
- •2.Культура Беларусі эпохі полацкага княства (іх-пер. Пал. ХііІст.)
- •3. Культура Беларусі ў др. Пал. Хііі – хv ст.
- •7.Эпоха Асветніцтва і яе асаблівасці на б.
- •10. Умовы развіцця культуры Беларусі ў пач. Хх ст. Стварэнне “Нашай нівы” і яе роля ў развіцці бел. Нац. Руху і бел. Культуры.
- •12. Культура Беларусі ва ўмовах таталітарнага рэжыму 30-х гг. Палітычныя рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі.
- •14.Лёс бел. Культуры ў гады Другой сусветнай вайны.
- •17.Асноўныя тэндэнцыі развіцця культуры ў рб у др. Пал. 1990-х – 2010 гг
- •18.Культура беларускага замежжа.
10. Умовы развіцця культуры Беларусі ў пач. Хх ст. Стварэнне “Нашай нівы” і яе роля ў развіцці бел. Нац. Руху і бел. Культуры.
Перыяд 2 бел. Нац.-культ. Адраджэння пачаўся пасля рэвалюцыі 1905 г. Адваёваныя свабоды (дазвол бел-х выданняў) спрыялі збіранню творчых сіл. ўздым яўр-й і пол-й культуры, поспехі ў маст-й тв-ці ўкраінцаў і літоўцаў. Культурны працэс узбагаціўся і ўзбагачаў беларусаў. Пасля рэвалюцыі інтэлігенцыя пачала шырока папаўняцца з сял-ва. Яна лягчэй далучалася да адраджэнскага руху, бо стаяла бліжэй да патрэб пераважна сял-й нацыі. Нац-е адраджэнне магло разлічваць напач. ХХ ст. і на нейкае спачуванне бел-х прадпрым-ў. Некаторыя апалячаныя землеўлад-ікі пад уздзеяннем нац.-культ-га руху ўспаміналі пра сваё бел. паходжанне.
Літаратура Культурна-нац-е адраджэнне ініцыіравалі нелегальная партыя Бел. Сацыяліст. Грамада (БСГ,1903–1918) і яе неафіц. орган штотыднёвік "Наша Ніва" (1906–1915). - перыяд "нашаніўскім".На яе старонках складваліся лексічныя і грамм-я нормы новай бел-й літар-й мовы, дыферэнцыраваліся асн. жанры нац-й літ-ры (паэзія, мастацкая проза, драматургія, публіцыстыка, літ.-маст-я крытыка, навукова-папулярныя творы), абгрунтоўвалася ідэя бел. адраджэння. Распрац-ся тэорыя бел-й К., выкрываліся антынавук-я погляды аб зліцці меншых народаў з большымі.
Рэдакцыя "НН" (браты Антон і Іван Луцкевічы, Аляксандр Уласаў, Я.Купала, В.Ластоўскі і інш.) Іван Луцкевіч збіраў матэрыялы для Бел. музея (1921 г.). В.Ластоўскі выдаў у Вільні ў 1910 г. "Кароткую гіст-ю Б.", - 1 спроба канцэпт-га погляду на бел. мінуўшчыну.
Рыхтаваліся 1 бел. падручнікі: "1 чытанне для дзетак беларусаў" Э.Пашкевіч-Цёткі (1906), "2 чытанне для дзяцей беларусаў" Я.Коласа (1909). Вакол "Н. Н." аб’ядналіся бел. пісьменнікі (Я.Купала, Я.Колас, Цётка, М.Багдановіч, М. Гарэцкі і інш.), крытыкі і публіцысты,. бел-я літ-я класіка.
створаны рэгулярны бел. друк. - газеты "Наша доля", "Беларус", "Гоман", часопісы "Саха", "Лучынка",бел-я календары. Стваралася і нац-е кнігадрукаванне. Пры рэдакцыі "НН" існавала выдавецтва. 3 1910 г. -"Бел. каляндар". 3 к. 1913 г. ў Мінску. ,літ-ны месячнік для моладзі "Лучынка", рэдагавала Цётка. заснавана В.Іваноўскім у Пецярбургу "Загляне сонца і ў наша ваконца" пасля скасавання ў снежні 1904 г. абмежавання ддя нярускіх моваў. бел. выдавецтвы дзейнічалі ў Мінску ("Мінчук") і Вільні ("Наша хата", ""А.Грыневіч"). Сярод фундатараў "НН", іншых бел. выданняў былі буйныя землеўласнікі Э.Вайніловіч, Р.Скірмунт, М.Радзівіл.
