
- •Прадмет, задачы і змест курса гісторыі Беларусі. Крыніцы.Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •2.Насельніцтва Беларусі каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •3.Балты і славяне ў VI-VIII стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.
- •4.Першыя дзяржавы-княствы на Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.), іх сацыяльна-эканамічнае развіццё(X-XIII ст.)
- •6.Палітычная і прававая сістэма. Статуты вкл.
- •7.Сельская гаспадарка і гарадское жыцце на беларускіх землях у14-пп 16 ст.
- •8.Знешняя палітыка вкл. Барацьба з Тэутонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
- •9.Царква і культура Беларусі ў 10-13 ст.
- •10. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у вкл.
- •11. Утварэнне рп і статус вкл у яе складзе.
- •13. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў 16-17 ст. (Рэфармацыя і контррэфармацыя, Брэсцкая царкоўная вунія)
- •14.Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у 17-18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •15.Культура беларускага народу ў 16-18 ст. (Адраджэнне і асветніцтва)
- •16.Фарміраванне беларускага этнасу. Паходжанне тэрміна Белая русь.
- •18.Адмена прыгоннага права Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст.
- •19.Паўстанне 1863-1864 гг. І яго сацыяльна-палітычны вынік.
- •20.Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пач. 20 ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наша ніва.
- •21.Беларусь ў часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першая сусветная.
- •22. Культура Беларусі ў другой палове 19-пач.20 ст.
- •23.Беларусь пасля свяржэння царызму. Усталяванне савецкай улады.
- •24.Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •25.Стварэнне Беларускай савецкай дзяржаўнасці.
- •27.Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30 гг. 20 ст.
- •28.Індустрыялізацыя і калектывізацыя на Беларусі.
- •29.Станаўленне і развіцё савецкай беларускай культуры ў 20-30гг.20 ст.
- •30.Грамадска-палітычнае, эканаічнае нац.-культурнае становішча Заходняй Беларусі у складзе Польшчы. -31.Рэвалюцыйны і нац.-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі (2)
- •32.Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны.
- •33.Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым.
- •34.Баявая дзйнасць партызан і падпольшчыкаў ў часы вав.
- •35.Вызваленне Беларусі ад акупантаў.
- •36.Вынікі вайны для беларускага народу і яго ўклад у перамогу.
- •37.Аднаўлення прамысловасці і гаспадаркі. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі.
- •38.Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак халоднай вайны. Геапалітычная сітуацыя ў свеце ў 60-90 гг.
- •39.Знешпалітычная дзейнасць і міжнародныя сувязі.
- •42.Адукацыя, навука і культура ў бсср у 1945-1985 гг.
- •43.Палітыка перабудовы ў ссср. Пачатак працэсу дэмакратызацыі.
- •44.Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэненітэту Беларусі.
- •45.Эвалюцыя палітычнай сістэмы Беларусі.
- •46.Эканамічныя пераутварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да устойлівага росту.
- •47.Знешпалітычная дзейнасць Беларусі ў 1990-2012 г.
- •48.Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы.
- •49.Знешэканаічныя сувязі рб. Глядзець пытанне 47-48.
- •50.Адукацыя,навука і культура Беларусі 1990-2012
1.Прадмет, задачы і змест курса гісторыі Беларусі. Кыніцы.Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Прадмет гістарычнай навукі - гэта рух грамадства ў часе, мінулае краін, народаў, чалавецтва, асобных бакоў дзейнасці грамадства. Змест гісторыі - гістарычны працэс, які раскрываецца ў з'явах жыцця людзей. Задачы айчыннай гісторыі наступныя: 1) вывучэнне гістарычнага працэсу, каб лепей разумець рэчаіснасць і болыл грунтоўна прадбачыць будучыню; 2) тлумачэнне з'яў, падзей і працэсаў з пазіцый аб'ектыўнасці і крытычнасці, іншымі словамі, не даваць факты толькі з негатыўных пазіцый альбо рэдагаваць толькі на станоўчы бок; 3) авалодванне навыкам пошуку прычынна-выніковых сувязей, дзеючых фактараў у гістарычным працэсе; 4) абуджэнне гістарычнай памяці, нацыянальнай самасвядомасці і пачуцця грамадскай годнасці і гонару; 5) выхаванне патрыёта сваёй Радзімы, добрага гаспадара на зямлі Беларусі і адказнасці ў яго за будучыню краіны. Гісторыя займае галоўнае месца сярод грамадскіх навук і цесна звязана з іншымі грамадскімі навукамі: сацыялогіяй, псіхалогіяй, філалогіяй, мовазнаўствам і г. д. У адрозненне ад іншых навук гісторыя разглядае працэс развіцця грамадства ў цэлым, аналізуе сукупнасць з'яў грамадскага жыцця, усіх яго бакоў (эканомікі, палітыкі, быту, культуры). На сутарэнні гістарычных і іншых навук утвараюцца памежкавыя навукі: гістарычная геаграфія, гістарычная геалогія, філасофія гісторыі і г. д.Крыніцы па гісторыі Беларусі вельмі разнастайныя па форме, зместу і дакладнасці інфармацыі. Гісторыкі карыстаюцца некалькімі тыпамі крыніц. Кожны тып, у сваю чаргу, можа падзяляцца на больш дробныя састаўныя часткі.Археалагічныя крыніцы. Гэты тып крыніц – асноўны для даследчыкаў да з’яўлення крыніц пісьмовых. Да археалагічных крыніц адносяць: рэшткі старажытных паселішчаў, стаянак, гарадзішчаў, гарадоў; выкапневыя прылады працы, прадметы побыту, хатняе начыненне, адзенне; горныя выпрацоўкі, гідратэхнічныя збудаванні, палі старажытнага земляробства, дарогі; зброю, абарончыя збудаванні; магільнікі і інш. На ўсёй тэрыторыі Беларусі зарэгістравана каля 6 тысяч буйных археалагічных помнікаў, што ахопліваюць храналагічны перыяд ад часоў першых пасяленцаў (каля 100-40 тыс. гадоў да н.э.) і да XV ст.Помнікі пісьменнасці. Пісьменнасць ва ўсходніх славян звязана з увядзеннем братамі Кірылам і Мяфодзіем у 863 г. кірылічнай азбукі, якая пакладзена ў аснову алфавітаў сучаснай беларускай, рускай і ўкраінскай моў.Раннія пісьмовыя крыніцы – гэта «Аповесць мінулых гадоў», Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, Радзівілаўскі летапісы, «Руская праўда», «Слова аб палку Ігаравым» і інш. дакументы. У іх мы знаходзім самыя раннія звесткі пра гарады Полацк, Тураў, Брэст, Мінск, Друцк, аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, іх гаспадарчай дзейнасці, грамадскім ладзе. Разам з археалагічнымі крыніцамі яны даюць досыць поўнае ўяўленне аб жыцці і занятках насельніцтва старажытнай Беларусі.Беларускія летапісы складаліся ў межах Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XIII-XVI стст. на старажытнарускай, старабеларускай і польскай мовах. Ранні этап беларускага летапісу прадстаўлены кароткімі летапіснымі рэдакцыямі. Гэта Супрасльскі, Увараўскі, Познанскі, Нікіфараўскі, Слуцкі, Акадэмічны летапісы. Да падрабязных летапісаў адносяцца «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», а таксама спісы Красінскага, «Летапіс Быхаўца». Яны адлюстроўваюць заканчэнне працэсу этнічнай, палітычнай і эканамічнай кансалідацыі беларускіх земляў, што адбылася да XVI ст. Летапісы канца XVI-пачатку XVII ст. (Баркулабаўскі летапіс, Віцебскі летапіс) аб беларускіх землях гавораць як аб адзіным палітычным і эканамічным рэгіёне.Гаспадарчыя дакументы XV – першай паловы XIX ст. як крыніцы па гісторыі гаспадаркі Беларусі маюць выключную каштоўнасць. Мемуарная літаратура і дзённікі ўтрымліваюць вельмі каштоўныя звесткі аб настроях, якія панавалі ў грамадстве ў тыя часы, а так сама спосабах вядзення гаспадаркі ў кожным канкрэтным маёнтку, якім валодаў аўтар.Перыядычныя выданні – гэта агульная перыёдыка, прадстаўленая грамадска-палітычнымі, культурнымі часопісамі і газетамі «Русский архив» (1863-1917), «Русская старина» (1870-1918 гг.), «Губернскія ведамасці», “Мінскі лісток”, гарадскія газеты-капейкі, першымі беларускімі газетамі “Наша доля” і “Наша ніва”.Архіўныя матэрыялы можна разглядаць як асобны тып крыніц. Зараз ў Нацыянальным архіве Беларусі налічваецца 7089 фондаў (па дакументах з XIV да XIX ст. – 3089, па дакументах XX ст. – 4000), у якіх захоўваецца больш за 2 млн. спраў, частка з іх – каштоўныя крыніцы па эканамічнай гісторыі Беларусі.Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе розных перыядызацый. Выкарыстоўваюць еўропацэнтрысцкую, простую і ўніверсальную перыядызацыю. Згодна з ёй, гісторыя Беларусі падзяляецца на наступныя перыяды:старажытны (100 тыс. г. да н.э. – V ст. н.э.). Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век(100 тыс.г. да н.э. – 2 тыс.г.да н.э.), бронзавы век (каля 2 тыс.г.да н.э. –пач. 1 тыс. да н.э.) і жалезны(пач.1 тыс. да н.э. – 5 ст. н.э.)сярэднія вякі (VI ст. н.э. – XV ст. н.э.), падзяляюцца на 3 перыяды: ранняе сярэдневечча(к.5-пач.9 ст.ст.), высокае сярэдневечча (сяр.9-канец 14 ст.ст.), поздняе (кан.14-16 ст.ст.)новы час (XVI ст. – пачатак XX ст.);навейшы час (з 1914 г. па сённяшні дзень).
6.Палітычная і прававая сістэма. Статуты ВКЛ. Палітычнае развіццё ВКЛ было звязана найперш з дзейнасцю вялікага князя Альгерда ў 1345—1377 гг. Ён вы- значыўся ў справе пашырэння меж ВКЛ. У выніку паспяхо-вай бітвы на рацэ Сінія Воды ў 1363 г. была вызвалена ад татараў тэрыторыя Украіны. Тройчы Альгерд, які імкнуўся падпарадкаваць сабе ўсходнеславянскія землі, рабіў паходы супраць Маскоўскага княства, не жадаючы ўзмацнення маскоўскага князя Дзміт-рыя Іванавіча. Пасля смерці Альгерда вялікім князем стаў Ягайла. Ён імкнуўся замацаваць сваю велікакняжацкую ўладу ў ВКЛ і разлічваў на падтрымку з боку Польскага каралеўства. Знеш-няя небяспека з боку крыжакоў таксама рабіла неабходным збліжэнне ВКЛ і Польшчы. Самой Польшчы патрабавалася моцная каралеўская ўлада. 14 жніўня 1385 г. у Крэўскім замку была заключана Крэўская унія — пагадненне пра аб'яд-нанне ВКЛ і Польскага каралеўства на чале з адным валада-ром. Адной з яго ўмоў стала патрабаванне буйных польскіх феадалаў, каб вялікі князь літоўскі, 34-гадовы Ягайла, ажаніўся з дачкой польскага караля 13-гадовай Ядвігай. У вышку шлюбу з Ядвігай Ягайла далучыў да свайго велікакня-жацкага тытула яшчэ і пасаду польскага караля. Ягайла прыняў каталіцтва і атрымаў пасля гэтага імя Уладзіслаў. Ён выдаў прывілей — грамату (дзяржаўны дакумент), які да-ваў дадатковыя правы і вольнасці феадалам каталіцкага ве-равызнання і не распаўсюджваўся на праваслаўных феа-далаў. Ягайла, у адрозненне ад свайго дзеда Гедзіміна, імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ, што выклікала нездавальненне праваслаўнай часткі насель-ніцтва. 2. Княжанне Вітаўта ў 1392—1430 гг. было звязана з імкненнем захаваць дзяржаўную самастойнасць ВКЛ пасля заключэння Крэўскага пагаднення. На беларускіх земляx актыўна вялася барацьба супраць акаталічвання, якое ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам Ягайлы. У такіх умовах яму цяжка было адначасова трымаць уладу ў Польскім каралеўстве і захаваць яе за сабой у ВКЛ. Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачалася міжусобная барацьба, якая завяршылася заключэннем у 1392 г. Востраўскага пагаднення аб уладзе ў княстве. Ягайла перадаваў яе ў ВКЛ Вітаўту, які стаў вялікім князем літоўскім. У пачатку XV ст. улада ў ВКЛ стала практычна належаць Вітаўту. Пры ім ВКЛ стала адной з найбуйнейшых па сваёй тэрыторыі дзяржаў у Еўропе, якая размяшчалася на абшарах ад Балтыйскага да Чорнага мора. У1430 г. вялікім князем літоўскім стаў малодшы сын Альгерда Свідрыгайла. Яго галоўнай апорай сталі феадалы праваслаўнага веравызнання. Ён прыцягваў іх да дзяржаўна-га кіравання, раздаваў ім замкі і пасады. Гэта выклікала нездавальненне феадалаў ВКЛ, якіх падтрымалі буйныя польскія землеўласнікі. Дамовіўшыся паміж сабой, яны аб-вясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча. Адбыўся часовы раскол ВКЛ. Гэта прывяло ў 1432—1436 гг. давайны за ўладу паміж прыхільнікамі Свідрыгайлы і Жыгімонта. Вайна скончылася перамогай Жыгімонта, які стаў вялікім князем. Дзяржаўны лад ВКЛ у час Гедзіміна, Альгерда і Вітаўта ўяўляў сабой неабмежаваную манархію — уладу аднаго кіраўніка ў дзяржаве. Яго абавязкамі былі абарона краіны, выданне законаў, ажыццяўленне дыпламатычных зносін з іншымі краінамі, аб'яўленне вайны і заключэнне міру, распа-раджэнне дзяржаўнай казной (грашовымі сродкамі), пры-значэнне на дзяржаўныя пасады. У час княжання Казіміра Ягайлавіча і Аляксандра Казіміравіча ў канцы XV — пачатку XVI ст. улада вялікага князя была абмежаванай — спачатку толькі дарадчым, а потым заканадаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады ў ВКЛ. Рада паступова набыла назву «паны-рада». У яе склад уваходзілі найбуйнейшыя феадалы-землеўласнікі, якіх з канца XIV ст. называлі «панамі», і вышэйшыя службовыя асобы. Сярод іх былі канцлер — кіраўнік велікакняжацкай кан-цылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі; маршалак — старшыня на пасяджэннях рады; падскарбі — загадчык дзяржаўнага скарбу (фінансаў); гетман — начальнік войска і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі. Паны займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, вырашалі пытанні дзяржаўнага кіравання. «Паны-рада» адасобіліся ў самастойны ад вялікага князя орган улады. У канцы XV ст. канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ — агульны (вальны) сойм, на пасяджэннях якога, акрамя паноў-рады і службовых асоб, маглі прысутнічаць усе феадалы ВКЛ, а пазней — па 2 дэпутаты ад кожнага павета. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, аб падатках і законах, аб выбранні вялікага князя. Такім чынам, ВКЛ пры Аляксандру Казіміравічу паступова ператвараецца ў саслоўна-прадстаўнічую манархію. Роля паноў-рады і вальнага сойма ў дзяржаўным кіраванні ста-новіцца вышэйшай за ролю вялікага князя. Ён заставаўся першай асобай у дзяржаве, аднак ужо не быў самаўладцам і падпарадкоўваўся волі паноў-рады.Статуты ВКЛ.Статут Вялікага Княства Літоўскага — звод законаў Вялікага Княства Літоўскага, які складаў аснову прававой сістэмы дзяржавы. Існаваў у трох рэдакцыях: Першай (1529), Другой (1566) і Трэцяй (1588). Апошняя з іх мела тры выданні (1588, 1592—1593 і 1594—1595) і дзейнічала на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага да скасавання расейскімі ўладамі ў 1840.Першы статут набыў сілу 29 верасьня 1529. Складаўся з 13 разьдзелаў і 244 артыкулаў. У выніку пазнейшых дапаўненняў колькасць артыкулаў павялічылася да 283.Падрыхтоўка праводзілася ў 1-й пал. XVI ст. Першы праект зяўвіўся яшчэ ў 1522. Камісіяй складальнікаў (сярод якіх, імаверна, быў першадрукар і доктар права Францішак Скарына) кіраваў канцлер Альбэрт Гаштольд. Асноўныя палажэньні абмяркоўваліся з вялікім князем Жыгімонтам Старым, які зацьвердзіў звод. Камісія адступіла ад сыстэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і выпрацавалі сваю. Яна грунтавалася на новых прынцыпах: сувярэннасці дзяржавы (насуперак сярэднявечнаму касмапалітызму), адзінства права на прыярытэт пісанага права.Аснову Першага Статуту складае кадыфікацыя і сыстэматызацыя нормаў мясцовага звычаёвага права, пастановаў судовых і дзяржаўных установаў, Судзебніка Казімера (1468), прывілеяў. Сярод адметнасцяў — выпрацоўка сыстэмы і структуры разьмяшчэння прававых нормаў у залежнасьці ад іх зместу, улучэнне тыповых і абагульненых норм, дакладная рэдакцыя кожнага артыкула, увядзенне новых прававых норм (з адлюстраваньнем тагачасных таварна-грашовых дачыненьняў), выдзяленне нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галінаў права.ІІ СтатутДзейнічаў на землях Вялікага Княства Літоўскага у 1566—1588.Асноўныя крыніцы: агульназемскія і рэгіянальныя прывілеі, Судзебнік Казіміра (1468), Першы Статут і некаторыя нормы звычаёвага права, таксама выкарыстоўваліся нормы царкоўнага (рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага) права. Злучыў тэарэтычныя распрацоўкі мясцовага права з практычнай дзейнасцю і тэарэтычнымі асновамі рымскага і заходнеэўрапейскага права.Статут распрацоўвала камісія на чале з канцлерам Мікалаем Радзівілам Чорным. Так сама ўдзельнічаль ў распрацоўцы маршалак надворны Астафей Валовіч, а таксама, відаць, П. Раізі.Захаваў з невялікімі зменамі структуру Першага Статута. Складаецца з 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Першыя 3 разьдзелы ахопліваюць нормы дзяржаўнага, вайсковага, адміністарцыйнага права, 4-ы — судовы лад і судовы працэс, 5—6-ы — сямейнае і апякунскае права, 7—9-ы — цывільнае(грамадзянскае) права, 10-ы — лясное і паляўнічае права, 11—14-ы — крымінальнае права. Найбольш істотныя змены адбыліся ў нормах дзяржаўнага, судова-працэсуальнага і цывільнага права.Замацаваў асноўныя прынцыпы права: адзінства права для грамадзянаў, хоць яно не было роўным для ўсіх, дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму), абмежаванне ўлады гаспадара (вялікага князя), прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суду ад органаў улады і кіраваньня. Для гэтага ствараліся земскія суды і падкаморскія судыIII Літоўскі СтатутУ Вялікім Княстве Літоўскім дзейнічаў з 1588, да анэксіі Расійскай імпэрыяй: у Віцебскай і Магілёўскай губэрнях — да 1831, у Віленскай, Гарадзенскай, Менскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губэрнях — да 1840.Прыняцьце Другога Статуту не спыніла кадыфікацыйную працу. Берасьцейскі (1566) і Гарадзенскі соймы ўнесьлі папраўкі ў некаторыя артыкулы. На апошнім утварылася камісія для дапрацоўкі зводу, абраная на на Люблінскім сойме (1569). Кіравалі камісіяй складальнікаў канцлер Астафей Валовіч і падканцлер Леў Сапега. Да канца 1584 праца завяршылася, аднак разам з тым, што звод ігнараваў акт Люблінскай уніі, прадстаўнікі Каралеўства Польскага не дапускалі яго зацьвярджэньне на агульным сойме Рэчы Паспалітай. Каб захаваць вялікакняскі пасад, Жыгімонт Ваза зацьвердзіў Статут уласным прывілеем ад 28 студзеня 1588.Крыніцы: Першы і Другі Статуты, соймавыя пастановы 1573, 1578, 1580 і 1584, прывілеі, пастановы павятовых соймікаў.Падрыхтаваны на высокіх тэарэтычным узроўні, улучыў нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых эўрапейскіх дзяржаваў. Абагульніў тагачасныя дзяржаўна-праўныя ідэі, некаторыя з якіх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраваньне тэорыя падзелу ўлады на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Галоўны Трыбунал, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі).Юрыдычна замацаваў фактычную адасобленасьць Вялікага Княства Літоўскага ад Каралеўства Польскага ў фэдэрацыйных рамках Рэчы Паспалітай, што працягвалася і па падпісаньні акту Люблінскай уніі.
10. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Асноўнымі прыкметамі народнасці з’яўляюцца адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры і характару людзей, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва. Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Гэтаму садзейнічала мноства фактараў. Першая група – палітычныя фактары. Неабходнасць барацьбы са знешняй агрэсіяй. Разам з палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі фактарамі пэўную ролю адыгрываў і канфесійны фактар. Прыкмета веры станавілася своеасаблівай прыкметай народа, а барацьба народа з’яўлялася часткай барацьбы за яго самабытнасць. Сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларускай народнасці і такіх яе агульных прыкмет як этнічная тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва. Беларуская культура другой паловы XIII – першай паловы XVI ст. развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый высокаразвітыхвізантыйскай і старажытнарускай культур, пад уздзеяннем мясцовых умоў. У другой палове XIII – першай палове XVI ст. паралельна з працэсамі стварэння беларускай арыгінальнай літаратуры ішло развіццё старабеларускай літаратурнай мовы. З усіх жанраў беларускай літаратуры перыяду яе станаўлення найбольш дынамічна развіваліся летапісы. У другой палове XVI ст. летапісы сталі паволі адміраць, уступаючы месца іншым гістарычным жанрам. У канцы XV – пачатку XVI ст. складаліся перадумовы Рэнесанса на Беларусі. Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 г. – каля 1551 г.). заснаваў друкарню. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. Першадрукар выдаў пераважную частку Старого Запавету Бібліі. Выдатным дзеячам беларускай культуры быў паэт-гуманіст М. Гусоўскі. На працэс станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва значна паўплывалі старажытнарускія традыцыі, а таксама лепшыя дасягненні архітэктуры і мастацтва заходнееўрапейскіх краін. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў першай палове XVI ст. У сувязі з пашырэннем каталіцызму на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў.У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст. вылучаюцца іконапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура. У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII – першай палове XVI ст. развівалася размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб керамікі.
15.Культура беларускага народу ў 16-18 ст. (Адраджэнне і асветніцтва) У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды: 1) другая палова XVI ст. – рэфармацыйна-гуманістычны рух; 2) канец XVI – першая палова XVII ст. – эпоха контррэфармацыі і ўсталявання барока; 3) другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму. Асвета і кнігадрукаванне. На тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца найбольш перадавыя для свайго часу пратэстанцкія і брацкія школы. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы, рыторыка, гісторыя, правазнаўства, матэматыка, фізіка. У канцы XVI – першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы. Яны з’яўляліся і цэнтрамі кнігадрукавання. У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ. Бібліятэчная і архіўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. У бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі. Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных рукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы і Польшчы знаходзіліся ў Шчорсах, у маёнтку магната Храптовіча. У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы т. зв. Літоўскай метрыкі – дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага. Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі. Тэатр і музыка. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек – батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах. Выяўленчае мастацтва. У беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы.ца новаму стылю ў выяўленчым мастацтве – класіцызму. Архітэктура. У XVI – першай палове XVII ст. працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаванняў у стыле барока. Беларускі феадальны горад, як і раней, меў тыповую забудову: умацаваны замак – рэзідэнцыя феадала і размешчаны вакол замка гандлёва – рамесны пасад пад аховай замкавых. Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 г. – каля 1551 г.). Ф. Скарына аснаваў друкарню. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. Першадрукар выдаў пераважную частку Старого Запавету Бібліі, прычым выбраў найбольш важныя кнігі. У 1520 г. Скарына пераехаў у Вільню, дзе ў 1522 г. выйшла ў свет зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Зборнік был больш даступным шырокаму колу насельніцтва. Ф. Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру – прадмоў. Яны змяшчалі ў сабе кароткі змест твора. Ф. Скарына ўнёс уклад у распрацоўку беларускай літаратурнай мовы.
16.Фарміраванне беларускага этнасу. Паходжанне тэрміна Белая русь. Нацыя - гэта супольнасць людзей, што склалася гістарычна, ддя якіх характэрны сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспадарчага жыцця, адна літаратурная мова, агульныя рысы культуры і псіхалогіі, у тым ліку этнічная самасвядомасць. Нацыі фарміруюцца ў буржуазную эпоху. Беларуская нацыя фарміравалася ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці. Насельніцтва Беларусі, згодна з усерасійскім перапісам 1897 п, налічвала 6,7 млн чалавек, што скла-дала 5 % ад агульнай колькасці жыхароў Расійскай імперыі. Шчыльнасць насельніцтва Беларусі складала 31 чалавек на 1 км2. Увядзенне мяжы яўрэйскай аселасці абумовіла штучную перанаселенасць яўрэямі гарадоў і мястэчак Беларусі, колькасную перавагу іх сярод гарадскога пралетарыяту, рамеснікаў і гавдлёва-прамысловай буржуазіі. Характэрнай асаблівасцю беларускага этнасу з'яўлялася тое, што больш за 90 % беларусаў жыло ў сельскай мясцовасці і займалася сельскай гаспадаркай.Па канфесійным складзе сярод насельніцтва беларускіх губерняў у 1897 г. пераважалі праваслаўныя. У сацыяльную структуру беларускага грамадства ўваходзілі буржуазія, дваранства, інтэлігенцыя, рабочыя і сяляне. Буржуазія ў беларускіх губернях па этнічнай прыналежнасці з'яўлялася рускай, польскай і толькі часткова беларускай. У нацыянальным складзе інтэлігенцыі краю пераважалі рускія і беларусы. Рабочы клас у Беларусі фарміраваўся з ліку беззямельнага збяднелага сялянства, яўрэйскай гарадской беднаты, рамеснікаў. У 1897 г. у Мінску, Магілёве, Гродне, Гомелі, Віцебску пражывала 41 тыс. беларусаў, у той час як у Пецярбургу іх колькасць даходзіла да 66,5 тыс. чалавек. У беларускім грамадстве колькасна большасць належала сялянству, якое складалася пераважна з прадстаўнікоў карэннага этнасу. Мільёны сялян ледзь зводзілі канцы з канцамі, каля 9 % іх не мелі сваёй зямлі.У навуцы існуюць розныя версіі паходжання тэрміна "Беларусь".Адны даследнікі злучаюць паходжанне тэрміна з кліматычнымі, геаграфічнымі і этнаграфічнымі асаблівасцямі:-светлая скура, русыя валасы, светлыя вочы-насілі белую ільняную вопратку-шмат бярозавых гаяў і лясоў-у перыяд феадалізму было халадней-багацце снягоў Іншыя навукоўцы злучаюць паходжанне тэрміна з знешнепалітычнымі фактарамі ("белая"-вольная ад татара-мангол).Гэтай канцэпцыі супярэчыць той факт, што назоў "белая русь" атрымала найбольшае распаўсюджванне на нашай тэрыторыі ў то перыяд ,калі ўсходне-славянскія землі былі ўжо незалежнымі ад мангола-татараў.Сам тэрмін "Белая Русь" з'явіўся ў XII стагоддзі і ставіўся ў то час да Ўладзіміра-Суздальскаму княству.У XV стагоддзі тэрмін "Белая Русь" ужываўся для пазначэння Маскоўскай русі.У канцы XV-сярэдзіне XVI у. у літаратурных крыніцах (у асноўным у летапісах)прасочвалася паданне аб "Белай Русі" як асобнай беларускай, беларуска-украінскай або беларуска-рускай тэрыторыі.Упершыню ў афіцыйным дакуменце-грамаце караля Яна Собесскага ад 1675г. спажыўся тэрмін "Беларусь","Беларуская праваслаўная дыяцэзія" для Магілёўскай, Мсціслаўскай і Аршанскай дыяцэзій.Спачатку беларускай звалася толькі Магілёўская праваслаўная дыяцэзія. Паступова гэтым тэрмінам сталі зваць усе землі на якія распаўсюджвалася ўлада Магілёўскага біскупа. Пасля далучэння ў 1772г. поўнача-усходніх земляў Белорусі і Расіі гэты назоў набыла новае адміністрацыйна-геаграфічнае значэнне: ім сталі зваць дзве новыя, якія далучыліся губерні- Полацкую і Магілёўскую, якія ў 1796г. былі об’яднаны ў адну Беларускую губерню з цэнтрам у горадзе Віцебску.Паступова на працягу XIX стагоддзі тэрмін "Белая Русь" распаўсюдзіўся на Менскую, Гарадзенскую і Віленскую губерні.
21.Беларусь ў часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першая сусветная. У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным. У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi. 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту. У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак. Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства. Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек. 18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю. У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух. Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка. Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ва ўмовах Першай сусветнай вайны.Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй. У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі На захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці. У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт. З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было. Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак. Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася. Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства. 22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.
28.Індустрыялізацыя і калектывізацыя на Беларусі. 1. Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР, як і ў цэлым у СССР, тлумачылася неабходнасцю стварэння машыннай вытворчасці ў галіне прамысловасці і з'яўлялася часткай працэсу мадэрнізацыі савецкай краіны. СССР імкнуўся дагнаць і перагнаць развітыя індустрыяльныя краіны па ўзроўню прамысловага развіцця. Гэта таксама забяспечвала яму ўмацаванне абараназдольнасці. Таму індустрыялізацыя ў СССР была звязана, перш за ў.сё, з развіццём цяжкай прамысловасці. Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР было звязана з развіццём лёгкой прамысловасці. У 1928—1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодт), згодна якому прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемтваў. Намаганнямі беларускага народа і ўсіх народаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932 гг.) былі пабудаваны і ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка імя «КІМ» (Камуністычны Інтэрнацыянал Моладзі) у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі. У выніку другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937; 1938— 1941 гг.) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментавым, Магілёўскімі трубаліцейным і аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі і інш. Беларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяржаўнай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. У БССР па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць. Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правядзенні індустрыялізацыі бьшо сацыялістычнае спаборніцтва. Яно развівалася ў такіх формах, як уцарныя брыгады, стаханаў-скірух за перавыкананне планавых паказчыкаў, а ў канцы 30-х гт. — шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесій і інш. Індустрыялізацыя, якая праводзілася ў СССР па прапанове I. Сталіна вельмі хуткімі тэмпамі, атрымала назву «звыш-індустрыялізацыі». Яелозунгам стаў наступны: «Пяцігодку — у чатыры гады». Гэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарастання працоўнага энтузіазму, а таксама правядзення суцэльнай калектывізацыі на вёсцы.2. Суцэльная калектывізацыя сельскай гаспадаркі была звязана з масавым і хуткім аб'яднаннем дробных індівідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы), якое пачалося з 1928 г. Яшчэ да калектывізацыі ў гады НЭПа у краіне праводзілася каапераванне сялянскіх гаспадарак. Яно адбывалася ў розных формах, у тым ліку такіх простых, як спажывецкая і збытавая. Узнікалі і больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад вытворчая (таварыствы сумеснай апрацоўкі зямлі, арцелі). Усё гэта адпавядала распрацаванаму У.І. Леніным кааператыўнаму плану, асноўнымі прынцыпамі якога былі добраахвотнасць пры стварэнні сялянамі кааператываў і паступовы пераход ад простых да найбольш складаных форм кааперацыі. Каб знайсці сродкі для правядзення «звышіндустрыялізацыі», былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала нежаданне сялян прадаваць хлеб па нізкай цане. Узнік так званы «хлебныкрызіс» 1928—1929 гг. У ім абвінавацілі заможных сялян-кулакоў. Пачалі выкарыстоўваць меры гвалтоўнай канфіскацыі (ізымання) збожжа. 3 лета 1929 г. сталі паскорана і прымусова стварацца калгасы — калектыўныя гаспадаркі, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка і аплачвалі яе не грашыма, а прадуктамі па колькасці адпрацаваных дзён. Тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы, прылічвалі да кулакоў і праводзілі раскулачванне, што выклікала масавае незадавальненне сялян. Тых, хто выступаў супраць ужывання прымусовых метадаў пры правядзенні калекгывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці і насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Так быў абвінавачаны народны камісар земляробства БССР Д.Ф. Прышчэпаў, які выступаў за выкананне добраахвотнасці і паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі. Для стварэння калгасаў у вёску з горада былі накіраваны рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі. Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх палітычныя аддзелы (палітаддзелы), якія строга праводзілі лінію камуністычнай партыі на правядзенне суцэльнай калектыві-зацыі ў вёсцы. Першая МТС была створана ў Койданаве (цяперашні Дзяржынск). Па сутнасці працэс калектывізацыі меў прымусовы характар. Замест добраахвотнай кааперацыі, пры якой калгас лічыўся вышэйшай формай кааператыву, адбылася суцэльная калектывізацыя, якая завяршылася ў гады другой пяцігодкі. У яе выніку ўсталявалася калгасная ўласнасць, якая ўяўляла сабой адну з форм дзяржаўнай уласнасці.3. Вынікамі правядзення сталінскага плана «звышін-дустрыялізацыі» і суцэльнай калектывізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва новага сацыялістычнага ладу ў БССР. У гэтай справе энтузіязм працоўных быў выкарыстаны дзяржавай для выканання заданымадэрнізацыі (ператварэння) грамадства. Шляхам велізарнага напружання сіл была пабудавана модная індустрыяльная база, пашырылася колькасць гарадоў і гарадскога насельніцтва, палепшыліся матэрыяльныя ўмовы жыцця, быў дасягнуты высокі ўзровень адукацыі, навукі, культуры. У эканамічнай галіне ўсталявалася адзіная дзяржаўная уласнасць на сродкі вытворчасці. «Сталінская мадэрнізацыя» забяспечыла будаўніцтва ў краіне так званага «дзяржаўнага сацыялізму», як яго характарызуюць сучасныя гісторыкі.
36.Вынікі вайны для беларускага народу і яго ўклад у перамогу. Значительным был вклад белорусского народа в победу в Великой Отечественной войне. Более полутора миллионов белорусов воевали в рядах действующей армии, сотни тысяч работали в советском тылу. На территории БССР в годы войны активно действовали 213 партизанских бригад, в состав которых входило 997 отрядов. 258 отрядов являлись отдельными. В рядах партизан сражались свыше 373 тыс. человек. Активное участие в борьбе принимали все социальные слои. 17% общего числа партизан составляли рабочие, около 40% - колхозники, 20% - представители интеллигенции, 11% - бывшие военнослужащие и свыше 12% - учащиеся. 16% партизан составляли женщины. В партизанских отрядах сражались представители 70 народов и народностей СССР. Среди них было 71% белорусов, свыше 19% русских, более 9% - украинцев, евреев, молдаван, уроженцев Казахстана, Средней Азии, Кавказа, Прибалтики. Бок о бок с ними сражались интернационалисты из более чем 10 европейских стран. За три года борьбы в тылу врага партизаны и подпольщики вывели из строя 500 тыс. фашистских солдат и офицеров, в том числе 47 генералов и других высших чинов, пустили под откос 11 тыс. вражеских эшелонов, подорвали 300 тыс. рельсов, уничтожили свыше 18 тыс. автомашин, 1355 танков и бронемашин, 305 самолетов, много другой техники и снаряжения. За мужество и отвагу более 140 тыс. белорусских партизан и подпольщиков были награждены орденами и медалями. 88 из них удостоены звания Героя Советского Союза. 25 уроженцев Беларуси повторили подвиг Н. Гастелло, 13 человек последовали примеру А. Матросова, закрыв собой амбразуры вражеских дотов. Три белоруса повторили подвиг летчика А. Маресьева, который, потеряв ступни обеих ног, остался в строю. За годы войны 7 жителей Беларуси повторили подвиг Ивана Сусанина. Четыре сына и две невестки Степана Пляца, жителя дер. Озерцы Толочинского района, были награждены 50 орденами и медалями, обе невестки - Руфина и Раиса - стали Героями Советского Союза. Шестерых своих сыновей отправил на борьбу с врагом быховский колхозник Аким Красовский. Двое из них погибли, а один стал маршалом авиации. Анастасия Куприянова из Жодино послала в армию пятерых своих сыновей. Все они погибли в боях за Родину. Выдающимися военачальниками проявили себя 217 генералов и адмиралов - уроженцев Беларуси. За героизм и мужество, проявленные в годы войны, более 300 тыс. уроженцев Беларуси были награждены орденами и медалями, 440 из них стали Героями Советского Союза, 65 - полными кавалерами ордена Славы. Выходцы из Беларуси П. Головачев, С. Шутов, Е. Гусаковский, И. Якубовский были удостоены звания Героя Советского Союза дважды. Это свидетельство величайшей самоотверженности, мужества, стойкости и верности долгу, проявленных большинством народа во время войны. Источник этого в том, что люди защищали родную землю, свою Родину. Невосполнимые жертвы принес белорусский народ на алтарь Победы в Великой Отечественной войне. Каждый белорус знает, что за годы войны фашисты уничтожили более трех миллионов человек. Уточняющиеся сведения о наших земляках, погибших на фронтах, в партизанах и подполье, принявших смерть в результате фашистского геноцида против мирного населения, показывают, что людские потери Беларуси приближаются к цифре, свидетельствующей, что война унесла каждого третьего ее жителя. Американский наблюдатель, который через два года после окончания войны проехал Беларусь из конца в конец, отметил, что это «самый опустошенный край в мире».
39.Знешпалітычная дзейнасць і міжнародныя сувязі. Пасля другой сусветнай вайны змяніўся міжнародны статус БССР. Згодна прынятаму ў 1943 г. пагадненню рэспубліка атрымала права непасрэдна ўступаць у дыпламатычныя зносіны з іншымі дзяржавамі. У 1943 г. у Беларусі з’яўляецца Нардны Камісарыят Замежных стпраў. У 1946 міністэрства замежных спраў. 27 красавіка 1946 г. Беларусь ў ліку іншых краін стала занавацельніцай ААН, што дало выхад БССР на міжнародную арэну.Гэта давала наступныя магчымасці:1. Выступаць з міжнароднымі ініцыятывамі (Прапанова выдаваць ваенных злачынцаў тым краінам у якіх яны здзяйснялі злачынствы.)2. Удзельнічаць ў міжнародных арганізацыях.3. Падпісываць канвенцыі (за 1950 – 60 гг. Беларусь падпісала 160 канв.).4. Атрымліваць гуманітарную дапамогу.З 1958 г. адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва БССР ў ААН. У 1974 і 1975 Беларусь член савета бяспекі. Ужо 50 ыя гг. на экспарт пастаўлялі сваю прадукцыю 120 беларускіх прадпрыемстваў. У 1952 г адкрыта прадстаўніцтва БССР пры ўсесаюзнай гандлёвай палаце, якая ў 1972 г. ператворана ў Беларускую гандлёва-прамысловую палату, што дало магчымасць ўдзельнічаць ў міжнародным гандлёвым кірмашы і праводзіць такія кірмашы ў сябе, за усю гісторыю БССР такіх кірмашоў было арганізавана 30.У 1958 ўтворана таварыства дружбы і культурных сувязей. З яго дапамогай былі наладжаны абмен турыстамі. Былі наладжаны сувязі і ў галіне літаратуры. За мяжой выйшлі 342 творы 55 беларускіх пісьменнікаў. У БССР выйшлі 500 твораў замежных пісьменнікаў.Дзякуючы членству ў ААН былі наладжаны сувязі ў галіне адукацыі. З 1960 гг. у БНТУ пачалі вучыцца замежныя студэнты. Усяго па рэспубліцы ў 1960- 1980 гг. навучалісь 10000 студэнтаў.
