
- •1. Педагогіка як навука. Сістэма педагагічных навук. Сувязь педагогікі з іншымі навукамі аб чалавеку.
- •2. Метадалогія і метады навукова-педагагічных даследаванняў, іх характарыстыка і выкарыстанне ў навучальна-выхаваўчым працэсе.
- •3. Асоба як прадмет выхавання. Знешнія і ўнутраныя фактары яе развіцця.
- •4. Сістэма адукацыі і выхавання ў Рэспубліцы Беларусь. Закон "Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь".
- •5. Праблема мэты ў гісторыі педагогікі. Мэта выхавання ў сучаснай школе.
- •6. Канвенцыя аан і закон Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці" як юрыдычная і маральная аснова абароны правоў і інтарэсаў дзяцей.
- •7. Педагагічны працэс як сістэма і цэласная з'ява. Заканамернасці і этапы педагагічнага працэсу.
- •8. Змест адукацыі ў сучаснай школе.
- •9. Сутнасць працэсу навучання, яго задачы і ўнутраная структура. Асаблівасці арганізацыі педагагічнага працэсу ў сучаснай школе.
- •10. Заканамернасці і прынцыпы навучання.
- •12. Формы арганізацыі навучання і іх развіццё ў дыдактыцы. Індывідуалізацыя і дыферэнцыяцыя навучання.
- •13. Урок як асноўная форма школьнага навучання. Тыпалогія і структура ўрокаў.
- •15. Дыягностыка навучання. Кантроль і адзнака ведаў. 10-бальная сістэма адзнак навучальных дасягненняў навучэнцаў.
- •16. Заканамернасці і прынцыпы выхавання.
- •17. Змест і формы арганізацыі выхаваўчай працы з навучэнцамі.
- •19. Фарміраванне асноў маральнай і эстэтычнай культуры асобы.
- •20. Грамадзянскае выхаванне ў сістэме фарміравання базавай культуры асобы.
- •21. Працоўнае выхаванне і прафесійная арыентацыя навучэнцаў у сучаснай школе.
- •22. Фарміраванне экалагічнай культуры і здаровага ладу жыцця навучэнцаў.
- •23. Развіццё ідэй выхавання навучэнцаў у калектыве ў гісторыі педагогікі. Вучнёўскі калектыў як сродак выхавання.
- •24. Сям'я як асяроддзе развіцця і выхавання асобы. Сувязь школы з сям'ёй.
- •25. Педагагічныя тэхналогіі. Класіфікацыя педагагічных тэхналогій.
- •26.Тэхналогіі асабова-арыенаванага (аан) і развіваючага навучання (рн).
- •27Тэхналогіі эфектыўнага кіравання працэсам навучання
- •29. Кіраванне школай. Кіраўніцтва вучэбна-выхаваўчай работай. Школазнаўства.
- •30. Педагагічная прафесія і яе асаблівасці.
5. Праблема мэты ў гісторыі педагогікі. Мэта выхавання ў сучаснай школе.
Мэта выхавання –ідэальнае прадбачанне пра вынік дзейнасці.
Мэта аб’ектыўна (бо з’яўляецца ў рэальнасці ў аб’ектыўным асяроддзі) і суб’ектыўна (бо нараджаецца ў свядомасці чалавека і мае індывідуальныя прыкметы)
Мэта выхавання мае дакладна гістарычны характар і змяняецца разам з грамадска-гістарычнай сітуацыяй.
Праблема мэты ў гісторыі педагогікі: у рабаўладальніцкую і феадальныя эпохі пануючыя класы прыстасоўвалі выхаванне і мэты да сваіх інтарэсаў і выкарыстоўвалі іх для умацавання сваіх прывілей. Маёмасныя і немаёмасныя класы атрымоўвалі зусім рознае выхаванне. Прадстаўнікі арыстакратыі атрымоўвалі інтэлектуальнае, ваенна-гімнастычнае і эстэтычнае выхаванне, а прадстаўнікі ніжэйшага саслоўя абмяжоўваліся пераважна падрыхтоўкай да фізічнай працы. У сярэдневякоўе – выхаванне рэлігійнасці. У 19 ст. ствараецца тэорыя “свабоднага выхавання”.На сёння мэта выхавання: фарміраванне ўсебакова і гарманічна развітай асобы, якая высока ставіць ідэалы свабоды, справядлівасці, мае навуковыя погляды на навакольны свет.
