
- •7.Традыцыйная землярабчая дзейнасць беларусаў і прылады працы
- •8.Жывёлагадоуля и яе месца у традыцыйнай систэме жыццезабяспечанасци беларусау.
- •9.Старажытныя здабыўчыя промыслы (збіральніцтва, рыбалоўства, паляўніцтва, бортніцтва і і нш.).
- •10.Саматужна-рамесная вытворчасць (дрэваапрацоўка, металаапрацоўка, ганчарства, ткацтва і інш.
- •11.Тыпы гарадскіх і сельскіх паселішчаў
- •12.Традыцыйная беларуская сядзіба
- •13.Традыцыйнае беларускае жыллё.
- •14. Традыцыйнае беларускае адзенне.
- •16. Традыцыйныя беларускія транспартныя сродкі сувязі
- •18.Беларуская народная музыка.
- •19.Народная харэаграфичная творчасць
- •20.Беларускае дэкаратыуна-прыкладное мастацтва
- •21.Тадыцыйныя вераванни беларусау.
- •22.Беларуская народная педагогика.
- •23.Сям.Я и сямейны быт беларусау.
- •24.Беларуская вясельная абраднасць
- •25.Радзинныя звычаи и абрады беларусау
- •28.Пахавальныя звычаи и абрады.
- •27.Традыцыйныя беларуския святы
11.Тыпы гарадскіх і сельскіх паселішчаў
Веска (ад стар.слав. “весь”) – асн. тып паселішчаў. утваралася ў =” рассялення земляробаў, - асядалі ў пэўнай мясцовасці, зручнай для пражывання; будавалі тут сядзібы, уладкоўвалі і пашыралі аграрную гаспадарку. Жыхары вескі –сяляне, асноўны занятак – с/г – земляробства, жывелагадоўля і разнастайныя промыслы. Асн. структурнай адзінкай - сядзіба (двор), складалася з жылля і комплексу падсобных і гаспадарчых пабудоў.
Група суседніх весак утварала сел. акругу (воласць), вызначалася народным адзінствам, значным падабенствам духоўнага і экан. жыцця. Абсалютная большасць шлюбаў заключалася ў межах гэтых акруг. Веска за 5 – 10 верст - “чужой стараной. Гісторыя ўзнікнення весак, мясцовы рэльеф, памеры, сацыяльны склад аказвалі ўплыў на іх забудову і планіроўку. форм паселішчаў: свабодная (бессістэмная, скучаная), радковая (лінейная), вулічная, гнездавая. Свабодная (скучаная) хар-ца хаатычным размяшчэннем сядзіб у залежнасці ад зручнаг месца і рэльефу. Да пераходнага тыпу - гнездавая планіроўка, калі груп сем’яў, звязаных кроўнай роднасцю, сялілася вакол цэнтр-й (прадзедаўскай) сядзібы, утвараючы з цягам часу вялікае родавае “гняздо” аднафамільцаў. = на Палессі. Радковая абумоўлена хар-рам рэльефу і ў прырэчных весках, дзе жылле і іншыя памяшканні будаваліся ў адзін рад, выходзячы фасадам да ракі.
Сяло, - адмін-м цэнтрам воласці ці прыхода, да якога цягнуліся суседнія вескі, хутары, засценкі. Асн. прыкмета– наяўнасць царквы, валасной управы, карчмы, крамы і інш. грамадскіх устаноў. С. адрознівалася ад вескі памерамі. Наз. пагостам. Некаторыя с. вырасталі ў мястэчкі, нек. страчвалі свае значэнне, паступова прыходзілі ў заняпад, нівеліравалася розніца паміж імі і вескай.
Слабада (воля, волька) – новыя пасяленні жыхароў, вызваленых на пэўны час ад феад-й павіннасці. пасля чарговай вайны сяляне аднаўлялі разбураныя раены, распрацоўвалі пусткі, уладкоўвалі жылле, адраджалі сваю, і панскую гаспадарку. Пасля вызначанага тэрміну слабада набывала статус звычайнай вескі, хаця яе ўклад і культура вызначаліся некаторымі своеасаблівымі рысамі ў адрозненне ад мясцовых весак.