44.Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэненітэту Беларусі. У канцы 80-х гг. нарастала незадаволенасць палітыкай перабудовы ва ўсіх саюзных рэспубліках. Усе яны жадалі большай незалежнасці ад цэнтра, у першую чаргу эканамічнай. Адзінага погляду на прычыну краху савецкай таталітарнай сгстэмы не існуе. Але трэба адзначыць, што выбар шляхоў развіцця быўдобраахвотным. Ён стаў вынікам прызнання ўлад СССР неабходнасці карэнных змен ва ўсіх сферах жыцця. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў "Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". Адпаведна Дэкларацыі Беларусь- суверэнная дзяржава, якая усталявана на аснове ажыццяулення беларускай нацыі, яе права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршынства народа ў вызначэнні свайго лёсу. Абвяшчэнне суверэнітэту Беларусі было пошукам новых форм сувязей паміж рэспублікамі, спробай пераўтварэння нацыянальна-дзяржаўных адносін. Палітычны крызіс працягваўся. 8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы (у Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны Б. Ельцын, С. Шушкевіч і Л. Краўчук, ігнаруючы волю сваіх народаў, якая была выказана на агульнасаюзным рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г., дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым разбурылі вялікую і магутную дзяржаву. Гэты дзяржаўны пераварот быў здзейснены са згоды прэзідэнта СССР М. Гарбачова. На руінах СССР утварылася аморфная, нежыццяздольная Садружнасць Незалежных Дзяржаў.Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Яшчэ да распаду СССР 27 ліпеня 1990 г. сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Было абвешчана вяршэпства на тэрыторыі рэспублікі Кансты-туцыі БССР і яе законаў. Гэтмм быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту.19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў новую назву дзяржавы—Рэспубліка Бепарусь.Важнейшым крокам да станаўлення незалежнасці было 8 снежня 1991 г. У гэты дзень кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расіі прынялі рашэнне і падпісалі пагадненне аб прыпыненні існавання СССР, а таксама аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).26 лютага 1992 г. Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінкскі заключны акт. 3 гэтага моманту яна не толькі стала раўнапраўным удзельнікам хельсінкскага працэсу, але і нясе разам з іншымі дзяржавамі адказнасць за захаванне міру і бяспекі у Еўропе.Рэспубліка Беларусь далучылася да Дагавора аб скарачэнні войск у Еўропе. Яна зменшыла колькасць агульных ўзбраенняў. У 1992 г. Беларусь вывела са сваей тэрыторыі тактычную ядзерную зброю, нягледзячы на тое, што стратэгічныя і тактычныя ядзерныя ракеты ЗША і блока НАТА заставаліся нацэленымі на яе. Адбылася замена назвы рэспублікі і дзяржаўнай сімволікі. Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку перайменавалі ў «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаных і састаўных назвах - «Беларусь». Дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь стаў бсла-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».Пасля абвяшчэння незалежнагці Беларусі пачалася работа па фарміраванню органаў дзяржаўмага кіравання. Былі створаны Узброеныя Сілы. Арганізавана мытная служба, новая банкаўская сістэма, камітэты па кіраванню Дзяржаўнай маёмасцю і па знешніх эканамічных сувязях.15 сакавіка 1994 г. была прынята Канстытуцыя (Асноўны Закон) Рэспублікі Беларусь. Ёю наша дзяржана абвяшчалася ІІрэзідэнцкай рэспублікай.Першым Прэзідэнтам РэсІІублікі Беларусь быў выбраны А. Р. Лукашэнка
48.Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы. Эфектыўнае рашэнне задачы бяспекі дзяржавы і стварэння спрыяльных знешніх умоў для эканамічнага развіцця краіны і павышэння дабрабыту народа патрабуе пабудовы збалансаваных і канструктыўных адносін з мноствам партнёраў у розных рэгіёнах свету. У Беларусі няма глабальных геапалітычных амбіцый, але ёсць свае інтарэсы, перш за ўсё гандлёва-эканамічныя, у самых розных кутках зямнога шара. У 2008 г. Рэспубліка Беларусь праводзіла экспартна-імпартныя аперацыі са 175 краінамі свету.Беларуская знешняя палітыка з’яўляецца шматвектарнай. Існуюць адзіныя падыходы да развіцця адносін з усімі замежнымі партнёрамі без выключэння, і краіна падрыхтавана да дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў самых розных сферах. З улікам фактараў геаграфічнага, эканамічнага, гісторыка-культурнага характару безумоўным прыярытэтам беларускай знешняй палітыкі з’яўляецца развіццё адносін з бліжэйшымі суседзямі ва ўсходнім і заходнім накірунку.Беларусь выступае за павышэнне эфектыўнасці рэгіянальных інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, у прыватнасці, за фарміраванне зоны свабоднага гандлю ў рамках СНД, фарміраванне паўнацэннага Мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы ў рамках Еўраазіяцкага эканамічнага супольніцтва (ЕўрАзЭС), створанага ў 2000 г., якое складаецца з 6 краін-членаў Мытнага саюза (Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістана і Ўзбекістана). З 70 дагаво-раў, падпісаных у рамках ЕўрАзЭС, Беларусь выканала ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па 67 пагадненнях. Важнейшым прызначэннем ЕўрАзЭС наша краіна лічыць падрыхтоўку да ўваходжання ў глабальную сусветную гандлёвую сістэму з тым, каб краіны Супольнасці калектыўна адстойвалі для сябе найбольш спрыяльныя ўмовы прасоўвання сваіх тавараў на рынкі заходніх дзяржаў. На пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС быў падпісаны Дагавор аб статусе асноў заканадаўства ЕўрАзЭС. 23 лютага 2003 г. кіраўнікі Беларусі, Казахстана, Расіі і Ўкраіны падпісалі Заяву аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы і стварэнні Арганізацыі рэгіянальнай інтэграцыі. Сумесна з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй і Таджыкістанам Рэспубліка Беларусь вядзе працу па паглыбленню ваенна-палітычнай інтэграцыі ў рамках Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 1992 г. У 1999 г. з Дагавора аб калектыўнай бяспецы краін СНД выйшлі Азербайджан, Грузія і Ўзбекістан. У 2002 г. кіраўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі і Таджыкістана падпісалі Статут Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і Пагадненне аб прававым статусе АДКБ. Асноўныя намаганні краін-членаў гэтай арганізацыі накіраваны на барацьбу з міжнародным тэрарызмам, ваяўнічым экстрэмізмам і распаўсюджваннем наркотыкаў. Новым перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва ў рамках гэтай арганізацыі з’яўляецца фарміраванне механізму калектыўнай міратворчай дзейнасці, што ажыццяўляецца па мандату ААН. Таваразварот Рэспублікі Беларусь з краінамі Цэнтральнай Азіі ў 2002 г. склаў 116 млн дол. ЗША, значна перавысіўшы паказчыкі папя-рэдніх гадоў. Пры гэтым краіне прыходзілася рабіць папраўку на геа-графічную аддаленасць і канкурэнцыю з даволі таннай прадукцыяй з Кітая і Турцыі. Важнейшым партнёрам у гэтым рэгіёне застаецца Ка-захстан, які набывае беларускія грузавыя аўтамабілі, трактары, шыны, тавары лёгкай прамысловасці, а пастаўляе на беларускі рынак збожжа, каляровыя металы, сыравіну. Асаблівую вагу ў сістэме двухбаковых адносін Беларусі набыла Кітайская Народная Рэспубліка. У першай палове 1990-х гг. быў створаны механізм кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі краін. У пачатку 2000-х гг. паміж дзвюма краінамі дзейнічалі звыш 20 двухбаковых міжурадавых пагадненняў, істотнае развіццё атрымала міжрэгіянальнае партнёрства на ўзроўні гарадоў, абласцей і правінцый. У апошнія гады Беларусь ставіцца да Кітая як да другога, пасля Расіі стратэгічнага партнёра. Вытрымала праверку часам як у дзелавых адносінах, так і ў міжнароднай палітыцы беларуска-індыйскае і беларуска-в’етнамскае партнёрства ў эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферы. Адметнасцю беларуска-японскіх адносін стала пераважнае развіццё крэдытна-інвестыцыйных аперацый і актыўнае ўзаемадзеянне па пытаннях пераадолення наступстваў аварыі на ЧАЭС. Цесныя сувязі, высокі ўзровень палітычных адносін і маштабныя праекты ў галіне эканомікі звязваюць Беларусь з Іранам і Рэспублікай Карэяй. Перспектыўнае развіццё гандлю характэрна для адносін Беларусі з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, якія выяўляюць зацікаўленасць у набыцці прадукцыі Мінскага завода колавых цягачоў, МАЗа, бабруйскай «Белшыны», «Мілавіца». З удзелам капіталу ААЭ ў Мінску будуюцца гасцініцы. Узаемная выгода і добрасуседства характарызуюць адносіны з Літвой. Калі ў 2006 г. аб’ём гандлю паміж дзвюма краінамі складаў 603 млн., у 2007 г. перавысіў 740 млн, а ўз 2008 г. дасягнуў звыш 1200 млн дол. ЗША. Супрацоўніцтва пашыраецца ў галіне інвестыцый: у 2008 г. у беларускую эканоміку было накіравана каля 3 млрд дол., а ў Літве дзейнічае 280 прадпрыемстваў з удзелам беларускага капітала. Сумесныя беларуска-літоўскія прадпрыемствы працуюць у галіне вы-творчасці мэблі і піва, пашыраюцца кантакты ў сферы транспартных перавозак праз Клайпедскі порт і разглядаецца магчымасць сумеснага выкарыстання рэсурсаў Аўгустоўскага канала і ракі Нёман. Адносіны з іншымі суседзямі – Польшчай і Латвіяй, якія як і Літва з’яўляюцца членамі Еўрапейскага саюзу і НАТО, менш прадукцыйныя, але даволі перспектыўныя.
|
3.Балты і славяне ў VI-VIIIстст. Усходнеславянскія саюзы плямён.Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі прайшло ў сваім развіцці каменны, бронзавы і жалезны век.Камены век дзеліцца на палеаліт (старажытны каменны век), мезаліт (сярэдні каменны век) і неаліт (новы каменны век). Палеаліт, у сваю чаргу, дзеліцца на ранні, сярэдні і позні. 100 – 35 тыс. гадоў таму назад – паяўленне чалавека (эпоха палеаліту) на тэрыторыі Беларусі. 24-ае тысячыгоддзе да н.э. – верхнепалеатнічная стаянка старажытнага чалавека каля вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна. 21-ае тысячыгоддзе да н.э. – верхнепалеатнічная стаянка каля вёскі Бердыж Чачэрскага раёна 8500-8300 гадоў да н.э. – пачатак эпохі мезаліту на Беларусі. 7000-5000 гадоў да н.э. – позні мезаліт. 4500-4000 гадоў да н.э. – пачатак эпохі неаліту на Беларусі. 3500-2500 гадоў на н.э. – сярэдні неаліт. 2500 – 1800 гадоў да н.э. позні неаліт. Каля 2000 гадоў да н.э. – пачатак бронзавага веку. VII ст. да н.э. – пачатак жалезнага веку.У жалезным веку тэрыторыю Беларусі засялялі плямёны, якія навукоўцы адносяць да розных археалагічных культур. Паўднёвы ўсход Беларусі займала Мілаградская культура (VII – III ст.ст. да н.э., ад назвы в. Мілаграды Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці). Этнічная прыналежнасць “мілаградцаў” застаецца спрэчнай: ці славяне, ці балты, ёсць меркаванні і аб іх блізкасці да скіфскага насельніцтва. У III-II стст. Да н.э. на тэрыторыі, якую займалі “Мілагдадцы”, распаўсюджваюцца помнікі зарубянецкай культуры. Цэнтральную і паўночна-заходнюю частку Беларусі займалі плямёны штрыхаванай керамікі (VII-VI стст. Да н.э. – IV-V стст. Н.э. на усход ад культуры штрыхаванай керамікі выдзялаюцца групы помнікаў днепра-дзвінскай культуры (VIII ст. да н.э. - IV-V стст. н.э.).Балцкі перыяд гісторыі Беларусі – час распаўсюджвання на беларускіх землях індаеўрапейцаў з іх асноўнымі заняткамі – земляробствам і скатаводствам, час асіміляцыі неалітнічнага насельніцтва. Мясцовае насельніцтва паступова трансфармуецца ў індаеўрапейцаў – балтаў, адначасова аказваючы ўплыў на іх мову і культуру.У VI – VIII стст. на значнай тэрыторыі цяперашняй Беларусі жылі плямёны балтаў, якія адрозніваліся асаблівасцямі культуры. З VI стагоддзя пачалося пранікненне славян на тэрыторыю, дзе жылі і балты. Славяне ўступілі ў цесныя кантакты з балтамі.Аб тым, як гэта праходзіла, пісьмовых крыніц практычна не захавалася. Асноўныя звесткі навукоўцы бяруць з археалагічных крыніц і “Аповесці мінулых часоў”.(3) У VIII-IХ стст. славяне Усходняй Еўропы падзяляліся на шматлікія этнічныя аб’яднанні, саюзы плямен. На тэрыторыі Беларусі жылі галоўным чынам крывічы, дрыгавічы і разімічы. Крывічы займалі Смаленскае Падняпроўе, вярхоўе Волкі, верхняе цячэнне Заходняй Дзвіны іПскоўшчыну. Заходнім крывіцкім паселішчам быў Браслаў. У першым тысячагоддзі іх аб’яднанне распалася на шэраг самастойных груп – полацкая, пскоўская і смаленская. З тэрыторыяй Беларусі цесна звязана гісторыя крывічоў – палачан. Смаленскія крывічы жылі ў раёнах Оршы, Крычава, Мсціслаўля.Полацкія крывічы займалі тэрыторыю Віцебскай вобласці. Галоўны іх цэнтр - Полацк. Летапісцы называлі “палачанамі” тых крывічоў, якіяпасяляліся ў вярхоўях Заходняй Дзвіны. Яны мелі сваё княства –першапачатковае дзяржаўнае аб’яднанне. У Полацку збіраліся вечавыя сходні, для абмеркавання розных спраў, адпраўляліся культавы абрады.Дрыгавічы першапачаткова займалі значную частку Папрыпяцця. Паўднёвая мяжа дрыгавічоў праходзіла за Прыпяццю на поўдзець ад яе. Ад суседзяў-драўлян дрыгавічоў аддзялялі балоты. Потым дрыгавічы прасунуліся на поўнач. Мова дрыгавічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанні былі і многія элементы іх матэрыяльнай культуры.Суседзямі дрыгавічоў на усходзе былі радзімічы. Яны засялялі сярэдняе і часткова ніжняе цячэнне Сожа і яго прытокаў. Па звестках “Аповесці мінулых гадоў”, яны займалі тэрыторыю паміж Дняпром і Дзясной. На іх землях знаходзіліся гарады _ Чачэрск, Прапойск і др. Пазней тэрыторыя радзімічаў была падзелена паміж Смаленскім, Чарнігаўскім і другімі княствамі.Крывічы, дрыгавічы і радзімічы адыгралі велізарную ролю ў айчыннай гісторыі. Многія вядомыя навукоўцы (Я.Ф.Карскі, У.І.Пічэта і іншыя) нават лічылі, што яны былі непасрэднымі продкамі беларускай этнічнай супольнасці, беларускага народа. Ёсць і іншыя меркаванні на гэтае пытанне.
7.Сельская гаспадарка і гарадское жыцце на беларускіх землях у14-пп 16 ст. У перыяд ВКЛ у беларускай вёсцы сталі пашырацца пасяўныя плошчы і распаўсюджвацца трохполле. Пры трохполлі ворыўны надзел дзялілі на тры ўчасткі. Адзін засявалі ўвосень азімымі, другі ўвесну – ярыной, а трэцяе пакідалі незасеяным, пад парай. Важнай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці з’яўлялася жывёлагадоўля. Дапаможным заняткам сельскага насельніцтва было паляванне, рыбалоўства, бортніцтва.Саслоўя ў Вялікім княстве Літоўскам. У 15 – 16 стст. У ВКЛ, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, працягвалі фарміравацца феадальныя адносіны. Грамадства паступова падзялялася на саслоўі – группы людзей у грамадстве, якія валодаюць правамі і абавязкамі, замацаванымі законам і што перадаюцца па спадчыне.Феадалы. Прывілеяваным саслоўем у ВКЛ з'яўляліся феадалы. Да другой паловы 16 ст. саслоўе феадалаў ВКЛ не было аднастайным, у ім вылучаліся сацыяльныя групы. На вяршыні феадальнай лесвіцы стаялі князі – радавая тытулаваная знаць, якая вядзе сваё паходжанне ад дынастый – Рурыкавічаў ці Гедзімінавічаў. Такія феадалы валодалі зямлёй па праве нараджэння, маглі цалкам ёю распараджацца – прадаваць, дарыць, перадаваць па спадчыне. Іх вотчыны першапачаткова ўяўлялі сабою дзяржавы ў дзяржаве. Князі мелі сваіх чыноўнікаў і сваё войска, якое адпраўлялася на вайну пад уласнымі сцягамі. З круга князёў абіраўся кіраўнік дзяржавы – вялікі князь. Трохі ніжэй на феадальных лесвіцы знаходзіліся паны. Паны таксама належалі да тытулаванай шляхты і маглі перадаваць маёнткі сваім нашчадкам. Аднак свой тытул яны атрымлівалі не ад нараджэння, а за заслугі перад вялікім князем, напрыклад за займанне высокай дзяржаўныя пасады. На працягу 15 – 16 ст. прадстаўнікі вядучых панскіх родаў змаглі значна павялічыць свае зямельныя ўладанні і зраўняцца па багаццю і значэнню з князямі. У канцы 15 ст. назва пан распоўсюдзілась на ўсіх прадстаўнікоў федальнага саслоўя. У пачатку 16 ст. князі і паны маёнткі каторых дасягалі памераў невялікай дзяржавы сталі называцца магнатамі.Дробныя феадалы неслі вайсковую службу за валоданне маёнткам. Маёнтак – зямля з некалькімі сялянскімі гаспадаркамі. Ён даваўся ім “да жывата” г. зн. да смерці; ці “да волі” г. зн. пакуль вялікі князь не забярэ маёнтак ў такога феадала калі адпадзе патрэба ў яго службе. Дробныя феадалы, у ВКЛ спачатку зваліся баярамі, а потым – шляхтай ці рыцарствам. Але слова рыцарства выкарыстовывалася і ў шырокім сэнсе – для абазначэння ўсяго саслоўя феадалаў, якое з часам было прызнана адзіным прыдатным для нясення вайсковай службы саслоўем.Духавенства. Іншым правілеяваным саслоўем у ВКЛ было духавенства. Гэта людзі якія прафесійна займаліся арганізацыяй рэлігійных мерапрыемстваў. Вышэйшае духавенства гэта Мітрапаліты, епіскапы, ніжэйшае святары, дзіяканы, псаломшчыкі. У эпоху ВКЛ на тэр. Беларусі панавала духавенства двух веравызнанняў Каталіцкага і Праваслаўнага. Каталіцкай і праваслаўнай цэрквам належылі вялікія феадальныя маёнткі з дзесяткамі тысяч прыгнных сялян. Аднак фармальна і сяляне і маёнткі належылі ўсёй царкоўнай арганізацыі як юрыдычнай асобе, кожны канкрэтны святар землямі і сялянамі не валодаў а толькі карыстаўся той часткай царкоўнай маёмасці якая палагалася яму па рангу. Святары пратэстанцкіх абшчын, яўрйскія равіны і мусульманскія імамы якіх таксама было многа ў Беларусі ўвогуле не валодалі ні землямі і не сялянамі а жылі за кошт ахвяраванняў рэлігійных абшчын.Мяшчане. У 15 – 16 стст. фармавалася мяшчанскага саслое. Мяшчане атрымалі сваю назву ад словы "места" – горад. Мяшчанамі звалі ўсіх гарадскіх жыхароў, якія былі асбіста вольнымі і займаліся рамяством і гандлем. Сяляне. Найбольш шматлікім з'яўлялася сялянскае саслоўе. Аднак сяляне былі самай бяспраўнай групай насельніцтва і цалкам залежалі ад феадалаў. Феадалы імкнуліся “замацаваць” сялян за зямлёй, г. зн. забараніць ім пераход да іншых феадалаў. Такое замацаванне атрымала назву прыгон. Найбольш актыўнае запрыгоньванне сялян праходзіла ў 15 – 16 стст.Па ступені феадальнай залежнасці сяляне падзяляліся на “пахожых” і “непахожых”. “Пахожым” дазваляўся пераход ад аднаго феадала да другога. “Непахожыя” былі пазбаўлены правы пераходу да іншага феадала. Поўнай уласнасцю феадалаў была “чэлядзь нявольная”, якая жыла пры панскіх дварах.Павіннасці сялян. Сяляне, павінны былі выконваць на карысць феадалаў розныя павіннасці. Па сваіх павіннасцях сяляне падзяляліся на даннікаў, цяглых, чыншавых і слуг. Даннікі плацілі даніну – падатак прадуктамі сельскай гаспадаркі ў 15 ст даніна стала называцца дзякла. Слова аброк гэта русізм у беларускай мове яно з’явілася толькі ў савецкі час.Чыншавыя – плацілі чынш – грашовы падатак.Цяглыя сяляне адбывалі паншчыну. Яны працавалі на зямлі феадала некалькі дзён у тыдзень са сваім канём і сваімі прыладамі працы. Паншчына вядомая на беларускіх землях з 14 ст, аднак шырока стала распаўсюджвацца з сярэдзіны 15 – 16 ст. Попыт на збожжа ў Заходняй Еўропе прывёў да з'яўлення фальваркаў у ВКЛ. Фальварак гэта – феадальны двор з пабудовамі і зямельнымі ўгоддзямі, якія апрацовывалі залежныя сяляне ён спецыялна быў прыстасаваны для вытворчасці сельгас-прадукцыі якая ійшла на продаж за мяжу.Слугі выконвалі розныя працы пры двары феадала: былі конюхамі, агароднікамі, садоўнікамі, рамеснікамі і г.д. Частка такіх сялян неслі вайсковую службу. Яны зваліся панцырными баярамі.Этапы запрыгоньвання сялян. У 1447 г. вялікі князь літоўскі Казімір выдаў прывілей, які паклаў пачатак запрыгоньванню сялян. У 1447 г. Феадалы атрымалі права суда над залежнымі ад іх сялянамі, аднак ім забаранялася прымаць чужых збеглых сялян. Судзебнік Казіміра, выдадзены ў 1468 г., прадугледжваў пакаранне за дапамогу пры ўцёках залежных сялян. У Статуце ВКЛ 1529 г. уводзіўся 10-летні тэрмін даўнасці. Селянін, пражыўшы ў феадала больш 10 гадоў, лічыўся яго прыгонным. Гэты ж тэрмін даўнасці пацвярджаўся і Статутам 1566 г.Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера. Аграрная рэформа Жыгімінта Аўгуста ІІ адбылася ў 1557 годзе. Яе сутнасць у наступным. Да рэформы сялянскія надзелы ў розных мясцовасцях мелі розныя памеры і розныя назвы: дворышчы 10 га, жэраб’і 17 га службы 30 га і т. д. Карацей кажучы, існавала каля дзесятка розных наіменаванняў сялянскіх надзелаў памерам ад 10 да 50 га, але ўсе яны плацілі аднолькавы падатак. Гэта было не выгадна феадалам. Жыгімонт Аўгуст ІІ раздзяліў усю ворыўную зямлю ў ВКЛ на валокі надзелы зямлі па 21 га і кожную валаку фіксіраваным памерам падаткаў. Прыклад такога падаткаабкладання будзе выглядаць так: калі селянін які трымае валаку зямлі абавязаны аддаць за яе 20 мяхоў жыта ў год і адпрацовываць 2 дні паншчыны ў тыдзень. Калі хтосці з сялян палічыць, што для яго гэта занадта вялікі падатак то ён можа адмовіцца ад палавіны валакі і тады будзе плаціць усяго 10 мяхоў жыта ў год і адпрацовываць 1 дзень паншчыны ў тыдзень. Калі хтосці з сялян пажадае заплаціць 40 мяхоў жыта ў год і адпрацовываць 4 дні у тыдзень то ён можа ўзяць сабе дзьве валакі зямлі. На павелічэнне падаткаў дзеля павелічэнне зямельнага надзелу згаджаліся тыя гаспадары ў якіх было многа дзяцей працаздольнага ўзросту. Напрыклад сам гаспадар апрацоўвае сваю зямлю а яго дарослы сын, які яшчэ ад бацькі не аддзяліўся, працуе на паншчыне 4 дні ў тыдзень. Такім чынам, рэформа Жыгімінта Аўгуста ІІяк і большасць рэформаў была накіравана на павелічэнне памераў павіннасцяў сялян і скарачэнне іх надзелаў.Гарады. Гарады. У 14 – 16 ст ст. адбываецца рост гарадоў. Гарадское насельніцтва расло галоўным чынам за кошт сялян – уцекачоў, збегшых ад запрыгоньвання. Асабліва прыцягвалі гарады тых людзей, якія валодалі рамеснымі навыкамі. Большасць насельніцтва горада складалі рамеснікі розных спецыялнасцяў і гандляры. Жыхароў гарадоў называлі мяшчанамі, гэта значыць жыхары "места" – горада. Прывілеяванымі жыхарамі горада былі багатыя слаі купецтва; вярхушка рамесных цэхаў; некаторыя прадстаўнікі феадальнага саслоўя, што жылі ў горадзе; прадстаўнікі духавенства. Значэнне веча ў жыцці горада паступова памяншалася. Вялікія князі літоўскія прызначалі ў гарады сваіх намеснікаў якія называліся войтамі. Да іх пераходзіла кіраванне гарадамі. З канца 14 ст. многім беларускім гарадам пачынаюць даваць Магдэбургскае права г. зн. права на незалежнасць і самакіраванне (далей МП). У канцы 16 ст. магдэбургскае права было дадзена амаль усім гарадам Беларусі. Насельніцтва горада Абірала гарадскі магістрат на чале з бурмістрам. Магістрат ажыццяўляў кіраванне горадам. Магістрат падзяляўся на раду і лаву. Рада – адміністрацыя, лава – суд. У горадзе з МП лавай кіраваў войт. Войт гэта адзіная пасада ў горадзе з МП якая не абіралася а прызначалася Вялікім князем. Магістрат размяшчаўся ў спецыяльным будынку Ратушы. Рамеснікі горада аб’ядновываліся ў цэхі. Цэх гэта рамесніцкая арганізацыя каторая выконвала тры функцыі 1. Сачыла за тым каб паміж рамеснікамі ў межах цэха не было канкурэнцыі. 2. Сачыла за якасцю прадукцыі. 3 Сачыла за працэсам навучання прафесіі. Цэх ўзнчальваў выбарны цэхмістр. Паўнапраўнымі членамі цэха былі майстры. Рамеснікі якія авалодалі прафесіяй але не здалі яшчэ экзамен на майстра, а значыць не мелі ў цэху ніякіх правоў называліся падмайстрамі. Самай ніжэйшай ступенню цэхавых рамеснікаў былі вучні якія навучаліся прафесіі. Каб стаць майстрам трэба было зрабіць тры рэчы: 1. зрабіць штуку (шэдэўр) – нейкі выраб які дэманстраваў высокі ўзровень майстэрства прэтэндэнта, 2. унесці пэўную суму грошай у агульную касу цэха, 3. наладзіць гулянку для ўсіх удзельнікаў цэха. Многія рамеснікі не жадалі ўступаць у цэх. Яны назывліся партачамі. Лічылася, што партачы не умеюць якасна працаваць. Таму слова партачыць значыць – працаваць дрэнна, псаваць сыравіну. Партачы з дазвола феадала сяліліся на юрыдыцы і працавалі там. Юрыдыка гэта раён горада з МП на каторы не распаўсюджвалася ўлада Магістрата. Яна належыла феадалу на зямлі каторага знаходзіўся горад.Купцы аб’ядноўваліся ў гільдыі. Гэта арганізацыі нападобіі рамесніцкіх цэхаў. нядбайных і дрэнных купцоў выганялі з гільдыі і называлі разгільдзяямі. Купцы, што займаліся замежным гандлем называліся гасцямі, купцы, што займаліся рознічным гандлем называліся прасоламі.
