- •1.Азначэнне гістарычнай крыніцы. Паняцці “гістарычная крыніца”, “гістарычны дапаможнік”, “гістарычнае даследаванне”, “музейны прадмет”, “музейны экспанат”.
- •2.Прырода гістарычнай крыніцы. Гістарычная крыніца як аснова міждысцыплінарнага сінтэзу.
- •3.Крыніцазнаўства як навуковая дысцыпліна. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства.
- •4.Роля і месца крыніцазнаўства ў сістэме гістарычных навук.
- •5. Узаемадзеянне крыніцазнаўства і музеязнаўства.
- •6.Гісторыя крыніцазнаўства.
- •7.Распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі.
- •8. Класіфікацыя гістарычных крыніц. Яе сутнасць і мэты.
- •9.Сістэматызацыя гістарычных крыніц. Віды сістэматызацыі.
- •10.Выяўленне гістарычных крыніц. Задачы крыніцазнаўчай эўрыстыкі.
- •11.Бібліяграфічная эўрыстыка. Пошук апублікаваных крыніц. Тыпы і віды публікацый крыніц.
- •12.Архіўная эўрыстыка. Архіўныя ўстановы Рэспублікі Беларусь і іх фонды.
- •14. Пошук гістарычных крыніц у глабальнай сетцы Internet.
- •15. Знешняя крытыка пісьмовых крыніц.
- •16.Мэты і задачы ўнутранай крытыкі. Крыніцазнаўчы сінтэз.
- •17.Агульная характарыстыка дакументаў заканадаўства як гістарычнай крыніцы.
- •18.Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX-XIII стст.
- •19. Этапы развіцця заканадаўства вкл
- •20."Судзебнiк" Казiмiра 1468 г. Статуты вкл.
- •21.Заканадаўчыя акты Расiйскай iмперыi як крыніца па гісторыі Беларусі
- •22.Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi.
- •23.Заканадаўчыя дакументы навейшага часу. Іх асноўныя публікацыі. Канстытуцыя рб
- •24. Агульная характарыстыка актавых матэрыялаў. Іх класіфікацыя. Актавы фармуляр.
- •25. Актавыя матэрыялы х – хііі стст. Развіццё актаў ў перыяд вкл.
- •26.Прыватна-прававыя і публічна-прававыя акты новага часу.
- •27.Агульная характарыстыка матэрыялаў справаводства.
- •28.Канцылярыя вкл і яе “кнігі”. Першапачатковы і сучасны склад “кніг” Літоўскай Метрыкі.
- •29.Матэрыялы “Літоўскай Метрыкі” як крыніцы па гісторыі Беларусі. Публікацыя кніг Метрыкі ў Беларусі.
- •31. Группы справаводчай дакументацыі новага часу. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •32.Матэрыялы дзяржаўнага справаводства навейшага часу, іх асаблівасці.
- •33.Гаспадарчыя апісанні XVI – XVIII стст. Іх віды.
- •34.Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII - першай паловы хіх стст.
- •35. Статыстычныя крыніцы другой паловы хіх–пачатку хх ст.
- •36.Статыстычныя крыніцы навейшага часу.
- •37.Летапісы і хронікі як форма гіст.-літ..Твораў. Этапы летапiсання на Беларусi
- •38.“Аповесць мiнулых гадоў” як гiстарычная крынiца.
- •39.Лацiнамоўныя хронiкi XII-XIII стст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi.
- •40. Беларуска- літоўскія летапiсы XV-XVI стст.Іх публікацыі
- •41. Адметныя рысы летапісання Беларусі ў к. 15-18 ст.
- •42. Мемуарная літаратура як гістарычная крыніца. Яе асноўныя віды і этапы развіцця
- •43. Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI-xviіi стст. Як крыніца па гісторыі Беларусі.
- •45. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI-XVIII стст.
- •46.Мемуары хіх – пачатку хх ст. Запіскі расійскіх падарожнікаў аб Беларусі
- •47.Мемуары навейшага часу. Характарыстыка асноўных этапаў і відаў.
- •48. Эпiсталярныя крынiцы па гісторыі Беларусі
- •50. Агіяграфічныя крыніцы. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI-XII стст.
- •52. Асаблівасці публiцыстыкі XIX-XX стст.
- •53. Зараджэнне і развіццё перыядычнага друку на Бел. У др.Пал. 18-пач.19 ст
- •54. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма крыніц навейшага часу. Праблема класіфікацыі і сістэматызацыі перыядычных выданняў.
