Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Готовое (Аграрныя адносины ў Беларусі 19пач20ст...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
232.23 Кб
Скачать

24.Аграрная палітыка нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Беларусі (жнівень1941-ліпень1944гг.)

Аграрную палітыку акупанты ў Б-сі ажыццяўлялі наступным чынам. (чэрвень 1941 г. - люты 1942 г.) захоўвалі калгасную сістэму з усімі яе атрыбутамі- лягчэй абіраць сялянства: не дапускалі падзелу зямлі, афіц. не распускалі праўленні і рэвізійныя камісіі калгасаў, пакінулі іх старшынь, брыгадзіраў. Уся маёмасць калга­саў абвешчана ўласнасцю герм-й дзяржавы.

Зах. абласцей Б., - створаныя там у 1929 — 1941 гг. нешматлікія калгасы з пачаткам акупацыі адразу ж распаліся і сяляне зноў вярнуліся ад індывід-й гаспадаркі. Многія раней размеркаваныя сярод сял-ва землі або маёнткі, некалі ператвораныя ў саўгасы, улетку 1941 г. зноў апынуліся ў руках— паноў, асаднікаў, заможных сялян. Ад­нак юрыдычных правоў на зямлю яе колішнія гаспадары не атрымлівалі, таму пакуль лічыліся адміністратарамі, кіраўнікамі сваіх маёнткаў. Выключэнне рабілася для фальваркаў, хутароў і маёнткаў да 60 га, якія ў асноўным заставаліся ў былых у,ладальнікаў.

Былыя паны вярталіся на ўласныя сядзібы і з дапамогай ням-х улад адбіралі калектывізаваную зямлю, жывы і мёртвы інвентар, што суправаджалася супраціўленнем сялян.

Разам з тым гэтыя ўладальнікі маёнткаў так і не атрымалі права ўласнай маёмасці на зямлю. Акупанты планавалі ў будучым засяленне гэтых абшараў ням. каланістамі і пачалі стварэнне на тэр-і зах. абласцей Б. дзярж-х маёнткаў. Аднак у 1942 г. - слабую прадукцыйнасць такіх гаспадарак і пачала здаваць землі ў арэнду.

(люты 1942 г. - чэрвень 1943 г.) У лютым 1942 г., пасля паражэння пад Масквой, міністр акупіраваных усх-х абласцей Розенберг выдаў закон "Аб новым парадку землекарыстання", - "зямельная рэформа". Гэты закон адмяняў калгас-ную сістэму і дэклараваў тры формы карыстання зямлёй: абшчынныя гаспадаркі, земляробчыя карпарацыі (таварыствы) накшталт ТОЗаў і індывід-й гаспадаркі, якія павінны былі паступова ўводзіцца ў жыццё. Усе яны раз-глядаліся гітлераўскім кіраўніцтвам як этапы пераходу "ад бальшавіцкага калгаса да новых формаў вядзення гаспадаркі". Калгасы пераўтвараліся ў абшчынныя гаспадаркі, саўгасы — у германскія дзяржаўныя маёнткі, а МТС — у с/г пункты. У вёсцы ўстанаўлівалася жорсткая кругавая парука, калектыўная адказнасць сялян перад акупацыйнымі уладамі за выкананне іх распараджэнняў.

У зах. абласцях ўзаконьваліся аднаасобныя гаспадаркі, а стварэнне дзярж-х маёнткаў разгля-далася як асноўны сродак каланізацыі гэтых тэрыторый.

(чэрвень 1943 г. - ліпень 1944 г.) дазволілі перадачу зямлі ў валоданне сялян. Згодна з «Дэкларацыяй аб сял-м праве уласнасці», падпісанай Розенбергам 3 чэрвеня 1943 г., абвешчана права падзелу зямлі для ўсяго «сял-га нас-ва». У першую чаргу зямлю павінны былі атрымліваць тыя вясковыя жыхары, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі, былі лаяльнымі да гітлераўскага рэжыму. Але з фактычнай рэалізацыяй гэтага права акупанты не спяшаліся, у верасні 1943 г., сав. войскі пачалі вызваляць першыя раёны Б-сі.