11. Утварэнне РП і статус ВКЛ у яе складзе. Новая дзяржава з назвай Рэч Паспалітая, што ў перакладзе з польскай азначае рэспубліка, утварылася ў 1569 г. Гэта дзяржава ўяўляла сабой саюз ВКЛ і Польскага каралеўства. Папярэдняй спробай падобнага саюза гісторыкамі лічыцца Крэўскае пагадненне 1385 г. Прычыны, якія прывялі да заключэння дзяржаўнай уніі ВКЛ з Польшчай, заключаліся ў наступным: — цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной 1558—1583 гг., якую вёў за выхад да Бал- тыйскага мора маскоўскі цар Іван IV. Ён лічыў беларускія землі сваёй вотчынай і імкнуўся вярнуць іх у склад Маскоў скай дзяржавы; — імкненне пануючага саслоўя — шляхты ВКЛ — да набыцця шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае саслоўе ў самой Польшчы. Да голасу шматлікай шляхты (дробных і сярэдніх феадалаў) на пасяджэннях сойма ВКЛ ніхто не прыслухоўваўся. Такога не было ў суседняй Польшчы, дзе шляхецкія правы (вольнасці) дазвалялі шляхце актыўна ўдзельнічаць у палітыцы; — жаданне шматлікай (прыкладна ў 2 разы па колькасці болыпай, чым у ВКЛ) польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатка да Польшчы і атрымаць для сябе новыя землі і пасады; — разлік кіраўніцтва каталіцкай царквы праз Польшчу — краіну, дзе пануючае становішча займала каталіцтва, пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход — на беларускія, ук- раінскія, рускія землі. 2. У 1569 г. адбыўся Люблінскг сойм, які працягваўся 6 месяцаў. На сойме польскай шляхце ўдалося дабіцца ад Жыгімонта Аўгуста — караля Польшчы і вялікага князя літоўскага — значных тэрытарыяльных уступак. Шэраг найбагацейшых зямель ВКЛ быў уключаны ў склад Польш чы, у выніку чаго тэрыторыя ВКЛ значна зменшылася. ВКЛ вымушана было прыняць многія з польскіх умоў аб'яднання дзвюх дзяржаў. Вышэйшым агульным органам улады станавіўся сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы (асобных соймаў як для Польшчы, так і для ВКЛ не прадугледжвалася). Кіраўнік саюза дзяржаў, якога маглі выбіраць феадалы Польшчы і ВКЛ, таксама быў агульным. Напрыклад, кароль Рэчы Паспалітай Стафан Баторый быў прызнаны шляхтай ВКЛ таксама і вялікім князем. Асобнымі ў ВКЛ і Польшчы захоўваліся: — адміністрацыйны апарат (дзяржаўныя пасады); — заканадаўства (у ВКЛ яно было прадстаўлена Стату там 1588 г.); — судовая арганізацыя (вышэйшым судовым органам у ВКЛ з'яўляўся з 1581 г. Галоўны трибунал); — войска (яго асновай у XVI ст. у ВКЛ з'яўлялася пас- палітае рушанне — усеагульнае апалчэнне, што складалася са шляхты і жаўнераў — ваеннаабавязаных мужчын, якіх вы- стаўляў са сваіх зямельных уладанняў кожны шляхціц); — тытул (захоўваліся афіцыйныя назвы дзяржаў пры існаванні агульнай назвы Рэч Паспалітая); — пячатка з сімвалам дзяржавы (у ВКЛ — выява «Па- гоні», у Польшчы — выява «Арла»); — мова афіцыйнага справаводства (старабеларуская — у ВКЛ, польская і лацінская — у Польшчы). 3. Вынікі Люблінскай уніі заключаліся ў тым, што ВКЛ разам з Польшчай утварылі агульную Рэч Паспалітую. Та кое аб'яднанне дзвюх суседніх краін называецца федэрацы- яй — дзяржавай, што складаецца з самастойных дзяржаўных утварэнняў, аб'яднаных на пэўных умовах у адзіную краіну. У складзе гэтай шляхецкай шматнацыянальнай дзяржавы ВКЛ існавала да канца XVIII ст. Вынікамі Люблінскай уніі засталася нездаволена большая частка магнатаў ВКЛ, якім трэба было дзяліць палітыч-ную ўладу з палякамі. Да таго ж, згодна з уніяй польская шляхта мела права атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах ВКЛ, а шляхта ВКЛ практычна страціла такое права ў тых раёнах, якія былі далучаны да Польскага каралеўства. Антыпольскія настроі ўвасобіліся ў барацьбе за захаванне элементаў самастойнасці ВКЛ. У 1581 г. быў створаны Га-лоўны трибунал — вышэйшы судовы орган для ВКЛ. У 1588 г. з удзелам канцлера ВКЛ Льва Сапегі быў падрыхтаваны і выдадзены Статут ВКЛ. У ім было занатавана, што займаць дзяржаўныя пасады і атрымліваць землі ў Вялікім княстве маглі толькі грамадзяне ВКЛ. Вынікі Люблінскай уніі выявіл іся ўпаланізацыі — апачячванні шляхты ВКЛ праз далучэнне яе да польскіх шляхецкіх вольнасцей. У 1696 г. шляхце ВКЛ, як і польскай шляхце, было нададзена права поўнага кантролю за дзейнасцю караля, што значна абмяжоўвала яго ўладу і давала шляхце магчымасць не падпарадкоўвацца каралю. Усё афіцыйнае справаводства ў Рэчы Паспалітай было пераведзена на польскую мову, якая набыла статус дзяржаўнай.
17.Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на тэр. Беларусі ў першай палове 19 ст. Беларусь у вайне 1812 г. Паўстанне 1830-1831 гг. У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек. 3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе. На Беларусь быліраспаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. Расія па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй. Беларусь дагэтуль развівалася ва ўмовах дзяржавы, для якой былі характэрны палітычная анархія і вялікая самастойнасць месцаў. У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні. Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай. Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта. Рсійскі ўрад рашуча ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта згубіла правы на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей. У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама раводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з’яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў. На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Незадаволенасць прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях. Першым крокам у гэтым напрамку з’явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду. Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства. Вайна 1812 года і Беларусь.
12 чэрвеня 1812 года 600-тысячная армiя Напалеона без аб"яулення вай ны уступiла у межы Расiйскай iмперыi, на землi Беларусi i Лiтвы.16 чэрвеня была занята Вiльня, 24 чэрвеня - Мiнск. Апалячаная беларуская шляхта сустракала французскiя войскi як вызвалiцеляу ад рускiх захопнiкау.Войску Напалеона у межах Лiтвы i Беларусi супрацьстаялi дзве рускiя армii: Першая (127 тыс.) - камандуючы Барклай дэ Толлi (штаб у Вiльнi);Другая (45 тыс.) - камандуючы генерал Баграцiён (штаб у Ваукавыску).Пры такiх суадносiнах сiл, разрозненныя рускiя армii не маглi даць генеральную бiтву Напалеону. Галоунай задачай рускiх армiй на першым этапе вайны (чэрвень-жнiвень 1812 года) было аб"яднанне 1 i 2 рускiх армiй i пазбегнуць разгрома паасобку. Руская армiя адступала,ведучы абаронныя баi. Наi- больш значнымi бiтвамi на беларускай тэрыторыi былi:каля мястэчка Мiр(27- 28 чэрвеня ),каля мястэчка Раманава (2 лiпеня),каля вёскi Салтанаука ( 11 лiпеня), каля мястэчка Астроуна ( 13 лiпеня 1812 года ). К пачатку жнiуня амаль уся тэрыторыя Беларусi была захоплена войскамi Напалеона. Адносiны насельнiцтва Беларусi да ваюючых бакоу былi не адназначнымi. Для сялян i гараджан i руская,i французская улада былi прышлымi,прыгнятальнiцкiмi,чужымi. I французы, i рускiя прымушалi працаваць на пана,плацiць велiзарныя падаткi,а падчас вайны забiралi апошняе.Але руская улада давала магчымасцьбеларускаму селянiну жыць у мiрных умовах.Французы прынеслi вайну.Гэта i абумовiла стварэнне партызанскiх атрадау на Беларусi.Для барацьбы з партызанамi i забеспячэння армii фуражом Напалеон аставiу на Беларусi 100-ты сячнае войска. Камандзiрамi партызанскiх атрадау на Беларусi у большасцi былi мясцовыя жыхары: Маркау Максiм, Мiронава Фядора, Цiмафееу Iван Тарасавiч, Тарас-селянiн. Шляхта i магнаты Беларусi вiталi прыход французау i паступалi на лужбу у напалеонаускую армiю. ны вiталi акупацыйны рэжым з надзеяй на аднауленне ВКЛ у межах Рэчы Паспалiтай. Сацыяльная палiтыка Напалеона цалкам задавальняла iх, паколькi французскi iмператар захоувау прыгоннiцкiя парадкi i прывiлеi шляхты.Ён абяцау магнатам Беларусi аднауленне iх раней шай дзяржавы. У пачатку кастрычнiка 1812 г.пачалося адступленне войск Напалеона з Масквы.Французы адступалi у напрамку Ушачы-Лепель-Чашнiкi.26 кастрычнiка рускае войска уступiла у Вiцебск,4 лiстапада вызвалiлi Мiнск,9- Барысау, а 12 лiстапада Магiлёу. 14-15 лiстапада каля вескi Студзенкi, на поунач ад Барысава,адбылася самая значная бiтва завяршальнага этапа гэтай вайны.Тут загiнула каля 20 тыс. французау. Праз Бяразiну пераправiлася не больш 60 тыс войск.24 лiстапда у Смаргонi Напалеон пакiнуу армiю i ад'ехау у Парыж.8 снежня руская армiz без бою заняла Гародню.Да Немана дайшло каля 30 тыс.французау,што было катастрофай для Напалеона.Шляхецкае паўстанне 1830—1831 гг. Разгром дзекабрыстаў зняў пытанне аб сумесным выступленні рэвалюцыянераў Расіі і былой Рэчы Паспалітай; апошнім прыходзілася разлічваць толькі на ўласныя сілы. У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Хутка паўстанне ахапіла ўсё Царства Польскае. Старшынёй польскага нацыянальнага ўрада стаў князь Адам Чартарыйскі. Ён з'яўляўся лідэрам кансерватыўнай плыні, якая пераважала ў паўстанні. Яе прадстаўнікі былі прыхільнікамі захавання традыцый, стабільнасці, упарадкаванасці. Прадстаўнікі дэмакратьгчнай плыні на чале з гісторыкам I. Лялевелем дабіваліся пашырэння паўстання на землі былога ВКЛ. Вясной 1831 г. у руках паўстанцаў аказаліся Літва і шэраг паветаў Заходняй Беларусь Паўстанне развівалася нярэдка стыхійна, хоць і быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Шляхта кожнага павета выбірала свой урад і вайсковага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб'яўлялі рэкруцкі набор, выдавалі адозвы. Сяляне і мяшчане набіраліся ў атрады пераважна пад прымусам і не заўсёды былі зацікаўлены ваяваць. Царскі ўрад асцерагаўся, «каб з польскага бунту не зрабіўся б сялянскі». Сялянам афіцыйна аб'яўлялася памілаванне, калі яны самі пакінуць атрады і вернуцца дамоў. Асобныя царскія камандзіры абяцалі нават вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой паўстанцы былі разбіты царскімі войскамі. Камандуючы расійскай арміяй генерал-фельдмаршал I. Ф. Паскевіч «заслужыў» ад цара гомельскі маёнтак. Агульная колькасць удзельнікаў паўстання ў Беларусі склада каля 15 тыс. чалавек. Свядома падтрымала паўстанне шляхта, вучнёўская моладзь, каталіцкае і часткова уніяцкае духавенства. Заклікі да барацьбы «за Польшчу, айчыну нашу» не выклікалі энтузіязму ў большасці беларускага насельніцтва. Пытанне аб дзяржаўнасці свайго краю не ставілася, а сялянскае пытанне фактычна ігнаравалася. Сяляне спадзяваліся на атрыманне волі і ўласнай зямлі. Але наибольшее, што змагла ім паабяцаць шляхта ў асобных паветах, — гэта зніжэнне нормы паншчыны да двух дзён у тыдзень.
22. Культура Беларусі ў другой палове 19-пач.20 ст. Этнас (ад грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць.Культура Беларусi у другой палове XIX ст. Развiвалася ва умовах сцвярджэння i панавання капiталiстычных адносiн. Нягледзячы на каланiяльную палiтыку расiйскага самауладства, у гэты час пачала фармiравацца беларуская нацыянальная iнтэлiгенцыя, якая ваывучала i стварала нацыянальную культуру. Прадстаунiкi беларускай iнтэлегенцыi тэарытычна абгрунтавалi iснаванне самастойнага беларускага этнасу i абвесцiлi яго права ан роунасць з iншымi народамi. Беларуская лiтаратура гэтага часу развiвалася падспудна, пад забаронай, унеспрыяльнай атмасферы. Рэпрэсii у дачыненнi да удзельнiкау паустання 1963 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткi русiфiкатарскi курс прывялi да таго, што многае з творчай спадчыны выдатных беларускiх пiсьменнiкау загiнула.Асновай развiцця бел. лiт. гэтага перыяду быу паступовы рост сацыяльнай i нацыянальнай самасвядомасцi народа. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяу у краiне напярэдаднi i у перыяд рэформы 1861 г. , развiццуе капiталiзму i з’яуленне на арэне палiтычнай барацьбы пралетарыяту, уплыу передавой грамадскай думкi стварылi глебу для развiцця беларускай лiтаратуры дэмакратычнага напрамку.Вядомы прадстаунiк – К.Калiноускi (1838 – 1864), кiраунiк паустання 1863 – 1864 гг., рэвалюцыянер-дэмакрат, мыслiцель i публiцыст. Нацыянальныя пачуццi яго найбольш поуна выявiлiся у творы «Лiзты з-пад шыбенiцы», напiсаным перад пакараннем смерцю у Вiленскай турме.Удзельнiк паустання, пачынальнiк крытычнага рэалiзму, патрыет сваей радзiмы Ф Багушэвiч выступау у абарону беларускага народа i яго мовы, якой пагарджалi i якую зневажалi як царскiя сатрапы, так i польскiя паны.Паслядоунiкамi Багушэвiча былi паэты-дэмакраты Я.Лучына i А.Гурыновiч.У другой палове XIX ст. На Беларусi развiвалiся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Пачау фармiраваца беларускi прафесiйны тэатр. Яго узнiкненне звязана з дзейнасцю паэта, драматурга i тэатральнага дзеяча В.Дунiна-Марцiнкевiча. Спрыяльны уплыу на развiцце беларускай культуры i беларускага тэатральнага мастацтва акакзала культура рускага, польскага i украiнскага народау.У выяленчым мастацтве другой паловы XIX ст. Асноунае месца займау рэалiзм. У беларускiм жывапiсе у гэты час на першы план выходзiць гаiстарычны жанр. Да гiстарычнага жанру напасрэдна прымыкау бытавы. У гэтым жанры найбольш поуна выявiлiся сацыяльныя сiмпатыi жывапiсцау. У жывапiсе, як i у творах лiтаратуры, з’яуляецца вобраз селянiна-бедняка. Вядомы майстар бытавога жанру – Н.Ю.Сiлiвановiч.Такiм чынам, нягледзячы на вялiкадзяржауную палiтыку царызму, развiцце беларускай культуры у другой палове XIX ст. Характарызавалася значнымi поспехамi i дасягненнямi.Культура Беларусi у пачатку XX ст. Развiвалася у цеснай сувязi з нацыянальным рухам, культурамi суседнтх народау. У гады рэвалюцыi 1905—1907 гг. i пасля яе адбываецца уздым у многiх яе галiнах, асаблiва у лiтаратуры.Прыкметныя змены адбывалiся у развiццi асветы. Замест царкоуна-прыходскiхз школ, якiя знаходзiлiся у заняпадзе, адкрывалiся народныя вучылiшчы, а гарадскiя вучылiшчы пераутваралiся у вышэйшыя пачватковыя школы. Хутка пашыралася сетка дзяржауных i прыватных сярэднiх школ – гiмназiй i рэальных вучылiшчау. Для дарослага насельнiцтва адкрывалiся нядзельныя школы, вячэрнiя змены i курсы. Для падрыхтоукi педагогау былi адкрыты 5 настаунiцкiх семiнарый i 3 настаунiцкiя iнстытуты.На Беларусi мелiся значныя дасягненнi у вывучэннi этнаграфii, гiсторыi i культуры краю, а таксама у прыродазнаучых навуках. Пытаннямi быту i культуры Беларусi займалiся вядомыя даследчыкi Е. Раманау, М.Федароускi, М.Нiкiфораускi, А.Сержпутоускi. Гiсторыi ВКЛ прысвяцiу свае працы М.Доунар-Запольскi. В.Ластоускi выдау «Кароткую гiсторыю Беларусi».Павышэнню агульнаадукацыйнага i культурнага узроуню насельнiцтва садзейнiчалi бiблiятэкi. Адкрывалiя школьныя i грамадскмя бiблiятэкi розных ведамтсвау. Буйнейшая сярод iх была мiнская пудлiчная бiблiятэка iмя Пушкiна, створаная у 1900г.На Беларусi даволi хутка развiвауся друк. З 1901 по 1914 г. упяцi беларускiх губернях колькасць перыядычных выданняу павялiчылася з 15 да 109. Большасць газет i кнiг друкавалася на рускай мове.Вялiкi уклад у развiцце беларускай лiтаратуры унеслi Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановыч, К.Каганец i iнш.У пачатку XX ст. Актывiзавалася культурнае жыцце на Беларусi. У гарадах праходзiлi гастролi рускiх i украiнскiх тэатральных труп. Атрымалi распаусюджанне аматарскi ятэтральныя гурткi, «беларускiя вечарынкi» -- своеасаблiвая форма мастацкай самадзейнасцi. З iх у 1910 г. узнiк нацыянальны прафесiйны тэатр – «Першая беларуская трупа» I.Буйнiцкага.У архiтэктуры Белварусi у пачатку XX ст. Iснавалi розныя стылi: неаготыка, неарускi, неараманскi i найбольш распаусюджаны – неакласiцызм..