- •55. Этапы развіцця перыядычнага друку у савецкі час. Партыйна-дзярж. Кантроль. З’яўленне неафіцыйных і апазіцыйных выданняў
- •56. Перыядычны друк Рэспублікі Беларусь.
- •44.Мемуары XVIII ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі.
35. Статыстычныя крыніцы другой паловы хіх–пачатку хх ст.
У гэты час фарміруецца сістэма статыстычнага ўліку як асобны напрамак дзейнасці дзяржаўнага апарату. У 1857 г. пры Міністэрстве ўнутраных спраў ствараецца Цэнтральны статыстычны камітэт (ЦСК), а ў 1863 г. – Статыстычны савет. Акрамя таго, статыстычныя работы праводзілі таксама асобныя дэпартаменты, аддзелы міністэрстваў і ведамстваў, земствы, навуковыя таварыствы. Цэнтральны Статыстычны камітэт быў закліканы выконваць ролю агульнадзяржаўнай статыстыкі ў Расіі, Мясцовымі органамі ЦСК, якія праводзілі апрацоўку інфармацыі, былі губернскія статыстычныя камітэты. Асноўная іх функцыя – прадстаўленне рознага характару звестак па губерні ў выглядзе дадаткаў да гадавых справаздач губернатараў. З-за недахопу статыстыкаў і сродкаў губернскія камітэты самi не збіралі звестак, а атрымлівалі iх ад адміністрацыйных і іншых мясцовых органаў. У другой палове XIX ст. губернскія статыстычныя камітэты значна пашырылі зону сваіх інтарэсаў, і не толькі ў галіне статыстыкі, але і ў дачыненні да вывучэння гісторыі краю. У 1867 г. ім было прапанавана прыняць удзел у разборы архіваў скасаваных раней судовых устаноў. На I археалагічным з’ездзе ў Маскве (1869 г.) было ўзнята пытанне аб перадачы ў распараджэнне губернскіх статыстычных камітэтаў губернскіх архіваў, а ў хуткім часе яны былі прыцягнуты да штодзённага ўдзелу ў зборы і захаванні мясцовых старажытнасцей. 1. Адміністрацыйна-паліцэйскі ўлік насельніцтва. Увядзенне пасямейных спісаў для сялянскага саслоўя з’яўлялася, па сутнасці, вымушаным мерапрыемствам. Пасямейныя спісы складаліся валаснымі праўленнямі на падставе рэвізскіх казак са штогадовай праверкай дадзеных. Царкоўны ўлік сялян таксама быў далёкі ад дасканаласці. Паколькі ў запісах аб нараджэнні, па сутнасці справы, рэгістраваўся не акт нараджэння, а акт хрышчэння, то ўсе дзеці, памёршыя без хрышчэння, а таксама ўсе мёртванароджаныя не рэгістраваліся ў царкоўных прыходах. Не адрозніваліся дасканаласцю і дадзеныя аб механічным перамяшчэнні насельніцтва,
Праграма перапісу 1897 г. вызначала ўлік наступных звестак: 1) «фамилии» – гэта значыць прозвішча ці «прозвища» – мянушкі, імя і імя па бацьку; 2) пол; 3) адносіны да «главы» гаспадаркі і «главы» сваёй сям’і; 4) узрост; 5) сямейнае становішча; 6) саслоўе, стан ці званне; 7) месца нараджэння; 8) месца прыпіскі; 9) месца жыхарства; 10) адзнака аб адсутнасці і аб часовым месцазнаходжанні; 11) родная мова; 12) уменне чытаць, месца навучання; 13) занятак, рамяство, пасада ці служба.
Акрэсліваючы ступень дакладнасці матэрыялаў перапісу 1897 г., неабходна ўлічваць усе акалічнасці: як задаваліся пытанні лічыльнікам, у якой ступені яны былі зразумелымі і нават чуткі, што суправаджалі гэтае мерапрыемства. Пасля скасавання Галоўнай перапісной камісіі ў чэрвені 1897 г. уся далейшая распрацоўка перапіснога матэрыялу цалкам перадавалася аддзелу перапісу Цэнтральнага статыстычнага камітэта. Дадзеныя перапісу былі апублікаваны ў выглядзе агульнаімперскай зводкі, а таксама ў 89 выпусках па асобных губернях і абласцях, чатырох гарадах і востраву Сахалін.