На ўсім працягу акупацыі гітлераўцы бязлітасна рабавалі бел-е ся­л-ва. Яны разрабавалі 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС. У Германію вывезена, паводле няпоўных даных, больш за 1,6 млн т збожжа, 426 тыс. т мукі, 3 млн т бульбы і гародніны. Працаўнікі вёскі, як і жыхары гарадоў, плацілі шматлікія падаткі. Усё нас-ва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў прыцягвалася да прымусовых работ на будаўніцтва абарончых аб'ектаў, мас-тоў, дарог і г.д.

Для экан-й эксплуатацыі бел-х зямель быў створаны спец. апарат, падначалены штабу па кіраўніцтве эканомікай "Ост", або "Ольдэбург". –спец. гаспадарчыя каманды, інспекцыі, атрады для збору сродкаў вытворчасці і сыравіны. 3 мэтай выкарыстання нац. багацця Б. ў інтарэсах Германіі створаны 17 кампаній: цэнтр-е гандлёвае таварыства "Усход" і "Герман Герынг", прыватныя нямецкія фірмы, акцыянерныя таварыствы "Борман", "Трэбец", "Троль", "Шляхт-гофт" і інш.

Найбольш драпежніцкімі метадамі дзейнічала Цент­р. гандлёвая кампанія, якая займалася рабаваннем с/г рэсурсаў і эксплуатацыяй прадпрыемстваў Б. Сыравінныя рэсурсы для тэкстыльнай прам-ці Германіі вывозіла кампанія "Усход валакно".

25. Палітычная сітуацыя і аграрнае развіццё заходніх абласцей Беларусі ў ліпені 1944-1948гг. становішча с/г вытворчасці. Захопнікі разграбілі маёмасць калгасаў, саўгасаў, МТС, разбурылі меліярацыйныя збудаванні, вопытныя і дапаможныя гаспадаркі. У калгасах і саўгасах поўнасцю знішчаны грамадская жывёла і птушкагадоўля, пчалярства, племянныя рассаднікі, а таксама разграблена жывёла, якая знаходзілася ў асобным карыстанні калгаснікаў і сялян-аднаасобнікаў. Акупанты знішчылі ці вывезлі ў Германію 2,8 млн галоў буйной і 5,7 млн галоў дробнай жывёлы.

Да пачатку пяцігодкі аднаўлення і развіцця н/г ў Б-сі згодна з афіцыйнымі данымі фармальна было адноўлена 9746 калгасаў (да вайны іх было 10 165), працавалі 90 саўгасаў (з 92 існаваўшых у 1940 г.). Аднак, як сведчаць некаторыя даследчыкі, фактычнае ад­раджэнне каля 500 калгасаў не было завершана яшчэ і ў пачатку 1947 г. Поўнае спусташэнне грамадскіх і аднаасоб-ных гаспадарак, недахоп рабочай сілы і матэр-х сродкаў значна ўскладнялі пад'ём аграрнага сектара.

У калгасах не хапала трактараў, аўтамашын і коней. У к.1945 г. у МТС -4,1 тыс. трактараў, 1/3 даваеннай колькасці. На вёсцы ў калгасах было ўсяго 50 аўтамашын. Амаль уся жывёла знаходзілася ва ўласным карыстанні сял-х і ўласных падсобных гаспадарак.

Пяцігадовы план адраджэння і развіцця бел-й эканомікі ў галіне с/г вызначыў поўнасцю аднавіць даваенныя пасяўныя плошчы, пагалоўе жывёлы і забяспечыць далейшае развіццё земляробства і жывёлагадоўлі. План прадугледжваў перасягнуць даваенны ўзровень с/г вытв-ці, = не выканана.

У першым годзе пасляваеннай пяцігодкі станоўчых зрухаў у с/ г Б-сі фактычна не адбы­лося. Памеры пасяўных плошчаў калгасаў у параўнанні з даваенным перыядам складалі толькі 59 %, саўгасаў — 70 %. У выніку яны нават скараціліся ў параўнанні з 1945 г. Дзейнасць МТС не адпавядала патрабаванням калгаснай вытв-ці, таму што трактарны парк быў пакуль удвая менш даваеннага, не хапала запасных частак для машын, большасць механізатараў не мелі неабходнай падрыхтоўкі. Таму аб'ём работ, выкананых МСТ у 1946 г. у калгасах, быў у 2,2 р. менш даваеннага.