29.Станаўленне і развіцё савецкай беларускай культуры ў 20-30гг.20 ст.
У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва.Была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці.Але ў канцы 30-х гадоў частка дарослага насельніцтва рэспублікі, асабліва на вёсцы і сярод жанчын, яшчэ заставалася неахопленай навучаннем.Разам з ліквідацыяй непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва праводзілася вялікая работа па стварэнні сістэмы народнай адукацыі.Да сярэдзіны 20-х гадоў такая сістэма адукацыібыла створана і складалася з наступных частак: 1) дашкольных устаноў; 2) масавых чатырохгадовых працоўных школ; 3) сямігадовых працоўных політэхнічных школ; 4) школ сялянскай моладзі; 5) рабфакаў; 6) тэхнікумаў; 7) вышэйшых навучальных устаноў.Асаблівая ўвага надавалася ўвядзенню ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей.Значнае развіццё атрымала сярэдняя спецыяльная адукацыя.Кадры кваліфікаваных рабочых рыхтаваліся ў прафесійных школах.20-я гады сталі часам нараджэння беларускай савецкай навукі.Вучоныя займаліся даследаваннем рэсурсаў, праблемы прыкладнога характару.Праводзіліся даследаванні і ў галіне гуманітарных навук.Развіццё літаратуры і мастацтва адбывалася ў складаных умовах.Беларуская паэзія вітала рэвалюцыю. Для яе характэрны былі аптымізм, дух змагання за новае жыццё. Гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей, веры і мар.У другой палове 20-х гадоў развіццё беларускай савецкай літаратуры адбывалася ў вострай барацьбе ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных літаратурных груповак.У 30-я гады завяршыўся працэс стварэння адзінай пісьменніцкай арганізацыі Беларусі.У вострай барацьбе розных мастацкіх школ і плыняў стваралася беларускае савецкае тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва.У сярэдзіне 20-х гадоў першыя поспехі былі дасягнуты ў развіцці беларускага музычнага мастацтва, у якім усё яшчэ пераважала самадзейная творчасць музычных, харавых і танцавальных калектываў.Значны крок наперад зрабіла музычнае мастацтва ў 30-я гады.Паспяхова развівалася кінамастацтва. Ствараліся дакументальныя і мастацкія фільмы, кінахроніка.Дасягненні ў сферы культурнай дзейнасці сведчаць аб сапраўдным ажыццяўленні культурнай рэвалюцыі ў рэспубліцы.У 20–30-я гады паспяхова развіваліся жывапіс, скульптура, архітэктура.20-я гады ў гісторыі беларускага жывапісу былі часам збірання творчых сіл, першых спроб засваення новай тэматыкі, актыўнага ўкаранення мастацтва ў жыццё шырокіх пластоў народа.У 30-я гады мастацтва Беларусі ўзбагачалася новымі тэмамі і вобразамі.Буйной падзеяй у культурным жыцці стаў Першы з’езд мастакоў Беларусі, які адбыўся 6 снежня 1938 г. у Мінску.Багатыя і цікавыя традыцыі мае беларуская графіка.У 20–30-я гады шэраг манументальных помнікаў стварылі беларускія скульптары.У цэлым для прамысловай архітэктуры 20-х гадоў характэрна выкарыстанне жалезабетонных і металічных канструкцый.У канцы 20-х гадоў рабіліся спробы распрацаваць тып дома з агульнымі бытавымі элементамі. Такія будынкі атрымалі назву дамоў-камун.Галоўнымі задачамі архітэктуры Беларусі ў перадваенныя пяцігодкі (1933–1941) сталі рэканструкцыя і развіццё гарадоў.Кожны твор архітэктуры ўяўляе сабой спалучэнне трох прынцыпаў: функцыянальнасці, трываласці і прыгажосці.
35.Вызваленне Беларусі ад акупантаў. Пасля перамогi у Курскай бiтве, Чырвоная Армiя пачала наступленне ад Невеля да Чорнага мора. Восенню 1943г. яна уступiла на тэрыторыю Беларусi, 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР - г.Камарын. За восень-зiму былi вызвалены 36 раёнау i 2 абласных цэнтра - Гомель i Мазыр. Важнае значэнне у гэтым мела фарсiраванне Дняпра у раёне Львова. Вялiкую дапамогу наступаючым часцям Чырвонай Армii аказалi падпольшчыкi i партызаны. У 1944г. пачауся завяршальны этап Вялiкай Айчыннай вайны - поўнае выгнанне ворагау з савецкай зямлi, вызваленне народау Еуропы. Значную ролю у рашэннi задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя (кодавая назва "Баграцiён"). Гiтлераўскае камандаванне надавала вялiкае значэнне утрыманню Беларусi, бо яна была важным плацдармам, якi прыкрывау усходне-прусскi i вар-шауска-берлiнскi стратэгiчныя напрамкi. Былi падрыхтаваны абарончыя рубяжы на рэках Днепр, Бярэзiна, Свiслач, Нёман i iнш. Рад гарадоу аб'яулены крэпасцямi (Мiнск, Вiцебск, Орша, Магiлёу i iнш.),якiя не належалi здачы. У Беларусi бы-ла моцная групiроука нямецкiх войск У красавiку-маi генштаб Чырвонай Армii распрацавау план аперацыi "Баграцiён".Яго ажыццяулялi войскi наступных франтоу: 1-ы Беларускi (камандуючы гене-рал армii К.К.Ракасоускi), 2-i Беларускi (генерал-палкоунiк Г.Ф.Захарау), 3-i Беларускi (генерал-лейтэнант I.Д.Чарняхоускi), 1-ы Прыбалтыйскi (генерал ар-мii I.Х.Баграмян) пры падтрымцы Дняпроускай флатылii, авiяцыi далёкага дзеяння i ПВА. Удзельнiчалi у аперацыi партызанскiя злучэннi.Савецкiя войскi пераузышлi ворага Задума Вярхоунага Глаунакамандавання была наступнай - франты адначасова пе-раходзяць у наступленне на Вiцебскiм, Багушэускiм, Аршанскiм i Бабруйскiм напрамках,разбураюць фронт абароны ворага, акружаюць i знiшчаюць яго групоукi у раёне Вiцебска i Бабруйска i выходзяць на Мiнск з мэтай знiшчэння i акружэння асноўных сiл групы армiй "Цэнтр" на усходзе Мiнска. Вясной праводзiуся рад мерапрыемствау па падрыхтоуцы да наступлення .Наступленне пачалося 23 чэрвеня 1944г. Спачатку быу нанесены бомбавы удар авiяцыяй, потым праведзена артылерыйская падрыхтоука..Ужо на 3-цi дзень была акружа-на Вiцебская групiроука працiунiка i вызвалены Вiцебск.Да канца чэрвеня 1944г. Былi вызвалены Орша, Магiлёу, Бабруйск. Развярнулiся баi за Мiнск. Гiтлерауцы добра умацавалi горад (былi перакiнуты дадатковыя войскi, збудавана драуляная сцяна, за якой размяшчалiся танкi i гарматы). Аднак i гэта не астанавiла савецкiх воiнау..У ба-ях за Мiнск вызначылiся многiя савецкiя воiны. Першым уварвауся у горад танк Д.Г.Фролiкава. У баях на вулiцах Мiнска вызначыуся камандзiр танкавага узвода М.Колычау. Iм, а таксама А.С.Бурдзейнаму,было прысвоена званне "Ганаровы грамадзянiн г.Мiнска". Мiнск быу вызвалены 3 лiпеня. У раёне Мiнска была акружана 100 тыс. групоука ворага. 7 дзен спрабавалi вырвацца фашысты з "Мiнскага катла". 70 тыс. гiтлерауцау было забiта, 35 тыс. узята у палон. У ходзе далейшага наступлення савецкiя войскi 28 лiпеня вызвалiлi г.Брэст. Фашысты былi выгнаны з беларускай зямлi. Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943—1944 году.
37.Аднаўлення прамысловасці і гаспадаркі. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт(75 млрд. рублёу, загiнуу кожны 4 беларус-по старым данным). З 1943г. пачалося аднаўленне прамысловасцi i ужо да 1950г. яна перавысiла даваенны узровень. Быў асвоены выпуск аўтамабiляў, трактароў, лiцейнага абсталявання, лакамабiляў i iнш. Былi пабудаваны рад прадпрыемствау лёгкай прамысловасцi, праведзена рэканструкцыя iльнозаводау, абутковых прадпрыемствау.Пачатак 50-х гадоу характэрызуецца разгортваннем навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. Да сярэдзiны 50-х гадоу Беларусь дасягнула новых поспехау. Пабудавана 150 прадпрыемствау: Аршанскi завод швейных машын,Вiцебская шоўка-ткацкая фабрыка,малочна-кансервавыя заводы i iнш. Заводы папауняюцца новым тэхналагiчнымабсталяваннем;укараняюцца паточныя метады вытворчасцi.У вынiку павышэння тэхнiчнага узроуню , павысiлася прадукцыйнасць працы. З сярэдзiны 50-х гадоу пашыраецца капiтальнае будаунiцтва, вытворчасць набывае характар навукова-iндустрыяльнага тыпу. Навука становiцца удзельнiкам механiзаванай i аўтаматызаванай вытворчасцi. За 1956-65г.г. было пабудавана 450 фабрык i заводау (Беларускi аутазавод у Жодзiне, 2 Салiгорскiя калiйныя камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоучы завод i iнш.). Але у 40-60-ыя гады у прамысловасцi дзейнiчалi сiлы тармажэння, якiя былi звязаны з камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмай. Спроба аслаблення яе заменай у 1957г. галiновага кiраунiцтва эканомiкай тэрытарыяльна-галiновым (замест мiнiстэрствау уведзены сауноргасы) iстотных змен не прынесла. Вайна нанесла вялiкi урон i сельскай гаспадарцы. Таму на працягу 1945-50 гадоу iдзе аднауленне. Але ужо у гэты час сяляне пазбауляюцца права выбару форм гаспадарання на зямлi, адхiляюцца ад сродкау вытворчасцi, пераутвараюцца у механiчную рабочую сiлу.Калгаснiкi аказалiся у залежнасцi ад кiраунiкоу калгасау, не маглi выехаць з вёскi. Гэта прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркi.У пачатку 50-х гадоу пачалi шукаць выхад з крызiсу, якi бачыўся у павышэннi цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, пераразмеркаваннi бюджэту на карысцьсяла i iнш.
38.Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак халоднай вайны. Геапалітычная сітуацыя ў свеце ў 60-90 гг. Пасля другой сусветнай вайны ЗША сталі прэтэндаваць на ролю звышдзяржавы. Яны сканцэнтравалі ў сваіх руках 70 % сусветнага залатога запасу і выраблялі 60% сусветнай прамысловай прадукцыі. Валавы нацыянальны прадукт ЗША за гады ІІ сусветнай вайны ўзрос ў 2 разы а людскія страты складалі ўсяго 1% ад страт СССР. Пасля выпрабавання ядзернай зброі ЗША пачалі дзейнічаць з пазіцыі сілы.СССР, хаця і быў моцна аслаблены пасля вайны, але значна павысіў міжнародны аўтарытэт як пераможца нацызма. Ён узмацніў свае пазіцыі за кошт шэрагу прасавецкіх (сацыялістычных) краін. Савецкі Саюз меў на той час самую магутную ў свеце армію. Такім чынам амаль адразу пасаля вайны паміж СССР і ЗША пачалась барацьба за сусветнае лідэрства.На аснове ялцінскіх і падсдамскіх дамоў (1943 – 1945 гг.) пачалася перабудова свету. Былі і прамыя тэрытарыяльныя змены, напрыклад, Беластокская вобласць і некалькі раёнаў Брэсцкай былі перададзены Польшчы. Змянілася і палітычная сітуацыя, пры фінансавай і дыпламатычнай падтрымцы СССР 8 краін Еўропы пачалі будаваць сацыялізм пазней да іх далучыўся Кітай, Паўночная Карэя і В’етнам.У 1953 г. Еўрапейскія краіны – сацеліты СССР аб’ядналіся ў СЭУ Савет эканамічнай узаемадапамогі, а ў 1955 у ваенны блок “Варшаўскі дагавор”. “Варшаўскаму дагавору” супрацьстаялі капіталістычныя краіны на чале ЗША, у 1949 з’явіўся ваенны блок НАТО. Пачалося ваеннае ідэалагічнае і палітычнае супрацьстаянне халодная вайна.Пачатак халоднай вайне паклала прамова Чэрчыля ў 1946 у Фултане (ЗША) дзе ён адкрыта абвінаваціў СССР у захопе еўрапейскіх краін і стварэнні жалезнага занавесу. У 1947 Прэзідэнт Трумэн сфармуляваў стратэгічную дактрыну ЗША прамога або ўскоснага ўмяшання ў справы дзяржаў дзе прадбачылась пагроза камунізму.Узмацнілась інтэграцыя сярод краін Заходняй Еўропы асабліва ў сувязі з планам Маршала, згодна якому ЗША давалі крэдыты на ўзнаўленне эканомікі пры ўмове, што камуністы будуць выключаны з ўрадаў і парламентаў гэтых краін. 18 краін Еўропы згадзіліся на гэтыя ўмовы і атрымалі звыш 17 міліярдаў долараў на ўзнаўленне эканомікі. У 1948 г. гэтыя 18 краін ўтварылі ЕЭС (Еўрапейскае эканамічнае супрацоўніцтва) і знялі мытныя бар’еры. У 1949 ў Лондане створаны Савет Еўропы.З дапамогай СССР пачалося крушэнне каланіяльнай сістэмы. Першымі атрымалі незалежнасць Інданэзія, Індыя, В’етнам, і некаторыя краіны Афрыкі. Да пачатку 1960 х гг. на шлях незалежнасці сталі 40 дзяржаў з насельніцтвам 1,5 міліярды чалавек. Такім чынам у пасляваенныя гады ў свеце назіраліся наступныя асноўныя тэндэнцыі: 1. Былі ўтвораны 2 звышдзяржавы, што спаборнічалі паміж сабой.2. Свет быў перабудаваны як тэрытарыяльна так і палітычна.3. Супрацстаялі сацыялістычная і капіталістычная сістэмы.4.Зявілась эканамічная інтэграцыя краін. 5. Была разбурана каланіяльная сістэма.
45.Эвалюцыя палітычнай сістэмы Беларусі. У жніўні 1991 г. былі прыняты рашэнні аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі.У верасні 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў новую назву дзяржавы—Рэспубліка Бепарусь. Важнейшым крокам да станаўлення незалежнасці было 8 снежня 1991 г. У гэты дзень кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расіі прынялі рашэнне і падпісалі пагадненне аб прыпыненні існа-вання СССР, а таксама аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Такім чынам, Беларусь уступіла ў новы этап свайго развіцця. Вялікае значэнне мела прыняцце 15сакавіка 1994 г. Канстытуцыі РБ. У лістападзе 1996 г. на рэспубліканскім рэферэндуме ў Канстытуцыю РБ былі ўнесены папраўкі і дапаўненні. Канстытуцыя—гэта асноўны закон дзяржавы, які вызна-чае дзяржаўны і грамадскі лад, прынцыпы і парадак стварэння прадстаўнічых органаў улады, выбарчую сістэму, правы і абавязкі грамадзян. Адпаведна Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай. Прынятая Канстытуцыя РБ налічвае 9 раздзелаў, 146 артыкулаў. Найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай дзяржавы з'яў-ляецца чалавек, яго правы, свабоды, гаранты іх рэалізацыі. Носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь абвешчан на-род, які ажыццяўляе сваю ўладу праз прадстаўнічыя органыўлады. Дэмакратыя ў рэспубліцы ажыццяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогіі. поглядаў. Дзяр-жава засноўваецца на прынцыпе падзелу ўлад: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Заканадаўчым органам Рэспублікі Бе-ларусь з'яўляецца Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь—парламент, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Выканаўчая ўлада належыць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. Судовую ўладу ажыццяўляюць суды. Кан-троль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве ажыццяўляецца Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь. Упершыню ў рэспубліцы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй уведзена прэзідэнтская форма праўлення. Прэзідэнт з'яўля-ецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі РБ, праў і свабод чалавека і грамадзяніна. 10 ліпеня 1994 г. першым прэзідэнтам краіны быў абраны А.Р. Лукашэнка. Дзейнасць прэзідэнта падкантрольна толькі парламенту, рэгламентуецца Канстытуцыяй РБ і законамі дзяржавы.Трэба зазначыць, што Канстытуцыя РБ адпавядае ўсім асноўным параметрам сусветных дэмакратычных стандартаў дзяржаўнага і грамадскага будаўніцтва. У пачатку 1995 г. у рэспубліцы была створана падпарадкаваная Прэзідэнту вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т.зв. “вертыкаль” – строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.А.Г.Лукашэнка на рэферэндуме 24 лістапада 1996 г унес змяненні і дапаўненні: замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны 2-х палатны Парламент – Нацыянальны Сход, які з гэтага часу складаецца с Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраецца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г.Мінска і 8 чалавек прызначаюцца Прэзідэнтам). Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэмьер-міністр урада. У суместнай кампітэнцыі Прэзідэнта і Парламента знаходзіцца прызначэнне вышэйшых службовых асоб: прэмьер-міністра, старшынь канстытуцыйнага, вярхоўнага, вышэйшага і гаспадарчага судоў, старшыні праўлення Нацыянальнага банка, генеральнага пракурора Рэспублікі.
