Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЛР-Электрычныя машыны-11-09-2004.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
983.55 Кб
Скачать

3 Парадак выканання работы

3.1 Азнаёміцца са зместам раздзела “Кароткія тэарэтычныя звесткі”.

3.2 Падключыць з дапамогаю крыніцы сілкавання БП-3 да лабараторнай уста­ноўкі напружанне . Падключыць частатамер, калі ён выкарыстоўваецца ў лабараторнай рабоце. Усталяваць тумблер рода работ у становішча “непа­рыўна”. Уключыць генератар тумблерам “Ген. укл.”. Ручкай “частата” усталя­ваць мінімальную частату вярчэння рухавіка.

3.3 Вызначыць крок рухавіка . Дзеля гэтага замерыць колькасць крокаў m, шт за адзін абарот ротара. Тады

. (6.3)

3.4 Вызначыць з дапамсгаю формулы (6.1) для даследуемага рухавіка лік тактаў у адным цыкле k. Колькасць фаз рухавіка, што выкарыстоўваецца ў лабараторнай рабоце p=4.

3.5 Задаваюічыся рознымі значэннямі частаты падачы імпульсаў f, замерыць яе па частатамеру і запісаць у табліцу 6.1. У тым выпадку, калі частатамер у лабараторнай рабоце не выкарыстоўваецца, частата можа быць вызначана наступным чынам. Усталяваць тумблер рода работ у становішча “крок”. На светавых індыкатарах можна назіраць адыманне ў двойкавым кодзе. Перабору ўсіх варыянтаў індыкатараў адпавядае 16 імпульсаў (32 крокі рухавіка). Такім чынам, калі замерыць час t, за які будзе здзейснены перабор усіх варыянтаў на светадыёдах (напрыклад з моманту калі яны ўсе гарэлі да моманту, калі яны зноў усе загараць), то частата можа быць вызначана па формуле

. (6.4)

Табліца 6.1

f, Гц

n, аб/хв.

3.6 Для кожнага значэння частаты f разлічыць па формуле (6.2) частату вярчэння рухавіка n. Вынікі разлікаў занесці ў табліцу 6.1.

3.7 Адключыць генератар імпульсаў тумблерам “Ген. укл.”. Пераключальнік рода работ усталяваць у становішча “крок”. Націснуць кнопку “скідванне”. На ПСІ набраць адвольную колькасць імпульсаў. Націснуць кнопку “запіс”. Каля запраграмаваных лічбаў мусяць загарэцца светадыёды. Пры неабходнасці паў­тарыць праграмаванне наміснуць кнопку “скідванне” і яшчэ раз зрабіць усё занава.

Уключыць генератар тумблерам “Ген. укл.” і назіраць за адпрацоўкай рухаві­ком заданай колькасці крокаў. Вынікі назіранняў запісаць у табліцу 6.2. Дослед паўтарыць яшчэ тры разы.

Табліца 6.2

Лік імпульсаў

Лік крокаў

3.8 Выключыць генератар тумблерам “Ген.укл.” і разабраць схему. Выклю­чыць крыніцу сілкавання.

4 Змест справаздачы

Справаздача па лабараторнай рабоце павінна ўтрымліваць:

4.1 Назву, мэту работы і спіс выкарыстоўваемых прыбораў і абсталявання.

4.2 Функцыянальную схему лабараторнай устаноўкі (малюнак 6.1), разлі­ковыя формулы (6.1) – (6.4), атрыманыя значэнні крока рухавіка і ліка тактаў у адным цыкле k, табліцы 6.1 і 6.2.

4.3 Выснову пра тое, ад чаго залежыць крок крокавага рухавіка.

Літаратура

1 Кацман М.М. Электрические машины. –М.: Высшая школа, 1990.

2 Волков Н.И., Миловзоров В.П. Электромашинные устройства автомати­ки. –М.: Высшая школа, 1986.

3 Брускин Д.Э. и др. Электрические машины и микромашины. –М.: Высшая школа, 1990.

4 Глебович А.Л., Шичков Л.П. Электрические машины и основы электро­привода. –М.: Агропромиздат, 1989.

29

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]