мастацтва Станаўленне бел. Прафес.тэатра на аснове сінтэзу народ. традыцый і творчага засваення здабыткаў рас., укр-га і пол-га тэатраў. Арганізоўваліся бел-я вечарыны, 1 бел. трупа Ігната Буйніцкага ў1910–1913 г., 1 бел. таварыства драмы і камедыі ў 1917–1920 г. Фармавалася школа нац-й музыкі: Бел. музычна-драм. гурток у Вільні(1911–1916), тв-ць кампазітараў Л.Рагоўскага і С.Шымкуса. Зараджалася нац-е выяўл-е маст-ва: тв-ць графікаў К.Каганца і Я.Драздовіча, рэгіянальныя жывап-я матывы ў ТВ-ці І.Гараўскага, Ю.Пэна, і інш. З пач. ХХ ст. - распаўсюджванне рысы імпрэсіянізму – напрамку ў маст-ве, заснаванага на сцвярджэнні прыгажосці паўсядзённай рэчаіснасці ва ўсім багацці фарбаў, пластычных форм.
праявілася спецыфічная для запозненых нацый заканамернасць паскоранага станаўлення культ-й традыцыі. рас-я класс-я літ-ра развівалася амаль стагоддзе ад А.Пушкіна да А.Блока. Бел-я літ-я класіка склалася ў 1905–1920 г. У дзейнасці ўрада БНР (1918) яна ўпершыню знайшла афіц-ю падтрымку і выходзіла на ўзровень партнёрства з інш. культурамі. Але перапынены ў =» сав.-пол-й вайны 1919–1921 г. Бел-я землі %. Культурная традыцыя нашаніўскай пары часткова прыхоўвалася толькі ў Зах. Бел-сі (да 1939 г.), пазней – у эміграцыі, а ў БССР да канца 20-х была вынішчана.
11.Культурная сітуацыя ў БССР у 20-я гг. Ва ўмовах ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі. 1 вопыт бел-й дзярж-й нац.-культурнай палітыкі звязаны з дзейнасцю (БНР), - абвешчана ва ўмовах ням-й акупацыі 25 сакавіка 1918 г. 12 красавіка Народны сакратарыят БНР прыняў пастанову аб абвяшчэнні бел. мовы дзяржаўнай. Намаганнямі Браніслава Тарашкевіча, Антона Луцкевіча, Язэпа Лёсіка, Янкі Станкевіча распрацоўваліся яе правапіс і нормы граматыкі,пашыралася бел. тэрміналогія. Шмат увагі дзеячы БНР удзялялі пытанням адукацыі. Яўхім Карскі апекаваўся сярэднімі школамі, В.Іваноўскі – прафесійнымі, а Б.Тарашкевіч – народнымі пач-мі школамі. Пры народным сакратарыяце дзейнічалі бюро па распрацоўцы школьных падручнікаў і таварыства “Прасвета. Урад БНР арганізаваў збор ахвяраванняў на развіццё асветы. У Мінску ў ліпені - 20 пач-х школ, адчыніўся Бел. Пед. інстытут. рэктарам - В.Іваноўскі, а выкладчыкамі – Я.Карскі, Б.Тарашкевіч, У.Ігнатоўскі. Намаганнямі прафесара Жураўлёва створана 1 Бел-я ўрадавая кансерваторыя. Спец. камісія на чале з прафесарам М.Доўнар-Запольскім рыхтавала адкрыццё БДУ. У Слуцку і Браславе адчыніліся гімназіі, у Свіслачы – настаўніцкая семінарыя. У 1918 г. у БНР на бел. мове выходзіла 6 газет і 3 часопісы, працавалі 11 выдавецтваў, - выпусцілі 35 бел. кніг. Актывізавалася мастацкае жыццё. Цэнтрам ў Мінску – Бел. народны дом імя М.Багдановіча, адчынены 19 мая. На базе Таварыства драмы і камедыі ўзнік БДТ БНР. Па ініцыятыве Івана Луцкевіча над вывучэннем бел. мастацтва сістэматычна і планава працавалі нямецкія вучоныя дактары Іпель, Энке і Гайгалат, прафесары Швіндрацгейм і Вэбэр. Яны пакінулі цікавыя беларусазнаўчыя даследаванні. У маі-чэрвені 1918 г. у Вільні прайшла выстава бел. культуры. ініцыятарамі – герм- беларусазнаўцы доктар Энке, публіцыст Брамэр і Іван Луцкевіч. Выстава бел. мастацтва арганізавана і ў Мінску. Рыхтавалася выстава памяці Ф.Скарыны… На жаль, з-за складанага комплексу прычынаў БНР не стала рэальнай дзяржавай.
