
- •Ход урока
- •2 Варыянт: тэставае заданне па тэме “Аднародныя члены сказа”
- •Работа з падручнікам
- •Слова выкладчыка
- •Работа з табліцай
- •Слова настаўніка
- •Работа з падручнікам
- •Рэарадуктыўная гутарка
- •Гутарка
- •Выканакнне практыкавання 241 (вусна)
- •Выкананне практыкавання 242 (пісьм)
- •Выкананне практыкавання 243 (пісьм.)
- •1. Гутарка
- •Сказы з пабочнымі словамі, словазлучэннямі, сказамі
Гутарка
Што называецца звароткам?
Звароткам называецца слова (ці спалучэнне слоў), якое служыць для абазначэння асобы або персаніфікаванага прадмета, да якога звяр- таецца той, хто гаворыць: Цябе не пакіну я, вёска, расстацца з табой не магу. (Маш.) Дык гэта ты, мой хлопча, усё так наладзіў? (Б.)
Якія часціны мовы могуць выступаць у ролі зваротка?
Зваротак можа быць выражаны:
назоўнікам у назоўным склоне: Пакланюся я табе, царыца, чыстая, сцюдзёная вадзіца. (М. Б.);
субстантываванымі часцінамі мовы (найчасцей прыметнікамі і дзеепрыметнікамі): Любая, ты засланіла свет... (Бур.);
клічнай формай назоўніка (старажытны клічны склон): Гуслям, княжа, не пішуць законаў. (Куп.);
асабовымі займеннікамі: Эй, ты, чаму не едзеш? (К. Ч.)
Якімі могуць быць звароткі ў залежнасці ад структуры?
Звароткі бываюць неразвітыя і развітыя. Неразвітыя звароткі складаюцца з аднаго слова: Трэба, Ваня, пагаварыць сур'ёзна. (Ш.)
Развітыя звароткі выражаюцца спалучэннямі слоў: Багата, родная ты мова, цябе стварыў і ўзнёс народ. (Бр.) Неразвітыя і развітыя звароткі могуць быць аднароднымі: Мова, пявучая родная мова, ты -уладарка нявызнаных скарбаў. (Зар.)
Ці звязаны звароткі з членамі сказа?
Сам зваротак членам сказа не з'яўляецца, аднак ён знаходзіцца ў сэнсавай і сінтаксічнай сувязі з усім сказам або з асобнымі членамі сказа. Гэтая сувязь выражаецца пры дапамозе інтанацыі (зваротак выдзяляецца павышэннем ці паніжэннем тону голасу, а таксама паўзамі), формы дзеялова-выказніка: Будзь жа, век малады, поўны светлымі днямі! Пралятайце, гады, залатымі агнямі! (М. Б.); на сувязь зваротка з членамі сказа можа паказваць і асабовы займеннік: Народ пранясе цябе, родная мова, святлом незгасальным у сэрцы сваім. (М. Т.)
Якія знакі прыпынку ўжываюцца пры зваротку?
Зваротак можа знаходзіцца ў пачатку, у сярэдзіне або ў канцы сказа і заўсёды аддзяляецца ад іншых членаў сказа коскамі, а калі стаіць у пачатку сказа і вымаўляецца з клічнай інтанацыяй, то пасля яго ставіцца клічнік: Таварыш сяржант! А ну вярніцеся! (В. Б.)
Неабходна ведаць некалькі дадатковых правіл:
1) калі перад звароткам стаіць выклічнік і займеннік ты або вы, то коскамі выдзяляецца толькі зваротак: Ой ты, вецер неспакойны, дзьмеш ты безустанку. (К-с);
2) калі аднародныя або развітыя звароткі разрываюцца членамі сказа, то кожная частка зваротка выдзяляецца коскамі: Спі, сыночку, спі, каточку, спі. (Гл.);
3) часціца о ад зваротка коскай не аддзяляецца. Параўнайце: «Міхал! Міхале! О, Міхале!» - пачуўся голас як бы здаля... (К-с) О Радзіма, табою напоўнена сэрца да краю. (Панч.) У гіершым сказе о - выклічнік, у другім - часціца.
ІХ. Замацаванне
Выканакнне практыкавання 241 (вусна)
Навучэнцы чытаюць верш, вызначаюць яго асноўную думку, называюць звароткі, тлумачаць пастаноўку знакаў прыпынку пры іх