрабавальнасць, кантроль, пераключэнне на іншыя віды дзейнасці
Метады самавыхавання: самакрытыка, самапакаранне, самапрымус, самазагад і гд.