Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_istochnikovedenie.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
133.82 Кб
Скачать

52. Асаблівасці публiцыстыкі XIX-XX стст.

У ХIХ ст. публiцыстычная лiтаратура не толькi адрознiваецца, але i набывае новае гучанне. У якасцi твораў публiцыстыкi выступаюць праекты дзяржаўных пераўтварэнняў i канстытуцый. Адбываецца зрошчванне публiцыстыкi i перыёдыкi, узнiкаюць новыя формы, дакладна акрэслiваюцца лiтаратурна-мастацкая, навуковая i грамадска-палiтычная публiцыстыка. Вызначаюцца афiцыйная, праўрадавая i апазiцыйная публiцыстыка. Яркай старонкай беларускай публiцыстыкi другой паловы ХIХ ст. з’яўляецца публiцыстыка беларускiх народнiкаў.

У публiцыстыцы ХIХ ст. вызначаюцца кансерватыўны, лiберальны, дэмакратычны i рэвалюцыйна-радыкальны накiрункi, асобна вызначаецца публiцыстыка царквы. На пачатку ХХ ст. публiцыстыка становiцца адной з форм партыйнай прапаганды. Публiцыстычную накiраванасць набываюць нават праграмныя дакументы розных партый.

У ХХ ст. атрымоўваюць шырокае развiццё такiя формы публiцыстычнай лiтаратуры як пракламацыi, лiстоўкi. Апошнiя асаблiвае распаўсюджанне атрымалi ў перыяд другой сусветнай вайны. Лiстоўкi выкарыстоўвалi не толькi савецкiя ўлады, але i нямецкi бок. Даволi часта лiстоўкi саправаджалiся малюнкамi, графiчнымi выявамi i наблiжалiся да плакатаў.

53. Зараджэнне і развіццё перыядычнага друку на Бел. У др.Пал. 18-пач.19 ст

Першым перыядычным выданнем сучаснай РБ была («Газета Гродзеньска»), друкавалася на польскай мове ў Гродна з 1776 па 1780 г. На тэрыторыi былога ВКЛ, трэба назваць «Вiленскую лiтаратурную газету» (1760 г). з 1796 г. Выходзiла пад назвай «Кур’ер лiтоўскi» Газеты выходзiлi штотыдзень невялiкiмi тыражамi. Матэрыялы iх дазваляюць вызначыць падтрымку паланiзацыi краю. У 1817 – 1818 г. выйшла 3 выпускi часопiса «Отечественный памятник, посвященный дружелюбному соединению российских и польских народов».З 1834 г. «Кур’ер лiтоўскi» становiцца афiцыйным органам мясцовых улад i выходзiць таксама на рускай мове («Литовский вестник»). У 1830-я гг. афармляецца i другое выданне, газета «Губернские ведомости». Пасля асэнсавання станоўчага вопыту яе выдання ў буйнейшых гарадах Расii, указам 1837 г. было пастаноўлена выдаваць ведамасцi ва ўсiх губернях. З 1838 г. на рускай мове выходзiлi «Виленские…», «Витебские…», «Минские…», «Могилевские губернские ведомости», рэдагавалiся дзяржаўнымi чыноўнiкамi i друкавалiся ў дзяржаўных губернскiх друкарнях. Непасрэдны нагляд за ведамасцямi ажыццяўляўвiцэ-губернатар. Пасля задушэння паўстання 1863 г. колькасць выданняў. Найперш неабходна адзначыць перыядычныя выданнi праваслаўнай царквы («Полоцкие...», «Могилевские...», «Минские...» и «Гродненские ехпархиальные ведомости»), а таксама «Вестник Западной России». Фармальна пералiчаныя выданнi не з’яўлялiся афiцыйнымi. Так, выдаўцом «Вестника…» была прыватная асоба – сын унiяцкага святара з Вiцебшчыны К. Гаворскi. У 1862 г. у Кiеве ён спрабаваў выдаваць у духу «заходнерусiзму» «Вестник Юго-Западной и Западной России», але пацярпеў няўдачу. Часопiс быў настолькi непапулярны, што ад краху яго не выратавала нi падтрымка сталiцы, нi мясцовыя ўлады.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]