
- •1 Прыборы I абсталяванне
- •2 Кароткiя тэарэтычныя звесткi
- •3 Парадак выканання работы
- •4 Змест справаздачы
- •1 Прыборы I абсталяванне
- •2 Кароткiя тэарэтычныя звесткi
- •3 Парадак выканання работы
- •4 Змест справаздачы
- •1 Прыборы і абсталяванне
- •3 Парадак выканання работы
- •4 Змест справагдачы
- •1 Прыборы I абсталяванне
- •2 Кароткiя тэарэтычныя звесткi
- •3 Парадак выканання работы
- •4 Змест справаздачы
- •1 Прыборы і абсталяванене
- •2 Кароткія тэарэтычныя звесткі
- •3 Парадак выканання работы
- •4 Змест справаздачы
- •1 Прыборы і абсталяванне
- •2 Кароткія тэарэтычныя звесткі
- •3 Парадак выканання работы
- •4 Змест справаздачы
4 Змест справаздачы
Справаздача па лабараторнай рабоце павiнна ўтрымлiваць:
4.1 Назву, мэту работы i спiс выкарыстоўваемых прыбораў i абсталявання.
4.2 Схему замяшчэння трансфарматара (малюнак 1.3).
4.3 Схемы, якiя выкарыстоўвалiся для вызначэння параметраў трансфарматара (малюнкі 1.4, 1.5 з указаннем амперметра як у першасным, так і ў другасным ланцугах, 1.6).
4.4 Таблiцы з вынiкамi вымярэнняў i разлiкаў (таблiцы 1.1 – 1.3).
4.5 Разліковыя формулы (1.2) – (1.14).
4.6 Графiкi залежнасцей U2(I2) i (I2).
4.7 Выснову па атрыманых залежнасцях U2(I2) i (I2) пра тое, як змяняюцца U2 i пры змене I2.
Даследаванне рухавіка пастаяннага току
Мэта работы
Азнаёміцца з будовай рухавiкоў пастаяннага току, вызначыць рабочыя, механiчную i электрамеханiчную характарыстыкi рухавіка пастаяннага току.
1 Прыборы I абсталяванне
1.1 Лабараторны стэнд.
2 Кароткiя тэарэтычныя звесткi
Рухавiк пастаяннага току (РПТ) складаецца з нерухомай часткi – статара i рухомай часткі – якара. Памiж сабой якар i статар раздзелены паветраным зазорам. Статар РПТ складаецца са станiны, галоўных палюсоў і падшыпнікавых шчытоў. Станiна прызначана для мацавання палюсоў i падшыпнiкавых шчытоў i з’яўляецца часткай магнiтапровада, бо праз яе замыкаецца магнiтны паток машыны. Галоўныя полюсы прызначаны для ўтварэння ў машыне магнiтнага поля ўзбуджэння i складаюцца з асяродка i полюснай шпулi.
Якар машыны пастаяннага току складаецца з вала, асяродка з абмоткай i калектара. Асяродкi якара i статара маюць шыхтаваную канструкцыю i набiраюцца са штампаваных лiстоў электратэхнiчнай сталi. Лiсты для асяродка якара пакрываюць iзаляцыйным лакам, збiраюць у пакет i запякаюць. Гатовы асяродак напрасоўваюць на вал якара. Такая канструкцыя якара дазваляе значна паслабiць у iм вiхравыя токi, што ўзнiкаюць у вынiку яго перамагнiчвання падчас вярчэння ў магнiтным полi. Такiм чынам памяншаюцца страты энергіі ў рухавiку пры яго перамагнiчванні.
Калектар рухавiка пастаяннага току прызначаны для змены накiрунку току ў праваднiках абмоткi якара пры iх пераходзе з зоны магнiтнага полюсу адной палярнасцi ў зону полюсу iншай палярнасцi. Пры гэтым накірунак вярчальнага моманта застаецца нязменным.
Эксплуатацыйныя ўласцiвасцi рухавiкоў вызначаюцца іх рабочымi характарыстыкамi (малюнак 2.1). Пад iмi разумеюць залежнасць частаты вярчэння n, току ў абмотцы якара Iа, карыснага моманту M2 i каэфiцыента карыснага дзеяння (ККДз) ад магутнасцi на вале рухавiка Р2 пры пастаянных напружаннi сiлкавання U i токе ўзбуджэння Iау.
n
,
Iа, Iа
M2, n M2
Р2
Малюнак 2.1 – Рабочыя характарыстыкi РПТ з незалежным узбуджэннем
n
генератарны рухальны тармазны
рэжым рэжым рэжым
Iа
Малюнак 2.2 – Электрамеханiчная характарыстыка машыны пастаяннага току
Для выэначэння рабочых характарыстык неабходна змяняць нагрузку рухавiка (у дадзенай лабараторнай рабоце ў якасці нагрузкі выступае генератар пастаяннага току) i вызначаць значэннi напружання Uг i сiлы току Iг у ланцугу генератара, а таксама ток якара рухавіка Iа i напружанне на яго якары Uа.
ККДз рухавiка знаходзiцца праз электрычную магутнасць Р1, Вт, што спажывае рухавiк
(2.1)
i карысную механiчную магутнасць на яго вале Р2, Вт
(2.2)
Калi ўявiць, што страты магутнасцi ў рухавiку Pр, Вт i ў генератары Pг, Вт роўны памiж сабою, то можна запiсаць, што
P2=P1-Pp=Pг+Pг, (2.3)
дзе Pг – электрычная магутнасць на выхадзе генератара, Вт роўная
Pг=Uг*Iг, (2.4)
. (2.5)
Вярчальны момант М2, Н·м, што развiвае рухавiк,можа быць вызначаны па формуле
. (2.6)
Механiчнай характарыстыкай рухавiка пастаяннага току называецца залежнасць частаты вярчэння рухавiка n ад вярчальнага моманту на вале рухавіка М2 пры нязменных значэннях напружання сiлкавання ў абмоткі якара Uа i току ў абмотцы ўзбуджэння Iay. Электрамеханiчнай характарыстыкай рухавiка пастаяннага току называецца залежнасць частаты вярчэння рухавiка n ад вялiчынi сiлы току ў абмотцы якара Iа пры нязменных значэннях напружання сiлкавання абмоткі якара Uа i току ў абмотцы ўзбуджэння Iay. Электрамеханiчная характарыстыка для РПТ мае вiд, які паказаны на малюнку 2.2. З яго вiдаць, што любая машына пастаяннага току можа працаваць у трох рыжымах: генератарным, рухальным i тармазным.