
- •Глава 1. Творчы падыход у навучанні ………………………... 5
- •Глава 2. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў на ўроках беларускай літаратуры
- •Глава 3. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў на ўроках беларускай мовы
- •Глава 1. Творчы падыход у навучанні
- •Глава 2. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў на ўроках беларускай літаратуры
- •2.1. Фальклор як сродак развіцця творчых здольнасцяў вучняў
- •2.2. Развіццё творчых здольнасцяў пры вывучэнні літаратурных твораў
- •2.3. Вучымся складаць вершы
- •Глава 3. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў на ўроках беларускай мовы
- •3.1. Сачыненне – справа творчая
- •3.2. Вусныя і пісьмовыя пераказы тэксту
- •Заключэнне
- •Спіс выкарыстаных крыніц
- •Дадатак 1. Вывучэнне верша с.Грахоўскага “мама”ў 5 класе
- •Дадатак 2. Сачыненне-апісанне знешнасці чалавека “мая мама” ў 7 класе
- •I. Індукцыя.
- •II. Самаканструкцыя.
- •VII. Пластыка.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”
Факультэт павышэння кваліфікацыі кадраў
Кафедра філалогіі
РАЗВІЦЦЁ ТВОРЧЫХ ЗДОЛЬНАСЦЯЎ ВУЧНЯЎ
НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
Выпускная работа
Выканаўца
настаўнік беларускай
мовы і літаратуры
ДУА “Затур’янскі НПК
дзіцячы сад – сярэдняя школа”
Грышкевіч Алена Мікалаеўна
Кіраўнік
старшы выкладчык
кафедры філалогіі
Ільіна Рыта Пятроўна
Мінск 2013
Змест
1. Уводзіны ………………………………………….........................3
Глава 1. Творчы падыход у навучанні ………………………... 5
Глава 2. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў на ўроках беларускай літаратуры
2.1. Фальклор як сродак развіцця творчых здольнасцяў вучняў... 7
2.2. Развіццё творчых здольнасцяў пры вывучэнні літаратурных
твораў ……………………………………………………………….. 11
2.3. Вучымся складаць вершы……………………………………... 14
Глава 3. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў на ўроках беларускай мовы
3.1. Cачыненне – справа творчая……………………………..……16
3.2. Вусныя і пісьмовыя пераказы тэксту…………………. ……..19
3. Заключэнне………………………………………………………….20
4. Спіс выкарыстаных крыніц …………………………………….. 21
5. Дадаткі
Дадатак 1. Урок беларускай літаратуры ў 5 класе. Вывучэнне верша
С. Грахоўскага “Мама”……………………………………….....22
Дадатак 2. Урок беларускай мовы ў 7 класе. Сачыненне-апісанне
знешнасці чалавека “Мая мама”………………………………….25
Уводзіны
Маленькія дзеці, як быццам усе аднолькавыя. Але праходзіць час, і мы заўважаем, што адно дзіця з асаблівай увагай слухае музыку, другое – казкі матулі, трэцяе – малюе. Малюе ўсюды: на шпалерах, пяску, запацелым шкле. Што гэта? Прыроджаная здольнасць да пэўнай дзейнасці або вынік накіраванай працы дарослых на фарміраванне тых альбо іншых здольнасцяў? Ці гэта праяўленне творчасці? На гэта пытанне нельга адказаць адназначна. Цудоўны і разнастайны свет творчасці, яго можна ўбачыць у любой галіне чалавечай дзейнасці. Паняцце “творчасць” заўсёды заставалася прадметам аналізу многіх навуковых даследванняў. Шматграннасць свету творчасці адлюстроўвалася ў розных яго азначэннях. Вось толькі дзве з іх.
Творчасць – гэта дзейнасць чалавека, якая стварае новыя матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці [7].
Творчасць – гэта адзін з відаў чалавечай дзейнасці, накіраваны на вырашэнне супярэчнасці (вырашэнне творчай задачы), вынік якой валодае навізной і арыгінальнасцю. Такім чынам, асноўная прыкмета, без якой няма творчасці – гэта навізна [7].
Менавіта творчая дзейнасць чалавека робіць яго асобаю, якая звяртаецца да будучага і відазмяняе сваё цяперашняе. Абавязковымі прыкметамі творчай дзейнасці з’яўляюцца: навізна, аднаўленне з’яў і прадметаў, арыгінальнасць у працэсе работы.
Для псіхолагаў і педагогаў дзіцячая творчасць усё ж застаецца загадкавай. Яна характарызуецца гібкасцю думкі, здольнасцю аперыраваць новымі ідэямі, уменнем бачыць рэчы ў новым значэнні. Творчасць дастаўляе дзіцяці вялікую радасць, таму і стараюся дапамагчы яму адчуць гэтую радасць.
Мэта маёй работы: выхаваць асобу з самастойным мысленнем і выяўленымі творчымі магчымасцямі, для якой мастацтва – крыніца пастаяннага духоўнага развіцця і самаўдасканалення.
Задачы:
спрыяць удасканаленню вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, іх творчых здольнасцяў;
абуджаць цікавасць, развіваць назіральнасць, асацыятыўнае мысленне, фантазію, кемлівасць;
вучыць думаць, даказваць, суперажываць;
развіваць творчыя здольнасці, спрабаваць свае сілы ў стварэнні прыгожага пісьменства.
У любым узросце дзіця павінна мець магчымасць самастойна выбіраць мастацкі матэрыял, тэму, від дзейнасці і месца працы.