- •Пытанні і заданні да практычных заняткаў Практычныя заняткі 1
- •Практычныя заняткі 2 Настаўнік і вучні як суб’екты вучэбна-выхаваўчага працэсу
- •Практычныя заняткі 3 Прынцыпы, метады, прыёмы і формы навучання літаратуры
- •Практычныя заняткі 4
- •Практычныя заняткі 5 Шляхі аналізу літаратурнага твора
- •Практычныя заняткі 6–7
- •Практычныя заняткі 10
- •Практычныя заняткі 11
- •Практычныя заняткі 12
- •Практычныя заняткі 13 Асаблівасці вывучэння эпічных твораўу школе
- •Практычныя заняткі 14
- •Практычныя заняткі 15
- •Практычныя заняткі 16–17
- •Практычныя заняткі 18
- •Практычныя заняткі 19
- •Групавыя формы работы
- •Дыскусія
- •Кластар
- •Методыка выкладання беларускай літаратуры
Кластар
Кластар (“гронка”) – вылучэнне сэнсавых адзінак тэксту, устанаўленне прычынна-выніковых ці родава-відавых сувязей і афармленне іх у выглядзе гронкі. Сістэма кластараў дазваляе ахапіць і сістэматызаваць вялікую колькасць інфармацыі ў кампактным выглядзе, выявіць прычынна-выніковыя, родава-відавыя і інш. сувязі паміж паняццямі і з’явамі. Работа з кластарам можа весціся індывідуальна, франтальна ці па групах, па ўсёй тэме ці па асобных сэнсавых блоках. Найбольш часта выкарыстоўваецца тэхналогіяй РКМЧП, але эфектыўным будзе і на традыцыйных уроках.
Крок 1.Ацаніце тэкст (тэму), з якім будзеце працаваць. Ці патрэбна ў дадзеным выпадку разбіўка на гронкі? Ці можна вылучыць у тэксце вялікія і малыя сэнсавыя адзінкі?
Крок 2.Дапамажыце вучням, калі ў іх узніклі сумненні, вылучыць гэтыя сэнсавыя адзінкі. Формы запаўнення кластара: ключавыя словы, фразы, пытанні.
Крок 3.Прэзентацыя кластараў. Папрасіце вучняў агучыць свае запісы і патлумачыць сувязі паміж “галінкамі” гронкі.
Крок 4.Калі вы хочаце засяродзіць увагу вучняў на нейкім сэнсавым блоку, папрасіце зрабіць гэтую “галінку” больш яркай.
Крок 5.Калі работа вядзецца на стадыі выкліку, запаўняйце сумарны кластар-прагноз на дошцы. Вярнуўшыся да яго на стадыі рэфлексіі, выпраўляйце памылкі ці няправільныя прагнозы, уносьце змены ці дапаўненні каляровай крэйдай.
Крок 6.Заданнем на стадыі рэфлексіі можа стаць узбуйненне адной ці некалькіх “галінак” ці выдзяленне новых у адпаведнасці з атрыманай на ўроку інфармацыяй.
Крок 7.Запаўненне кластара ў рабочым сшытку можа весціся паралельна, а можа стаць заданнем на дом.
Заўвага: работа з кластарамі з’яўляецца найбольш эфектыўнай пры вывучэнні навуковага, навукова-папулярнага, літаратурна-крытычнага артыкула на ўступных і аглядавых занятках, пры вывучэнні біяграфіі пісьменніка, тэарэтыка-літаратурных паняццяў.
Памяткі
Памятка1
Алгарытм падрыхтоўкі настаўніка да ўрока літаратуры
Уважлівае чытанне і аналіз настаўнікам твора, вызначэнне месца тэмы ў курсе літаратуры.
Знаёмства з апошнімі літаратуразнаўчымі даследаваннямі, абдумванне даступнай формы данясення гэтых ведаў.
Праца з метадычнымі рэкамендацыямі розных аўтараў па вывучэнні тэмы, іх супастаўленне і стварэнне ўласнай канцэпцыі спасціжэння твора вучнямі канкрэтнага класа.
Складанне разгорнутага канспекта, дзе вызначаюцца:
мэты ўрока;
абсталяванне;
тып урока;
аб’ём матэрыялу, паслядоўнасць і змест вучэбных сітуацый;
канкрэтна і дакладна фармулюецца змест дамашняга задання.
Прагаворванне (прайграванне) ходу ўрока з фіксацыяй затрачанага часу на асобныя яго этапы, карэкціроўка канспекта.
Выпрацоўка выразнасці свайго маўлення і чытання мастацкага тэксту.
Памятка 2
Важнейшыя крытэрыі літаратурнага развіцця школьніка
начытанасць школьнікаў;
аб'ём тэарэтыка-літаратурных ведаў;
здольнасць да выяўлення актуальнай сацыяльна-маральнай праблематыкі;
развітасць успрымання літаратурных твораў на 4 узроўнях: эмацыянальная чуйнасць, актыўнасць чытацкага ўяўлення, асэнсаванне зместу твора, мастацкай формы;
уменні аналізаваць тэкст мастацкага твора;
здольнасці і ўменні, звязаныя з літаратурна-творчай дзейнасцю школьнікаў (У.Г. Маранцман).