50.Адукацыя,навука і культура Беларусі 1990-2012 3 сярэдзіны 1980х гг. пачынаюцца змены ў галіне культуры Беларусі. У перыяд перабудовы важнае месца набыло пытанне аб ролі і месцы беларускай мовы ў грамадстве. За пашырэнне сферы ўжывання беларускай мовы выступала інтэлігенцыя, а таксама нефармальныя аб'яднанні моладзі. Акрамя моўнага пытання, грамадскасць узнімала праблему захавання гісторыкакультурнай спадчыны і ўсебаковага адраджэння беларускай культуры.1991 год палажыў пачатак новаму этапу гісторыі беларускай культуры. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь абавязвае паважаць нацыянальныя традыцыі, берагчы гісторыкакультурную спадчыну беларускага народа, гарантуе свабоднае развіццё культур усіх нацыянальных супольнасцей, якія жывуць у краіне. Разам з тым істотнай перашкодай для культурнага развіцця стаў эканамічны крызіс, які прывёў да скарачэння дзяржаўных расходаў на патрэбы культуры. Лібералізацыя грамадскапалітычнага жыцця спрыяла з'яўленню новых тэм у літаратуры і мастацтве.Развіццё адукацыі і навукі. 3 сярэдзіны 1980х гг. у СССР пачалася рэформа агульнаадукацыйнай, прафесійнай і вышэйшай школ. Пры рэфарміраванні сістэмы адукацыі забяспечваліся пераемнасць і свабодны доступ да любой яе ступені, разнастайнасць зместу і форм навучання, пашырэнне магчымасцей для індывідуальнага развіцця асобы. Ажыццяўляліся больш цесныя сувязі навучання і вытворчай дзейнасці, уключэнне вучняў у сістэматычную, пасільную для іх здароўя і ўзросту грамадска карысную працу. Нягледзячы на крызісныя з'явы ў сацыяльнаэканамічнай сферы, адукацыя Беларусі захавала свой патэнцыял.У агульнаадукацыйных школах быў уведзены курс асноў інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, створаны спецыялізаваныя сярэднія навучальныя ўстановы ліцэі і гімназіі. Яны павінны былі забяспечыць больш дасканалую падрыхтоўку вучняў па выбраных галінах ведаў (гуманітарнай, тэхнічнай ці прыродазнаўчай). На розных узроўнях праводзіліся прадметныя алімпіяды па фізіцы, матэматыцы і іншых дысцыплінах. Пераможцы рэспубліканскага этапу мелі права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы без іспытаў па дысцыпліне алімпіяды. Практыкавалася сумяшчэнне выпускнога экзамену за сярэднюю школу з уступным экзаменам у вышэйшыя навучальныя ўстановы.У 1990я гг. у Рэспубліцы Беларусь пачала праводзіцца рэформа агульнаадукацыйнай школы, звязаная з пераходам на 12гадовы тэрмін навучання ў сярэдняй школе. Яна прадугледжвала пераход да абавязковай 10гадовай базавай школы. Сярэднюю адукацыю можна было атрымаць у апошніх класах ці праз прафесійную адукацыю. Апошнія класы мелі на мэце спецыялізаваную падрыхтоўку вучняў па розных накірунках (прыродазнаўчаматэматычным, гуманітарным, тэхналагічным, агульнаадукацыйным).У сувязі з немагчымасцю рэалізаваць у поўным аб'ёме намечанае рэформай і недахопамі ў яе правядзенні ў 2008 г. было прынята рашэнне прыпыніць рэформу па пераходу да 12гадовага навучання і ажыццяўляць сярэднюю адукацыю моладзі ў 11 гадовай школе.У прафесійнатэхнічных вучылішчах разам з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцы праходзілі падрыхтоўку па 420 прафесіях. Больш за 10 прафесійнатэхнічных вучылішч аб'явілі сябе вучылішчамі, якія даюць адначасова прафесійнатэхнічную і сярэднюю спецыяльную падрыхтоўку.Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы забяспечваюць падрыхтоўку кадраў для гаспадаркі і культуры. Частка тэхнікумаў была пераўтворана ў каледжы, дзе адначасова ажыццяўлялася падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі і спецыялістаў павышанага ўзроўню. Апошнія мелі магчымасць паступіць адразу на III курс вышэйшай навучальнай установы.У вышэйшых навучальных установах былі ўведзены новыя спецыяльнасці, звязаныя з навуковатэхнічным прагрэсам па робататэхніцы, электронным прыборабудаванні, новых хімічных тэхналогіях, біятэхналогіях і інш. Пашыралася падрыхтоўка спецыялістаў у галіне эканомікі, права, сацыяльнай работы.Асаблівасцю развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь у 1990я гг. стала дзейнасць недзяржаўных навучальных устаноў, якія існуюць побач з дзяржаўнымі ўстановамі. Навучанне ў іх ажыццяўляецца на платнай аснове (за кошт асабістых сродкаў студэнтаў, навучэнцаў і іх бацькоў). Гэтыя навучальныя ўстановы атрымліваюць ад дзяржавы ліцэнзію (права) на правядзенне вучэбнай дзейнасці. Каб забяспечыць існуючы ў краіне стандарт адукацыі, сістэматычна праводзіцца атэстацыя ўсіх навучальных устаноў, у тым ліку і недзяржаўных.Разбурэнне гаспадарчых і навуковых сувязей пасля распаду СССР негатыўна адбілася на стане беларускай навукі. Адбывалася скарачэнне яе фінансавання, старэнне матэрыяльнатэхнічнай базы. Вынікі навуковых даследаванняў былі нізказапатрабаванымі ў народнай гаспадарцы. У выніку скарацілася колькасць маладых спецыялістаў і адбылося так званае старэнне навукі. Аднак і ў гэтых умовах навуковыя даследаванні не спыніліся. У 1993 г. быў прыняты Закон "Аб асновах дзяржаўнай навуковатэхнічнай палітыкі", згодна з якім адказнасць за развіццё фундаментальных навуковых даследаванняў ускладзена на Акадэмію навук Беларусі.Беларускія вучоныя ажыццяўляюць шэраг важных даследаванняў практычна ва ўсіх галінах ведаў. Паступова аднаўляюцца страчаныя раней сувязі з вучонымі Расіі і краін былога СССР, ажыццяўляюцца кантакты з навуковай супольнасцю замежных краін. Развіццё навукі павінна забяспечыць устойлівае сацыяльнаэканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь, павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва.Літаратура. Змены ў сацыяльнаэканамічным і грамадскапалітычным жыцці Беларусі знайшлі адлюстраванне ў літаратуры.Палітыка галоснасці і дэмакратызацыі жыцця спрыяла з'яўленню твораў, прысвечаных праблеме палітычных рэпрэсій. Былі апублікаваны аповесціўспаміны С. Грахоўскага, Ф. Аляхновіча і інш. Тэму рэпрэсій узнімаў у сваіх творах В. Быкаў. Беларусы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаўэмігрантаў, якія раней не публікаваліся ў Беларусі.Аварыя на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствы з'явіліся важнай тэмай мастацкай літаратуры. I. Шамякін стварыў раман "Злая зорка", дзе зрабіў спробу асэнсаваць значэнне гэтай катастрофы. Шэраг пісьменнікаў таксама развівалі чарнобыльскую тэму ў сваёй творчасці.Другая палова 1980х 1990я гг. перыяд узрастання інтарэсу пісьменнікаў і паэтаў да гістарычнага мінулага. Невыпадкова ў гэты час узнікае шэраг мастацкіх твораў, прысвечаных розным падзеям і асобам з гісторыі Беларусі. Не абмінаюць сучасныя аўтары і тэму Вялікай Айчыннай вайны, хаця яна і не з'яўляецца дамінуючай, як у папярэднія дзесяцігоддзі. Новыя творы з'явіліся ў беларускіх паэтаў Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна і інш.Тэатр, музыка. У складаных эканамічных умовах сярэдзіны 1980х 1990х гг. развівалася тэатральнае мастацтва Беларусі. Колькасць прафесійных тэатраў у Беларусі нават павялічылася з 17 у 1985 г. да 21 у 1991 г. У 1990я гг. узніклі новыя прафесійныя і аматарскія драматычныя тэатры. Галоўную ролю ў тэатральным мастацтве адыгрывалі прафесійныя дзяржаўныя калектывы. На высокім узроўні працавалі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Коласа (у Віцебску), Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы, Нацыянальны акадэмічны тэатр балета, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, Дзяржаўны музычны тэатр, Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, абласныя драматычныя і лялечныя тэатры.Аснову рэпертуару беларускіх тэатраў складае драматургія беларускіх аўтараў, руская і замежная класіка. Сучасная беларуская драматургія адлюстравала цікавасць да гістарычнай тэматыкі, фальклорных сюжэтаў.Далейшае развіццё атрымала музычнае мастацтва. Шмат зрабілі і робяць для развіцця музычнай культуры Беларусі такія вядомыя кампазітары, кіраўнікі музычных калектываў і выканаўцы, як В. Роўда, М. Дрынеўскі, М. Казінец, С. Картэс, Д. Смольскі, У. Солтан і інш.У цэнтры канцэртнай дзейнасці сёння знаходзяцца Беларуская дзяржаўная філармонія і абласныя філармоніі. Рэспубліка Беларусь мае высокапрафесійныя калектывы: Акадэмічны хор Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, Дзяржаўны акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча, Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу імя Р. Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр імя I. Жыновіча, харэаграфічны ансамбль "Харошкі" і інш. Шырокую папулярнасць у Беларусі і за яе межамі набыў Дзяржаўны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М. Фінберга. У апошнія гады былі створаны Дзяржаўны камерны хор, Мінскі аркестр духавых інструментаў "Няміга" і іншыя творчыя калектывы. Значнае месца ў музычным жыцці краіны займаюць лепшыя ўзоры эстраднай песеннай творчасці.Беларусь, Расія і Украі'на з 1992 г. у Віцебску штогод сумесна праводзяць свята песні "Славянскі базар". Уздыму ўзроўню майстэрства маладых выканаўцаў садзейнічае фестываль у Маладзечне, які з 1993 г. стаў традыцыйным. Шырокую вядомасць, роўную "Славянскаму базару", у апошнія гады набыў фестываль песні "Залаты шлягер" у Магілёве.Выяўленчае мастацтва і архітэктура. Важныя змены адбыліся і ў тэматыцы твораў выяўленчага мастацтва. Адной з асноўных тэм стала гістарычная, якая мае выразны нацыянальнарамантычны ўхіл. Галоўнымі героямі твораў з'яўляюцца ідэалізаваныя персанажы з нацыянальнай гісторыі. Частка мастакоў звяртаецца да вельмі папулярнай сёння экалагічнай тэматыкі, перш за ўсё чарнобыльскай катастрофы.Для манументальнага мастацтва характэрна адмаўленне ад грандыёзных манументаў абстрактнасімвалічнага сэнсу. У 1990я гг. характэрнай прыметай часу сталі помнікі ў гонар воінаўінтэрнацыяналістаў. У 1996 г. у Мінску адкрыты помнік воінам, якія загінулі ў Афганістане, вядомы як "Востраў слёз". Помнікі і мемарыяльныя дошкі ў памяць воінаўафганцаў устаноўлены ў Оршы, Рэчыцы, Баранавічах. Зварот да гістарычнай тэматыкі назіраецца ў беларускай скульптуры. Так, былі ўстаноўлены помнікі Кірылу Тураўскаму ў Тураве, Францыску Скарыне ў Лідзе, Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі, Ефрасінні Полацкай у Мінску і Рэчыцы. Шэраг помнікаў прысвечаны дзеячам беларускай навукі і культуры больш позніх часоў.Сучасная беларуская архітэктура характарызуецца адраджэннем гістарычных і нацыянальных традыцый у спалучэнні з новымі матэрыяламі і будаўнічымі тэхналогіямі. Архітэктары актыўна выкарыстоўваюць элементы, уласцівыя беларускаму дойлідству папярэдніх эпох: зубчастыя ці крывалінейныя завяршэнні сцен, паўцыркульныя вокны, нішы, аркі, калоны і інш. Новыя тэндэнцыі выразна адчуваюцца ў спартыўных збудаваннях, вакзалах, банкаўскіх комплексах і нават у жыллёвай архітэктуры. Да найбольш цікавых пабудоў можна аднесці Палац Рэспублікі, аўтавакзал "Маскоўскі", новы чыгуначны вакзал і Нацыянальную бібліятэку ў Мінску, лядовыя палацы ў Мінску, Віцебску, Гродне, Гомелі. У апошнія гады ўзводзіцца шмат культавых пабудоў розных канфесій.Адной з важных задач палітыкі дзяржавы ў галіне культуры з'яўляецца захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. У апошнія гады ў рэспубліцы праводзіцца мэтанакіраваная работа не толькі па вяртанні гісторыкакультурнай спадчыны, але і па рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Вялікія рэстаўрацыйныя работы ў канцы 1980х 1990я гг. праводзіліся ў Мірскім замку. Пастановай Савета Міністраў Нясвіжу быў нададзены статус Нацыянальнага запаведніка Рэспублікі Беларусь. Надзвычайную каштоўнасць для Беларусі мае Полацкі гісторыкакультурны запаведнік. Праводзілася рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры на Навагрудчыне, Лідскага замка, Барысаглебскай (Каложскай) царквы і Старога замка ў Гродне, Благавешчанскай царквы ў Віцебску, гістарычнай забудовы старажытнабеларускіх гарадоў. У Мінску на плошчы Свабоды быў адноўлены будынак ратушы.Фізічная культура і спорт у Рэспубліцы Беларусь. Заняткі моладзі і ўсяго насельніцтва фізічнай культурай і масавым спортам разглядаюцца ў Рэспубліцы Беларусь у якасці аднаго са сродкаў умацавання здароўя нацыі, фарміравання здаровага ладу жыцця. Міністэрствам спорту і турызму была распрацавана Дзяржаўная праграма па фарміраванні здаровага ладу жыцця на 2002 2006 гг., адобраная Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.Забеспячэнню даступнасці для ўсіх катэгорый насельніцтва займацца фізічнай культурай і масавым спортам садзейнічае функцыянаванне ў краіне 226 стадыёнаў, 26 спартыўных манежаў, 231 плавальнага басейна, 4778 спартыўных залаў, 715 мінібасейнаў у дзіцячых дашкольных установах. Да паслуг народа таксама базы алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі", "Раўбічы", "Ратамка", палацы спорту, тэніса, лядовыя палацы, больш за 9,6 тыс. адкрытых спартыўных пляцовак. У Рэспубліцы Беларусь працуюць больш за 23 тыс. спецыялістаў фізічнай культуры і спорту, у іх ліку каля 7,5 тыс. настаўнікаў фізічнай культуры.Фізічнае выхаванне каля 3 млн дашкольнікаў, навучэнцаў і студэнтаў ажыццяўляецца ў час правядзення вучэбных заняткаў па фізічнай культуры. У адпаведнасці з праграмай "Дзеці Беларусі", зацверджанай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, праходзяць рэспубліканскія фестывалі "Спорт і мастацтва", "Алімпійцы сярод нас", злёты "Калядныя старты" дзяцей са школінтэрнатаў, дзяцейсірот і дзяцей з раёнаў, што пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Папулярнасць сярод дзяцей і падлеткаў набылі спаборніцтвы па футболе "Скураны мяч" і па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскія зімовая і летняя спартакіяды па месцы жыхарства. Праводзяцца таксама зімовая і летняя спартакіяды дапрызыўнай моладзі па мнагаборствах комплексу "Абаронца Айчыны".На прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах, у арганізацыях створаны калектывы і клубы фізічнай культуры. Каля 1 млн (амаль 10 % насельніцтва краіны) займаюцца фізічнай культурай па месцы вучобы, працы і жыхарства ў спартыўных секцыях, аздараўленчых групах, клубах і фізкультурнааздараўленчых цэнтрах.Фізічная культура і масавы спорт у Рэспубліцы Беларусь гэта здаровы лад жыцця насельніцтва, здароўе нацыі, будучае незалежнай Беларусі.
|
5.Утварэнне і умацаванне ВКЛ, рост яго тэрыторыі,дынастычная барацьба.Першае ўпамінанне пра Літву ўтрымліваецца ў хроніцы нямецкага горада Кветленбурга ў 1009; другое ў Аповесці Мінулых Часоў ў 1040 г. Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і прымусіў іх плаціць даніну. Славяне і літоўскія плямёны знаходзіліся на розных узроўнях развіцця. Славянскія землі былі больш развітымі эканамічна. Тут існавалі багатыя гарады, развівалася рамяствао і гандль, у славян мелася пісьменнасць хрысціянства дзяржаўная арганізацыя. Продкі сучасных літоўцаў і латышоў аўкштайты, жэмайты, латгалы і інш. у XII – XIII стст. толькі ўступілі ў стадыю фарміравання дзяржаўнасці, што прывяло да росту іх ваеннай актыўнасці. У выніку склаліся ўмовы для больш цеснага саюза паміж балтамі і славянамі, у якім беларускія княствы жадалі выкарыстоўваць у сваіх мэтах ваенную сілу балтаў, а балты – атрымаць доступ да эканамічных і палітычных выгад, якія меліся ў беларускіх княстваў. Па поваду геаграфічнага размяшчэння старажытнай літвы ў навуцы існуе тры тэорыі 1. Генрых Лаўмянскі і сучасныя літоўскія гісторыкі перакнаны, што летапісная літва знаходзіцца ва ўсходней частцы сучаснай. 2. Мікола Іванавіч Ермаловіч перакананы, што летапісная Літва знаходзіцца на тэраторыі сучаснай Беларусі ў Верхнім Панямонні паміж гарадамі Маладзечнам, Навагрудкам, Слонімам. 3. Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч перакнаны, што летапісная Літва знаходзіцца на тэраторыі ўсходнелітоўскіх і суседніх паўночна-заходніх беларускіх зямель.Заснавальнікам ВКЛ лічыцца літоўскі князь Міндоўг (1235 – 1263). Ён здолеў падпарадкаваць сабе іншых літоўскіх князёў і стаў вялікім князем. «Хроніка Быхаўца» адзначае, што «Міндоўг адных сваіх сапернікаў забіў, другіх выгнаў з Літвы і пачаў княжыць ва ўсёй зямлі Літоўскай адзін і вельмі гэтым ганарыўся». У Міндоўга пасля яго ўзвышэння заставалася шмат ворагаў у Літве, якія працягвалі жорсткую барацьбу супраць яго за ўладу. У сярэдзіне 40-х гг. XIII ст. Міндоўг пацярпеў паражэнне ў барацьбе з крыжакамі, што значна аслабіла яго уплыў і чым адразу скарысталіся яго сапернікі. У выніку міжусобнай барацьбы Міндоўг быў вымушаны пакінуць Літву і са сваёй дружынай ўцячы ў беларускі Наваградак (цяпер Навагрудак). У Наваградку Міндоўг стаў княжыць са згоды веча. У канцы 40-х — пачатку 50-х гг. XIII ст. Міндоўг адваёўвае ў сваіх сапернікаў Літву і далучае яе да Наваградскага княства Так утвараецца ядро новай дзяржавы ВКЛ.Дзяржаве Міндоўга пастаянна пагражалі крыжакі і галіцка-валынскія князі. Каля 1248 г. супраць яго склалася змова. У ёй удзельнічалі галіцка-валынскія князі Даніла і Васілька, пляменнік Міндоўга Таўцівіл, Тэўтонскі ордэн (дзяржава крыжакоў) і інш. Каб выйсці са складанага становішча ён уступае ў перагаворы з крыжакамі і, зыходзячы з дыпламатычных меркаванняў, прымае каталіцкую веру, і дабіваецца ў папы рымскага дазвол на атрыманне кароны. У 1253 г. Міндоўг карануецца ў Наваградку і прымае тытул караля.Крыжацкі ордэн фармальна існаваў для таго каб прымусіць прыняць ісцінае хрысціянсва язычнікаў і ерэтыкаў. Ісціным хрысціянствам крыжакі лічылі каталіцтва – праваслаўе для іх было ерассю, язычніцтва ўвогуле крыжакі адносілі ледзь не да пакланення чорту. Аднак барацьба за ісціную веру для крыжакоў на самой справе была толькі прыкрыццём для іх рабаўнічых набегаў. На самой справе крыжакі ваявалі каб грабіць не каталіцкія народы. Таму Міндоўг каб выбіць рэлігійную зброю з рук крыжакоў сам вырашыў прыняць каталіцтва.Прыняцце Міндоўгам каталіцтва і яго каранацыя не выратавала ад вайны з Галіцка-Валынскім княствам якая цягнулася 5 год а ў 1260 г. крыжакі робяць рабаўнічы паход ў межы ВКЛ. Літоўскае войска ўшчэнт разбіла крыжакоў ля возера Дурбэ, Міндоўг жа парывае з каталіцтвам і вяртаецца ў язычніцтва.Загінуў жа ён дзякуючы свёй распусце. Ён пажадаў адняць жонку ў аднаго з літоўскіх князёў – Доўмонта. Гэты князь найшоў пдтрымку ў палітычных ворагаў Міндоўга і стварыў змову. Калі Міндоўг быў забіты, Доўмонт уцёк у Пскоў. Там ён быў добра прыняты пскавічамі, стаў іх князем, прыняў праваслаўе пад імем Цімафей і нават прызнаны святым. астатнія ўдзельнікі змовы князі Трэнята і Таўцівіл былі забіты сынам Міндоўга Войшалкам які стаў вялікім князем літоўскім (1264 – 1266). Далей княжылі Шварн 1266 – 1270, Трайдэн 1270 – 1282. пры гэтых князях у склад ВКЛ увайшлі Гарадзенскае і Ваўкавыскае княствы. Хто кіраваў у ВКЛ з 1282 – 1295 не вядома. А вось ў 1295 – 1316 У ВКЛ княжыў Віцень які праз шлюбныя сувязі ў ВКЛ ўключыў Полацкае і Менскае княства, акрамя таго прыняў агульнадзяржаўны герб Пагоню.З 1316 па 1341 княжыў Гедзімін які заснаваў ў 1323 г. новую сталіцу ВКЛ Вільню (ужо трэцюю, перад ёй былі Наваградак і Трокі) і далучыў Віцебскае Брэсцкае і Мсціслаўскае княствы. Уся тэрыторыя сучаснай Беларусі, а таксама многія ўкраінскія вобласці і значная частка Расіі ўвайшлі ў склад ВКЛ пры Альгердзе 1345 – 1377.
