
- •2.5. Развіццё творчых здольнасцяў пры напісанні
- •Глава 1. Творчы падыход у навучанні
- •Глава 2. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў на ўроках беларускай літаратуры
- •2.1. Фальклор як сродак развіцця творчых здольнасцяў вучняў
- •2.3. Развіццё творчых здольнасцяў пры вывучэнні
- •2.4. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў пры напісанні сачыненняў
- •2.5. Развіццё творчых здольнасцяў пры напісанні пераказу
- •2.6. Вучымся складаць вершы
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”
Факультэт павышэння кваліфікацыі кадраў
Кафедра філалогіі
РАЗВІЦЦЁ ТВОРЧЫХ ЗДОЛЬНАСЦЯЎ ВУЧНЯЎ
НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
Выпускная работа
Выканаўца
настаўнік беларускай
мовы і літаратуры
ДУА “Затур’янскі НПК
дзіцячы сад-сярэдняя школа”
Грышкевіч Алена Мікалаеўна
Кіраўнік
старшы выкладчык
кафедры філалогіі
Ільіна Рыта Пятроўна
Мінск 2013
Змест
1. Уводзіны 6
2. Асноўная частка
2.1. Творчы падыход у навучанні 8
2.2. Народная педагогіка як сродак развіцця творчых здольнасцяў вучняў 10
2.3. Развіццё творчых здольнасцяў пры вывучэнні
дзіцячай літаратуры 14
2.4. Развіццё творчых здольнасцяў пры напісанні
сачыненняў 17
2.5. Развіццё творчых здольнасцяў пры напісанні
пераказу 22
2.6. Вучымся складаць вершы 25
3. Заключэнне 27
4. Літаратура
5. Дадаткі
Творчыя работы вучняў
Кампазіцыя “Ты будзеш звінець, мая родная мова”
Вывучэнне верша С. Грахоўскага “Мама”
Народнае свята “Калядкі”
Форма санета ў лірыцы М.Багдановіча
Сачыненне-апісанне “Мая мама”
Урок-памяць па творы А.Вярцінскага
Уводзіны
Маленькія дзеці, як быццам усе аднолькавыя. Але праходзіць час, і мы заўважаем, што адно дзіця з асаблівай увагай слухае музыку, другое – казкі матулі, трэцяе – малюе. Малюе ўсюды: на шпалерах, пяску, запацелым шкле. Што гэта? Прыроджаная здольнасць да пэўнай дзейнасці або вынік накіраванай працы дарослых на фарміраванне тых альбо іншых здольнасцей? Ці гэта праяўленне творчасці? На гэта пытанне нельга адказаць адназначна. Цудоўны і разнастайны свет творчасці, яго можна ўбачыць у любой галіне чалавечай дзейнасці. Паняцце “творчасць” заўсёды заставалася прадметам аналізу многіх навуковых даследванняў. Шматграннасць свету творчасці адлюстроўвалася ў розных яго азначэннях. Вось толькі дзве з іх.
Творчасць – гэта дзейнасць чалавека, якая стварае новыя матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці.
Творчасць – гэта адзін з відаў чалавечай дзейнасці, накіраваны на вырашэнне супярэчнасці (вырашэнне творчай задачы), вынік якой валодае навізной і арыгінальнасцю. Такім чынам, асноўная прыкмета, без якой няма творчасці – гэта навізна.
Менавіта творчая дзейнасць чалавека робіць яго асобаю, якая звяртаецца да будучага і відазмяняе сваё цяперашняе. Абавязковымі прыкметамі творчай дзейнасці з’яўляюцца: навізна, аднаўленне з’яў і прадметаў, арыгінальнасць у працэсе работы.
Для псіхолагаў і педагогаў дзіцячая творчасць усё ж застаецца загадкавай. Яна характарызуецца гібкасцю думкі, здольнасцю аперыраваць новымі ідэямі, уменнем бачыць рэчы ў новым значэнні. Творчасць дастаўляе дзіцяці вялікую радасць, таму і стараюся дапамагчы яму адчуць гэтую радасць.
Для развіцця творчых здольнасцяў улічваю наступныя правілы.
1. Прытрымліванне прынцыпу свабоды.
2. Стварэнне развіваючага прасторавага асяроддзя.
3. Узбагачэнне і разнастайнасць дзіцячага вопыту.
4. Развіццё такіх важных псіхічных працэсаў, як уяўленне, вобразнае ўспрыманне, зрокавая памяць.
5. Развіццё ініцыятыўнасці, самастойнасці, свабоды мыслення.
6. Разнастайнасць форм работы.
7. Работа над выразнасцю мастацкага вобразу, авалоданне асноўнымі сродкамі мастацкай выразнасці.
8. Выкарыстанне сучасных тэхналогій.
У любым узросце дзіця павінна мець магчымасць самастойна выбіраць мастацкі матэрыял, тэму, від дзейнасці і месца працы.