На развіцці бел. вёскі неспрыяльна адбілася засуха 1946 г., якая тады ахапіла шэраг с/г раёнаў.

У 1946 г. не быў выкананы план сяўбы збожжа, а таксама план развіцця жывёлагадоўлі. У верасні 1946 г. Савет Міністраў СССР і ЦК ВКП (б) прынялі пастанову "Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута с/г арцелі ў калгасах". Згодна з ёй калгасам Б-сі было вернута звыш 100 тыс. га грамадскай зямлі, шмат жывёлы, якая знаходзілася ў карыстанні асобных людзей і ўстаноў. Былі скарочаны штаты адміністрацыі.

Разам з тым гэтая пастанова называла выкарыстанне сялянамі зямельных участкаў для асабістай гаспадаркі, падсобных гаспадарак, агародаў для рабочых і служачых "раскраданнем і незаконным размеркаваннем калгаснай маёмасці, грамадскай зямлі".

Нізкія тэмпы аднаўлення с/г вытв-ці былі абумоўлены практычнай адсутнасцю матэр-га заахвочвання ў калгасах, нягледзячы на тое, што ў гады пяцігодкі адбыліся пэўньш змены, у прыватнасці ў аплаце працы трактарыстаў.

Становішча бел. Сял-ва пагоршылася ў 1947 г., калі ў 1582 калгасах (1/3 агульнага ліку), якія выканалі план дзярж-х хлебапаставак, збожжа па працаднях не выдавалася. Дзяржпастаўкі ў сувязі з засухай ў 1946/47, якая ахапіла многія раёны краіны, былі вельмі высокімі, без уліку канкрэтных магчымасцяў, што адмоўна_ўплывала на эканоміку калгасаў. Бел. вёска апынулася ў стане напаўгалоднага існавання.

Аднак, пераадольваючы неймаверныя цяжкасці, калгасы рэспублікі ў 1947 г. зрабілі чарговыя крокі па ўмацаванні грамадскай вытв-ці. Некалькі палепшылася тэхнічная аснашчанасць с/г.

Вынікі 1947/48 сведчылі аб пэўных станоўчых зрухах у вёсцы. Пасяўныя плошчы - 79 % даваеннага ўзроўню. Валавы збор таварнага збожжа быў вышэйшым, чым у папярэднія гады.

Ажыццяўлялася электрыфікацыя с/г. У параўнанні з даваенным узроўнем электрыфікацыя вёсак Беларусі ўзрасла ў 2 разы. Аднак не задавальняла патрэбнасці калгаснай вытв-ці.

Нягледзячы на цяжкую, самаадданую працу бел. Сял-ва, аднаўленне с/г ажыццяўлялася марудна. 3 мэтай экан-й падтрымкі вёскі ў 1948 г. урад СССР прыняў пастанову "Аб мерах дапамогі с/г БССР у 1949 годзе". Згодна з ёй рэспубліцы было выдзелена 3 тыс. трактараў і 2 тыс. плугоў да іх, 1,1 тыс. сеялак, 600 складаных малатарняў і г.д.

Вялікія складанасці мелі месца ў адражэнні грамадскай жывёлагадоўлі. развіццё жывёлагадоўлі адставала ад паляводства і ў цэлым у Саюзе. Таму ў 1949 г. прыняты трохгадовы план развіцця грамадскай жывёлагадоўлі, ад­нак ён не меў суадноснай эканамічнай, матэр.-тэхнічнай абгрунтаванасці і таму не быў выкананы.

Рост пагалоўя ў гаспадарках Б-сі ажыццяўляўся ў асн. у =” закупак калгасамі жывёлы, а потым яе дарошчвання.

Вельмі цяжка наладжвалася с/г. У 1944 г. значная частка калгасаў не мела магчымасцяў для правядзення першага веснавога севу. Таму ў скараціліся пасяўныя плошчы.

