Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
440___.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
130.05 Кб
Скачать

4. Арфаграфічная хвілінка

- Патрадыцыі - арфаграфічная хвілінка (заданні раздрукаваныя). Умовы працы: правапіс многіх службовых часцін мовы часта выклікае цяжкасці ў вучняў, таму мэта сённяшняй арфаг-рафічнай хвілінкі - звярнуць увагу на найбольш складаныя моманты ў напісанні і ўжыванні прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц. Кожная група запісвае ў сшытак словы, раскрываючы дужкі. На дошцы таксама працуюць па адным прадстаўніку ад кожнай групы.

Арфаграфічная хвілінка

(Не, ні) раз,(ні, не) разу, (у) боксяла, відаць(з)верху, (па)над Прыпяццю, (над)мною, (к) мне, як(толькі), для таго(каб), за тое, выканаў (бы, б), сказала (б, бы), жартаваць (з, над) сябр..., усё(такі), зноў(такі), былі(то), так(то), глядзі(ж), амаль(што), дзякавацьбацьк....

(Адказы: не раз, ні разу, у бок сяла, відаць зверху, па-над Прыпяццю, нада мною, ка мне, як толькі, для таго каб, выканаў бы, сказала б, жартаваць з сябра, усё-такі, зноў-такі, былі-то, так-то, глядзі ж, амаль што, дзякаваць бацькам.)

5. Творчасць вучняў

- Па апорных словах складзіце тэкст

Апорныя словы: што за прыгажосць, ад зімовага сну, красуе, жыццё, вясна, якхораша, толькі ўгледзьцеся, гэта кветка, нежоўтая, не чырвоная, нельга нелюбіць, краіна, давайце будзем...

Адзін з варыянтаў складзенага ў групе тэксту.

Абуджэнне прыроды іжыцця Што за прыгажосць вакол! Вясна абудзіла прыроду ад зімовага сну. Красуе жыццё! Як хораша назіраць за гэтай падзеяй!

Толькі ўгледзьцеся ў гэту кветку! Яна не жоўтая, не чырвоная, не блакітная, яна - рознака-ляровая.

Нельга не любіць вясну, нельга не радавацца жыццю. Давайце будзем хвалявацца за зерне, кветкі, за нас, за ўсё, што адбываецца ў нашай краіне.

6. Самакантроль. Работа з тэставымі заданнямі

- Для таго каб упэўніцца ў тым, што абагулены матэрыял вамі засвоены добра, выканаем невялікі тэст.

Тэст-кантроль

Варыянт 1

А1. Вызначце, якой часцінай мовы з 'яўляецца выдзеленае слова.

Не аслабяцца рукі на полі, калі поўна надзеяй душа.

А2. Запішыце прыназоўнікі правільна: (з) смехам, па(за) садамі, (у) усіх, (у) пачатку вясны

АЗ. Запішыце часціцы правільна: дзе_сьці, калі_небудзь, зноў_такі, усё_ж_такі

А4. Выберыце патрэбную часціцу.

Што б (ні, не) здарылася наперадзе за доўгі летні дзень, але раніца такая, што дзіця: прыносіць усмешку і радасць.

А5. Адзначце словазлучэнніз вытворнымі прыназоўнікамі:

  1. побач чыгункі; 2) сядзелі абапал; 3) пасля вячэры; 4) зірнула вакол; 5) на працягу тыдня.

А6. Адзначце словазлучэнні, у якіх часціца не пішацца разам: 1) (не)астылы пыл; 2) (не)у заранае бацькам поле; 3) (не)сцерпная спякота; 4) (не)вялікі, а малы; 5) вельмі (не)прыгожы ўчынак.

(Адказы: А1 - прыслоўе; А2 - са смехам, па-за садамі, ва ўсіх, у пачатку вясны; АЗ - дзесьці, калі-небудзь, зноў-такі, усёжтакі; А4- ні; А5 - 1, 3, 5, А6 - 1, 3, 5.)

Варыянт2

А1. Вызначце, якой часцінай мовы з 'яўляецца выдзеленае слова.

Вакол ляжала маўклівае пустое поле.

А2. Запішыце прыназоўнікі правільна: (з) мною, (у) універсаме, (к) мне, (з) за пляча.

АЗ.Запішыце часціцы правільна: усё_такі, усё_ж, як_колечы, такісказаў

А4. Выберыце патрэбную часціцу. Вецер жа ўсё (не, ні) сціхаў - трэс долу дробныя кроплі з вецця.

А5. Адзначце словазлучэнніз вытворнымі прыназоўнікамі: 1) нягледзячы на водбліск полы-лымя; 2) глянуць уніз; 3) пры дапамозе таварышаў; 4) прыйду пасля; 5) не гледзячы яму ў твар.

А6. Адзначце словазлучэнні, у якіх часціца не пішацца асобна: 1) (не)астылы пыл; 2) (не)уза-ранае бацькам поле; 3) (не)сцерпная спякота; 4) (не)вялікі, а малы; 5) надта (не)прыемна.

(Адказы: А1 - прыслоўе; А2 - са мною, ва універсаме, ка мне, з-за пляча; АЗ - усё-такі, усё ж, як-колечы, такі сказаў; А4 - не; А5 - 1, 3; А6 - 2, 4.)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]