8.Знешняя палітыка ВКЛ. Барацьба з Тэутонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. Асноўнымі напрамкамі знешней палітыкі ВКЛ у 14 – 16 стст. сталі на захаде – адносіны з Польшчай, на паўночна-заходнім напрамку – з крыжкамі, на ўсходзе – з Маскоўскай дзяржавай і на паўднёвым усходзе і на поўдні – з татара-манголамі.Ужо з пачатку 14 ст. крыжакі рабілі частые набегі на землі Польшчы і ВКЛ. Перанос сталіцы Ордэна ў 1309 г. у прыбалтыйскі горад Мальбарк (самі крыжакі яго называлі Марыенбург) адзначаў, што галоўным напрамкам знешняй дзейнасці крыжаносцаў станавілася не Палестына, а Прыбалтыка. Яны не толькі сілай імкнуліся набыць новыя землі, але і актыўна ўмешваліся ў дынастычную барацьбу, якая не сціхала амаль увесь час у княстве. Пагроза з боку крыжаносцаў падштурхоўвала і Польшчу, і ВКЛ да збліжэння. Крэўская ўнія паміж Польшчай і ВКЛ, заключаная ў 1385 годзе, з аднаго боку садзейнічала мірнаму суіснаванню абодвух краін, але, з другога боку, ушчамляла суверэнітэт літоўска-беларускіх зямель, мела вынікам паланізацыю і акаталічванне насельніцтва. Саюз паміж Польшчай і ВКЛ дазволіў аб'яднаць сілы ў барацьбе супраць крыжкоў. У 1409 – 1411 гг. адбылася "вялікая вайна", якую вялі Польша і ВКЛ, з аднаго боку, і Лівонскі ордэн, з другога. Кульмінацыйным пунктам яе стала Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 года, якая закончылася разгромам крыжацкага войска. У 1411 г. Лівонскі ордэн стаў васалам ВКЛ. З гэтага часу баявая моц ордэна бала падарвана і крыжаносцы перасталі непакоіць межы саюзнікаў.Важным напрамкам знешняй палітыкі ВКЛ былі ўзаемаадносіны з Маскоўскай дзяржавай. Спачатку ў другой палове 13 – 14 стст. ваенная перавага была на баку ВКЛ, якое вяло актыўную палітыку па далучэнню былых зямель Кіеўскай Русі. На Маскву неаднаразова рабілі паходы Альгерд, Вітаўт. Альгерд далучыў да ВКЛ землі на Дняпры і Сожы, большую частку Украіны, частку заходніх зямель сучаснай Расіі. Вітаўт канчаткова авалодаў Смаленскам, устанавіў пратэктарат над Ноўгарадам і Псковам, спрабаваў з дапамогай татарскага хана Тахтамыша стаць уладаром усёй Рускай зямлі, але пацярпеў паражэнне у 1399 г. у бітве на рацэ Ворскле ад татар.У 15 стагоддзі назіралася пэўная раўнавага ва ўзаемаадносінах паміж Масквой і ВКЛ. У канцы 15 – пачатку 16 стст. Маскоўскае княства ўзмацнілася, ператварылася ў цэнтралізаваную дзяржаву, павысіла свой уплыў у Ноўгарадзе, Цверы і пасля канчатковага вызвалення з-пад апекі Залатой Арды з 1480 года накіравала сваю дзейнасць на захоп зямель, якія раней уваходзілі ў Кіеўскую Русь. Гэта супала з абвастрэннем унутрыпалітычных супярэчнасцей унутры ВКЛ і ўзмацненнем прамаскоўскіх настрояў ва ўсходніх княствах ВКЛ. Пад лозунгам абароны праваслаўя Масква імкнулася рознымі шляхамі далучыць іх да Маскоўскай дзяржавы. З канца 15 ст. пачалася серыя войнаў, у выніку якіх Маскоўская Русь адваявала трэцюю частку ўсходніх зямель ВКЛ. Пералом у ходзе ваенных дзеянняў не адбыўся і ў выніку перамогі войска ВКЛ 8 верасня 1514 г. пад Оршай. Яны перакінуліся ўжо на тэрыторыю Беларусі і Украіны.З 1558 – 1583 г. адбывалася вайна паміж Рускай дзяржавай, якая прэтэндавала на выхад да Балтыйскага мора, і Лівонскім ордэнам. Пасля таго, як ВКЛ ўзяла ордэн пад сваю апеку, тэрыторыя Беларусі стала асноўным тэатрам вайны. У 1563 годзе быў захоплены Полацк. Гэта стварыла сур’ёзную небяспеку для захавання цэласнасці ВКЛ і стала адной з прычын заключэння Люблінскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай у 1569 г.На поўдні ВКЛ амаль з самага пачатку свайго існавання вяла барацьбу з татара-манголамі, якія перыядычна рабілі набегі на гэтую тэрыторыю. У 1362 г. войска ВКЛ пад камандаваннем Альгерда разбіла ардынскае войска ў бітве на рацэ Сінія Воды і надоўга спынілі агрэсію Арды. Выкарыстаўшы міжусобіцы ўнутры Залатой арды, Вітаўт заключыў саглашэнне з ханам Тахтамышам аб сумеснай барацьбе супраць Маскоўскай дзяржавы, але дальнейшыя іхнія сумесныя дзеянні былі няўдалымі. У сярэдзіна 15 ст ад Залатой арды адкалолася Крымскае Ханства якое адразу ж стала ворагам ВКЛ. З другой паловы 15 ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Крымскім ханствам. Толькі з 1500 па 1569 гг. войскі крымскага хана 45 разоў утаргаліся ў межы ВКЛ. Набегі крымскіх татар удалася спыніць бліжэй да сярэдзіны 15 ст. калі на паўднёвых межах ВКЛ быў створаны шэраг парубежных крэпасцей а таксама сфарміравалася запарожская сеч і ўкраінскае казацтва, якое ўдала супрацьстаяла Крымскаму ханству.Такім чынам, знешняя палітыка ВКЛ была даволі разнабаковай: ад дыпламатычных перамоў і заключэння міждзяржаўных саюзаў да адкрытай барацьбы, якая мела і наступальны, і абарончы характар.
14.Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у 17-18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
Першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай – гэта Люблінская унія – гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў. Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасці. Трэцім вытокам палітычнага крызісу з’явілася бязглуздая рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў.Чацвёрты выток палітычнага крызісу – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным.Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу – барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўнаванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. У Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй(1772 г.). Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводства і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства. У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расіі – частка Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў. У 1795 г. адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель. Такім чынам, палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з’явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.
12. Знешняя палітыка РП. Першай вайной Рэчы Паспалітай, атрыманай ёй у спадчыну ад Вялікага княства Літоўскага, была Лівонская. У падзеле Лівонскай спадчыны пачынаюць праяўляць зацікаўленасць яе суседзі: Швецыя, Польшча, ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім Ордэнам (1554), апошні абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай. Пазней Лівонскі ордэн парушае гэта пагадненне і заключае абаронча-наступальны саюз з Польшчай супрацьМасквы. Гэта падштурхнула ўрад Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі. У 1561 г. Віленскі сейм прыняў уладанні Лівонскага ордэна пад патранат.З гэтага часу праціўнікам Расіі ў Лівонскай вайне стала ВКЛ. ВКЛ у Лівонскай вайне мела на ўвазе дзве мэты: 1) далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівонскага ордэна; 2) не дапусціць Расію да Балтыйскага мора, г.зн. на заходнееўрапейскі рынак. Расія пераносіць ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі і ў 1563 г. захоплівае Полацк, які адкрываў шляхі рускай арміі на Вільню і Рыгу. Абраны ў 1576 г. польскі кароль Стэфан Баторый пачынае з наёмным войскам контрнаступленне супраць Расійскай арміі ў Лівоніі і на Беларусі. Пасля 20-дзённай асады адваёўваецца Полацк, вызваляецца Лівонія, ваенныя дзеянні пераносяцца на рускую тэрыторыю. Гераічная абарона Пскова ў 1581–1582 гг. прымусіла знясіленыя 25-гадовай барацьбой дзяржавы пачаць мірныя перагаворы. Згодна з Ям-Запольскім перамір’ем Рэч Паспалітая вяртала Расіі захопленыя рускія гарады – Вялікія Лукі, Ізборск і іншыя, за выключэннем раёна г.Веліжа, дзе адраджалася мяжа, што існавала да 1514 г. Расія адмаўлялася ад усіх зямель, захопленых у Лівоніі і на Беларусі. Расія не атрымала выхад да Балтыйскага мора.У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці.Да актыўнай рускай палітыкі польскіх і літоўскіх феадалаў падштурхнула “смута” ў Расіі – барацьба працоўных мас супраць феадалаў. Таксама спрыяльныя ўмовы для правядзення актыўнай рускай палітыкі склаліся і ў тым, што 15 мая 1591 г. памёр брат цара – васьмігадовы царэвіч Дзмітрый – фактычны наследнік рускага прастола. У 1600 г. пачалі распаўсюджвацца чуткі, быццам царэвіч Дзмітрый выратаваўся. У ролі самазванца выступіў Грыгорый Атрэп’еў, беглы манах, які перабраўся пасля блуканняў па Расіі ў Рэч Паспалітую.Арганізатарам паходу Лжэдзмітрыя ў Расію становіцца другарадны чыноўнік Рэчы Паспалітай сенатар Юрый Мнішак. Абяцанне Лжэдзмітрыя перадаць частку рускіх зямель каралю (Жыгімонту III) і Мнішаку прымусіла караля, магнатаў і касцёл фінансаваць паход. Войска самазванца несла паражэнні, але Лжэдзмітрый заўсёды знаходзіў падтрымку насельніцтва, якое верыла ў “сапраўднасць” цара. 20 чэрвеня 1605 г. самазванец уступіў у Маскву. Праз год падман пачаў выкрывацца і масквічы зверглі Лжэдзмітрыя з прастолу. Праз некаторы час з’яўляецца новы Лжэдзмітрый, які нібыта ў другі раз цудам выратаваўся ад смерці. Гэта быў паплечнік першага самазванца – дваранін Міхаіл Малчанаў. На дапамогу яму прыходзяць атрады польскіх магнатаў Лісоўскага і Ражынскага, Льва Сапегі. Але ж і ён пацярпеў паражэнне.У 1609 г. польскі кароль Жыгімонт III распачаў адкрытую інтэрвенцыю супраць Расіі. Ён сам узначаліў армію і, размясціўшыся на Дняпры, узяў Смаленск у аблогу. 3 чэрвеня 1611 г., калі ў Смаленску засталося 200 абаронцаў, горад паў. Жыгімонт III абвясціў сябе рускім царом.Масква апынулася ў руках інтэрвентаў.У 1611 г. у Ніжнім Ноўгарадзе ствараецца народнае апалчэнне супраць інтэрвентаў на чале з Кузьмой Мініным і князем Дзмітрыем Пажарскім. У кастрычніку 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Маскву. У 1613 г. на расійскі прастол быў абраны Міхаіл Раманаў, які быў сваяком Івана Грознага па жаночай лініі.Вайна 1654–1667 гг. – гэта нацыянальна-вызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў і каталіцкай экспансіі за ўз’яднанне з Расіяй. Амаль адразу былі заняты 33 гарады. Гэты поспех быў невыпадковым.Па-першае, праваслаўная частка насельніцтва дапамагала рускай арміі ўсімі магчымымі сродкамі.Па-другое, жыхары гарадоў без абароны здаваліся рускім войскам і прысягалі рускаму цару.Па-трэцяе, царская дыпламатыя распаўсюдзіла на тэрыторыі Беларусі грамату, у якой цар абяцаў шляхце і духавенству захаваць іх правы і прывілеі, а тым, хто пяройдзе на царскую службу, гарантаваў новыя ўладанні.Летам 1655 г. амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі. У 1657 г. памёр Б.Хмяльніцкі, а на замену яму прыйшлі гетманы, якія прытрымліваліся прапольскай палітыкі. Ужо ў 1661 г. рускія войскі пакідаюць Мінск, Барысаў, Магілёў.Згодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 г. (в. Андрусава паблізу Смаленска), Расія вярнула сабе Смаленскае ваяводства з усімі паветамі і гарадамі, Старадубскі павет, Чарнігаўскае ваяводства і Левабярэжную Украіну. Кіеў з акругай у адну мілю быў перададзены Расіі на два гады. У 1686 г. у Маскве быў падпісаны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай “вечны мір”, у якім Польшча канчаткова адмовілася ад Кіева, атрымаўшы грашовую кампенсацыю.Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна (1700–1721). Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая (у той час саксонскі курфюрст Аўгуст II быў адначасова і каралём Рэчы Паспалітай – з 1697 г.) заключылі саюз супраць Швецыі. Кожная з саюзных дзяржаў мела свой уласны тэрытарыяльны інтарэс. Аўгуст II быў зацікаўлены далучыць да Саксоніі ці да Рэчы Паспалітай тэрыторыю Ліфляндыі і Эстляндыі, стаць цвёрдай нагой на берагах Фінскага заліва.Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Праз некаторы час Данія церпіць параженне ад Карла XII у Гальштыніі і выходзіць з вайны. Засталіся Аўгуст II і Пётр I. У 1706 г. Карл XII уварваўся ў Саксонію і прымусіў Аўгуста II падпісаць Альтранштацкі мірны дагавор (паблізу Лейпцыга). Аўгуст II адмовіўся ад польскай кароны на карысць Станіслава Ляшчынскага, ад саюзу з Расіяй.Пасля бітвы пад польскім горадам Калішам, дзе рускія атрымалі перамогу, галоўныя шведскія войскі накіраваліся на Беларусь, маючы намер праз Смаленск ісці на Маскву. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва хавала збожжа, жывелу. Шведскае войска галадала. Руская армія заняла важныя стратэгічныя рубяжы і рыхтавалася да бітвы, чакаючы шведаў на Смаленскім і Бранскім напрамках. У гэтых неспрыяльных умовах Карл ХІІ вырашае павярнуць на Украіну, дзе яго чакаў тайны прыхільнік польскай арыентацыі гетман Мазепа.На дапамогу Карлу ХІІ з Прыбалтыкі ішоў атрад на чале з Левенгаўптам з абозам зброі і харчу. Бітва паміж Левенгаўптам і Пятром І, які ўзначальваў атрад з 12 тыс. чалавек, адбылася 28 верасня (10 кастрычніка) 1708 г. ля в. Лясной на паўднёвы ўсход ад Магілёва на р. Сож. Шведы пацярпелі паражэнне. З 16 тыс. чалавек шведы згубілі 10 тыс., 17 пушак і абоз з 8 тыс. павозак.Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў пад Палтавай. Руская армія атрымала бліскучую перамогу. Рэшткі шведскай арміі здаліся ў палон Меньшыкаву.Паводле міру, заключанаму ў фінскім г.Ніштаце, Эстляндыя, Ліфляндыя, Інгрыя, частка Карэліі адышлі да Расіі. Беларусь у выніку вайны страціла 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны.Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст., якія закранулі і Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці якіх-небудзь здабыткаў. Засталіся зруйнаванымі гарады і вёскі, скарацілася насельніцтва.
18.Адмена прыгоннага права Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст. Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права ў Расii: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай.Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелi, што час адмены прыгоннага права наспеў. Рэформу вырашана было пачаць з заходнiх губерняў.19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя акты, якiя тычылiся адмены прыгоннага права i звярнўся да народа з “Манiфестам”. У адпаведнасцi з “Манiфестам” селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў.Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах стваралiся спецыяльныя органы – павятовыя мiравыя з’езды i губернскiя па сялянскiх справах установы.Калi да рэформы ў селянiна зямлi было звыш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лiшак на сваю карысць. Свой палявы надзел зямлi сяляне павiнны былi выкупiць ва ўласнасць. У вынiку сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы i на працягу 49 гадоў павiнны былi выплочваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамi за пазыку. Паўстанняе 1863–1864гг. прымусiла ўрад унеслi iстотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусi. Тут уводзiўся абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў; спынялася часоваабавязанае становiшча сялян, яны станавiлiся ўласнiкамi; выкупныя плацяжы знiжалiся; былi створаны павятовыя паверачныя камiсii для праверкi i выпраўлення ўстаўных грамат; у адпаведнасцi з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусi пераводзiлiся з аброку на выкуп i станавiлiся ўладальнiкамi сваiх надзелаў.Рэформа 1861 г. Лiквiдавала прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60–70-я гады ўрад шэраг пастаноў аб правядзеннi рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку. Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут адвакатаў. На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў.Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. На Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі.Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг i скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. У 1874 г. з была увядзена усеагульная воiнская павiннасць.Буржуазны характар насiлi школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку.
23.Беларусь пасля свяржэння царызму. Усталяванне савецкай улады. 24 – 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты. 25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску. Улада ў горадзе перайшла ў рукі Савета. 1 лістапада 1917 г. у Мінск прыбылі атрады рэвалюцыйных. Іх прыбыццё змяніла суадносіны сіл на карысць бальшавікоў. 2 лістапада прайшоў пашыраны сход Мінскага Савета з удзелам вайсковых і фабрычна-заводскіх камітэтаў. Сход прыняў рэзалюцыю аб устанаўленні савецкай улады ў Мінску. Такім чынам, барацьба з контррэвалюцыяй у Мінску завяршылася перамогай рэвалюцыйных сіл. Значна пазней перамагла савецкая ўлада ў Магілёве На працягу кастрычніка – лістапада 1917 г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй свабоднай ад ворагаў тэрыторыі Беларусі. Разам з утварэннем на Беларусі новых савецкіх органаў улады былі ліквідаваны органы, створаныя Часовым урадам.Першым крокам на шляху зацвярджэння савецкай улады было ўвядзенне рабочага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем.Напрыканцы 1917 г. на Беларусі былі сфарміраваны мясцовыя органы рабочага кантролю. Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі. У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня. Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа.
27.Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-30 гг. 20 ст. Пачатак палітыкі беларусізацыі варта аднесці да чэрвеня 1924 г. З сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 г. працэс беларусізацыі прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палітычная і ідэалагічная падрыхтоўка. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926–1929 гг. Адным з напрамкаў нацыянальнай палітыкі з’яўлялася беларусізацыя дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнікамі беларускай мовы і перавод на яе справаводства. У ходзе беларусізацыі вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кіруючыя пасады прадстаўнікоў карэннага (не толькі беларускага) насельніцтва. Палітыка беларусізацыі закранула і войска. У 1923–1925 гг. праводзілася ваенная рэформа. Важным напрамкам беларусізацыі з’яўлялася нацыянальна-культурнае будаўніцтва. Шмат што было зроблена ў напрамку беларусізацыі ў выдавецкай справе. Значных поспехаў у гады правядзення палітыкі беларусізацыі дасягнулі беларуская літаратура, нацыянальны беларускі тэатр, музыка, жывапіс. Разглядаючы палітыку беларусізацыі ў 20-я гады, важна адзначыць, што яе ход меў пэўныя супярэчнасці і цяжкасці. Але, нягледзячы на супярэчнасці, цяжкасці і недахопы, палітыка беларусізацыі з’явілася практычнай спробай ва ўмовах савецкай улады ажыццявіць беларускае нацыянальнае адраджэнне.
