Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЛР-Электрычныя машыны-11-09-2004.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
983.55 Кб
Скачать

Змест

Лабараторная работа № 1

Даследаванне аднафазнага трансфарматара

2

Лабараторная работа № 2

Даследаванне рухавіка пастаяннага току

8

Лабараторная работа № 3

Рэгуляванне частаты вярчэння рухавіка пастаяннага току

13

Лабараторная работа № 4

Даследаванне асінхроннага рухавіка з каротказамкнутым ротарам

17

Лабараторная работа № 5

Даследаванне работы асінхроннага выканаўчага рухавіка

22

Лабараторная работа № 6

Даследаванне крокавага рухавіка

26

Літаратура

30

Даследаванне аднафазнага трансфарматара

Мэта работы

Вывучыць будову трансфарматараў, вызначыць з дапамогаю доследаў халас­тога ходу i кароткага замыкання асноўныя параметры аднафазнага трансфар­ма­тара, атрымаць залежнасцi U2(I2) i (I2).

1 Прыборы I абсталяванне

1.1 Лабораторны стэнд.

2 Кароткiя тэарэтычныя звесткi

Трансфарматарам называюць статычнае электрамашыннае прыстасаванне, якое мае дзве або болей iндуктыўна звязяныя абмоткi i прызначанае для пера­ўтварэння адной (першаснай) сiстэмы пераменнага току і напружання ў iншую (другасную) сiстэму пераменнага току і напружання. Пры гэтым поўная магут­насць ў трансфарматары S ў першасным і другасным ланцугах трансфарматара застанецца нязменнай.

S=U1*I1=U2*I2onst, (1.1)

дзе U1, U2, I1 i I2 – напружанне, В i сiла току, А у першаснай i другаснай абмот­ках транcфарматара.

Ф

ω1 ω2

U1 U2

Малюнак 1.1 – Электрамагнiтная схема трансфарматара

Трансфарматар складаецца з магнiтапроваду (асяродка) i двух (або болей) аб­мотак. Асяродак выконваецца з магнiтнага матэрыялу (лiставой электратэх­нiчнай сталi) i служыць для ўзмацнення магнiтнай сувязi памiж абмоткамi. Абмоткi выконваюцца пераважна з iзаляванага меднага дроту. Першаснай завецца абмотка, якая падключаецца да крынiцы сiлкавання, другаснай – тая, да якой падключаецца нагрузка.

U2, U2

cosφ,

η η

cosφ

I2

Малюнак 1.2 – Характaрыстыкi трансфарматараў

Важнымi характaрыстыкамi трансфарматараў з’яўляюца залежнасцi каэфіцы­ента карыснага дзеяння , кафіцыента магутнасці cos і другаснага напружання U2 ад тока І2. Залежнасць U2(I2) называецца вонкавай характэрыстыкай транс­фарматара.

Схема замяшчэння трансфарматара мае выгляд, які паказаны на малюнку 1.3, дзе r1, х1 – супрацiўленнi першаснай абмоткi; r2', х2' – супрацiўленнi другаснай абмоткi, якія прыведзеныя да першаснага напружання; rm, хm – супрацiўленнi ланцугу намагнiчвання.

І 1 І2

Малюнак 1.3 – Схема замяшчэння трансфарматара

Асноўныя параметры трансфарматараў могуць быць вызначаны з дапамогаю доследаў халастога ходу (х.х.; у велічынях пазначаецца індэксам 0) i кароткага замыкання (к.з.; у велічынях пазначаецца індэксам k). Халасты ход транс­фарматара – гэта такi рэжым, пры якiм да яго першаснай абмоткi падаецца намiнальнае напружанне U10=U1нам , a другасная абмотка разамкнута, г.зн I20=0. У вынiку доследа х.х. знiмаюцца значэннi напружання ў першасным i дру­гасным ланцугах U10, U20, току ў першасным ланцугу I10 i магутнасцi ў пер­шас­ным ланцугу P10. Па выніках доследа х.х. вызначаецца каэфiцыент трансфар­мацыi

k (1.2)

i параметры схемы замяшчэння трансфарматара.

, (1.3)

, (1.4)

, (1.5)

. (1.6)

Пры доследзе кароткага замыкання другаcную абмотку замыкаюць накa­ратка, а да першаснай падаюць такое панiжанае напружанне U1k, пры якiм токi ў абмотках роўны намiнальным значэнням I1k=I i I2k=I. Па вынiках доследа знаходзяць U1k, I1k, P1k i разлiчваюць поўныя супрацiуленнi схемы замяшчэння пры к.з.

, (1.7)

, (1.8)

, (1.9)

а потым знаходзяцца велічыні r1, r2', х1, х2'.

, (1.10)

. (1.11)

Супрацiўленнi r2 i х2 могуць быць знойдзены наступным чынам

, (1.12)

. (1.13)

У (1.12), (1.13) k бярэцца з доследа х.х.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]