Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЛР-Электрычныя машыны-11-09-2004.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
983.55 Кб
Скачать

3 Парадак выканання работы

3.1 Азнаёміцца са зместам раздзела “Кароткія тэарэтычныя звесткі”.

3.2 Сабраць схему лабараторнай устаноўкі згодна малюнка 5.1. Для гэтага падключыць вальтметр PV1 (прыбор камбінаваны) да клем АК (клем 0-10 В), а амперметр PА (прыбор камбінаваны) да клем ІАК. У клемы ІАУ паставіць перамычку. Клемы АГ пакінуць незадзейнічанымі.

3.3 Уключыць лабараторны стэнд тумблерам SА3. Уключыць АУ тумблерам SА2. АК уключаецца тумблерам SА1. Яго трэба ўсталяваць у становішча “управа” або “улева”. Усталяваць патэнцыёметрам R па PV1 максімальнае напружанне ў АК. Ёй будзе адпавядаць максімальная частата вярчэння рухавіка. Замерыць па PV1 напружанне ў абмотцы кіравання UАК, а па амперметру PА – ток у абмотцы кіравання ІАК. Вынікі замераў запісаць у табліцу 5.1.

Табліца 5.1 – Вынікі замераў і разлікаў

Замерана

UАК, В

ІАК, А

ЕАГ, В

Разлічана

, а.а.

і, а.а.

, а.а.

3.4 Не змяняючы становішча патэнцыёметра R пераключыць вальтметр (камбінаваны прыбор) да клем генератарнай абмоткі АГ (глядзі на малюнку 5.1 PV2). Замерыць па PV2 напружанне тахагенератара ЕАГ, вынікі замераў запісаць у таліцу 5.1.

3.5 Памяншаючы ад максімальнага значэння да нуля патэнцыёметрам R частату вярчэння рухавіка замерыць падобным чынам як гэта рабілася ў п.п. 3.3 і 3.4 па PV1 напружанне ў абмотцы кіравання UАК, а па амперметру PА – ток у абмотцы кіравання ІАК. па PV2 напружанне тахагенератара ЕАГ. Вынікі замераў запісаць у табліцу 5.1.

3.6 Адключыць рухавік і стэнд тумблерамі S1, S2 і S3. Адключыць прыборы.

3.7 Разлічыць у адносных адзінках значэнні напружанне ў абмотцы кіравання , тока ў абмотцы кіравання і, частаты вярчэння ротара рухавіка .

, (5.1)

, (5.2)

. (5.3)

У формулах (5.1) – (5.3) UАКнам, В і ІАКнам, А – намінальныя значэнні напру­жання і току ў абмотцы кіравання; Егмах – максімальнае з тых ЭРС, што былі замераны на вывадах тахагенератара.

Вынікі разлікаў занесці ў табліцу 5.1.

3.8 Па выніках разлікаў табліцы 5.1 пабудаваць рэгуліровачныя характа­рыстыкі () і (і).

4 Змест справаздачы

Справаздача па лабараторнай рабоце павінна ўтрымліваць:

4.1 Назву, мэту работы і спіс выкарыстоўваемых прыбораў і абсталявання.

4.2 Асноўныя тэхнічныя дадзеныя даследуемага асінхроннага выканаўчага рухавіка, схему лабараторнай устаноўкі (малюнак 5.1), табліцу замераў і разлікаў (табліца 5.1), разліковыя формулы (5.1) – (5.3) і рэгуліровачныя характарыстыкі () і (і).

4.3 Выснову пра тое, за кошт чаго ў асінхронных выканаўчых рухавіках дасягаецца вялікае хуткадзеянне (малаінерцыйнасць).

Даследаванне крокавага рухавіка

Мэта работы

Азнаёміцца з будавай, прынцыпам дзеяння крокавага рухавіка і даследаваць яго працу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]