Аколіца – паселішча дробнай шляхты, якая сялілася асобна ад сялян-вяскоўцаў. агароджана з усіх бакоў, вызначалася сваей забудовай, бессістэмнай планіроўкай, наяўнасцю тупіковых завулкаў і сцежак. Найбольш пашырана ў ХVІІ – п. ХХ ст. Утваралася са шляхты, што служыла ў магнатаў, пазней – і аднадворцаў; у значнай ступені складалася з далекіх і блізкіх сваякоў.
Фальварак (ад ням. – хутар) – невялікае пасяленне ў некалькі двароў, першап. абазначаў феад-ю гаспадарку, маентак, дзе жыў феадал. Пасля аграрнай рэформы 1557 г. – асн. арганізацыі феад-й (фальварачна-паншч-й) гаспадаркі. у цэнтры сядзібы - панскі дом, разнастайныя гаспадарчыя і прам-я пабудовы, = аграрна-прам-м комплексам. У некаторых ф-х ствараліся мануфактуры па перапрацоўцы с/г прадукцыі, апрацоўцы лесу, вырабу шкла, ткацкія і інш.
Засценак – паселішча дробнай шляхты ў 1 – 3 сядзібы. Узнікла пасля рэформы 1557 г. разам з так званымі ўстаўнымі вескамі. У сувязі з рэформай уся зямля дзялілася на тры часткі,; аднак шмат зямельных астраўкоў і ўрочышчаў заставаліся за межамі ("за сценкамі") асноўнага масіву, яны здаваліся ў арэнду дробнай шляхце. - адрозніваліся ад хутароў сац. паходжаннем жыхароў. З цягам часу (у выніку сямейных падзелаў) засценкі маглі павялічвацца да 5 – 10 і болей сядзіб. У савецкі час засценкі зніклі як у выніку ссялення жыхароў з хутароў, так і перайменавання іх у вескі.
Хутар – адабосленая сялянская гаспадарка з сядзібай, якая знаходзілася непасрэдна на зямельным надзеле селяніна. Узнікалі пасля рэформы 1861 г., масавы хар-р - у к. ХІХ – п. ХХ ст. у сувязі са сталыпінскай аграрнай рэформай. Рост хутароў прадаўжаўся і ў 20-ых гадах і быў перапынены прымусовай калектывізацыяй і ліквідацыяй “кулацтва” як класа. У Зах. Беларусі хутары захаваліся ад 50 – 60-ых гадоў.
Мястэчка – гістарычны тып паселішча, ўвасабляў у сабе пераходныя рысы сяла і горада, “miasteczko” (польск.) – гарадок. М. - гандлева-рамеснымі цэнтрамі, пэўную ролю адыгрывала і сел. гаспадарка. Узнікалі з ХV – ХVІ стст. на гандлевых шляхах пры княжацкіх маентках, феад-х замках, манастырах, вырасталі з магнацкіх сел і весак, часам – сярод лясоў “на сырым корані”, - магнаты вызвалялі мігрантаў на пэўны тэрмін ад падаткаў. Сац. і этнічны склад - стракатым, пераважала яўрэйскае нас-ва. У ХVІ – ХVІІ стст. -больш за 300 мястэчак,. магдэбургскім правам – правам на самакіраванне. М. мела центр. гандлевы пляц, які ажываў у час кірмашоў; вакол яго размяшчаліся храмы, будынкі местачковай управы, пастаялы двор, корчмы, гандлевыя лаўкі. У сав. час большасць мястэчак страціла свае значэнне гандлевых цэнтраў і была пераведзена ў разрад звычайных весак, меншая частка – атрымала статус гарадоў і гарадскіх паселкаў.