
- •Пытанні і заданні да практычных заняткаў Практычныя заняткі 1
- •Практычныя заняткі 2 Настаўнік і вучні як суб’екты вучэбна-выхаваўчага працэсу
- •Практычныя заняткі 3 Прынцыпы, метады, прыёмы і формы навучання літаратуры
- •Практычныя заняткі 4
- •Практычныя заняткі 5 Шляхі аналізу літаратурнага твора
- •Практычныя заняткі 6–7
- •Практычныя заняткі 10
- •Практычныя заняткі 11
- •Практычныя заняткі 12
- •Практычныя заняткі 13 Асаблівасці вывучэння эпічных твораўу школе
- •Практычныя заняткі 14
- •Практычныя заняткі 15
- •Практычныя заняткі 16–17
- •Практычныя заняткі 18
- •Практычныя заняткі 19
- •Групавыя формы работы
- •Дыскусія
- •Кластар
- •Методыка выкладання беларускай літаратуры
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
імя Францыска Скарыны”
А. В. Брадзіхіна
МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ
БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Практычнаекіраўніцтва
для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01
“Беларуская філалогія (па напрамках)”
Гомель
ГДУ імя Ф.Скарыны
2012
УДК 821.161.3(076)
ББК 74.268.39(=411.3)я73
Б 877
Рэцэнзенты:
доктар філалагічных навук В. К. Шынкарэнка;
кандыдат філалагічных навук А. П. Бязлепкіна
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам
установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэтімя Францыска Скарыны”
-
Б877
Брадзіхіна, А. В.
Методыка выкладання беларускай літаратуры : практ. рэкамендацыі /А. В. Брадзіхіна; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. – 48 с.
ISBN 978-985-439-718-4
У дапаможніку прадстаўлены матэрыялы практычнай накіраванасці, неабходныя для якаснага асваення курса “Методыка выкладання беларускай літаратуры” будучымі настаўнікамі-славеснікамі.
Дапаможнік адрасаваны студэнтам-філолагам.
УДК 821.161.3(076)
ББК 74.268.39(=411.3)я73
I SBN 978-985-439-718-4 |
© Брадзіхіна А. В., 2012 © УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”, 2012 |
Змест
Уступ……………………………………………………………...... |
3 |
Пытанні і заданні да практычных заняткаў ……………………… |
4 |
Самастойная кантралюемая работа………………………………. |
19 |
Сістэма “Крокі”: практычныя рэкамендацыі па рэалізацыі найбольш складаных форм работы………………………………. |
31 |
Памяткі ……………………………………………………………... |
37 |
Апорныя блок-схемы і табліцы ……………………………………. |
40 |
Уступ
Дысцыпліна “Методыка выкладання беларускай літаратуры” вывучаецца студэнтамі спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія” і з’яўляецца адной з базавых профільных дысцыплін, неабходных для якаснай падрыхтоўкі студэнтаў-філолагаў да будучай прафесійнай дзейнасці ў якасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе. Пры гэтым асваенне курса “Методыка выкладання беларускай літаратуры”, які вылучаецца на фоне іншых гуманітарных дысцыплін сваёй прыкладной накіраванасцю, падразумявае фарміраванне ў студэнтаў не толькі пэўнага комплексу тэарэтычных ведаў, але і выпрацоўку цэлага кола педагагічных уменняў, неабходных для далейшай самастойнай творчай дзейнасці. Сказанае вышэй надае дапаможнікам, што ўтрымліваюць практычныя рэкамендацыі па вывучэнні курса, асаблівае значэнне ў сістэме адукацыі студэнтаў-філолагаў.
Дапаможнік мае на мэце спрыяць актыўнаму фарміраванню ў студэнтаў-філолагаў сістэмы прафесійных ведаў і ўменняў, неабходных для паспяховай працы будучых настаўнікаў-славеснікаў і іх самастойнай творчай дзейнасці. Тут прадстаўлены канспекты практычных заняткаў, тэматыка, заданні і спіс літаратуры да тэм, адведзеных на самастойную кантралюемую работу студэнтаў, прыкладны спіс пытанняў да заліку. Асобны раздзел прысвечаны сістэме “Крокі” – практычным рэкамендацыям па рэалізацыі найбольш складаных для маладых настаўнікаў форм работы, якія ўвайшлі ў айчынную педагагічную практыку адносна нядаўна, разам з укараненнем у навучальны працэс асобасна арыентаваных тэхналогій, і засваенне якіх спрыяе падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў у адпаведнасці з навейшымі дасягненнямі педагагічнай і метадычнай навукі. Прадстаўленыя ў дапаможніку памяткі і апорныя блок-схемы спрыяюць дакладнай структурызацыі і сістэматызацыі асноўных ведаў па дысцыпліне.
