Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пытанні па чарчэнню за ўвесь курс.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
82.43 Кб
Скачать

22.Як разглядаюць праецыруемыя прадметы калі яны праецыруюцца на:

Франтальную плоскасць - спераду

Гарызантальную плоскасць – зверху

Профільную плоскасць – злева

23.Што такое выгляд - гэта відарыс павернуты да назіральніка бачнай часткі паверхні прадмета.

24.Які выгляд з’яўляецца галоўным – выгляд спераду.

25.Якія выгляды вы ведаеце:

1.Выгляд спераду (галоўны выгляд) 2.Выгляд зверху

3.Выгляд злева 4.Выгляд справа

5.Выгляд знізу 6.Выгляд ззаду

26. Што называецца мясцовым выглядам - відарыс асобнага, абмежаванага месца паверхні прадмета.

27.Якія плоскаці праекцый вы ведаеце? – франтальная, гарызантальная, профільная.

28.Праекцыя вяршынь прадмета на плоскасці праекцый.

Праекцыя кантаў прадмета на плоскасці.

калі яны пенпендыкулярныя плоскасці ў што? – у пункты

калі яны паралельныя плоскасці ў што ?– у адрэзкі

Праекцыя граней прадмета на плоскасці праекцый.

калі яны пенпендыкулярныя плоскасці ў што? – у адрэзак

калі яны паралельныя плоскасці ў што? – у плоскасць

29.Што такое мнагаграннік ? Мнагаграннікам - называюць цела, паверхня якога складаецца з плоскіх многавугольнікаў.

30.Якія мнагаграннікі вы ведаеце ? (куб, прызма, піраміда, паралепіпед)

31.Якія целы называюцца целамі вярчэння? – целы атрыманыя шляхам вярчэння прамой або крывой лініі вакол восі.

32.Праекцыя куба – тры аднолькавых квадрата.

33.Праекцыя паралепіпеда – прамавугольнікі з вышынёй h, шырынёй b, даўжынёй l.

34.Праекцыя цыліндра – прамавугольнік і акружнасць.

35.Праекцыя конуса – раўнабедраны трохвугольнік і акружнасць

36.Што такое тэхнічны рысунак - гэта наглядны відарыс прадмета, на якім, як правіла, паказана бачнымі адразу тры яго бакі.

37.Спосабы перадачы аб’ёму - Лінейная штрыхоўка; Шрафіроўка (штрыхоўка “клетачкай”); Кропкавае зацяненне

38.Што можна назваць аналізам геаметрычнай формы прадмета? – мысленнае раздзяленне прадмета на асноўныя геаметрычныя целы называюць аналізам геаметрычнай формы прадмета.

39.Што трэба зрабіць прыступачы да выканання эскіза:

  • Высветліць яе прызначэнне;

  • Уявіць агульную геаметрычную форму;

  • Уявіць форму яе асобных частак;

  • Мысленна падзяліць дэталь на геаметрычныя целы з якіх яна складаецца;

  • Вызначыць колькасць выглядаў для поўнага выяўлення фомы і памераў дэталі;

  • Выбраць галоўны выгляд.

40.Паслядоўнасць будавання эскіза:

Вычэрчваюць на лісце выбранага фармату знешнюю рамку

Вызначаюць як найлепшым чынам размясціць відарыс

Вычэрчваюць тонкімі лініямі габарытныя прамавугольнікі

Пры неабходнасці праводзяць восевыя лініі

Наносяць на выгляд знешнія (бачныя) контуры дэталі

Штрыхавымі лініямі паказваюць нябачныя часткі і элементы дэталі

Наносяць вынасныя і размерныя лініі

Абмяраюць дэталь, наносяць размерныя лікі і, калі гэта неабходна, патрэбныя надпісы

Запаўняюць асноўны надпіс

Правяраюць правільнасць выканання эскіза (памеры, надпісы, выгляды, лініі і г.д.)