Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_istochnikovedenie.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
133.82 Кб
Скачать

32.Матэрыялы дзяржаўнага справаводства навейшага часу, іх асаблівасці.

У савецкі час істотна павялічваецца колькасць дакументаў справаводства і ўзрастае іх роля ў адлюстраванні розных аспектаў жыцця грамадства. Імкненне дзяржавы да поўнага кантролю над сваімі грамадзянамі акрэсліла з'яўленне і новых відаў, і большай колькасці розных матэрыялаў. Пераўтварэнне партыі бальшавікоў напачатку ў партыю кіруючую, а пасля і ў адзіную перадвызначыла яе перараджэнне у бюракратычную дзяржаўную структуру. У падручніках па крыніцазнаўству савецкай гісторыі вызначылася практыка разглядаць дакументы КПСС як асобную групу крыніц.

Арганізацыйна-распарадчая дакументацыя (АРД) ў сваю чаргу падзяляецца на наступныя групы матэрыялаў:

а) Арганізацыйная дакументацыя, што ўключае палажэнні, статуты (у тым ліку партыйныя), правілы, нарматывы, абавязкі і вызначае парадак пэўнай дзейнасці, структуры, задачы, формы і метады выканання, узаемаадносіны прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый.

б) Распарадчая дакументацыя ўяўляе сабой працяг арганізацыйнай і мае асноўнай функцыяй рэалізацыю дзейнасці па кіраванню; да гэтай групы адносяць рашэнні, рэзалюцыі, загады, інструкцыі, цыркуляры, распараджэнні, даручэнні, прадпісанні і наказы.

Матэрыялы планавання народнай гаспадаркі ўзнікаюць у сферы савецкага справаводства ўжо з пачаткам дзейнасці УСНГ (Усерасійскага Савета народнай гаспадаркі).

Улікова-кантрольная дакументацыя мае на мэце рэгістрацыю мерапрыемстваў у працэсе ўпраўленчай і грамадскай дзейнасці, іх кантроль.

Справаздачная дакументацыя абагульняе звесткі названых вышэй дакументаў. Яна ўяўляе сабою не толькі агляд, але і аналіз дзейнасці пэўных устаноў за пэўны час.

Як і ў справаводчай практыцы папярэдніх часоў можна вызначыць комплексы афіцыйных і неафіцыйных дакументаў.

33.Гаспадарчыя апісанні XVI – XVIII стст. Іх віды.

Улік вялікакняскай гаспадаркі з дапамогай: пiсцовыя кнiгi гаспадарскiя, рэвiзii, iнвентары. Азначаны вiд крынiц з'явіўся канчатковым вынiкам улiку i перапiсу: 1) матэрыяльнай маемасцi i 2) павiннасцей сялян, праведзенага ў розны час як па iнiцыятыве дзяржаўнай улады, так i асобных феадалаў. Велiкакняская палiтыка выявiлася у устаўных граматах. Першай з iх стала на аснове мясцовых уставаў “Устава на валокi 1557 г.”, Паколькi ўставы — гэта толькi нормы, якiх прадпiсвалася прытрымлiвацца, то на iх аснове складана ахарактарызаваць рэальны стан як гаспадарскай, так i сялянскай гаспадаркi.

Але для выканання гэтай iнiцыятывы праводзiлiся рэвiзii, перапiсы маемасцi i складалiся асобныя пiсьмовыя помнiкi — кнiгi рэвiзiй, “ординации”, пiсцовыя книги, iнвентары

Азначаная кнiга — цiкавая крынiца па эканомiцы i быту сялян, па гiсторыi праваслаўнай царквы ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм.

З пачатку XVII ст. усе часцей ужываецца тэрмiн “iнвентары. Iнвентары падзяляюць:

1) iнвентары княстваў, фальваркаў, весак, маенткаў;

2) а “поўныя” i “кароткiя”.

Да поўных адносяць iнвентары якiя складаюцца з трох частак: 1) апiсанне жылых i гаспадарчых пабудоў феадальнага двара, iх архiтэктуры i планiроўкi; 2) апiсанне валасцей i мястэчак, што ўваходзiлi i склад дадзенага ўладання; 3) пералiк павiннасцей розных груп насельнiцтва на карысць феадала.

“Няпоўныя” альбо “кароткiя” iнвентары апiсваюць толькi адзiн з трох азначаных накiрункаў, пры гэтым яны ў некаторых выпадках больш падрабязныя, чым поўныя.

Этапы змен інвентароў:

першым этапе (XVI - першая палова XVII ст.) iнвентары абслугоўвалі не эканамiчную, гаспадарчую дзейнасць феадала, а яго уладальнiцкiя правы i iнтарэсы

Найчасцей яны складалiся па прычыне перадачы ў арэнду, вяртання пазыкi i г.д.

У XVI ст. iнвентар з’яўляўся юрыдычным дакументам пры афармленнi часавога уладання. Таму i змест яго вызначаўся найперш сiстэмай часовага трымання, што шырока распаўсюджвалася на працягу XVI ст.

У 17ст лаканiчнасць выкладання, абмежаванасць дадзеных (пераважна адсутнiчаюць звесткi аб складзе сям’i, аб цяглавай жывеле).

У канцы XVII - першай палове XVIII ст. акрэслiваецца наступнае размешчэння матэрыяла (гаспадарскi двор, мястэчка, воласць) пашыраецца аб’ем звестак (дадзеныя аб сынах, зяццях i братах сялян i жыхароў мястэчка, аб колькасцi валоў i коней у сялянскай гаспадарцы); iнвентары набываюць характар масавай крынiцы.

У iнвентарах мы можам знайсцi наступныя звесткi:

1) па сялянскай гаспадарцы;

а) надзел i яго змены; б) феадальная рэнта; в) рабочы iнвентар; г) структура селянскай сям’i; д) дэмаграфiчныя звесткi; е) арганiзацыя кiравання сялянамi;

2) па фальварачнай гаспадарцы: а) агратэхнiка; б) гандаль i гiсторыя цэн; в) прыбыткi ад продажу; г) гiсторыя рамяства i вотчыннай прамысловасцi i ўрэшце вельмi цiкавыя звесткi аб пабудовах фальваркаў,

Інвентарныя вопісы дзяржаўных, царкоўных і прыватных уладанняў з рознай ступенню перыядычнасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]