Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пытанні па чарчэнню за ўвесь курс.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
82.43 Кб
Скачать

41.Каб атрымаць па чарцяжы інфармацыю аб дэталі, інакш кажучы прачытаць яе чарцёж, неабходна выконваць які парадак дзеянняў? :

Прачытаць асноўны надпіс чарцяжа: высвятліць назву і прызначэнне дэталі, назву матэрыялу, з якога яна выраблена, маштаб відарысаў.

Вызначыць, якія выгляды, іншыя відарысы дэталі дадзеныя на чарцяжы, які выгляд з'яўляецца галоўным.

Вывучыць выгляды і іншыя відарысы ў іх узаемнай сувязі, высвятліць абрыс дэталі, узаемнае размяшчэнне і форму ўсіх яе частак. Прадставіўшы па чарцяжы форму кожнай часткі дэталі, мысленна аб'яднаць іх у адзіны цэласны вобраз.

Вызначыць памеры дэталі і памеры яе элементаў. Чытаючы чарцёж дэталі, можна сфармуляваць для сябе пытанні, якія даюць уяўленне аб ёй:

а) як называецца дэталь,

б) з якога матэрыялу яна вырабленая,

в) у якім маштабе выкананы чарцёж,

г) якія выгляды ўтрымоўвае чарцёж,

д) спалучэннем якіх геаметрычных цел утворана форма дэталі,

е) якая яе агульная форма,

ж) якія габарытныя памеры дэталі і памеры асобных яе частак?

42.Што называецца чытаннем чарцяжа? – уяўленне аб’ёмнай формы прадмета па плоскіх відарысах, вызначэнне яго памераў, атрыманне іншай інфармацыі аб прадмеце па чарцяжы.

43.Што такое рэканструкцыя? - узнаўленне цэласнасці відарыса па яго частцы або частках.

44.Што такое разгорткі? - Разгорнутымі называюцца такія паверхні, якія могуць быць сумешчаны ўсімі сваімі пунктамі з плоскасцю без утварэння складак і разрываў.

45.Што ўяўляе сабой разгортка паверхні любой прамой прызмы? - разгортка паверхні любой прамой прызмы, у тым ліку і куба, уяўляе сабой плоскую фігуру, складзеную з бакавых граней – прамавугольнікаў і двух асноў – мнагавугольнікаў.

46.Што ўяўляе сабой разгортка піраміды? - разгортка піраміды складаецца з трохвугольнікаў (іх лік роўны ліку граней піраміды) і асновы многавугольніка.

47.Што ўяўляе сабой разгортка паверхні цыліндра? - разгортка паверхні цыліндра складаецца з прамавугольніка і двух кругоў. Адна старана прамавугольніка роўна вышыні цыліндра, другая – даўжыні акружнасці асновы – πd.

48.Што ўяўляе сабой разгортка паверхні конуса? - разгортка паверхняў конуса ўяўляе сабой плоскую фігуру, складзеную з сектара – разгорткі бакавой паверхні і круга – асновы конуса.

4 9.Які знак ставяць на чарцяжы над відам разгорткі? -

50.Што такое зрэз? - Зрэз – гэта вынік сячэння паверхні мнагагранніка або цела вярчэння якой-небудзь плоскасцю. Фігура атрыманая ў выніку сячэння мнагагранніка, - мнагавугольнік.

51.Якія фігуры могуць атрымлівацца пры сячэнні цыліндра?

прамавугольнік (сякучая плоскасць павінна быць паралельная восі вярчэння цыліндра)

круг (сякучая плоскасць накіраваная перпендыкулярная да восі вярчэння)

эліпс (сякучая плоскасць нахіленая да восі вярчэння пад любым вуглом, які не роўны 90º)

52.Якія відарысы называюць сячэнням? - Сячэнне – відарыс фігуры, якая атрымліваецца пры мысленным рассячэнні прадмета адной або некалькімі плоскасцямі.

