
- •1.Азначэнне гістарычнай крыніцы. Паняцці “гістарычная крыніца”, “гістарычны дапаможнік”, “гістарычнае даследаванне”, “музейны прадмет”, “музейны экспанат”.
- •2.Прырода гістарычнай крыніцы. Гістарычная крыніца як аснова міждысцыплінарнага сінтэзу.
- •3.Крыніцазнаўства як навуковая дысцыпліна. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства.
- •4.Роля і месца крыніцазнаўства ў сістэме гістарычных навук.
- •5. Узаемадзеянне крыніцазнаўства і музеязнаўства.
- •6.Гісторыя крыніцазнаўства.
- •7.Распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі.
- •8. Класіфікацыя гістарычных крыніц. Яе сутнасць і мэты.
- •9.Сістэматызацыя гістарычных крыніц. Віды сістэматызацыі.
- •10.Выяўленне гістарычных крыніц. Задачы крыніцазнаўчай эўрыстыкі.
- •11.Бібліяграфічная эўрыстыка. Пошук апублікаваных крыніц. Тыпы і віды публікацый крыніц.
- •12.Архіўная эўрыстыка. Архіўныя ўстановы Рэспублікі Беларусь і іх фонды.
- •14. Пошук гістарычных крыніц у глабальнай сетцы Internet.
- •15. Знешняя крытыка пісьмовых крыніц.
- •16.Мэты і задачы ўнутранай крытыкі. Крыніцазнаўчы сінтэз.
- •17.Агульная характарыстыка дакументаў заканадаўства як гістарычнай крыніцы.
- •18.Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX-XIII стст.
- •19. Этапы развіцця заканадаўства вкл
- •20."Судзебнiк" Казiмiра 1468 г. Статуты вкл.
- •21.Заканадаўчыя акты Расiйскай iмперыi як крыніца па гісторыі Беларусі
- •22.Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi.
- •23.Заканадаўчыя дакументы навейшага часу. Іх асноўныя публікацыі. Канстытуцыя рб
- •24. Агульная характарыстыка актавых матэрыялаў. Іх класіфікацыя. Актавы фармуляр.
- •25. Актавыя матэрыялы х – хііі стст. Развіццё актаў ў перыяд вкл.
- •26.Прыватна-прававыя і публічна-прававыя акты новага часу.
- •27.Агульная характарыстыка матэрыялаў справаводства.
- •28.Канцылярыя вкл і яе “кнігі”. Першапачатковы і сучасны склад “кніг” Літоўскай Метрыкі.
- •29.Матэрыялы “Літоўскай Метрыкі” як крыніцы па гісторыі Беларусі. Публікацыя кніг Метрыкі ў Беларусі.
- •31. Группы справаводчай дакументацыі новага часу. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •32.Матэрыялы дзяржаўнага справаводства навейшага часу, іх асаблівасці.
- •33.Гаспадарчыя апісанні XVI – XVIII стст. Іх віды.
- •34.Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII - першай паловы хіх стст.
- •35. Статыстычныя крыніцы другой паловы хіх–пачатку хх ст.
- •36.Статыстычныя крыніцы навейшага часу.
- •37.Летапісы і хронікі як форма гіст.-літ..Твораў. Этапы летапiсання на Беларусi
- •38.“Аповесць мiнулых гадоў” як гiстарычная крынiца.
- •39.Лацiнамоўныя хронiкi XII-XIII стст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi.
- •40. Беларуска- літоўскія летапiсы XV-XVI стст.Іх публікацыі
- •41. Адметныя рысы летапісання Беларусі ў к. 15-18 ст.
- •42. Мемуарная літаратура як гістарычная крыніца. Яе асноўныя віды і этапы развіцця
- •43. Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI-xviіi стст. Як крыніца па гісторыі Беларусі.
- •45. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI-XVIII стст.
- •46.Мемуары хіх – пачатку хх ст. Запіскі расійскіх падарожнікаў аб Беларусі
- •47.Мемуары навейшага часу. Характарыстыка асноўных этапаў і відаў.
- •48. Эпiсталярныя крынiцы па гісторыі Беларусі
- •50. Агіяграфічныя крыніцы. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI-XII стст.
- •52. Асаблівасці публiцыстыкі XIX-XX стст.
- •53. Зараджэнне і развіццё перыядычнага друку на Бел. У др.Пал. 18-пач.19 ст
- •54. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма крыніц навейшага часу. Праблема класіфікацыі і сістэматызацыі перыядычных выданняў.
