Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Готовое (Аграрныя адносины ў Беларусі 19пач20ст...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
232.23 Кб
Скачать

11.Абвастрэнне аграрнага пытання ў Беларусі ў пач.ХХст (1900-1904гг.)

На руб. ХІХ-ХХ стст. сусветны экан. крызіс. Рэзка абвастрылася ў пач. XX ст. аграрна-сялянскае пытанне. У сувязі з дэмаграфічным выбухам у вёсцы ў парэформенныя дзесяцігоддзі колькасць нас-ва павялічылася амаль удвая. Разам з тым удзельная вага сял-х гаспадарак, што мелі да 15 дзес. зямлі на двор, у 1877-1905 гг. вырасла з 60 да 82,5 %, У сяр-м на двор у гэтай групе прыпадала 8 дзес.. Такіх двароў (сем'яў) у пач. XX ст. у Б. - 50 тыс. Пры тагачаснай агратэхніцы, велізарных выкупных плацяжах, падатках і зборах яны не маглі пракарміцца са сваіх надзелаў. Каля 70 тыс. двароў зусім не мелі зямлі. На процілеглым полюсе знаходзіліся 2896 тыс. памешчыкаў-латыфундыстаў, кожны з якіх валодаў у сяр. 2,5 тыс. дзе­с.. Такое размеркаванне зямлі з'яўлялася асновай мноства феад-х перажыткаў і адсталасці с/г.

У 60-90-я гг. XIX ст. урад усімі мерамі прымацоўваў сялян да іх зямель­ных надзелаў, падтрымліваў існаванне абшчыны з мэтай пазбегнуць пралетарызацыі вёскі і моцна абмяжоўваў перасяленне сялян у Сібір. Аднак панаванне сярэднявечных формаў землеўладання і прымацавання сялян да надзелаў з пазбаўленнем іх права свабоднага распараджэння гэтай зямлёй стрымлівала не толькі пралетарызацыю, але і фарміраванне ў ёй новага сац. пласта - прадпрымальнікаў, якія маглі забяспечыць эканамічны ўздым с/г. Крайне адмоўна уплывала на развіццё гаспа-даркі сялян ажыццёўленае рэформай 1861 г. размеркаванне надзельнай зямлі ў залежнасці ад яе якасці ў розных месцах асобнымі вузкімі палосамі ("шнурамі"), г. зн. цераспалосіца. Сяляне-беднякі і сераднякі не мелі сродкаў для набыцця с/г машын, штучнага ўгнаення, сартавога насення, пародзістай жывёлы, і т.д., 1) падрывала развіццё с/г, 2) моцна звужаларынак для прам=х тавараў і замаруджвала рост прам-ці.

Сітуацыя ў вёсцы. Нягледзячы на абвастрэнне аграрнага пытання, ся­л. рух у Беларусі ў гэты час заставаўся на невысокім узроўні. Паводле падлікаў К. Шабуні, у 1901 г. - 16, у 1902 г. - 41, у 1903 г. - 24, у 1904 г. - 32, а ўсяго - 113 выступленняў. Як і раней, у аснове сял. руху была барацьба за зямлю. Каля 1 /3 выступленняў складалі патравы і лясныя парубкі, 23 % - захопы памеш-іх зямель, сервітутных угоддзяў і сутычкі пры размежаванні зямлі. Адмін. і судовыя праследаванні за патравы і парубкі суправаджаліся сутычкамі сялян з мясцовымі уладамі і паліцыяй. - каля 12 % усіх выступленняў. Такая ж з'ява назіралася, але значна радзей, і пры спагнанні дзярж-х падаткаў і павіннасцей.

3 мэтай аслабіць сац. напружанасць у вёсцы, якая найбольш выразна праявілася ў 1902 г. у сял-х паўстаннях у Палтаўскай і Хар-каўскай губернях, царскі ўрад указам ад 12 сакавіка 1903 г. скасаваў кругавую паруку сялян пры спагнанні казённых, земскіх і мірскіх падаткаў і збо-раў. Маніфестам ад 11 жніўня адменены цялесныя пакаранні сялян па прыгаворах валасных судоў, частка нядоімак па выкупных плацяжах, дзярж-х і мясцовых падатках.

у 1902-1903 гг. Гомельская, Віцебская, Шклоўская, Копыская арганізацыі Бунда пачалі агітацыйную дзейнасць сярод сялян. У 1904 г. яе пашырылі групы і камітэты РСДРП. Заснаваная бундаўцамі Віцебская сял-я сацыял-дэмакр. арганізацыя ў 1904 г. перайшла пад кір. мясцовай групы РСДРП. - 75 членаў і каля 200 спачувальнікаў. Сяляне складалі значную частку сярод членаў местачковых груп РСДРП (Лоеўская, Брагінская, Радульская і інш.). Гэтыя групы сталі арганізатарамі першых масовак парабкаў і сялян у бел. вёсцы. У той жа час у шэрагу месцаў Беларусі сярод сялян распаўсюджваліся выданні Бунда, ПСР, ППС у Літве, БСГ. Аднак дзейнасць рэвалюц-х арганізацый у бел-й вёсцы ў пачю XX ст. яшчэ практычна не праявілася ў сял-м аграрным руху. Па сваіх формах, хар-ры і ўзроўні арганізаванасці ён не адрозніваўся ад вы­ступленняў папярэдніх дзесяцігоддзяў.