Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
этнология Беларуси - готовые.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
114.78 Кб
Скачать

7.Традыцыйная землярабчая дзейнасць беларусаў і прылады працы

Земляробства ў Беларусі вядома з часоў неаліту (3 тыс. гадоў да н.э.), аб чым сведчаць знаходкі архаічных каменных і рогавых матыг, крэмневых сярпоў, каменных зерняцерак. Да гэтага часу адносіцца і першае старажытнае рала, выяўленае ў тарфяніках каля вескі Капланавічы Клецкага раена. Яно фіксуе важны этап эвалюцыі – пераход ад матыжнага земляробства да ворыўнага і сведчыць аб выкарыстанні цяглавых жывел – быкоў і коней.

Асн. пасяўныя плошчы займалі збожжавыя культуры – пшаніца, жыта, авес, ячмень, проса, грэчка, гарох, у агародах вырошчвалі капусту, моркву, рэпу, буракі, агуркі, цыбулю, часнок, мак, кмін; тэхнічныя культуры – лен і каноплі.

З ХVІІІ ст. у Беларусі пачала распаўсюджвацца культура бульбы. На працягу цэлага стагоддзя яна вельмі марудна ўваходзіла ў с/г практыку. Аднак ў к. ХІХ ст. - “другім хлебам”

(ХVІІІ – ХІХ стст.) паўдневаамерыканскія культуры, як фасоля, сланечнік, кукуруза. Апошняя доўгі час вырошчвалася як агародная культура і толькі ў апошнія дзесяцігоддзі стала адыгрываць прыкметную ролю ў палявых севазваротах.

фруктовыя дрэвы – яблыні, грушы, слівы, пладова-ягадныя – парэчкі, маліна, ажына, агрэст, шыпшына і інш. Звычайна іх разводзілі каля дому, на краю сядзібы. Дагледжаныя сады ў дзесяткі і сотні пладовых дрэў былі часцей за ўсе ў шляхецкіх маентках, фальварках, засценках.

на лесавых раўнінах Цэнтр. Беларусі вялікія плошчы пасеваў, побач з жытам, займала пшаніца, на паўночным усходзе (Падзвінне) – пасевы льну, ячменю, у Падняпроўі – канапель, аўса, на лядах Палесся – проса, грэчкі.

У Беларусі была шырока вядомы некалькі асноўных сістэм земляробства: падсечна-агнявая (падсечная, лядная), абложная (лясная аблога, ялавіна), трохполле, шматполле.

Земляробчая тэхніка беларусаў, увасобіўшы ў сабе шматвяковы вытворчы вопыт і характарызуючыся значнай разнастайнасцю, была максімальна прыстасавана да асаблівасцей мясцовых грунтоў і гістарычна вызначаных умоў гаспадарання. Большасць вядомых земляробчых прылад было вынайдзена яшчэ ў старажытнасці; на працягу сярэднявечча яны не зазналі істотных змен захаваўшы сваю традыцыйную аснову да ХХ ст. Па сваіх канструкцыйных асаблівасцях вылучаюцца сохі: палеская (або літоўская), віцебская (руская, перакладка) і падняпроўская (магілеўскай, беларуская), якія, у сваю чаргу, мелі  ці мноства прыватных ці пераходных тыпалагічных варыянтаў.

У паўднева-заходняй частцы Беларусі была распаўсюджана палеская саха, якая складалася з корпуса (рагач), адзін канец якога служыў дышлам, другі (з развілкай) – утвараў ручкі, і рабочай часткі (расоха, плаха). Расоха мацавалася ў адтуліне рагача пад пэўным вуглом, ад якога залежала глыбіня ворыва. Яна мела раздвоены канец, на які набіваліся жалезныя сашнікі. Адметнай рысай палескай сахі была яе асіметрычнасць – розная форма і пастаноўка сашнікоў і адвальных дошак (паліцы). У рабочым стане левы перавідны сашнік падразаў пласт зямлі збоку, а правы – звычайны ральнік – падымаў яго знізу, адвальваючы пры дапамозе паліц на правы бок. Такая канструкцыя сахі давала магчымасць акуратна пераварочваць ворыўны пласт і роўна араць па ўсім полі.

У Панямонні часта ўжывалася саха больш легкая за палескую, з дзвюма паліцамі і аднолькавымі сашнікамі. Замест дышла яна мела кароткі градыль, да якога прыстасоўваліся аглоблі для аднаконнай ці аднаваловай запрэжкі.

У Падзвінні ў сельскагаспадарчай практыцы шырока ўжывалася саха віцебскага тыпу з перакладной паліцай для аднаконнай запрэжкі.

На тэрыторыі Падняпроўя выкарыстоўвалася саха з больш доўгай нерухома замацаванай паліцай. Такая канструкцыя рабочай часткі давала магчымасць больш грунтоўнай апрацоўкі поля.

Традыцыйныя прылады рыхлення – бароны вызначаліся простай канструкцыяй і значным падабенствам у многіх народаў.

З падсечнай сістэмай земляробства было звязана ўжыванне найбольш архаічнай бараны – вершаліны, або астрогі. Вершаліна ўяўляла сабой ствол елкі (часцей за ўсе верхавіну), сукі якой адсякаліся на адлегласці 40-60 см ад ствала, утвараючы завостраныя зубы. За больш тонкі канец мацавалі пастронкі, у якія запрагалі каня ці вала.

Больш сучасная барана-сукаватка, ці смык, рабілася з некалькіх расколатых яловых ствалоў, на якіх такім жа чынам, як і ў вершаліне, абсякалі сукі.

Аднак найбольш распаўсюджанай у ХІХ ст. была так званая плеценая, або вязаная, барана, якую рабілі з дубовых прутоў з заціснутымі паміж імі (з дапамогай плеценых вітак-кольцаў) дубовымі зубамі. Яна выкарыстоўвалася на стараворыўных землях і шырока бытавала амаль паўсюдна ў Беларусі.

Брусковыя, або рамныя, бароны з’яўляюцца больш позняй канструкцыяй, яны вядомы паўсюдна ў Беларусі, аднак найбольш шырока выкарыстоўваліся ў Падзвінні, дзе ў працэсе эвалюцыі земляробчых прылад замянілі смык.

Асноўныя традыцыйныя прылады ўборкі ўраджаю – сярпы, косы, вілы, граблі, цапы, нягледзячы на агульнаеўрапейскія рысы, мелі мноства лакальна-варыятыўных асаблівасцей. Просты серп крыху адрозніваўся вуглом загібу, звостраным лязом, якое ў шэрагу выпадкаў мела зубчастую насечку. Зжаты сярпом хлеб сушылі ў снапах, расстаўляючы іх на полі ў бабкі, або ў азяродах. На ўсходзе Беларусі для гэтай мэты служылі асеці і еўні. Высушаны хлеб захоўвалі неабмалочаным у стажках-адонках (Усходняе Палессе) ці малацілі адразу на таку пры гумнах. Абмалочанае і правеянае збожжа сартавалі, засыпалі ў засекі (аруды) свірнаў і клецей. Караняплоды і бульбу ссыпалі ў скляпы, варыўні, частку захоўвалі ў ямах і капцах.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]