Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Брадзіхіна. Методыка выкладання бел. літаратуры...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
353.09 Кб
Скачать

Практычныя заняткі 10

Тэорыя літаратуры ў школе

  1. Тэарэтыка-літаратурныя паняцці ў школьнай праграме: значэнне, віды, этапы фарміравання.

  2. Аб’ём, змест і структура тэарэтычных ведаў на розных этапах літаратурнай адукацыі.

  3. Методыка работы па фарміраванні тэарэтыка-літаратурных паняццяў у школе.

  4. Асваенне тэарэтычных ведаў пра верш.

Літаратура

1 Вывучэнне літаратуры : Пытанні методыкі / пад. рэд. В.У. Івашына. – Мн. : Народная асвета, 1980. – С. 175–212.

2 Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / Л.В. Асташонак [і інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мн. : ТАА “Асар”, 2002. – С. 270–286.

3 Методика преподавания литературы / под ред. З.Я. Рез. – М. : Просвещение, 1977. – С. 257–279.

4 Ленсу, А.Я. Вывучэнне тэорыі літаратуры ў школе / А.Я. Ленсу. – Мн. : Нар. асвета, 1985. – 80 с.

Індывідуальныя заданні

    1. Прадумаць этап тлумачэння новага матэрыялу па тэме “Верша-складанне” (7 клас).

    2. Прадумаць комплекс заданняў па рабоце з тропамі на прыкладзе верша “Маёвая песня” М.Багдановіча (7 клас).

Практычныя заняткі 11

Развіццё маўлення вучняў у сістэме літаратурнай адукацыі

  1. Спецыфіка развіцця вуснага маўлення.

  2. Развіццё пісьмовага маўлення вучняў.

  3. Развіццё маўлення лагічнага тыпу.

Літаратура

  1. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / Л.В. Асташонак [і інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мн. : ТАА “Асар”, 2002. – 416 с.

  2. Каляда, А.А. Мастацкае чытанне ў школе: кн. для настаўніка: 5–11 кл. /А.А. Каляда. – Мн., 1992. – 188 с.

  3. Смыкоўская, В.І. Развіццё мовы вучняў на ўроках літаратуры / В.І. Смыкоўская. – Мн. : Нар. асвета, 1988. – 149 с.

  4. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры / А.В. Руцкая, М.У.Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010. – 184 с.

Заданне

Прачытаць творы “Хмарка” Я.Коласа і “Дзяльба кабанчыка” В.Карамазава (8 клас).

Індывідуальныя заданні

    1. Прадумаць работу па складанню розных відаў плана байкі “Ганарысты парсюк” К.Крапівы (8 клас).

    2. Распрацаваць комплекс заданняў па падрыхтоўцы да падрабязнага пераказу твора “Хмарка” Я.Коласа (8 клас).

    3. Распрацаваць комплекс заданняў па падрыхтоўцы да сціслага пераказу апавядання “Дзяльба кабанчыка” В.Карамазава (8 клас).

Практычныя заняткі 12

Спецыфіка вывучэння лірычных твораў у школе

  1. Адметнасці лірычнага роду і спецыфіка яго аналізу з улікам узроставых асаблівасцей школьнікаў.

  2. Формы і прыёмы навучання аналізу лірычных вершаў.

  3. Тэхніка навучання выразнаму чытанню і завучванню на памяць.

Літаратура

1 Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / Л.В. Асташонак [і інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мн. : ТАА “Асар”, 2002. – С. 188–200.

2 Каляда, А.А. Выразнае чытанне / А.А. Каляда. – Мн., 1992. – С. 49–81, 143–153.

3 Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе : дапаможнік для настаўнікаў / В.Я. Ляшук. – Мн. : Аверсэв, 2008. – 255 с.

4 Навуменка, І.Я. Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе / І.Я. Навуменка, Т.І. Мароз. – Мн. : “Беларуская навука”, 2001. – 156 с.

5 Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры / А.В. Руцкая, М.У.Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010. – 184 с.

6 Смыкоўская, В.І. Беларуская літаратура. 6 клас. Рознаўзроўневыя заданні : дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання / В.І. Смыкоўская. – Мн. : Аверсэв, 2005. – 208 с.

Заданне

Зрабіць партытуру верша “Вадзянік” М.Багдановіча (6 клас).

Індывідуальныя заданні

(урок па вершу М.Багдановіча “Вадзянік”)

  1. Скласці тэкст уступнага слова да ўрока.

  2. Прадумаць сістэму пытанняў для гутаркі на этапе аналізу.

  3. Падабраць наглядны матэрыял да ўрока, прадумаць методыку яго выкарыстання.

  4. Прадумаць віды слоўнікавай работы (лінгвістычны, стылёвы шлях аналізу) і паказаць спецыфіку работы.

  5. Прадумаць вучэбныя сітуацыі, якія спрыяюць актывізацыі па­знаваўчай дзейнасці вучняў (займальныя і гульнёвыя моманты).