З 1920 г., пасля выгнання з Б. палякаў, - сав-й нац-й палітыкі ў галіне культ-га буд-ва. перыяд дамінацыі сав-й ідэалогіі. Гал. мэтай - стварэнне “сацыял-й” культуры, павінна пераўзыйсці дарэвалюцыйную.
Культурнае жыццё Б. пасля ўсталявання Сав. улады набыло хар-р дух-га ўздыму, які У.І.Навіцкі акрэслівае як паслярэв-е нац.-культ-е адраджэнне. -час усеагул-га ўздыму бел. жыцця, які філосаф Ул. Самойла назваў перыядам бел. актывізму, а Уладзімір Глыбінны – часам адноснага рэнесансу бел. культуры. Цяжкія і нестабільныя абставіны, што склаліся пасля грамадз. вайны, прымусілі крамлёўскае кір-тва фармальна прызнаць права кожнай нацыі на ўласнае культурнае развіццё. Але перыяд натур-й Б. працягваўся нядоўга. Культурны працэс набываў для цэнтра небяспечны накірунак. Таму з 1924 г., пасля “узбуйнення”, бел. справа бралася пад партыйны кантроль шляхам распачынання афіц-й палітыкі “Б.”. Пачатак - да 15 ліпеня 1924 г., ІІ-я сесія ЦВК БССР. Спец-я камісія на чале з А.І.Хацкевічам вызначыла 3 накірункі Б,: перавод партыйнага, дзярж., прафсаюзнага, кааператыўнага апарату і Чыр. Арміі (на тэр. БССР) на бел. мову; вылучэнне бел-ў на адказныя пасады; развіццё бел. Літ-ры і навукова-даследчай работы па вывучэнню гісторыі, філасофіі, эканомікі Б. Нац.-свядомае ядро сярод выш-х партыйных і сав-х работнікаў (У.М.Ігнатоўскі, А.Л.Бурбіс, З.Ф.Жылуновіч, А.В.Баліцкі, П.В.Ільючонак і інш.) імкнуліся скарыстаць усе магчымасці для паскарэння развіцця нац-й культуры.
да 1928 г. Б. дасягнула поспехаў і абапіралася на падтрымку бел. Нас-ва. За некалькі гадоў створана тое, што іншыя нацыі стваралі дзесяціг-мі: уласныя даследчыя ўстановы (Інстытут бел. культуры), нац. асвета, нац. тэатр, кіно, склалася шматлікая плынь бел. Літ-раў і інш.
Пры аналізе станаўлення сав. сістэмы адукацыі неабходна звярнуць увагу на яе агульныя рысы ў межах РСФСР і СССР і своеасаблівыя рысы. на тэр. Бел-сі адсутнічалі школы ІІ-й ступені (згодна з Палажэннем аб адзінай працоўнай школе). Замест іх ствараліся сямігодкі. У сувязі з цяжкім фінансавым становішчам ўведзена аплата за вучобу. Абавязковая пачатковая адукацыя для дзяцей 8 - 11 г. з 7 кастрычніка 1926 г.
У 1918–20-я г. арганізацыя сяр. Спец. і выш-й адукацыі ў БССР. У 1919 г. - Горы-Горацкі зямляробчы інстытут (з 1925 г. – Бел. Дзярж. акадэмія с\г), 1921 г. БДУ, 3 факультэтаў: грамадскіх навук, мед-га, рабочага. Віцебскага ветэрынар. інстытута (1924 г.), Камуніст-га універсітэта (1925).
ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці сярод нас-ва.