53.Для чаго ўжываюць сячэнне? – Для выяўлення формы паказанай дэталі, а таксама для памяншэння колькасці відарысаў на чарцяжы.

54.Як называюць плоскасць для атрымання сячэння? - Плоскасць, якую выкарыстоўваюць для атрымання сячэння, называюць сякучай.

55.Як выдзяляюць сячэнне на чарцяжы? - Выдзяляюць умоўна штрыхоўкай тонкімі лініямі пад вуглом 45º да гарызантальнай лініі.

56.Якое сячэнне называецца вынесеным? – Якое размяшчаюць па-за контурам відарыса дэталі на любым месцы поля чарцяжа.

57.Якое сячэнне называецца накладзеным? – Якое сумяшчаюць з выглядам.

58.Як абазначаюць сячэнне? – А – А , Б – Б і г.д.

59.Дайце азначэнне разрэзу - разрэз – відарыс прадмета, мысленна рассечанага адной або некалькімі плоскасцямі.

60.Для чаго прымяняецца разрэз? - Для высвятлення ўнутранай формы дэталі па чарцяжы, выяўлення яе асобных частак і элементаў.

61.Як зменіцца відарыс пасля выканання разрэзу? - Штрыхавыя лініі, якімі на галоўным выглядзе былі паказаны ўнутраныя абрысы, будуць абведзены суцэльнымі асноўнымі лініямі, бо яны сталі бачнымі.

62. Назавіце якія бываюць разрэзы ў праекцыйнай сувязі? – франтальны, гарызантальны, профільны, нахілены (калі вугал сякучай не роўны 90°).

63.Якія разрэзы называюць простымі? - Разрэз атрыманы пры дапамозе адной плоскасці.

64.Якія разрэзы называюць франтальнымі? Гарызантальнымі? профільнымі? -

Франтальнымі – калі сякучая плоскасць паралельна франтальнай плоскасці праекцый.

Гарызантальнымі – калі сякучая плоскасць паралельна гарызантальнай плоскасці

праекцый.

Профільнымі – калі сякучая плоскасць паралельна профільнай плоскасці праекцыі.

65.У якіх выпадках разрэзы не абазначаюць? - У тым выпадку, калі сякучая плоскасць супадае з пласкасццю сіметрыі дэталі і разрэз размешчаны ў праекцыйнай сувязі.

66.Якія разрэзы называюць мясцовымі? – абмежаваны разрэз якой-небудзь часткі дэталі.

67.Якімі лініямі абмяжоўваюць мясцовы разрэз? - суцэльнай хвалістай лініяй, таўшчыня якой ад s/3 да s/2 , або суцэльнай тонкай лініяй са зломам таўшчыня якой ад s/3 да s/2.

68. Успомніце, які відарыс называецца галоўным? – выгляд спераду.

69.Якімі прынцыпамі варта карыстацца пры выбары галоўнага відарыса? – галоўны відарыс павінен даваць найбольш поўнае ўяўленне аб форме дэталі, форме яе частак і іх памерах.

70.Які відарыс можна назваць няпоўным? – калі вычэрчваецца палавіна сіметрычнай дэталі да восевай лініі або крыху больш за палавіну відарыса з правядзеннем ліній абрыву.

71.У якіх выпадках выкарыстоўваюць дадатковы выгляд? – для паказу такіх элементаў дэталей, якія праецыруюцца на асноўныя плоскасці са скажэннем.

72.Якую разьбу называюць крапёжнай? - Разьбу, прызначаную для злучэння дэталей, называюць крапёжнай.

73.Які профіль можа мець разьба? – Метрычны, прамавугольны, трапецаідальны, упорны, трубны цыліндрычная і іншыя.

74.Якую разьбу называюць метрычнай? – Яна мае трохвугольны профіль з вуглом 60º пры вяршыні.

