Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
10_klas_Momento_mory.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
107.01 Кб
Скачать

Беларуская літаратура

Тэма: Янка Брыль. «Memento mori».

Мэты ўрока: стварыць умовы для разумення вучнямі ідэйна-мастацкага зместу апавяданняў “Memento mori”; развіваць уменні і навыкі аналізу твораў лірычнай прозы, асэнсоўваць праблемы, узнятыя пісьменнікам, выклікаючы адпаведную рэфлексію; садзейнічаць іх самавыяўленню, павышаць узровень камунікатыўнасці; абудзіць цікавасць да асноўных пытанняў чалавечага быцця, жаданне імкнуцца да сапраўдных каштоўнасцей.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Абсталяванне:

  • партрэт Я. Брыля

  • раздатачны матэрыял для выканання групавых заданняў

  • запісы на дошцы

Эпіграф

Як гэта добра – жыць, бачыць росныя бярозы,

любіць дзяцей і працаваць… А добра ўсё-такі жыць…

Я. Брыль

Ход майстэрні

  1. Арганізацыйны момант

  2. Паведамленне тэмы і мэт урока

  1. Уступнае слова настаўніка

Добры дзень.

Я рада запрасіць вас сёння на дыялог з героямі апавяданняў Я. Брыля на дыялог з аднакласнікамі і кожнага з самім сабой.

Упэўнена, нам ёсць што сказаць адзін аднаму. І я разлічваю, што наша праца на ўроку будзе цікавай і плённай. А дзень сапраўды будзе добрым, радасным і шчаслівым.

Наш сённяшні ўрок літаратуры прысвечаны вывучэнню апавяданняў Я. Брыля, “Memento mori”. Кожны з вас будзе мець магчымасць выказацца, праявіць сваю актыўнасць, самабытнасць і ўбачыць канкрэтны плён, вынікі сваёй дзейнасці на ўроку.

ІІІ. Праца па тэме ўрока

  1. Слова настаўніка

Брыль Янка, нарадзіўся 04.08.1917 г. у горадзе Адэсе (Украіна) у сям'і чыгуначніка.

У 1922 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму ў Заходнюю Беларусь (вёска Загора Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці). Скончыў польскую сямігодку (1931), працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. У сакавіку 1939 г. прызваны ў польскую армію. Служыў у марской пяхоце. У верасні 1939 г. пад Гдыняй трапіў у нямецкі палон, восенню 1941 г. уцёк на радзіму. З кастрычніка 1942 г. - сувязны партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а з сакавіка да ліпеня 1944 г. - партызан-разведчык брыгады «Камсамолец» і рэдактар газеты «Сцяг свабоды» (орган Мірскага падпольнага райкома партыі) і сатырычнага антыфашысцкага лістка «Партызанскае жыгала». З кастрычніка 1944 г. жыве ў Менску. Працаваў у рэдакцыі газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», часопісах «Вожык», «Маладосць», «Полымя», у Дзяржаўным выдавецтве БССР. У 1966-1971 гг. - сакратар праўлення СП БССР. Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963-1967, 1980-1985). Старшыня Беларускага аддзялення таварыства «СССР - Канада» (1967-1990). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1945 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў, «Знак Пашаны», савецкімі і польскімі медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1981).

У 1938 г. пачаў друкавацца як паэт і публіцыст (віленскі беларускі часопіс «Шлях моладзі»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Апавяданні» (1946), «Нёманскія казакі» (апавяданні і нарысы), «Вераснёвая рунь» (1949), «У Забалоцці днее» (1951), «Жменя сонечных промняў» (мініяцюры, 1965), «Золак, убачаны здалёк» (1979), «Птушкі і гнёзды» (1964).

У сааўтарстве з А.Адамовічам і Ў.Калеснікам напісаў дакументальную кнігу «Я з вогненнай вёскі...» (1975, па матывах кнігі пастаўлены «Хатынскі цыкл» дакументальных фільмаў). Выдаў кніжкі прозы для дзяцей «Ліпка і клёнік» (1949), «Зялёная школа» (1951), «Светлае ранне» (1954), «Пачатак сталасці» (1957), «Жыў-быў вожык» (1976), «Сняжок і Волечка» (1983).

Вядомы і як перакладчык з рускай, украінскай і польскай моў. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі паасобныя творы Л.Талстога, А.Чэхава, М.Горкага, П.Бажова, Г.Траяпольскага, А.Вішні, Л.Смілянскага, А.Даўжэнкі, В.Казачэнкі, М.Канапніцкай, Э.Ажэшкі, Л.Кручкоўскага, Я.Івашкевіча, В.Жукроўскага, Т.Ружэвіча, М.Ю.Канановіча, Я.Гушчы і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952) за аповесць «У Забалоцці днее», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1963) за кнігу «Працяг размовы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1982) за аповесць «Золак, убачаны здалёк».

Атрымаў у Польшчы прэміі за пераклады польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі - імя Ў.Петшака (1972) і аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС» (1975).

Памёр 25 ліпеня 2006 года