Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя культуры Беларусі.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
135.97 Кб
Скачать

17.Асноўныя тэндэнцыі развіцця культуры ў рб у др. Пал. 1990-х – 2010 гг

Пасля майскага рэферэндуму 1995 г., сфера яе ўжытку рэзка звузілася. адбываецца працэс фармавання нац-й сістэмы адукацыі. Паявіліся нав. установы новага тыпу: гімназіі, каледжы, ліцэі і інш. У 10.1999 г. урадам Б. зацверджана Праграма развіцця нац-й сістэмы адукацыі да 2010 г.

Дынамічна развіваецца вышэйшая школа. Калі ў 1990/1991 н.г. - 33 дзяржаўныя ВНУ, то ў 1999/2000 – 42. 15 камерцыйных ВНУ. У развіцці выш-й ад-і - камп’ютарызацыя і гуманітарызацыя навучання.

Нац.-культурны ўздым патрабаваў увагі да гіст. мінулага. Паявіліся працы па этнагенезу беларусаў, гісторыі дзяржаўнасці. з 2000 г. – 6-т. “Г.Б.”.

У 1999 г. дэбют бел. музыкантаў на сусветных днях музыкі.

У 2000 г. твор бел. мастака доктара мастацтвазнаўства В.Шматава “Маці” уганараваўся ўпрыгожваць залў Еўрапарламента пасля таго, як быў паказаны на выставе ў Бруселі, прысвечанай Чарнобылю. У 1994 г. І Міжнародны мастацкі пленэр імя М.Шагала ў Віцебску. З 1996 г. пачаў арганізоўвацца Міжнародны мастацкі пленэр імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве.

Гэтаму спрыялі такія арганізацыі, як Бел. таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, а таксама Бел. фонд культуры.

Аднак распрацоўка і ажыццяўленне культурнай палітыкі ў РБ носяць супярэчлівы хар-р. З 1 боку, дэкларуюцца задачы стварэння юрыд-х, матэр.-тэх-х і фінансавых умоў для развіцця нац-й культуры. У той жа час многае ў культуры прыходзіць у заняпад, зачыняюцца ўстановы культуры, скарачаюцца памеры фінансавання і г.д. Узмацненне адмін-га дыктату, ідэалагічнага прэсінгу, адсутнасць сродкаў перашкаджаюць працаўнікам і ўстановам культуры рэалізоўваць свой творчы патэнцыял.

Цэнтрам культурнага жыцця Б. і Літвы - Вільня. З Віленскай акадэміяй, рэарганізаванай у 1803 г. па ўзору новаеўрапейскіх універсітэтаў.

Пры універсітэце - Віленская мастацкая школа (кафедра малюнку, жывапісу, скульптуры, гравюры), выкладалі Ф.Смуглевіч, Я.Рустэм і К.Ельскі. асаблівасць – імкненне да адлюстравання падзей, звязаных з гіст-й краю. ў гіст-м жанры Ян Дамель, у партрэтным – Валенцій Ваньковіч і Іосіф Аляшкевіч, у клас-м нацюрморце – Іван Хруцкі. Іх творчасць паўплывала на станаўленне бел-й школы выяўленчага мастацтва.

18.Культура беларускага замежжа.

Жывым увасабленнем прысутнасці бел-й культуры ў свеце з’яўляюцца дзеячы бел. дыяспары. - сталае, доўгатэрміновае ці часовае пражыванне значнай часткі народа (этнічнай супольнасці) па-за дзяржавай (гіст-й тэрыторыяй). У к. ХІХ – ХХ ст. дыяспара складала ад 1/6 да амаль 1/3 часткі бел. нацыі. У пач. 1990-х г. за межамі -3 – 3,5 млн.. выклікана экан., паліт., ваеннымі, рэлігійнымі і інш. прычынамі.

