- •Тэма: д з е я с л о ў .
- •Усе разнастайныя ф. Дз. Утвараюцца ў асноўным ад дзвюх асноў ― асновы інфінітыва і асновы цяп. (або буд. Простага) часу:
- •Спосабы ўтварэння трывальных пар
- •1. Суфіксацыя.
- •2. Прэфіксацыя.
- •Загадны I ўмоўны лады .
- •Загадны лад .
- •Утварэнне загаднага ладу дзеясловаЎі
- •А с н о ў н ы я з н а ч э н н і формаў п р. Ч а с у:
- •Асабовыя I безасабовыя дзеясловы
- •Значэнні безасабовых дзеясловаў:
- •Асабовыя канчаткi дзеясловаў і
- •Запомнiць :
- •Вызначэнне спражэння па iнфiнiтыве і
- •Тэма: д з е е п р ы м е т н I к .
- •Рысы, агульныя з дзеясловам:
- •Запомнiць:
- •Рысы, агульныя з прыметнiкам:
- •Запомнiць:
- •Адрозненне ад прыметнiкаў:
- •Тэма: д з е е п р ы с л о ў е .
- •Агульныя з дзеясловам рысы:
- •Адрозненне ад дзеясловаў:
- •Рысы, агульныя з прыслоўем:
- •Тэма: п р ы с л о ў е .
- •Марфалагiчныя адзнакi прыслоўяў
- •Тэма: бпс ( безасабова - прэдыкатыўныя словы )
- •Да няпоўназнамяняльных слоў адносяць звязкі і службовыя ч. М. (прыназоўнікі, злучнікі, часціцы).
- •Мадальныя словы ў агульную колькасць часцін мовы не ўключаюцца. Яны, як і гукаперайманні, па-за межамі ч. М. Тэма: з в я з к I план:
- •Тэма: службовыя часцiны мовы план:
- •Прыназ-і адыгрываюць вялікую ролю ў выражэнні склонавых значэнняў, канкрэтызуюць і размяжоўваюць гэтыя значэнні. Большасць прыназ-ў ужываецца з адным склонам:
- •Тэма: м а д а л ь н ы я с л о в ы
- •Ў лiнгвiстычнай лiтаратурыi
Тэма: д з е е п р ы м е т н I к .
П Л А Н :
1. Значэнне і граматычныя рысы дз-каў.
2. Утварэнне і ўжыванне дз-каў.
3. Сродкі перакладу дз-каў, не характэрных беларускай мове.
ЛİТАРАТУРА тая ж, што і да тэмы ”Дзеяслоў”.
ЗНАЧЭННЕ İ ГРАМАТЫЧНЫЯ РЫСЫ ДЗ-КАЎ
Д з е е п р ы м е т н і к – гэта неспрагальная дзеяслоўная форма, якая абазначае дзеянне ці стан як прымету прадмета, якая праяўляецца ў часе. Напр., у пр. часе:
У адной студэнткі былі пасівелыя ад меліравання валасы, а ў другой – сапсаваныя модаю бровы і брудныя дрэды.
У цяп. часе: Запомнілася хвалюючая да глыбіні душы сустрэча са студэнтамі.
Дз-к сумяшчае ў сабе рысы дзеяслова і прыметніка. İ таму ў бел. мове вельмі ўдалы тэрмін ”дз-к” для называння гэтага класа слоў, у адрозненне ад адпаведнага тэрміна ў рус. мове – ”причастие”.
Рысы, агульныя з дзеясловам:
дз-к, як і дз., захоўвае кіраванне назоўнікам, напр.:
Т.
Т.
увенчваць славай – увенчаны славай;
Р. Р.
узняць з руін – узняты з руін;
Т. Т.
зжаць жыта сярпом – жыта, зжатае сярпом;
Р. Р.
а
дпаліраваць
да бляску – адпаліраваны
да бляску;
2) да дз-каў прымыкаюць прыслоўі: прыгожа пастрыжаны; чыста падмеценая падлога;
3) дз-к, як і дз., мáе катэгорыю трывання:
прымаемы закон – незак. трыв., ц. ч.;
прыняты закон – законч. трыв., пр. ч.;
паглыбляючая – незак. трыв., ц. ч.;
паглыбіўшая – законч. трыв., пр. ч.;
паглыблены – законч. трыв., пр. ч.;
Дз-кі незак. трыв. маюць ц. ч. і пр. ч., а законч. трыв. – толькі пр. ч.
4) дз-к, як і дз., мáе катэгорыю стану – незалежнага і залежнага:
пажаўцелае ад марозу лісце, рашаючая сіла, кіруючая роля партыі – незалеж. стану;
даследуемая вамі праблема, зжатае поле – залеж. стану.
Запомнiць:
С
ярэдне-зваротны
стан – формы з постфіксам -ся
– у бел. мове з’яўляецца адхіленнем
ад нормы! Напр., сказана не па-беларуску:
расце гандаль з развіваючыміся
краінамі; рухаючыяся
прадметы; падарожнікі ўбачылі шмат
свяцячыхся
кропак і пад. Гэта памылковыя
формы, выкліканыя ўплывам рускай
мовы. Гэта інтэрферэнтныя памылкі!
5) дз-к, як і дз., мáе катэгорыю часу – ц. ч. і пр. ч. (будучага не маюць): пачырванелы твар, уцалелы скарб, падмеценая падлога, пражыты год – гэта дз-кі пр. часу;
хвалюючая драматызмам п’еса, позна заходзячае сонца, праводзімае мерапрыемства – гэта дз-кі ц. ч.
Значэнне часу дз-ка ў кантэксце нярэдка з’яўляецца а д н о с н ы м, г. зн. залежыць ад часу дзеяслова-выказніка. Н-д, у наступным сказе дз-к ц. ч., але дадатковае дзеянне, абазначанае дз-кам заходзячае, адбывалася адначасова з дзеяннямі дзеясловаў-выказнікаў сядзелі і глядзелі, да моманту гутаркі, у пр. часе: У той памятны дзень 10 гадоў назад мы сядзелі на беразе мора і глядзелі на заходзячае сонца.
6) дз-кі ўтвараюцца ад дзеясловаў, маюць агульную з імі формаўтваральную аснову;
7) дз-кі маюць агульнае з дзеясловамі лексічнае значэнне, паколькі ў іх агульная аснова.