- •55. Этапы развіцця перыядычнага друку у савецкі час. Партыйна-дзярж. Кантроль. З’яўленне неафіцыйных і апазіцыйных выданняў
- •56. Перыядычны друк Рэспублікі Беларусь.
- •44.Мемуары XVIII ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі.
37.Летапісы і хронікі як форма гіст.-літ..Твораў. Этапы летапiсання на Беларусi
Летапіс – гэта гістарычнае апавяданне, у якім звесткі размяшчаюцца пад пэўнымі гадамі. Прыкладна з XIV ст. на ўсходнеславянскіх землях пры захаванні ў цэлым пагадовай сеткі ўсё большае значэнне пачаў набываць сюжэт гістарычнага апавядання. Гэта часам вымушала летапісца адступаць ад запісу па гадах, што прыводзіла да пераўтварэння летапісу ў хроніку.
Першыя летапісы да нашага часу не захаваліся, і, па сутнасці, гісторыкі сёння маюць справу не з летапісамі, а з летапіснымі зводамі – гіст.-літ. творамі, складзенымі на аснове папярэдніх летапісных запісаў. Летапісныя зводы дайшлі да нас дзякуючы таму, што яны шмат разоў перапісваліся. Пры гэтым больш познія летапісныя зводы не толькі з'яўляюцца спісамі папярэдніх, але і ўтрымліваюць дадатковыя гістарычныя звесткі. Супастаўленне розных спісаў дазваляе вызначыць пратограф – першапачатковы арыгінал, з якога яны спісваліся.
Пры рабоце з летапісамі пісцы часам рабілі памылкі. Калі тэкст перапісваўся ў пэўнай мясцовасці ці шмат разоў, то ўзнікалі спісы з характэрнымi недакладнасцямі і скажэннямі – ізводы. У асобных выпадках пад уплывам змяненняў паліт. ці іншых абставін летапіс свядома перапрацоўваўся. Так узнікалі новыя рэдакцыі летапісных зводаў.
На Беларусi храналагiчнымi межамi этапаў летапісання з’яўляюцца:
1. XII-XIV стст. — зараджэнне мясцовага летапiсання.. Летапiсы XII-XIV стст. — гэта гiсторыя пэўнага ўдзельнага княства. Выразна мясцовы характар мае Полацкi летапiс XII ст. i Новагародскi летапiс XIII ст. 2. XV-XVI стст. — этап росквiту летапiсання на беларускiх землях. На развiццё летапiсання гэтага часу наклала адбiтак барацьба памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай. У адпаведнасцi з ходам азначанай барацьбы другi этап летапiсання можна падзялiць на два перыяды: 1) з пачатку i да 80-х гг. XV ст.; 2) з канца XV ст. i да канца XVI ст. На працягу першага перыяду ВКЛ валодае iнiцыятывай, яго князi праводзяць "агульнарускую" палiтыку — адсюль i iмкненне вывесцi гiсторыю Русi Лiтоўскай ад Русi Кiеўскай. З канца XV ст. палiтычную iнiцыятыву перахоплiвае Маскоўская дзяржава i характар летапiсання паступова змяняецца.
3. XVII - пачатак XIX стст. — этап заняпаду летапiсання. Ужо з другой паловы XVI ст., калi ВКЛ пачынае губляць сваю самастойнасць, можна заўважыць паступовую трансфармацыю старых жанраў i замену iх новымi. З’яўляюцца “Хронiка Польская, Лiтоўская, Жамойцкая i Ўсей Русi” Мацея Стрыйкоўскага — першая гiсторыя ВКЛ элементарна-крытычнага характару, -- а таксама Баркалабаўскi летапiс. Для апошняга характэрна спалучэнне летапiсання i мемуарнай лiтаратуры. У XVIII ст. былi спробы аднавiць старую летапiсную форму апiсання мiнулага (гарадскiя хронiкi), але гэтыя спробы сталiся апошнiмi.
38.“Аповесць мiнулых гадоў” як гiстарычная крынiца.