Дапаможнік “«Методыка выкладання беларускай літаратуры»: практычныя рэкамендацыі для студэнтаў спецыяьнасці І – 21 05 01 – “Беларуская філалогія (па напрамках)” складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дзяржаўнага адукацыйнага стандарта і вучэбным планам спецыяльнасці І – 21 05 01 – “Беларуская філалогія (па напрамках)”.
Агульная колькасць гадзін – 68, у тым ліку лекцыйных – 30 гадзін, практычных – 38 гадзін, самастойная кантралюемая работа – 10 гадзін. Форма справаздачы – залік (7 семестр).
Пытанні і заданні да практычных заняткаў Практычныя заняткі 1
Методыка выкладання беларускай літаратуры
як навуковая дысцыпліна
Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры.
Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе.
Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры.
Літаратура
1 Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / Л.В. Асташонак[і інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мн. : ТАА “Асар”, 2002. – 416 с.
2 Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры / А.В. Руцкая, М.У.Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010. – 184 с.
3 Богданова, О.Ю. Методика преподавания литературы: учебник для студентов вузов, обучающихся по педагогическим специальностям / О.Ю. Богданова, С.А. Леонова, В.Ф. Чертова. – М. : Академ А, 1999. – 364 с.
4 Родионов, В.Н. Якуб Колас – педагог / В.Н. Родионов. – Мн. : Изд-во БГУ, 1981. – 141 с.
Практычныя заняткі 2 Настаўнік і вучні як суб’екты вучэбна-выхаваўчага працэсу
Сучасная Канцэпцыя літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Прафесійныя патрабаванні да настаўніка беларускай літаратуры.
Узроставыя асаблівасці, этапы і важнейшыя крытэрыі літаратурнага развіцця школьнікаў.
Школьны кабінет як арганізацыйна-метадычны цэнтр работы настаўніка-славесніка.
Літаратура
1 Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / Л.В. Асташонак [і інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мн. : ТАА “Асар”, 2002. – 416 с.
2 Міхайлаў, М.Р. Практыкум па методыцы выкладання беларускай літаратуры: дапаможнік для студэнтаў / М.Р. Міхайлаў. – Мн. : Вышэйшая школа, 1987. – 142 с.
3 Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» / М. А. Лазарук [і інш.] // Беларус. мова і літ. – 2006. – № 7. – С. 3–17.
4 Прессман, Л.П. Кабинет литературы в школе: пособие для учителя / Л.П. Прессман. – М., 1983. – 183 с.
Практычныя заняткі 3 Прынцыпы, метады, прыёмы і формы навучання літаратуры
Прынцыпы навучання літаратуры.
Метады навучання літаратуры.
Формы навучання літаратуры.
Прыёмы навучання літаратуры.
Літаратура
1 Вывучэнне літаратуры: пытанні методыкі / пад. рэд. В.У. Івашына. – Мн. : Народная асвета, 1980. – 239 с.
2 Лугоўскі, А.І. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / А.І. Лугоўскі. – 2-е выд, перапрац. – Мінск: БДПУ, 2005. – 92 с.
3 Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры / А.В. Руцкая, М.У.Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010. – 184 с.
4Рашэтнікава, Н.Б. Практыкум па методыцы выкладання беларускай літаратуры: вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў / Н.Б. Рашэт-нікава, В.Ю. Дылеўская. – Мн. : Вышэйшая школа, 1996. – 212 с.
Заданне
Перачытаць п’есу “Пінская шляхта”.
Індывідуальныя заданні
Скласці тэкст біяграфічнай даведкі да верша “Бывай” А.Куляшова (8 клас).
Прадумаць сістэму пытанняў (20–30) для віктарыны па змесце п’есы “Пінская шляхта” (9 клас).
Падрыхтаваць каменціраванае чытанне апавядання “У старых дубах” Я.Коласа (5 клас, 2 частка).