Мэты выхавання вызначаюцца: Узроўнем эканамічнага развіцця, тэмпамі навукова-тэхнічнага і сацяльнага праграсу, узроўнем развіцця пед. Тэорыі і практыкі, ступені падрыхтаванасці пед. Кадраў і ўроўнем развіцця дзяцей і гд.
Узроўні мэтавызначэння: 1. Ідэальнае выхаванне (усебакова і гарманічна развітая асоба), 2. Выхаваўчыя імкненні і задачы выхавання (фарміраванне рознабакова развітай, маральна сталай асобы навучэнца, якая дасягаецца праз задачы: патрыятызм і нацыянальная свядомасць, фарміраванне грамадзянскасці, падрыхтоўка да самастойнага жыцця, заказ грамадства),3. Мэта жыцця асобнага чалавека
У сучаснай школе асноўным зместам выхавання з’яўляецца авалоданне навуковымі ведамі аб развіцці прыроды і грамадства. Усебаковае: разумовае выхаванне, фізічнае выхаванне, маральннае выхаванне, якія павінны спалучацца з развіццём творчых схільнасцей. Гарманічнае – усе бакі асобы павінны фарміравацца адначасова і ў цеснай сувязі паміж сабой. Школа павінна выхоўваць у іх індывідуальную прыгажосць, асобную своеасаблівасць, творчы падыход да выканання любой справы.Развіццё вучняў, яго ўсебаковасць і гарманічнасць залежыць ад настаўніка: 1) настаўнік павінен добра ўсведамляць канкрэтную ролю свайго прадмета ва ўсебаковым развіцці навучэнцаў; 2)розныя формы пазакласнай навуч-выхав. работы. А таксама наяўнасць адпаведных матэрыяльных умоў.
6. Канвенцыя аан і закон Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці" як юрыдычная і маральная аснова абароны правоў і інтарэсаў дзяцей.
З часу стварэння Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (1945) аб'ектам яе адмысловага клопату і дапамогі заўсёды былі дзеці, іх дабрабыт і правы. Сэнс Канвенцыі аб правах дзіцяці складаецца першым чынам у шырокай прапагандзе неабходнасці абароны правоў і аховы законных інтарэсаў непаўналетніх дзяцей і мабілізацыі рэсурсаў на паляпшэнне іх становішча.
Рэспубліка Беларусь падпісала і ратыфікавала Канвенцыю аб правах дзіцяці ў 1990г. Стаўшы ўдзельнікам Канвенцыі, Беларусь заявіла аб сваім абавязальніцтве стварыць у краіне годныя ўмовы жыцця і ажыццяўленне кожным дзіцём усяго комплексу правоў чалавека без дыскрымінацыі. Беларусь павінна не толькі гарантаваць магчымасць для кожнага дзіцяці рэальна карыстацца сваімі правамі, але і забяспечваць належную прававую абарону ў выпадку парушэння правоў, гэта значыць стварыць сістэму, якая ўлічвае інтарэсы дзіцяці.
Права дзіцяці ў РБ.: гл.2 – дзіця і сям’я – адказнасць сям’і за дзіця, абавязкі дзяцей у сям’і, абарона сям’і дзяржавай, правы дзяцей, якія пражываюць асобна ад бацькоў; гл.3 – дзіця і грамадства – далучэнне да нацыянальнай і сусветнай культуры, права на адукацыю, дзіця і рэлігія, права на працу, права на адпачынак, права на аб’яднанне ў грамадския арганізацыі, права на абарону гонару і годнасці. гл.4 – абарона праў дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі; утрыманне і выхаванне дзяцей у дзіцячых установах; правы дзяцей-інвалідаў, дзяцей з недахопамі разумовага або фізічнага развіцця, абарона праў дзяцей у спецыяльных выхаваўчых установах.
Такім чынам Закон аб правах дзіцяці з’яўляецца юрыдычным гарантам аховы правоў і інтарэсаў асобы, якія датычацца не толькі фізіялагічных патрабаванняў, але псіхалагічных. І таму разглядаецц як маральная аснова абароны правоў і інтарэсаў.