
- •Ход урока
- •2 Варыянт: тэставае заданне па тэме “Аднародныя члены сказа”
- •Работа з падручнікам
- •Слова выкладчыка
- •Работа з табліцай
- •Слова настаўніка
- •Работа з падручнікам
- •Рэарадуктыўная гутарка
- •Гутарка
- •Выканакнне практыкавання 241 (вусна)
- •Выкананне практыкавання 242 (пісьм)
- •Выкананне практыкавання 243 (пісьм.)
- •1. Гутарка
- •Сказы з пабочнымі словамі, словазлучэннямі, сказамі
Тэма: Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, звароткамі.
Мэта: паглыбіць і сістэматызаваць веды пра параўнальныя звароты, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, звароткі, пра пастаноўку знакаў прыпынку пры іх; выпрацоўваць ўменні і навыкі ўжываць іх у вуснай і пісьмовай мове, правільна выдзяляць іх знакамі прыпынку; выхоўваць самастойнасць, настойлівасць у набыцці ведаў.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
Франтальнае апытванне
Якую тэму мы разглядалі на папярэднім уроку?
Што называецца адасабленнем?
Якія члены сказа могуць адасабляцца?
Якія ўмовы адасаблення членаў сказа вы ведаеце?
Як выдзяляюцца на пісьме і ў вуснай мове адасобленыя члены сказа?
Якія члены сказа называюцца аднароднымі?
Якія члены сказа могуць быць аднароднымі?
Якія знакі прыпынку ставяцца ў сказах з аднароднымі членамі?
Тэставае заданне
1 варыянт: тэставае заданне па тэме “Аднародныя члены сказа”
2 Варыянт: тэставае заданне па тэме “Аднародныя члены сказа”
ІІІ. Паведамленне тэмы і мэт урока
IV. Тлумачэнне новага матэрыялу з элементамі замацавання
Запіс сказа пад дыктоўку
Вясёлы гром, нібы грукат калёс, пакаціўся па небе.
Гутарка
Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў запісаным сказе
Як называецца спалучэнне слоў нібы грукат калёс?
Што такое параўнальны зварот? (Словы, спалучэнне слоў, якія шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест іншых слоў у сказе)
Як уводзяцца ў структуру сказа параўнальныя звароты? (Пры дапамозе злучнікаў як, што, чым, нібы, як бы, быццам і інш)
Да якіх членаў сказа могуць адносіцца параўнальныя звароты? (Да любога члена сказа – галоўнага ці даданага)
Як параўнальныя звароты выдзяляюцца на пісьме? (На пісьме параўнальныя звароты, як своеасаблівыя адасобленыя члены сказа, выдзяляюцца коскамі; калі з'яўляюцца выказнікам, могуць аддзяляцца працяжнікамі)
Работа з падручнікам
Звярніцеся да падручніка (стар.166) і скажыце, калі параўнальныя звароткі коскамі НЕ ВЫДЗЯЛЯЮЦЦА?
Коска не ставіцца:
1. Калі параўнальныя звароты з'яўляюцца выказнікамі або ўва- ходзяць у яго склад: Вочы нібы васількі. (Бяд.);
2. Калі параўнальныя звароты з'яўляюцца ўстойлівымі (фра- зеалагічнымі) або непадзельнымі па сэнсе выразамі: Іван заснуў як пшаніцу прадаўшы. (К-с);
3. Калі параўнальныя звароты ўводзяцца ў сказ пры дапамозе спапучэнняў больш як (не больш як), менш як (не менш як), менш чым (не менш чым), не бліжэй як, усё роўна як і пад.: Менш чым праз хвіліну Несцяровіч вярнуўся ў хату. (К. Ч.);
4. Калі перад параўнапьным зваротам стаяць часціцы не, (ні), амаль, зусім: Сонца прыгравала зусім як летам. (Пасл.).
V. Замацаванне
1. Выкананне практыкавання 233 (вусна)
Навучэнцы чытаюць верш, тлумачаць пастаноўку знакаў прыпынку
Выкананне практыкавання 234
Навучэнцы чытаюць верш, запісваюць яго, расстаўляючы знакі прыпынку
VІ. Тлумачэнне новага матэрыялу з элементамі замацавання
Прааналізаваць сказы, запісаныя на дошцы
Пачалося новае жыццё.
Словам, пачалося новае жыццё.
Ён нам спачуваў.
Ён ( і гэта мы адразу ўлавілі, адчулі) нам спачуваў.
Пытанні:
Чым ускладнены 2-гі сказ?
На што паказвае пабочнае слова словам? Ці з’яўляецца яно членам сказа?
Як на пісьме выдзяляюцца пабочныя словы і словазлучэнні? А ў вуснай мове?
Чым ўскладнены 4-ты сказ? На што паказвае гэты ўстаўны сказ?
Як ён выдзяляецца ў вуснай і пісьмовай мове?