Некаторыя асаблівасці аднаўлення с/г мелі зах.воб. Б.. У 1939 г., калі гэтыя землі зноў увайшлі ў склад Б-сі, тут была адменена прыватная ўласнасць на зямлю. Пам=я землі з інвентаром і прысядзібнымі будынкамі, а таксама часткова асадніцкія і кулацкія землі былі канфіскаваны. Зямля стала дзяржаёнай. Пачаліся размеркаванне і падзел гэтых зямель. У =” больш 1/2 гаспадарак па сваім экан-м становішчы ператварылася ў серадняцкія. Разам з нацыяналізацыяй зямлі пачалося стварэнне калектыўных гаспадарак. Аднак да вайны масавая К. не праводзілася, таму ў З.Б-сі напярэдадні гітлераўскай акупацыі - 1115 калгасаў, якія аб'ядноўвалі 6,7 % сял-х гаспадарак.

3 вызваленнем Б-сі ў зах-х абласцях таксама ідзе аднаўленне і пераўтварэнне с/г вытв-ці. Заходнебел-я вёска некалькі менш пацярпела ад гітлераўскай акупацыі, чым астатнія раёны рэспублікі. пачынаецца т.зв. ўпарадкаванне землекарыстання. Гранічная норма зямлі на адзін сялянскі двор - ад 10 да 15 га. Лішак зямлі перадаваўся ў дзяржаўны фонд, з якога надзяляліся зямлёй беззямельныя і малазямельныя сяляне. У =” ў цэлым адбылося асераднячванне сялянства, падарвана экан-я аснова высокатаварных гаспадарак - кулакоў.

Адначасова ў зах-х абласцях ідзе аднаўленне і стварэнне калгасаў. Пакуль гэты працэс у асн-м ішоў экан-мі метадамі праз развіццё найпрасцейшых формаў кааперацыі з дапамогай дзяржавы, умацаванне матэр.-вытворчай базы і г.д. Разам з тым сав. і партыйныя ўлады пачалі праводзіць курс на абмежаванне землекарыстання, увядзенне класавай прагрэсіўнай падатковай палітыкі і інш. Гэта рабілася з мэтай паскарэння працэсаў уступлення сялян у калгасы.

Але селянін не спяшаўся ісці ў калгас. Пасля заканчэння вайны "сац. сектар" - 0,43 % усіх гаспадарак. Да таго ж кал-я гаспадаркі былі пераважна бядняцка-батрацкія. Заходнебел-я вёска пакуль складалася з сялян-аднаасобнікаў, якім належала 95 — 97 % пасяўной плошчы.

26. Масавая калектывізацыя с/г у заходніх абласцях Беларусі (1949-1953гг.)Пэўныя асаблівасці пасляваеннага аднаўлення мела заходнебел-я веска. Яны праяўляліся ў спробах хутка перавесці сял-ю гаспадарку на "калектыўны шлях развіцця". - марудна. Да к. 1946 г. адноўлена і арганізавана ўсяго 133 калгасы (0,56 % усіх сял-х г-ак). Большасць стваралася на базе пам-х маёнткаў, і калгаснікамі ў асн. былі батракі і беднякі. Як вядома, у гэтым краі традыцыйнымі доўгі час былі хутарскія, прыватнаўласніцкія сял. Гас-кі. Кіраўніцтва шэрага раёнаў з.б-х абласцей сумнявалася ў поспеху хуткай К. і прапаноўвала спачатку арганізоўваць падсобныя гаспадаркі ў тых маёнтках, дзе да вайны былі калгасы. Кіруючыя органы рэспублікі асудзілі.

Паступова вядомыя метады адміністрыравання набывалі ўсё болып пэўныя рысы. Так, у Кобрынскім раёне мясцовыя партыйныя органы пачалі прымусова ўцягваць сялян у кал­гасы, правялі абагульненне жывелы і інвентару. Сяляне адмаўляліся ад уступлення ў калгасы. У лютым 1949 г. XIX з'езд КП(б)Б згодна з указаннямі Масквы запатрабаваў завяршыць калгаснае будаўніцтва ў зах. абласцях. Пачалася масавая К. з многімі атрыбутамі 30-х гг. студзень 1949 г. - калектывізавана 6,8 % с/г, то ў к.— 39,3 %.

