
- •1 Прыборы I абсталяванне
- •2 Кароткiя тэарэтычныя звесткi
- •3 Парадак выканання работы
- •4 Змест справаздачы
- •1 Прыборы I абсталяванне
- •2 Кароткiя тэарэтычныя звесткi
- •3 Парадак выканання работы
- •4 Змест справаздачы
- •1 Прыборы і абсталяванне
- •3 Парадак выканання работы
- •4 Змест справагдачы
- •1 Прыборы I абсталяванне
- •2 Кароткiя тэарэтычныя звесткi
- •3 Парадак выканання работы
- •4 Змест справаздачы
- •1 Прыборы і абсталяванене
- •2 Кароткія тэарэтычныя звесткі
- •3 Парадак выканання работы
- •4 Змест справаздачы
- •1 Прыборы і абсталяванне
- •2 Кароткія тэарэтычныя звесткі
- •3 Парадак выканання работы
- •4 Змест справаздачы
1 Прыборы і абсталяванне
1.1 Лабараторны стэнд;
1.2 Крыніца сілкавання БП-3;
Кароткія тэарэтычныя звесткі
Рэгулюемыя электрапрыводы звычайна робяцца з рухавікамі пастаяннага току (РПТ). Гэта тлумачыцца прастатой рэгулявання іх частаты вярчэння, што можа быць дасягнута наступным чынам:
– уключэннем дадатковага супраціўлення ў ланцуг абмоткі якара;
– зменай сілкуючага напружання;
– зменай магнітнага патоку, які ўтвараеца ў абмотцы ўзбуджэння (АУ).
Рэгуляванне ўключэннем дадатковага супраціўлення ў ланцуг якара дазваляе плаўна змяняць хуткасць вярчэння РПТ у шырокім дыяпазоне ў бок памяншэння частаты. Такі спосаб неэканамічны з-за значных страт энергіі ў рэгуліровачным рэастаце.
Рэгуляванне частаты вярчэння РПТ зменай сілкуючага напружання выкарыстоўваецца толькі для рухавікоў з незалежным узбуджэннем. Дзеля гэтага неабходна ланцуг якара падключыць да рэгулюемай крыніцы сілкавання. Дадзены спосаб з’яўляецца эканамічным і дазваляе рэгуляваць хуткасць вярчэння РПТ як у бок памяншэння, так і ў бок павялічэння (у меншай меры). Аднак пры гэтым маюць месца дадатковыя фінансавыя страты на ўстаноўку рэгулюемай крыніцы сілкавання.
Рзгуляванне частаты вярчэння РПТ зменай магнітнага патоку (току ўзбуджэння) дасягаецца ўключэннем у ланцуг абмоткі ўзбуджэння дадатковага супраціўлення. Дадзены спосаб рэгулявання просты і эканамічны, дазваляе як памяншаць хуткасць РПТ (у меншай меры), так і яе павялічваць без перагрузкі рухавіка. Недахопам рэгулявання частаты вярчэння зменай магнітнага патоку з’яўляецца тое, што пры гэтым змяняецца нахіл механічнай характарыстыкі рухавіка (n=f(M)).
Залежнасць частаты вярчэння n ад сілы току ў АУ Іу характарызуецца рэгуліровачнай характарыстыкай n=f(Iy).
Існуе таксама імпульснае рэгуляванне частаты вярчэння РПТ. Аднак яно па фізічнай існасці падобна на рэгуляванне зменай сілкуючага напружання, што падаецца ў ланцуг якара.
3 Парадак выканання работы
3.1 Азнаёміцца са зместам раздзела “Кароткія тэарэтычныя звесткі”.
3.2 Даследаваць рэгуляванне частаты вярчэння РПТ уключэннем дадатковага супраціўлення ў ланцуг якара Rя. Дзеля гэтага сабраць схему, што прыведзена на малюнку 3.1 без перамычак А і Б. Усталяваць RЗ у становішча 1. Усталяваць пераключальнікі ўсіх трансфарматараў у крайнее левае становішча. Уключыць стэнд тумблерам SА1, а схему тумблерамі SА5 і SА7. Задаць з дапамогаю трансфарматара Т1.3 25В. Змяняючы RЗ, як гэта ўказана ў табліцы 3.1, па вымяральніку хуткасці ВХ замерыць частату вярчэння рухавіка n. Вынікі замераў занесці ў радок халастога хода (х.х.) табліцы 3.1. Выключыць схему тумблерамі SА5 і SА7.
