
- •Службовыя часціны мовы
- •Ход урока
- •Арганізацыйны момант
- •2. Праверка дамашняга задания
- •I не хапае ў ім «біцця».
- •3. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў
- •4. Арфаграфічная хвілінка
- •5. Творчасць вучняў
- •6. Самакантроль. Работа з тэставымі заданнямі
- •Тэст-кантроль
- •7. Рэфлексія і падвядзенне вынікаў урока
- •8. Выстаўленне і каменціраванне адзнак
- •Тэст-кантроль
- •Тэст-кантроль
- •Тэст-кантроль
- •Тэст-кантроль
- •Тэст-кантроль
- •Тэст-кантроль
Службовыя часціны мовы
Мэты:
сістэматызаваць і падагульніць веды вучняў па тэме;
выпрацоўваць навыкі правільнага ўжывання службовых часцін мовы ў вусным і пісьмовым маўленні;
развіваць творчыя здольнасці васьмікласнікаў;
садзейнічаць выхаванню моўнай культуры падчас камунікатыўнай дзейнасці вучняў, патрыятычных пачуццяў, спагады і міласэрнасці.
Форма работы: работа ў групах.
Тып урока: абагульняючы.
Абсталяванне: Малажай Г. М, Заіка 3. М., Чалюк Н. М. Беларуская мова: падручнік для 8-га класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з 12-гадовым тэрмінам навучання з рускай мовай навучання. - Мінск.: НІА, 2005; запісы на дошцы; рознака-ляровыя карткі з заданнямі, «ключыкі» для правядзення рэфлексіі, на стале - букецік з вясенніх кветак.
Эпіграф:
Сябры, давайце будзем хвалявацца
За ўсіх і ўсё: за зерне ідзіця...
П. Панчанка
Ход урока
Арганізацыйны момант
Слова настаўніка:
- Я рада бачыць вас, дарагія сябры, у добрым настроі. Гэта, напэўна, невыпадкова. Прыйшла сапраўдная вясна: красуе прырода, красуе жыццё. Давайце і мы сёння на уроку будзем радавацца жыццю, вясне і выкарыстаем у вусным і пісьмовым маўленні для выказвання сваіх думак, выражэння пачуццяў вядомыя нам службовыя часціны мовы. А прыгожы букецік з вясенніх кветак - гэта сімвал абуджэння прыроды, сімвал творчасці.
(Настаўнік звяртае ўвагу на эпіграф, запісаны на дошцы.)
- Назавіце вядомыя вам службовыя часціны мовы, якія сустракаюцца ў тэксце эпіграфа. (Давайце - часціца, за – прыназоўнік, і - злучнік.)
- Сёння мы будзем працаваць над сістэматызацыяй і падагульненнем ведаў па тэме «Службовыя часціны мовы», выпрацоўваць навыкі правільнага ўжывання службовых часцін мовы ў вусным і пісьмовым маўленні, развіваць творчыя здольнасці, выхоўваць добрыя і спагадлівыя адносіны «да ўсіх і ўсё: да зерня і дзіця». Мы працуем у групах. Нагадаем умовы працы. (Вучні адзначаюць: паважаем думку кожнага, захоўваем цішыню, высокі ўзровень арганізацыі работы. Памятаем, што памыліцца можа кожны.)
2. Праверка дамашняга задания
Вучні выконвалі творчыя работы (сачыненні, вершы, казкі на тэму «Жыць без вас, службовыя часціны мовы, немагчыма!»).
Дзейнасць вучняў: работы чытаюцца ў групах, вучні абмяркоўваюць іх змест, выбіраюць самую лепшую работу, якую чытаюць для ўсіх вучняў класа. Прыклад верша васьмікласніка:
Службовыя часціны мовы...
Вы служыце для сувязі ў словах,
Для аб'яднання частак сказаў,
Для выражэння пачуцця.
Без вас жыццё здаецца сумным,
I не хапае ў ім «біцця».
Хачу сказаць «Вялікідзякуй»
За вашу службу кожны дзень.
Пытанне класу:
- Якую ролю адыгрываюць службовыя часціны мовы ў вусным і пісьмовым маўленні? (Упрыгожваюць нашу мову, дапамагаюць больш поўна і граматна фармуляваць думкі.)
3. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў
Выкананне заданняў па картках (прапануюцца карткі рознага колеру). Прадстаўнікі ад кожнай групы бяруць картку з заданием.
Задание для 1 групы па тэме «Прыназоўнік» (чырвоны колер)
Вусна: знайдзіце ў прапанаваным тэксце прыназоўнікі, растлумачце іх правапіс, правільна спалучыце са словамі. Вызначце стыльтэксту.
Пісьмова: выпішыце прыназоўнікі, адзначце, з якім склонам яны ўжываюцца.
Сонейка прачынаецца
Над (луг) паволі, няспешна уставала сонца. Яно, падымаючыся з (трава), увачавідкі боль-шала, здавалася, шчодра распускаецца вялікі бутон нейкай пунцовай краскі.
Сонца адскочыла ад(зямля) і загайдалася на (луг), быццам гэтая травінка не давала яму падымацца вышэй. Сонейка спяшаецца насустрач (новы дзень).
Задание для 2 групы па тэме «Злучнік» (блакітны колер)
Вусна: знайдзіце ў прапанаваным тэксце злучнікі, растлумачце, з якой мэтай выкарыстоўваюцца яны ў тэксце.
Пісьмова: выпішыце злучнікі, выканайце марфалагічны разбор аднаго з іх на выбар. Вызначце стыль тэксту, дайце яму загаловак.
Вясна начала хуценька адмыкаць чароўнымі ключыкамі замок за замком, якімі былі замк-нутыя за зіму скарбы зямлі.
Павярнула адзін ключык - выпаўзла на светзялёная траўка, раскінулася лужкамі-палянкамі, акаймавала сцежкі. За ёю вылазяць ягаднікі і маладзенькая ломкая папараць.
Другі залаты ключык павярнула вясна-красуня. Зляцелі на абочыны сцежак сарамлівыя фіялкі-прыгажуні.
Трэці чароўны ключык дастаеды адмыкае новы скарб вясна-чараўніца. Зазелянелі доўгія косы бяроз, але бярозавыя лісткі даверлівыя, ласкавыя, яшчэ клейкія, як чыстае сэрца дзіцяці. Задание для 3 групы па тэме «Часціца» (зялёны колер)
Вусна: дакажыце, што прапанаваныя сказы з'яўляюцца або не з'яўляюцца тэкстам. Знайдзіце часціцы, растлумачце іх правапіс.
Пісьмова: выпішыце часціцы, вызначце іх разрад.
Дабрыня - гэта каштоўнасць, якая перамагае ўсё: жорсткасць,двудушнасць, (не)давер... (Толькі, вось) дабрыня асвятляе душу, іяна яднае людзей.
(Як, што за) легка быць добрым з добрым! Паспрабуйце (ж) быць добрым з благім. (Ці, няўжо) адкажуць людзі дабром на дабро, якія (б) благія яны ні былі?
Дзейнасйь вучняў: прадстаўнікі ад кожнай групы прапануюць вынікі працы (вусна каменці-руюць заданні, а на дошцы запісваюць тую частку задания, якую выконвалі пісьмова. Вучні іншых груп вядуць запісы ў сваіх сшытках. Такім чынам, васьмікласнікі паўтараюць усе разра-ды службовых часцін мовы).
- Узгадаем, што аб'ядноўвае службовыя часціны мовы, чаму яны атрымалі назву - службовыя. (Часціцы, злучнікі, прыназоўнікіне маюць самастойнага значэння, не бываюць членамісказа.)