Партыйныя органы падганялі тэмпы К.. Так, у к.1949 г. пленум ЦК КП(б)Б адзначыў, што ў шэрагу раёнаў Брэсцкай, Гродзенскай і Маладзечанскай абласцей аслаблена работа па стварэнні калгасаў. Кіраўніцтва на месцах імкнулася хутчэй "выпраўляць недахопы" ў калгасным будаўніцтве. У студзені 1950 г. для ўмацавання калгасаў пры МТС па вопыту 1933 г. былі створаны палітычныя аддзелы, якія "ажыццяўлялі лінію партыі" ў зах. раёнах.

Да к. 1950 г. у зах-х аб. - 6054 калгасы, аб'яднойвалі 85 % пасяўной плошчы. ліквідаваны кулацкія гаспадаркі, сселены хутары, узмоцнены экан-ны націск на аднаасобнікаў, = праводзілася "рассяляньванне" вёскі па ўсіх напрамках. У =” разбураны ўвесь уклад сялян. Пач. высяленне кулакоў.

вынікі аднаўлення с/гБ-сі за гады 4 пяцігодкі? У аграрным сектары адбыліся змены. У значнай ступені адноўлены нанесены вёсцы ўрон. Пасяўныя плошчы павялічыліся на 28 %, амаль у 3 р.пашырыліся пасевы тэхнічных культур. Узрасло пагалоўе грамадскай жывёлы. Умацавалася матэр.-тэхнічная база с/г. Веска атрымала 8612 трактараў, 1555 камбайнаў, іншай складанай тэхнікі. працавала 381 МТС замест 316 у 1940 г.

Аднак па шэрагу важных галін с/г не выканала заданняў пяцігодкі. Так, у параўнанні з даваенным перьшдам у 1950 г. пасяўныя плошчы састаўлялі 94,3 %, пагалоўе буйной рагатай жывёлы — 96,5, коней — 62, свіней — 64,4, авечак —55 %. Становішча с/г заставалася складаным. У многіх калгасах нездавальняюча выкарыстоўвалася тэхніка, мелі месца вялікія недахопы ў арганізацыі вытв-ці, слабай была матэр-я зацікаўленасць калгаснікаў у выніках сваёй працы, зацягваліся с/г работы, што прыводзіла да вялікіх страт ураджаю. шмат эканамічна слабых калгасаў, якія атрымлівалі нізкія ўраджаі, дапускалі падзёж жывёлы, мелі нізка аплачваемы працадзень. =абумоўлена цяжкімі вынікамі вайны, але галоўнай прычынай такога стану аграрнай вытворчасці з'яўляліся метады гаспадарання на вёсцы.

Аднак сталінскі рэжым не спрабаваў распрацоўваць новую аграрную палітыку, якая б апіралася на экан-я стымулы. - удасканальваўся механізм загадвання. у 1950 г. пачалося аб'яднанне дробных калгасаў у буйныя. ўзбуйнена 11 242 гаспадаркі ў 3852 калгасы. Лічылася, што гэта дало магчымасць больш поўна забяспечыць калгасы ворнымі землямі, лугамі, пашамі, скараціць кіраўніцкі апарат і г.д. Аднак сялянства не было псіхалагічна падрыхтавана да ссялення дробных вёсак у буйныя калгасныя пасёлкі. ажыццяўленне гэтых пераўтварэнняў на вёсцы набыло хар-р прапагандысцкай кампаніі, якая праводзілася адмін-мі метадамі.

У =” аграрная палітыка насіла анты-сялянскі хар-р. Сродкі з с/г перакачваліся ў прам-ць. Выключалася гаспадарчая самаст-ць калгасаў і саўгасаў. Ушчамляліся і сац. правы сялян, не мелі пашпартоў і прымусова прымацоўваліся да зямлі. Існуючая напаўпрыгонніцкая сістэма аграрных адносін не магла вырашыць складаных экан-х пытанняў.