А
Малюнак 3.1 – Схема для даследавання спосабаў рэгулявання частаты вярчэння РПТ
Уключыць перамычку А. Усталяваць R1 у становішча 11. Уключыць схему тумблерамі SА5 і SА7. Змяняючы R3 замераць па ВХ частату вярчэння рухавіка. Вынікі замераў занесці ў радок R1→11 табліцы 3.1.
Табліца 3.1
R3= Rя |
1 |
4 |
7 |
11 |
|
n, аб/хв |
х. х. |
|
|
|
|
R1→11 |
|
|
|
|
|
R1→1 |
|
|
|
|
Усталяваць R1 у становішча 1. Змяняючы RЗ замяраць па ВХ частату вярчэння рухавіка. Вынікі замераў занесці ў радок R1→1 табліцы 3.1. Выключыць схему тумблерамі SА5 і SА7.
3.3 Даследаваць рэгуляванне частаты вярчэння РПТ зменай магнітнага патоку. Дзеля гэтага разамкнуць перамычкі А і В і замкнуць перамычку Б. Усталяваць R2 у становічша 1. Уключыць схему тумблерамі SА5 і SА7. Змяняючы R2, як указана ў табліцы 3.2 замераць па ВХ частату вярчэння рухавіка n, а па амперметру РА1 ток у ланцугу узбуджэння Іау. Вынікі замераў занесці ў адпаведныя радкі табліцы 3.2. Выключыць схему тумблерамі SА5 і SА7.
Табліца 3.2
R2, становішча |
1 |
4 |
7 |
11 |
(R2=) |
|
Iау, А |
|
|
|
|
|
|
n, аб/хв |
х. х. |
|
|
|
|
|
R1→11 |
|
|
|
|
|
|
R1→1 |
|
|
|
|
|
Уключыць перамычку А. Усталяваць R1 у становішча 11. Уключыць стэнд тумблерамі SА5 і SА7. Змяняючы R2 замерыць па ВХ частату вярчэння рухавіка n. Вынікі замераў запісаць у радок R1→11 табліцы 3.2.
Усталяваць R1 у становішча 1. Змяняючы R2 замерыць па ВХ частату вярчэння рухавіка n. Вынікі замераў занесці ў радок R1→1 табліцы 3.2.
Выключыць схему тумблерамі SА5 і SА7.
3.4 Даследаваць рэгуляванне частаты вярчэння РПТ зменай сілкуючага напружання. Дзеля гэтага разамкнуць перамычку А і замкнуць перамычкі Б і В. Уключыць схему тумблерамі SА5 і SА7. Замерыць па ВХ частату вярчэння рухавіка n пры напружаннях сілкавання абмоткі якара Uя 25 і 15В. Uя мяняць трансфарматарам Т1.3. Вынікі замераў занесці ў радок х.х. табліцы 3.3. Выключыць схему тумблерамі SА5 і SА7.
Табліца 3.3
Uя, В |
|
25 |
15 |
0 |
n, аб/хв |
х. х |
|
|
0 |
R1→11 |
|
|
0 |
|
R1→1 |
|
|
0 |
Уключыць перамычку А. Уключыць схему тумблерамі SА5 і SА7. Замерыць па ВХ частату вярчэння рухавіка n пры напружаннях Uя 25 і 15В. Вынікі замераў занесці ў радок R1→11 табліцы 3.3.
Усталяваць R1 у становішча 1. Замерыць па ВХ частату вярчэння рухавіка n пры напружаннях Uя 25 і 15В. Вынікі замераў занесці ў радок R→1 табліцы 3.3.
Выключыць схему тумблерамі SА5 і SА7, а стэнд тумблерам SА1. Разабраць схему.
3.5 Па выніках замераў табліцы 3.1 пабудаваць у адных восях характарыстыку n=f(Rя) для х.х., R1→ 11 і R1→1. Значэнні R у Омах для свайго стэнда прыняць з табліцы 3.4.
Табліца 3.4
Становішча R3 |
1 |
4 |
7 |
11 |
Rя=R3, Ом |
3,5 |
12 |
24 |
40 |
Па выніках замераў табліцы 3.2 пабудаваць у адных восях характарыстыку n=f(Iау) для х.х., R1→11 і R1→1. Па выніках замераў табліцы 3.3 пабудаваць у адных восях характарыстыку n=f(Uя) для х.х., R1→11 і R1→1.