Памятка 3
Асноўныя аспекты аналізу мастацкага твора
тэматыка;
праблематыка;
эмацыйны пафас;
жанравая спецыфіка;
сістэма мастацкіх вобразаў;
сюжэт і асаблівасці пабудовы канфлікту;
пейзаж, партрэт, дыялогі і маналогі персанажаў, інтэр’ер, атмасфера дзеяння;
моўныя і стылёвыя асаблівасці;
вызначэнне ідэі твора (завяршае аналіз).
Памятка 4
Прыкладная схема цэласнага аналізу лірычнага твора
Час напісання верша.
Рэальна-біяграфічны і фактычны або гістарычны каментарый.
Жанравая адметнасць.
Ідэйны змест:
вядучая тэма;
ідэя (асноўная думка, праблема);
эмацыйная афарбоўка пачуццяў;
адметнасць інтанацыі.
Структура верша:
супастаўленне і развіццё асноўных вобразаў (па падабенстве, па асацыяцыі, па кантрасце і інш.);
асноўныя сродкі выразнасці і іх роля;
асноўныя асаблівасці рыфмы, рытмікі або строфікі.
Уласныя ўражанні і ацэнкі.
Памятка 5
Партытура чытання (асноўныя абазначэнні)
Тэкст верша, дзе абазначаны паўзы, лагічны націск |
Інтанацыя |
Тэмп |
Тон |
_______ – лагічны націск; ═════ – ключавое слова, націск на якое ўзмоцнены (1–2 на верш); І – сэнсавая паўза ІІ – больш значная лагічная паўза ۷ – псіхалагічная паўза |
Пачуццё, якое заключана ў вершы (шкадаванне, абурэнне, сум,замілаванасць і г.д.) |
Хуткі, умераны, запаволены |
Мінорны, мажорны, нейтральны |
Памятка 6
Кароткая схема аналізу канспекта ўрока
Карэктнасць фармуліроўкі мэт урока. Адпаведнасць мэт урока праграмным патрабаванням.
Вызначэнне тыпу і формы ўрока, адпаведнасць тыпу пастаўленым мэтам.
Адпаведнасць асноўным патрабаванням да сучаснага ўрока літаратуры:
творчы характар урока, уменне актывізаваць увагу вучняў;
цэласнасць і канцэптуальнасць урока;
навізна зместу (матэрыялу), апора на дасягненні сучаснай навукі, на сумежныя дысцыпліны і асабісты вопыт дзяцей, сувязь з жыццём;
сувязь з папярэднімі тэмамі і матэрыялам, які будзе вывучацца ў перспектыве;
разнастайнасць прыёмаў і форм работы, іх рацыянальнае чаргаванне;
рух працэсаў пазнання ад простага да складанага;
павышэнне ролі самастойнай працы вучняў;
забяспечанасць наглядным матэрыялам і яго эфектыўнае выкарыстанне.
Правільнасць вызначэння структуры ўрока (напішыце правільную структуру, вызначыўшы ў адпаведнасці са зместам усе этапы і вучэбныя сітуацыі).
Ступень рацыянальнасці вучэбных сітуацый на кожным з этапаў урока, іх узаемасувязь і логіка, эфектыўнасць абраных прыёмаў і форм работы (падрабязна!).
Глыбіня і навуковасць аналізу тэксту.
Карэктнасць размеркавання часу на ўроку, аб’ём зробленага на ўроку.
Развіццё маўлення вучняў; метад чытання.
Рэалізацыя выхаваўчай мэты на ўроку.
Аб’ём і апраўданасць дамашняга задання, інструктаж.
Аналіз выкарыстанай пры напісанні канспекта літаратуры.
Апорныя блок-схемы і табліцы
Малюнак 1 – Прынцыпы навучання літаратуры
Малюнак 2 – Метады навучання літаратуры
Малюнак 3 – Славесныя метады. Метад гутаркі
Малюнак 4 – Метады пераказу і слова настаўніка
Малюнак 5 – Метад чытання
Малюнак 6 – Наглядныя метады і прыёмы
Малюнак 7 – Практычныя прыёмы вывучэння літаратуры
Малюнак 8 – Фарміраванне чытацкіх уменняў на ўроку літаратуры
Малюнак 9 –Прафесійныя патрабаванні да настаўніка беларускай літаратуры
Малюнак 10 – Этапы вывучэння мастацкага твора
Малюнак 11 – Шляхі аналізу літаратурнага твора
Малюнак 12 – Структура камбінаванага ўрока
Малюнак 13 – Тыпалогія ўрокаў літаратуры
Вучэбнае выданне
Брадзіхіна Ала Васільеўна