Бел. Сав. навука канцэнтравалася вакол Інбелкульта (Інстытута бел. культуры), - студзені 1922 г. задача вывучэння мовы, літ-ры, этнаграфіі, гісторыі, прыроды, эканомікі Б. рэарганізацыі Ін. ў (БАН) (сакавік 1928 г.),
У 20-я гады ў бел. Літ-ру ўвайшла плеяда маладых таленавітых пісьменнікаў і паэтаў – У.Дубоўка, М.Чарот, Я.Нёманскі, П.Галавач, К.Чорны, М.Лынькоў, Б.Мікуліч, А.Мрый. Плюралізм літ-га жыцця праявіўся ў стварэнні шэрагу літ-х аб’яднанняў. У лістападзе 1923 г. маладыя паэты і пісьменнікі на чале з М.Чаротам арганізавалі суполку “Маладняк”, 1926 г. шэраг пісьменнікаў і паэтаў (З.Бядуля, П.Глебка, У.Дубоўка і інш.)– “Узвышша”. Затым “Пробліск”, “Літ-на-мастацкая камуна”. Пісьменнікі старэйшага пакалення (Ц.Гартны, Я.Купала, Я.Колас, М.Зарэцкі і інш.) сфармавалі ў к. 1927 г. літар-е аб’яднанне “Полымя”. =рэарганізавана ў Бел. асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў і паэтаў (БелАПП). У 1929 г. забаронена друкаванне рамана Міхася Зарыцкага “Крывічы”, - праблемы развіцця бел. культуры і мовы.
На плюралістычнай аснове адбывалася развіццё бел. прафесійнага тэатра ад 1 бел. таварыства драмы і камедыі (1917–1920 г.) да БДТ – 1 (1920 г., г.Мінск) і БДТ – 2 (1926 г. Віцебск). Бел. Дзярж. вандроўны тэатр (БДТ-3). Рэпертуар – айч. і зам. аўтараў. “Вяселле” А.Чэхава, “Паўлінка” Я.Купалы, “Кастусь Каліноўскі” Е.Міровіча, “Пінская шляхта” В.Д.-Мар-ча.
З др. Пал. 20-х г. тэатральны рэпертуар трапляе пад кантроль партыйных органаў праз Галоўрэперткам пры Галоўліце. У 1926 г. з рэпертуара БДТ-1 выкінулі п’есу Я.Купалы “Тутэйшыя”.
Выяўл. маст-ва - Віцебскай маст. школы (1918 г.), арганізатарам - Юдаль Пэн, настаўнік Марка Шагала. У лістападзе 1919 г. прыехаў Казімір Малевіч. =фарм. аб’яднанне мастакоў – авангардыстаў “УНОВИС”. Але бальшавікі разагналі авангард. Марк Шагал пакінуў Віцебск у 1921 г.
Стварэнне Белдзяржвыдавецтва (дырэктар З. Жылуновіч) і пачатак кнігавыдання ў БССР садзейнічалі развіццю кніжнай графікі (М.Філіповіч, А.Тычына, П.Гуткоўскі). У 20-я г. скульптары А.Грубе, А.Бразер, З.Азгур.
З усталяваннем Сав. улады разгортваецца дз-ць культ.-асветных устаноў, прадстаўленых хатамі-чытальнямі ў вёсках і народнымі дамамі ў раённых цэнтрах. У гарадах ствараліся клубы, бібліятэкі, музеі.
Бел. кіно нарадзілася ў Ленінградзе з прычыны адсутнасці матэр-й базы і кадраў у БССР. арганізавана кінастудыя “Сав. Б.”, пераехала ў Мінск. здымалася кінахроніка, 1928 г. 1 бел.мастацкі фільм “Лясная быль” рэж. Юрыя Тарыча. У 1930 г. бел. кінематограф стаў гукавым. - рускай мове.
Аднак на працягу др.пал. 20-х г. паступова нарасталі тэндэнцыі, што прывялі да згортвання Б. і рэзкага павароту ў нац.-культурнай палітыцы кір-ва краіны, які быў выкліканы ўмацаваннем стал-й сістэмы і татал. рэжыму. 1 спробы замарудзіць працэс нац. адраджэння бел. гісторык з Беластоку Я.Мірановіч - 1925 г. (пастанова пленума ЦК КП(б)Б “Аб нац-й палітыцы”). Пачатак адкрытага змагання з бел-й культурай і інтэлігенцыяй звязвае з двумя чарговымі з’ездамі КП(б)Б, - ў студзені і кастрычніку 1927 г. Аднак да 1929 г. ствараліся толькі ідэалагічныя і прапагандысцкія падставы для расправы над бел. інстытутамі нац-га жыцця і творцамі бел-й К.