“Аповесць мiнулых гадоў” — гэта летапiсны звод, якi складзены ў Кiеве, ахоплiвае час да др. дзес. XII ст. i ўтрымлiваецца ў большай частцы летапiсных зводаў XIV-XVIII стст. “Аповесць...” мела тры рэдакцыi, але захавалiся толькi дзве апошнiя. Адну з iх называюць Лаўрэнцьеўскай, другую — Iпацьеўскай. У пералiчаных рэдакцыях апiсанне пагадовых падзей да 1110 г. уключна з’яўляецца падобным. Можна сустрэць шматлiкiя звесткi ў падцвярджэнне таго, што гэтая частка была складзена манахам Кiева-Пячэрскага манастыра Нестарам. Пасля пачынаюцца разыходжаннi, якiя выяўляюць iснаванне другой i трэцяй рэдакцый. У Лаўрэнцьеўскiм i блiзкiх да яго спiсах тэкст “Аповесцi...” змяшчае падзеi да 1110 г., а затым, пасля чарговых запiсаў пад 1116 г., маецца прыпiска iгумена кiеўскага Выдубiцкага манастыра Сiльвестра аб напiсаннi iм гэтага летапiсу. Iпацьеўская рэдакцыя выявiла iмкненне манахаў Кiева-Пячорскага манастыра вярнуць яму гонар цэнтра летапiсання. Гэта не магло не выклiкаць чарговай перапрацоўкi летапiсу Нестара, але яна па нейкiх прычынах адбывалася на аснове другой рэдакцыi. У спiсах трэцяй рэдакцыi падрабязнае асвятленне падзей даведзена да 1118 г. Апошнi рэдактар “Аповесцi...” дапоўнiў яе дадзенымi пра сямейныя справы Манамаха i яго бацькi Ўсевалада, удакладнiў звесткi аб прызваннi варагаў i пра вiзантыйскiх iмператараў, у радстве з якiмi былi Манамахi. “Аповесць...” стала першай на Русi гiстарыяграфiчнай працай, дзе гiсторыя ўсходнеславянскай дзяржаўнай супольнасцi пададзена на шырокiм фоне сусветнай гiсторыi.
“Аповесць...” мела пэўныя крынiцы. Доўгi час Нестара лiчылi першым летапiсцам на ўсходнеславянскiх землях. Аднак ужо першапачатковы аналiз выявiў, што “Аповесць...” не з’яўляецца творам, напiсаным ад пачатку да канца адным аўтарам, i што асноўнай крынiцай яе былi летапiсы XI ст.
Асноўная асаблiвасць “Аповесцi мiнулых гадоў” выяўляецца ў тым, што Нестар iмкнуўся паказаць гiсторыю Русi ў сувязi з сусветнай гiсторыяй. Сярод крынiц яе можна вызначыць i Бiблiю, i вiзантыйскую хронiку Георгiя Амартола, i Жыцiе Васiлiя Новага, i Летапiсец патрыярха Нiкiфара. Для характарыстыкi адносiн Русi з Вiзантыяй складальнiк “Аповесцi...” выкарыстаў дамовы Алега, Iгара i Святаслава з вiзантыйскiмi iмператарамi. Крынiцамi “Аповесцi...” таксама сталi жыцiя i казаннi аб хрышчэннi Русi, пра забойства Барыса i Глеба, песнi i легенды пра заснаванне Кiева i iнш. ў
“Аповесць...” — каштоўнейшая крынiца па дзяржаўнай i хрысцiянскай гiсторыi ўсiх усходнiх славян і беларускіх земляў у прыватнасці. Тут мы сустракаем звесткi пра рассяленне славянскiх пляменаў, аб першапачатковай гiсторыi Полацкага княства, скарочаны варыянт апавядання пра Уладзiмiра i Рагнеду, пра князя Iзяслава Брачыславiча i iншыя цiкавыя матэрыялы ў. У “Аповесцi...” прыводзяцца самыя розныя звесткi пра Полацк, Вiцебск, Мiнск, Тураў, Пiнск, Брэст, Друцк i iншыя беларускiя гарады.
Пэўныя падставы меркаваць пра iснаванне летапiсання XII ст. у Полацку даюць i асобныя месцы ў Iпацьеўскiм летапiсу. На гэта яшчэ у 1868 г. звярнуў увагу крынiцазнаўца К.Бястужаў-Румiн. Пасля С.Салаўёў, Л.Аляксееў, В.Пашута, В.Чамярыцкi таксама схiлiлiся да думкi пра захаванне ў складзе Iпацьеўскага летапiсу частак летапiсу Полацкага, летапiс мог пачынацца падзеямi княжання Васiлькi Святаславiча ў Полацку у 1132 г., а першыя запiсы былi зроблены ў манастыры, заснаваным Ефрасiнняй Полацкай.