Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
10_klas_Momento_mory.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
107.01 Кб
Скачать

Гісторыя стварэння апавядання

Янка Брыль напісаў апавяданне « Memento mori » ў 1958 годзе. У яго аснову былі пакладзены сапраўдныя падзеі, што адбыліся на Скідальшчыне Гродзенскай вобласці. Прататып галоўнага героя — сябар пісьменніка Даніла Скварнюк, з якім пасябравалі ў даваенны перыяд. іх аб'ядноўвала цікавасць да літаратуры, асветніцкая дзейнасць, яны захапляліся вучэннем Льва Талстога. Даніла Скварнюк меў залатыя рукі, быў выдат- ным сталяром, печніком. Ён добра зарабляў, таму мог дазволіць сабе купляць кнігі, выпісваць беларускія газеты. Гэта быў чалавек вясёлага нораву, з добрым пачуццём гумару, любіў пажартаваць. Скварнюк позна ажаніўся, перад самай вайной.

У час Вялікай Айчыннай вайны фашысты намерыліся спаліць родную вёску Данілы Пузевічы, каб адпомсціць за сувязь яе жыхароў з партызанамі. Сярод людзей нямецкі афіцэр убачыў знаёмага, які зрабіў яму добрую печ, і хацеў падарыць яму жыццё. Даніла спрабаваў выратаваць сваіх аднавяскоўцаў, але гэ- та ў яго не атрымалася, і ён загінуў разам з усімі. Пра подзвіг гэтага чалавека Янку Брылю распавёў заходнебеларускі паэт Міхась Васілёк.

  1. Канспектаванне апорных фактаў з мэтай адказаць на пытанні.

  • Што пакладзена ў аснову апавядання? (У аснове твора рэальныя факты. Гэта па- дзе Ь , лкьл адбыліся на Скідальшчыне ў ча- сы Вялікай Айчыннай вайны, калі фашысты. вынішчалі вёску Пузевічы.)

  • Што вам вядома аб прататыпе галоўнага героя. (Гэта Даніла Скварнюк, чалавек працавіты, адукаваны, таленавіты, выса- кародны. Ён спрабаваў нават у безвыходнай сітуацыі выратаваць жыцці іншых людзей. Ён альтруіст.)

  • Чаму аўтар не мог доўгі час ажыццявіць задуму — напісаць апавяданне? (Доўгі час бы- ло прынята не паказваць трагічныя старонкі вайны, таму Янка Брыль не мог надрукаваць сваё апавяданне.)

  1. Гутарка

  1. Для карнікаў расправа з мірным насельніцтвам –звычайная справа. Дакажыце гэта (для карніка расправа з мірным насельніцтвам звычайны занятак, зачытаць).

  2. Ці можа ў сэрцы зондэрфюрэра абудзіцца што – небудзь чалавечае ? (Не можа быць прыстойным той, хто аддае загад спаліць мірных людзей жывымі)

  3. Вобразная характарыстыка зондэрфюрэра

  • Зачытайце партр.характарыстыку зондэрфюрэра;

  • Паназірайце за разважаннямі зондэрфюрэра. Доўгая, нудная гісторыя капаць яму …

  • Ахарактарызуйце мову зондэрфюрэра;

  • Якія маральныя якасці можна назваць у гэт.чал.;

  • Як можна зондэрфюрэра ахарактарызаваць паводле пасады?;

  • Як паводзіць сябе ў час размовы з печніком?

Што прымусіла зондэрфюрэра звярнуць увагу на старога печніка?Чаму ен вырашыў дараваць яму жыцце?

Высакародны жэст – жаданне неяк палепшыць свой настрой, падкрэсліць,што можа зрабіць ўсе, што захоча. Ад печніка чакаў пакорлівасці і ўдзячнасці, кінецца ў ногі.

  • Як аўтар ставіцца да зондэрфюрэра?

Партрэтная характары- стыка і яе роля

«непрыемна моршчыўся ад дзікага крыку і плачу», «у скураных пальчатках» — хоча выглядаць культурным, інтэлігентным чалавекам

Моўная

характары-

стыка

ветлівы, кожнае слова старанна прадумана

Маральныя якасці героя

бесчалавечны, бяздушны, жорсткі

Характарыстыка паводле сацыяльнай пасады

тыповы фашыст, для якога яго работа — забіваць людзей — ператварылася ў лад жыцця

Паводзіны ў час паядынку

паводзіць сябе як паўнапраўны ўладар чалавечых жыццяў, трымаецца ўпэўнена і нахабна; забіваючы печніка, ён атрымлівае маральнае паражэнне

Аўтарскае стаўленне

негатыўнае