У Зах. Еўропе і Амерыцы асобныя звесткі пра Б., бел. народ і яго культуру з’явіліся яшчэ да вайны. Аднак толькі ў час і пасля ВАВ словы «Беларусь», «беларусы» пачалі набываць у свеце належны розгалас. Сярод шматлікай бел. Паліт-й эміграцыі, што ў к. вайны апынулася на Захадзе аказалася нямала таленавітых дзеячаў культуры, вучоных, - пісьменнікі Наталля Арсеннева, Рыгор Крушына, Масей Сяднёў (ЗША), Алесь Салавей (Аўстралія), Кастусь Акула (Канада), мастак Пётр Мірановіч, кампазітары Мікола Куліковіч, Мікола Равенскі (ЗША) і інш. Беларусазнаўчыя матэрыялы змяшчацца ў выданнях: «Славянскі і ўсходнееўрапейскі агляд», (Англія), «Славянскі свет», (Францыя), «Часопіс па слав-ай філалогіі», (Германія) і інш.

Апынуўшыся ў іншаэтнічным асяроддзі, беларусы хутка адаптуюцца да новых умоў, прымаюць законы і звычаі той краіны, якая дала ім прытулак. Разам з тым ва ўмовах дэмакратыі і свабоды яны захоўваюць свае нац-я адметнасці, сваю культуру, мову. У пасляваенны перыяд амаль ва ўсіх краінах Захаду, дзе ёсць бел. дыяспара, створаны грамадскія і культурна-асветныя суполкі, таварыствы, клубы, фальклорныя калектывы, навук. цэнтры і ўстановы, дзе вядзецца вялікая праца па вывучэнню гіс.-культурнай спадчыны беларусаў у кантэксце слав-й і сусв-й культуры, значная ўвага надаецца яе ўсебаковаму асэнсаванню, творчаму развіццю і адраджэнню лепшых традыцый. * Грам.-культ. цэнтр «Полацак» у Кліўлендзе (ЗША); выдае часопіс;* Бел. інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Йорку (дырэктар Вітаўт Кіпель); выдае навуковыя «Запісы»;*Згуртаванне беларусаў у Канадзе;* Бел. інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе;* Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі; * Бел.цэнтр у Лондане з бібліятэкай і музеем імя Ф.Скарыны; «Часопіс навуковых даследаванняў»; * Кафедра бел. філалогіі Варшаўскага універсітэта і інш.

Даследчыя асяродкі, якія вывучаюць і прапагандуюць бел. гісторыю і культуру, маюць сваю навуковую перыёдыку: «Часопіс бел. даследаванняў» (Лондан, з 1965), «Бел. агляд» (Мюнхен, 1955-1960) і інш. Нямала літаратурна-мастацкіх і беларусазнаўчых матэрыялаў змяшчаюць перыядычныя выданні на бел. мове: газеты «Бацькаўшчына» (Мюнхен, 1947-1966), «Беларус» (Нью-Йорк, з 1952), «Ніва» (Беласток, Польшча, з 1956), часопісы «Божым шляхам» (Парыж, Лондан, 1947-1973), і інш. = становяцца гал. крыніцай інфармацыі пра Б. і беларусаў, што жывуць у Польшчы і Літве на этнічна спрадвечных бел. землях. Яны адыгрываюць сваю ролю ў прапагандзе бел. культуры за межамі Б., у актывізацыі бел.-іншанац-га культурнага ўзаемадзеяння.

пасляваенныя навукова-асветныя цэнтры беларусаў за мяжой былі асн.і захавальнікамі духоўных каштоўнасцей народа, трыбунаю змагання за суверэнную Б. Бел. замежжа дапамагло захаваць інтэлектуальны патэнцыял бел. народа і мае сур’ёзныя поспехі ў вывучэнні праблем бел. гісторыі і культуры. Тое, што думалі, але не маглі адкрыта сказаць іх сучаснікі ў сябе дома, на Беларусі, дзеячы замежжа свабодна гаварылі; У замежжы дзейнічаюць Бел. аўтакефальная праваслаўная царква, Бел. Прав-я царква канстанцінопальскай юрысдыкцыі і Бел. каталіцкая місія. Служба ідзе на бел. мове, на бел. мове выдаецца і разнастайная рэлігійная літаратура.

