Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
KANTROL_NAYa_RABOTA_2.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
96.77 Кб
Скачать

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА №2

З А Д А Н Н І

Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія

1. Зрабіце лексіка-семантычны аналіз выдзеленых у тэксце слоў.

П л а н а н а л і з у:

А. Запішыце слова ў пачатковай форме;

Б. Растлумачце, з якім значэннем ужываецца яно ў тэксце:

— прамым (прама-намінатыўным) ці пераносным (ускосна-наміна-тыўным);

— нематываваным (першасным) ці матываваным (другасным);

— свабодным ці звязаным (сінтаксічна абумоўленым, фразеалагічна звязаным);

— агульнаўжывальным ці абмежаваным ва ўжыванні (навуковым, прафесійным, паэтычным, дыялектным);

— актыўным ці пасіўным (неалагізмам, устарэлым словам);

— уласнабеларускім ці запазычаным;

— нейтральным ці стылістычна афарбаваным (кніжным, гутарко-вым, прастамоўным).

У з о р:

Прыбярэжныя кусты ўсё больш і больш вырысоўваліся, выплывалі з ранешняга змроку, святлелі, развясельваліся, і шырэй разгортваліся прыго-жыя краявіды, поўныя радаснага спакою і маўклівага задумення. (Я.Колас)

а. куст;

б. мнагазначнае слова куст ужыта ў тэксце ў сваім першасным значэнні “нізкарослая травяністая расліна, у якой галіны пачынаюцца амаль ад самай паверхні глебы” (ТСБМ, т.2, с. 763)

— слова мае прамое значэнне;

— паводле сувязей значэння мае нематываванае значэнне;

— паводле сферы ўжывання належыць да агульнаўжывальнай лек-сікі;

— паводле сферы функцыянавання – да актыўнай лексікі;

— паводле паходжання – уласнабеларускім;

— паводле эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі з’яўляецца між-стылёвым (нейтральным).

Т Э К С Т Ы

ВАРЫЯНТ 1

Першыя паслы з чудскай зямлі прыйшлі ў Полацк на вадохрышча, у самыя лютыя маразы, калі мядзведзь пераварочваецца ў берлагу на другі бок. На мірныя паселішчы эстаў наляцелі немцы з атрадамі перавернутых у новую веру ліваў. Мужчын забівалі на месцы, а жанчын, дзяцей і гавяду гналі ў Лівонію. Дзесяць дзён эсты адбіваліся ў замку, а на адзінаццаты, калі з абложанае вежы нямецкія латнікі з лукаў і прашчаў перабілі палову абаронцаў , мусілі скарыцца: пусцілі ў замак лацінскага святара і аддалі немцам у заложнікі сыноў сваіх старэйшын. Паслы прасілі полацкага князя ісці на Рыгу, а самі абяцалі паўстаць і цясніць вайной ліваў і летаў.

Новыя паслы скардзіліся, што суддзі, якіх шлюць немцы ў скораныя землі, дбаюць не пра справядлівасць, а пра сваё багацце. Эсты не хочуць плаціць дзесяціну, не хочуць карміць святароў і хадзіць з немцамі на вайну, каб потым цярпець помсту ад суседзяў. Чудзіны зноў прасілі ў Полацка падмогі. Ён, Уладзімір, прыняў іх ласкава, ад сваіх ранейшых слоў не адмаўляўся, але не гэтых паслоў ён чакаў, не гэтых.

На поўню наплыла хмара, і ў акне князь бачыў толькі вогнішча з чорнымі постацямі ваяроў са зменай начной варты. Але ён ведаў, што вунь там, праваруч, падняты на ноч мост цераз роў, там і там – вялізныя, укапаныя ў зямлю медныя катлы дзеля вару, які пальецца на галовы тым, хто адважыцца напасці на Бельчыцы. Харчу і вайсковых запасаў у складах хопіць хоць на два гады аблогі. Ды ўсё гэта не магло развеяць нялёгкіх князевых дум.

Уладзімір прачыніў акно, і ў пачывальню пацёк волкі начны халадок з лёгкім пахам дыму.

Трыццаць год носіць ён гэтыя думы ў сабе, трыццаць год яны падпільноўваюць яго, каб у адну з начэй зноў прыціснуць сэрца каменем-жарнавіком, і з кожным годам камень гэты робіцца цяжэйшы і цяжэйшы. Але мудра пісана ў кнігах: “Хто, рабуючы чужое, будуе на тым дом свой, той складае яго на лёдзе. Прыйдзе вясна, і сплыве дом за мора”. (У. Арлоў)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]