Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пытанні па чарчэнню за ўвесь курс.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
82.43 Кб
Скачать

Пытанні па чарчэнню за ўвесь курс 9 класа

(ЗАЛІК)

1.Якія віды інфармацыі вы можаця назваць – візуальная і гукавая.

2.Якую інфармацыю называюць графічнай - (Візуальную інфармацыю, паказаную ў выглядзе графікаў, чарцяжоў, рысункаў, схем, разгортак, картаў, табліц і г. д. – называюць графічнай інфармацыяй. )

3.Што такое чарцёж – гэта графічны дакумент, які вызначае канструкцыю

вырабу, выкананы пры дапамозе чарцёжных інструментаў.

4.Што такое эскіз- гэта ўмоўны відарыс вырабу выкананы ад рукі і на вока, але з

захаваннем прапорцый прадмета.

5.Што такое тэхнічны малюнак - гэта наглядны відарыс вырабу, у якім відаць адразу тры яго бакі.

6.Як можна назваць працэс перапрацоўкі інфармацыі – інфармацыйныя тэхналогіі.

7. Што такое АСКД – адзіная сістэма канструктарскай дакументацыі.

8. Што такое СТБ – стандарты Беларусі.

9. Што такое ДАСТ – дзяржаўныя стандарты.

10. Якія ёсць памеры шрыфтоў (1,8 не рэкам.) 2,5; 3,5; 5; 7; 10; 14; 20; 28; 40.

11. Якія лініі на чарцяжах вы ведаеце: Яны бываюць:

суцэльная тоўстая – для паказу бачных контураў прадметаў s= 0,5-1,4мм

суцэдьная тонкая – для правядзення размерных і вынасных ліній s/3 – s/2

штрыхавая лінія – для паказу нябачных контураў s/3 – s/2

штрыхпункцірная тонкая – для паказа восі s/3 – s/2

штрыхпункцірная з дзвюма кропкамі тонкая – для паказа згібу s/3 – s/2

суцэльная хвалістая – для паказу абрыву s/3 – s/2

суцэльная тонкая са зломам – доўгая лінія абрыву s/3 – s/2

разамкнутая – лінія сячэння ад s да 1х1/2s

12. На якія два віды падзяляюцца памеры :

лінейныя – даўжыня, шырыня, таўшчыня, вышыня, дыяметр, радыус;

вуглавыя – велічыня вуглоў.

13. Якія маштабы вы ведаеце. (памяншэння і павелічэння).

14.Што такое фігура - сукупнасць мноства пунктаў.

15.Калі фігуру называюць плоскай - калі ўсе пункты фігуры ляжаць у адной плоскасці.

16.Што такое цела - фігура ў прасторы.

17.Якія віды праецыравання існуюць:

а) Цэнтральнае – гэта калі праецыруючыя прамені выходзяць з аднаго пункта

б) Паралельнае – гэта калі праецыруючыя прамені паралельныя

Косавугольнае – калі вугал любы але не 90º

паралельнае (косавугольная праекцыя)

Прамавугольнае – калі вугал з плоскасццю 90º

( прамавугольная праекцыя)

в) аксанаметрычная - праекцыя атрыманая шляхам паралельнага

праецыравання прадмета разам з восямі Х, У,і Z

18.Якія плоскасці праекцыі вы ведаеце – франтальная , гарызантальная, профільная

19.Як называюць лінію перасячэння пласкасцей – воссю праекцый

20.Як абазначаецца лінія перасячэння пласкасцей – Х

21.Як па інакшаму называюць спосаб прамавугольнага праецыравання на дзве ўзаемна пенпендыкулярныя плоскасці – метад МОНЖА (Гаспара Монжа)