Карэнныя жыхары Беласточчыны, Віленшчыны, Смаленшчыны, Браншчыны. На Беласточчыне ў шэрагу пачатковых школ выкладаецца бел. мова, працуюць бел. ліцэі (Бельск, Гайнаўка), выдаецца бел. газета «Ніва», часопісы «Бел. гістарычны зборнік», «Czasopis», арганізуюцца фестывалі народнай творчасці, мастацкія выставы. Творчыя сілы бел. інтэлігенцыі гуртуюцца тут вакол літ-га аб’яднання «Белавежа», кафедры бел. філалогіі Варшаўскага універсітэта. Тут добра вядомы імёны бел. дзеячаў: пісьменнікаў – С.Яновіча, А.Баршчэўскага (Барскага), В.Шведа, мастакоў – Л.Тарасевіча, М.Давідзюка, навукоўцаў – Ю.Туронка, Б.Белаказовіча, А. і Я.Мірановічаў, М.Гайдука.

дзеячы далёкага і блізкага замежжа, творчыя дасягненні якіх атрымалі міжнароднае прызнанне.– Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Масей Сяднёў, спевакі Міхай Забэйда-Суміцкі, Багдан Андрусішын (Данчык), Пётра Конюх, кампазітары Мікола Равенскі, Мікола Куліковіч-Шчаглоў, мастакі Віктар Жаўнярэвіч, Уладзімір Шыманец, Анатоль Чайкоўскі. вучоныя, - Барыс Кіт — акадэмік Сусв-й акадэміі і астранаўтыкі, вядучы спецыяліст у галіне ракетнай тэхнікі; Ілля Прыгожын – прэзідэнт Бельгійскай каралеўскай акадэміі навук, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі; авіяканструктар Павел Сухі, кампазітар Дзмітрый Шастаковіч і шмат іншых.

У 1990 г. створана Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» (прэзідэнт Васіль Быкаў, з 1993 – Радзім Гарэцкі), якое каардынуе дзейнасць шматлікіх замежных дыяспар і іх сувязі з Бацькаўшчынай. Для суайчыннікаў замежжа выдаецца спец. газета «Голас Радзімы». У 1991 г. беларусазнаўцы свету аб’ядналіся ў Міжнародную асацыяцыю беларусістаў (штаб-кватэра – Мінск, прэзідэнт – прафесар А.Мальдзіс). У рамках асацыяцыі сёння актыўна працуюць некалькі соцень таленавітых даследчыкаў бел. культуры як у Беларусі, так і за яе межамі. В.Кіпеля, Т.Бэрда (ЗША), Дж.Дзінглі, А.Надсана, (Англія), С.Грачыёці (Італія), Г.Бідера (Аўстрыя), К.Гудшміта (Германія), М.Банькоўску-Цуліг (Швейцарыя), В.Сінха (Індыя), М.Нага (Нарвегія), Ю.Сато, Ё.Накамура (Японія), Ю.Лабынцава, В.Грыцкевіча, (Расія), П.Ахрыменку, Р.Піўтарака (Украіна), А.Лапінскене (Літва), і інш.

Жыццё патрабуе пераасэнсавання старых стэрэатыпаў у адносінах да суайчыннікаў за мяжой, умацавання трывалых і пастаянных сувязей, аб’яднання інтэлектуальных сіл нацыі дзеля адзінай мэты – нацыянальна-культурнага адра-джэння і вываду Беларусі з зацяжнога духоўнага і эканамічнага крызісу на натуральныя шляхі да еўрапейскай цывілізацыі.