Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAROZAVA_JA.N._LEKCYI_PA_MARFALOGII._CH._2_Dzej...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
717.31 Кб
Скачать

Ў лiнгвiстычнай лiтаратурыi

У лінгвістычнай літаратуры існуе некалькі пунктаў погляду на МС:

○ У працах А.Х. Вастокава, М.İ. Грэча, İ.İ. Давыдава, А.А. Шахматава, В.А. Багародзіцкага і іншых выдатных рускіх моваведаў МС не выдзяляюцца ў асобную ч. м., а разглядаюцца ў межах прыслоўяў. Дз.М. Аўсяніка-Кулі­коўскі адносіў іх да пабочных прыслоўяў.

Л.У. Шчэрба і У.М. Сідараў лічылі, што наогул не ўсе словы могуць быць падведзены пад тую ці іншую ч. м. Напр., на іх думку, не з’яўляюцца часцінамі мовы словы да, нет, здравствуйте, пожалуйста. Нязменныя самастойныя словы, якія не з’яўляюцца членамі сказа, яны выводзілі за межы часцін мовы. У іх ліку і МС.

○ Улічваючы асобае катэгарыяльнае значэнне і спецы­фічныя граматычныя функцыі МС, упершыню іх выдзеліў у асобны разрад слоў акад. В.У. Вінаградаў. Аднак ён разумеў МС у шырокім сэнсе. Акрамя 1) уласна мадальных слоў, якія абазначаюць мадальную ацэнку аб’ектыўнай рэчаіснасці (сту­пень упэўненасці гаворачага ў верагоднасці, рэальнасці паве­дамлення), дзве групы якіх мы апісалі вышэй, В.У. Вінаградаў аднёс да МС 2) і іншыя групы пабочных слоў, якія ўказваюць

на крыніцу паведамлення: па чутках, па словах каго-н., кажуць, кажа, маўляў;

на ацэнку стылю, формы, спосабу выражэння думак; на парадак выкладу думак, сувязь думак і іх паслядоўнасць: літаральна, у прыватнасці, напрыклад, карацей кажучы, дарэчы, зрэшты, іншымі словамі, прасцей кажучы, прасцей сказаць, (адным) словам, наогул, інакш кажучы, звыш таго, акрамя таго, мала таго, па-першае, па-другое, па-трэцяе…, нарэшце, урэшце, такім чынам і г. д.;

на неабходнасць прыцягнуць увагу субяседніка: уяўляеце, уявіце, знаеце, бачыце, як бачыце, як бачна, паверце, ці паверыце і пад.;

якія абазначаюць эмацыянальную рэакцыю на выказванне: на жаль, на шчасце, на радасць, на здзіўленне, слава Богу, далібог, не ў крыўду сказаць і інш.

Вызначаючы МС як своеасаблівы ЛГР слоў, В.У. Вінагра­даў пры гэтым, аднак, не лічыў іх асобнай часцінай мовы.

Большасць такіх пабочных слоў 2-й групы лічыў мадаль­нымі і А.М. Гвоздзеў. Гэтак расшырана разумеюць паняцце МС і сучасныя мовазнаўцы (гл., напр., падручнікі па сучаснай рускай мове пад рэд. П.А. Леканта і пад рэд. Дз.Э. Разенталя).

На нашу думку, слушна сцвярджаюць аўтары вучэбнага дапаможніка для студэнтаў педінстытутаў ”Современный русский язык. Ч. 2 ” М.М. Шанскі і А.М. Ціханаў: ”Аднясенне падобных утварэнняў [маюцца на ўвазе пера­лічаныя вышэй пад № 2 групы пабочных слоў М. Я.] да мадальных слоў выклікала справядлівае пярэчанне. Е.М. Галкіна-Федарук пісала, што пералічаныя разрады слоў характарызуюць выказванне безадносна да яго верагоднасці і таму не могуць быць уключаны ў склад мадальных слоў. Няма неабходнасці расшыраць паняцце мадальнасці як устанаўліваемыя гаворачай асобай адносіны зместу выказвання да рэчаіснасці.” Такой жа думкі прытрымліваецца і В.А. Белашапкава, яе ж пры­трымліваемся і мы. Яна апісана і ў вучэбным дапаможніку для філфакаў універсітэтаў П.П. Шубы ”Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія”, а іменна: да МС адносяцца толькі ўласна мадальныя словы з мадальнай ацэнкай рэчаіснасці, з ацэнкай верагоднасці выказвання.

Астатнія ж падгрупы пабочных слоў выражаюцца іншымі часцінамі мовы. Напр.:

  1. па-першае, па-другое…, урэшце, зрэшты, дарэчы гэта прыслоўі;

  2. на жаль, на шчасце, на радасць, на здзіўленне, па словах каго-н., па чутках, у прыватнасці гэта спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі;

  3. уласна кажучы, карацей кажучы, інакш кажучы ― словазлучэнні дзеепрыслоўя з прыслоўем;

  4. звыш таго, мала таго, больш таго ― субстантываваны займеннік таго з прыслоўямі мала, больш, з прына­зоўнікам звыш;

  5. паверце, ці паверыце, бачыце, ці бачыце, уявіце, уяўляеце, ведаеце ― дзеясловы (у спалучэнні з часціцай ці ) і інш.

Разрад МС як часціны мовы не застылы, ён папаўняецца новымі словамі, што сведчыць пра безупыннае развіццё мовы. А рознагалоссе ў характарыстыцы МС тлумачыцца тым, што яны недастаткова яшчэ вывучаны. Маюць патрэбу ў скрупулёзным даследаванні семантычная і сінтаксічная прырода МС, шляхі пераходу разнастайных тыпаў слоў ці іх формаў у мадальныя словы.

1 Гл.: Чеснокова Л. Д., Печникова В. С. Современный русский язык: Теория. Анализ языковых единиц: В 3-х ч.: Ч. ІІ: Морфология.― Ростов-на-Дону, 1997.

Чеснокова Л. Д. Русский язык: Трудные случаи морфологического разбора.― М., 1991.

1 Гл.: Виноградов В. В. О категории модальности и модальных словах в русском языке // Избр. труды. Исследования по русской грамматике.― М., 1975, с. 53 – 87.

100

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]