75.Як умоўна паказваюць разьбу на стрыжні і ў адтуліне? – На стрыжні разьбу па знешнім (большым) дыяметры (d) паказваюць суцэльнымі тоўстымі асноўнымі лініямі як на выглядзе спераду, так і на выглядзе злева, а па ўнутраным дыяметры (d1) – суцэльнай тонкай лініяй. У адтуліне разьбу паказваюць штрыхавымі лініямі і па знешнім, і па ўнутраным дыяметры.

76.Якія даныя ўваходзяць у абазначэнне разьбы? – Назва разьбы, знешні дыяметр, шаг разьбы.

77.Што называецца шагам разьбы? – Адлегласць паміж яе суседнімі віткамі.

78. Што называецца разьбой? – Разьбой называецца паверхня , утвораная пры вінтавым руху плоскага контуру па цыліндрычнай або канічнай паверхні.

79.Што абазначае надпісМ50х1,5 ?

М – Разьба метрычная 50 – Знешні дыяметр 50 мм 1,5 – Шаг 1,5 мм.

80. Якія злучэнні называюць раздымнымі? – якія можна разабраць без разбурэння і пашкоджвання.

81.Як паказваюць разьбу ў адтуліне на разрэзе? – у адтуліне паказваюць толькі тую частку разьбы, якая не закрыта стрыжнем.

82.Якія злучэнні называюць балтавымі? – злучэнне двух або большай колькасці дэталей пры дапамозе балта , гайкі і шайбы.

83.Назавіце дэталі, якія ўвахлдзяць у шпілечныя злучэнні? – шпілька, гайка і шайба.

84. Назавіце дэталі, якія ўвахлдзяць у шрубавыя злучэнні? – крапёжны вінт.

85.Дайце азначэнне вырабу, зборачнай адзінцы? - Зборачнай адзінкай называюць выраб, састаўныя часткі якога павінны быць злучаны паміж сабой на прадпрыемстве шляхам зборачных аперацый.

86.Якія віды канструктарскіх дакументаў вы ведаеце? – праектныя (чарцяжы агульнага віду, тлумачальныя запіскі) і рабочыя (чарцяжы дэталей, зборачныя чарцяжы).

87.Які чарцёж называюць зборачным? – называюць дакумент, які змяшчае відарыс зборачнай адзінкі і іншыя даныя, неабходныя для яе зборкі і кантролю.

88.Для чаго служыць спецыфікацыя? – для змяшчэння асноўных даных пра дэталі, што ўваходзяць у склад выраба.

89.У якой паслядоўнасці чытаюць зборачны чарцёж?Працэс чытання зборачнага чарцяжа – гэта працэс атрымання па чарцяжы інфармацыі аб паказаным вырабе. Чытаць зборачны чарцёж трэба ў пэўнай паслядоўнасці:

  1. З асноўнага надпісу вызначыць назву вырабу, маштабам

  2. Знаёмяцца з відарысамі на чарцяжы, іх складам (выгляды, разрэзы, сячэнні), прызначэнем кожнага відарыса.

  3. Вывучыць састаўныя часткі вырабу, з якіх ён складаецца. Па спецыфікацыі высветляюць назвы дэталей і іх колькасць. Па нумарах пазіцый знаходзяць відарысы дэталей на чарцяжы, усведамляюць іх форму.

  4. Вывучаюць канструкцыю вырабу. Вызначаюць геаметрычную форму асобных дэталей , узаемнае размяшчэнне, спосабы і характар злучэння паміж сабой.

  5. Вызначыць парадак і паслядоўнасць зборкі і разборкі вырабу.

90.Якія бываюць віды будаўнічых чарцяжоў?

архітэктурна-будаўнічыя – чарцяжы жылых дамоў, завадскіх карпусоў, школ, грамадскіх і вытворчых будынкаў;

інжынерна-будаўнічыя – чарцяжы ўчасткаў зямной паверхні з відарысам

рэльефу мясцовасці і размешчаных на ёй аб’ектаў і збудаванняў.