24.Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Першы Усебеларускi з'езд адбыуся 5-7 снежня 1917 г. у Мiнску. На iм прысутнiчала 1872 дэлегаты, якiя былi абраны ад усiх 5-цi губерняу Беларусi. Па прадстаунiцтву i складу гэта быу у поунай меры паунамоцны з'езд якi меу права вырашаць пытаннi аб стварэннi краевай улады.На з'ездзе была абрана Рада i фактычна аб'яулены па-за законам Аблвыканкомзах. Бальшавiкi з дапамогай зброi разагналi з'езд (17 снежня).Трэцi Усерасiйскi з'езд Саветау адобрыу дзеяннi Беларускiх бальшавiкоу. 18 снежня 1917 года тайна у дэпо Лiбава - Роменскай чыгункi адбылося паседжанне Прызiдыума Усебеларускага з'езда. Быу абраны выканаучы камiтэт ( 17 чалавек ) начале з Тамашом Грыбам.Ва умовах развалу фронта бальшавiкi не здолелi арганiзаваць абаро ну Беларусi.У ноч на 19 лютага 1918 года бальшавiкi уцяклi з Мiнска.Уладу у свае рукi узяу Выканкам Усебеларускага з'езду.21 лютага 1918 года Выканкам звярнууся да народа Беларусi з першай Устауной граматай у якой абвяс цiу сябе часовай уладай на тэрыторыi Беларусi i абявязауся склiкаць Усебеларускi Устаноучы з'езд. 9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з’езда. На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай.Аднак ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены сацыяльна-палітычныя задачы.Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні.25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне Незалежнасці Беларусі.Найбольшую самастойнасць Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі.Народны сакратарыят БНР атрымаў ад нямецкага камандавання некаторыя правы і ў галіне міжнароднай палітыкі.Вось у такіх складаных умовах Рада БНР на закрытым пасяджэнні прыняла тэкст тэлеграмы германіі, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі.Пасылка Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны кразіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты.Крызіс прывёў да расколу БСГ.Пасля вайны на вызваленай тэрыторыі Беларусі была адноўлена савецкая ўлада. Ствараліся яе органы: ваенныя саветы, рэвалюцыйныя камітэты, выканкомы Саветаў.Такім чынам, абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці.Аднак гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.Рада БНР даволi паспяхова займалася культурна-асветнiцкай дзейнасцю.Бый атрыманы дазвол на выданне14 беларуса-моуных газет i часопiсау.Адкрыта было больш за 160 беларускiх Быу адкрыты педiнстытут,створана бюро па напiсанню падручнiкау, а для iх выдання - таварыства "Асвета".У эканамiчнай вобласцi была арганiзавана Беларуская гандлевая палата i распрацавана праграма ажыццяулення фiнансаваграшолвай сiстэмы.Пасля лiстападаускай 1918 года рэвалюцыi у Германii Савецкi урад дэнансавау Брэсцкi мiрны дагавор i рушыу Чырвоную Армiю на Захад. Не маючы уласных войск,Рада БНР не змагла аказаць супрацiуленне.Многiя члены Рады БНР вымушаны былi пакiнуць Мiнск.Такiм чынам,у вынiку не спрыяльных знешне-палiтычных i унутраных умоу няудала завяршылася першая спроба арганiзацыi беларускай дзяржаунасцi.Але дзейнасць Рада БНР зрабiла значны уплыу на рост нацыянальнай самасвядомасцi беларусау.Гэта прымусiлабальшавiцкi урад пайсцi на стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублiкi.
33.Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым. Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі. Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў. Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы. У межах рэспублікі было арганізавана шмат лагераў смерці, гета. Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена амаль усе тэхнічнае абсталявання. На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін. Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе навучальныя установы, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці. Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі. З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат. У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму. Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя. Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці. Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў.
30.Грамадска-палітычнае, эканаічнае нац.-культурнае становішча Заходняй Беларусі у складзе Польшчы. -31.Рэвалюцыйны і нац.-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі (2) У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі.(2)Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету.Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон. Рашаючую ролю ў перабудове ўсяго рэвалюцыйнага руху адыграў VII кангрэс Камінтэрна (1935), які распрацаваў тактыку барацьбы супраць фашызму і вайны.Працэс рэалізацыі задачы па стварэнні адзінага фронту барацьбы ўсіх дэмакратычных сіл супраць фашысцкага наступу праходзіў вельмі цяжка і з пераменным поспехам.Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях.Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі.Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі.Ва ўмовах нарастання барацьбы працоўных і значных поспехаў па стварэнні адзінага народнага фронту ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне Кампартыя Польшчы і яе састаўныя часткі – КПЗБ і КПЗУ – у сакавіку 1938 г. былі распушчаны і перасталі існаваць.Нягледзячы на такі ўдар па сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы, барацьба працоўных, хоць і не так інтэнсіўна, як раней, усё ж працягвалася аж да 17 верасня 1939 г.У 1921–1939 гг. заходнебеларускія землі з’яўляліся прыдаткам Польшчы. Беларускі народ не мірыўся з прыгнечаным становішчам і змагаўся за сацыяльную і нацыянальную незалежнасць, за ўз’яднанне з БССР. У 1939 г. здзейснілася мара беларускага народа. Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.
43.Палітыка перабудовы ў СССР. Пачатак працэсу дэмакратызацыі. Супярэчнасць жыцця у сярэдзiне 80-ых гадоу асаблiва востра праявiлася у эканомiцы.Адзiная сiстэма уласнасцi,цэнтралiзаванае кiраунiцтва,улада партнаменклатуры прывялi да поунага адмаулення уласцiвых эканомiцы законау яе развiцця.У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз апынуўся ў складаным становішчы. Запавольваліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця, не заўсёды дасягненні навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць, нізкай была якасць многіх відаў прадукцыі, не хапала высака-якасных тавараў на рынку, па некаторых паказчыках прыпы-ніўся рост жыццёвага ўзроўню народа. Патрабавалася рэфар-маванне палітыка-эканамічнай сістэмы, якая ў аснове сваёй сфарміравалася ў СССР у 20-30-я гг.У другой палове 80-х гг. быў удакладнены палітычны курс і вызначана палітыка перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. Ініцыятарам гэтай па-літыкі з'яўляўся генеральны сакратар ЦК КПСС М. С. Гарбачоў.У ходзе ажыццяўлення палітыкі перабудовы значна пашы-рылася самастойнасць прадпрыемстваў і аб'яднанняў у выніку іх пераходу на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Павысілася роля працоўных калектываў. Развівалася самакіраванне. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы -арэндныя калектывы, гаспадарчыя разліковыя брыгады. Дэмакратычнай станавілася выбарчая сістэма, развівалі-ся галоснасць і плюралізм думкі, фарміравалася шматпартый-ная сістэма. Болын магчымасцей стала для ажыццяўлення дэмакратычных правоў і свабод грамадзян, для творчай дзей-насці. Аднак жыццё паказала, што ў КПСС - КПБ адсутнічала канкрэтная, навукова абгрунтаваная праграма абнаўлення са-вецкага грамадства. Не былі дакладна вызначаны канчатковыя вынікі, на дасягненне якіх накіроўваліся намаганні партыі і народа. У грамадстве з'явіліся капіталістычныя тэндэнцыі, узбагачэнне любымі сродкамі, некампетэнтнасць і безадказ-насць. Гублялася кіраўніцтва краінай. Бачачы гэтыя негатыў-ныя з'явы, частка народа стала абвінавачваць КПСС-КПБ, усіх тых, па чыёй ініцыятыве пачалася перабудова. Сацыялістчныя ідэалы ў вачах мільёнаў абясцэньваліся, аўтарытэт КПСС - КПБ катастрафічна падаў. Палітычны крызіс працягваўся.Чернобыльская катастрофа. Нязмерную шкоду нанесла рэспублiцы аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавiка 1986г. З гаспадарчага абароту выведзена 300 тыс.га сельгасугоддзяу, а недабор сельгаспрадукцыi склау 3,5 млрд.руб. На сацыяльнае развiццё БССР непасрэдны уплыу аказвае i экалогiя. У пачатку 80-ых гадоу выкiды шкодных рэчау у атмасферу склалi 3млн.тон у год. Узровень забруджвання рэк i азёр дасягнуу крытычнай мяжы.
40.Сац.-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 40 х-першай палове 80 х гадоў. Застойныя з’явы.+41.Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР. . 5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Старшынёй Савета Міністраў СССР стаў Г. Малянкоіў, а сакратарыят ЦК узначаліў М. Хрушчоў. У гэты час і былі зроблены першыя спробы да дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця краіны. Пленумы партыі сталі рэгулярнымі, кіраўніцтва краінай стала набываць калектыўны характар. У ліпені 1953 г. пленум ЦК КПСС абывінаваціў у антыдзяржаўных дзеяннях дзеяннях міністра ўнутраных спраў СССР Л. Берыя. (па рашэнні суда растраляны ў снежні 1953). Значныя змены ў жыцці краіны адбываюцца пасля абрання першым сакратаром ЦК КПСС М. Хрушчова. 3 гэтага часу пытанні развіцця краіны робяцца дыскусійнымі, пашыраюцца правы мясцовьгх Саветаў, актывізуецца дзёйнасць прафсаюзаў. Было праведзена частковае скарачэнне адміністрацыйнага апарату, зроблены захады па ўмацаванню законнасці і правапарадку. Была значна зменшана колькасць міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку і Беларусі. Найбольш значныя змены ў грамадска-палітычным жьіцці адбыліся пасля XX з'езда КПСС (14–25 лютага 1956 г.) На закры тым пасяджэнні з'езда М. Хрушчоў выступіў з дакладам «Абкульце асобы і яговыніках». 30 чэрвеня 1956 ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў». Гэтым упершыню была зроблена спроба выявіць прычыны ўзнікнення культу асобы Сталіна, яго сутнасць і жахлівыя наступствы.Пасля XX з'езда пачалася рэабілітацыя ахвяр рэпрэсій. Напрыклад у Беларусі з 1956 па 1962 гг. было рэабілітавана 29012 чалавек, сярод іх вядомыя партыйныя, дзяржаўныя, ваенныя, грамадскія, навуковыя і культурныя дзеячы. У 1956 г. былі пашыраны правы саюзных рэспублік, у іх распараджэнне быў перададзены шэраг прадпрыемстваў і арганізацый саюзнага значэння. (У 1956 г. у БССР такіх прадпрыемстваў было 356, ў 1957 г. – 500). У гэтым жа годзе рэспублікі атрымалі магчымасць вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністрацыйнага будаўніцтва, пашырыліся іх заканадаўчыя правы. Аднак гэтыя змены не маглі карэнным чынам зьмяніць- рэагльнае палітычнае становішча, у краіне па-ранейшаму працягвала захоўвацца манапольная улада партыйных функцыянераў.У кастрычніку 1964 г XXII з'ёзд КПСС прыняў праграму пабудовы за бліжэйшыя дваццаць гадоў.. Адміністрацыйныя перагібы стаілі праяўляцца і ў дзейнасці М. Хрушчова. Партыйны пленум, які адбыўся у кастрычніку 1964 г. пад ціскам бюракратычных партыйных колаў вызваліў М.Хрушчова ад пасады Першага сакратара ЦК КППС, замяніўшы яго Л. Брэжневым. З прыходам якога да кіраўніцтва перыяд такзванай дэмакратычнай “хрушчоўскай адлігі” скончыўся.Спробы рэфармавання эканомікі. Створаны ў першыя пасляваенныя гады эканамічны патэнцыял змог забяспечыць далейшае развіццё эканомікі Беларусі. Па-ранейшаму прыярытэт належыў цяжкай прамысловасці. У 1951–1955 гг. сярэдлегадавы прырост, усёй прамысловай прадукцыі БССР склаў каля 1,6%, а машынабудавання і металаапрацоўкі – 28%. За гэты перыяд было пабудавана каля 150 новых прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскіяпадшыпнікавы і гадзіннікавы заводы, Віцебская шаўкаткацкая фабрыка, Міскі камвольны камбінат і інш. Новым абсталяваннем былі аснашчаны гіганты індустрыі–аўтамабільны, трактарны, мотавеліасіпедны і іншыя заводы.Далейшае развіццё атрымалі тарфяная, хімічная, дрэваапрацоўчая галіны прамысловаоці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасць.Прамысловае будаўніцтва ў 50-я гг. вялося ва ўмовах паскоранай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая ахапіла ў тым ліку і БССР.Былі пабудаваны і некаторыя з іх пачалі будавацца ў гэты перыяд: радыёзавод Гарызонт_1950 г., 1957 г.- Мінскі механічны завод імя С. I. Вавілава(БелВар), «Інтзграл».Усяго за 1956–1960 гг. у БССР было пабудавана 157 буйных прадпрыемстваў. Удзельная вага прамысловасці ў ВВП рэспублікі ў 1960 г. дасятнула 52 %, што ператварыла яе ў індустрыяльную.3 1963 г. бярэ пачатак нафтаперапрацоўчая прамысловасць у Беларусі. Былі пабудаваны Полацкі, а затым Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы.Аднак, нягледзячы на дасягнутыя поспехі, увогуле, што прамысловасці на новы тэхнічны ўзровень ажыццяўляўся марудна, акстэнсіўнае працягвала заставацца пераважным. На многіхі прадпрыемствах не выконваліся планавыя заданні, выпускалася ўстарэлаю прадукцыя.Дастаткова складаным было і становішча сельскай гаспадаркі. Прадукцыйнасць працы сялян заставалася не высокай, а заробкі мізернымі. Першай спробай рэфармавання ў сельскай гаспадаркі з'явіліся рашэнні вераснёўскага (1953 г.) Пленума ЦК КПСС. Тады з калгасаў і саўгасаў была спісана запазычанасць, павышаны закупачныяцэны на сельгаспрадукты, зніжаны падатакі на падсобныя сялянскія гаспадаркі.Такія меры паспрыялі значнаму росту сельскай гаспадаркі. Быў спынены спад прадукцыйнасці працы, а валавы збор збожжавых 1960 г. у БССР павялічыўся ў параўнанні з 1953 г. на 47%, колькасць буйной рагатай жывёлы –на 26%, вытворчасць мяса і малака – на 70%-. Але дасягнуты ўзровень усёў такі не забяспечваў патрэб рэспублікі. Прычым з канца 50-х гг. кіраванне сельскай гаспадаркай зноў набывае адміністрацыйны характар. Другая спроба выпрацаваць эфектыўную палітыку ў сельскай гаспадарцы – рашэйні сакавіцкага (1965 г.) Пленума ЦК КПСС. Згодна ім прадугледжваўся значы рост капіталаўкладанняў у аграрны сектар, павелічэнне паставак тэхнікі калгасам і саўгасам, павелічэннё закупачйых цэн на, спісанне запазычанасці, правядзенне меліярацыі зямель эа кошт дзяржавы, устанаўленне пенсіённага забеспяічэння для калгаснікаў і інш. Гэтыя мерапрыемствы далі станоўчыя вынікі. За 1966–1970 гг. ураджайнасць зббжжавых культур у ріэспубліцы ўзрайла з 11,5 ц да 16 ц з гектара, а валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі павялічылася на 70%. 3 1965 г. калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці, яны атрымалі пашпарты і сталі паўнапраўнымі грамадзянамі. Былі зніжаны рознічныя цэны на прадуктовыя і прамысловыя тавары. Але нягледзячы на значныя зрухі меліся і сур'ёзныя недахопы і пралікі, бо новыя падыходы гаспадарання нярэдка не ўпісваліся ў старую сістэму кіравання гаспадаркай. Верасёўскі (1965) Пленум ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб паляпшэнні кіравання, прамыслрвасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловайвытворчасці». Міеры, што ажыццяўляліся на аснове гэтай пастановы назвалі эканамічнай рэформай. Рэформа прадугледжвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механіэмы, перайсці ад тэрытарыяльнага да галіновага кіравання прамысловасцю, павысіць роль гаспаідарча-разліковых стымулаў. На першым этапе такія метады далі значны плён. Гэта праявілася ў гады восьмай пяцігодкі (1966–1970гг.). 3а азначаны перыяд у БССР аб'ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 1,8. раза, а прадукціі хіміі і нафтахіміі ў 3,3 раза. У 1966 г. пачаў працаваць Гомельскі хімічны завод, у 1968 г. – Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна (зараз аб'яднанне «Хімзалакно»), у 1971 г. быў створаны адзіны, Беларускі калійныкамбінат(зараз аб'яднанне «Беларуськалій»).; У 1970 г быў створаны Гродзенскі хімічны камбінат імя С.В. Прытыцкага (зараз аб'яднанне«Азот»). У гэты час сталі працаваць Лукомская ДРЭС, Мінскія маторны і завод халадзільнікаў, Брэсцкі электралямпавы завод. Увогуле, за 1966–1970 гг. было ўведзена ў строй звыш 50 буйных прадпрыемстваў, якія сталі больш выкарыстоўваць таварна-грашовыя механізмы і гаспадарча-разліковыя стымулы. Але эканамічная рэформа не была завершана і ў пачатку 70-х гг. фактычна перастала дзейнічаць. Асноўнай прычынай такога становішча было яе непаслядоўнае і палавінчатае правядзенне. Пры гэтым яна не сўправаджалася рэфармаваннем палітычнай сістэмы і структуры грамадства.Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысловай вытворчасці, з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы – адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі.Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў.Эканоміка Беларусі была часткай агульнагаспадарчага комплексу СССР.Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу.Мы бачым, што ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я – першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці.Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічным развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі негатыўныя з’явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Значна ўскладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур’ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен.З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства.З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам.Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – гэта перш-наперш прафсаюзы.Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.
46.Эканамічныя пераутварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да устойлівага росту. Разбурэнне эканамічных сувязяў пасля распаду СССР паскорыла негатыўныя працэсы ў эканоміцы Рэспублікі. У 1991 г у Беларусі адбылося падзенне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. У наступныя гады для народнай гаспадаркі рэспублікі стала характэрным рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу. Так, за 1992-1995 гг. вытворчасць прамысловай прадукцыі скарацілась на 40%, інвестыцыі на 66%, адпраўленне грузаў на 75% г.д. Такі глыбокі крызіс абумовіў высокія тэмпы інфляцыі (25-26% кожны месяц за 1992-1994 гг.), рост беспрацоўя, пастаяны дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту і плацежнага балансу. Асноўнымі прычынамі падзення аб’ёмаў вытворчасці ў прамысловасці стала, перш за ўсе, абвастрэнне проблемы збыту прадукцыі, рэзкае падаражанне матэрыяльных рэсурсаў, неплацяжы. У сваю чаргу, абвастрэнне праблемы збыту прадукцыі айчынных прадпрыемстваў былі звязаны таксама з нізкім узроўнем канкурэнтаздольнасці прадукцыі. Тым не меньш, у выніку праведзенных у 1991-1994 гг. рэформ у рэспубліцы быў створаны неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў. Былі зроблены практычныя крокі па лібералізацыі гаспадарчых сувязяў, рэфармаванні адносін уласнасці. Свабоднымі сталі эканамічныя сувязі с замежнымі краінамі. У вельмі цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка. Калгасы, саўгасы і фермарскія гаспадаркі апынуліся на мяжы банкротства. У першай палове 90-х гг. рэзка знізіўся жыццёвы ўзровень насельніцтва. Адбыўся абвальны рост цэн на прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці і паслугі. рэспублікі. Няўхільна павялічвалася колькасць беспрацоўных.Галоўныя напрамкі рэфармавання і развіцця эканомікі зводзіліся да наступнага: інстытуцыяльныя пераўтварэнні, рацыянальнае спалучэнне розных форм уласнасці, стварэнне рыначнай структуры, структурная перабудова эканомікі, павышэнне яе навукова – тэхнічнага патэнцыялу. У 1996-2000 гг. рэспубліка дабілася пэўных поспехаў. Так, УВП павялічўся на 36% , выпуск прамысловай прадукціі – на 65%, вытворчасць спажывецкіх тавараў - на 81%, жіллёвае будаўніцтва –на 81%, рознічны таваразварот узрос больш чым у 2 разы і г.д. У маі 2001 г. Другі Усебеларускі народны сход прыняў “Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 2001-2005 гг.”. У ёй вызначаны мэты, задачы і прыарытэты развіцця краіны на першае пяцігоддзе ХХІ стагоддзя, абгрунтавана сістэма мерапрыемстваў прававога, вытворчага, арганізацыйна-эканамічнага, экалагічнага характара. Значная ўвага надаецца развіццю агра-прамысловага комплекса. Значная ўвага надаецца развіццю ўсіх відаў транспарта, сувязі, гандлю, бытавому абслугоўвнню насельніцтва і г.д. Аднак ход рэалізаціі гэтай праграмы ідзе няпроста. Адной з галоўных прычын негатыўных з’яў беларускай эканоміцы застаецца наяўнасць стратных прадпрыемстваў (больш за 30%), а айбольш стратнай галіной з’яўляецца сельская гаспадарка. Павялічваецца ўзровень запасаў гатовай прадукціі. Так, на 1 студзеня 2003 г. ён склаў на прамысловых прадпрыемствах 67% сярэднямесячнага аб’ёма вытворчасці супраць 63.8 на 1.01.2002 г. Відавочна, што рэалізацыя праграмных зада патрабуе далейшага намагання кіраўніцтва краіны на пошукі найбольш рацыянальных шляхоў рэфармавання эканомікі. 46.Эканамічныя пераутварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да устойлівага росту. Разбурэнне эканамічных сувязяў пасля распаду СССР паскорыла негатыўныя працэсы ў эканоміцы Рэспублікі. У 1991 г у Беларусі адбылося падзенне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. У наступныя гады для народнай гаспадаркі рэспублікі стала характэрным рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу. Так, за 1992-1995 гг. вытворчасць прамысловай прадукцыі скарацілась на 40%, інвестыцыі на 66%, адпраўленне грузаў на 75% г.д. Такі глыбокі крызіс абумовіў высокія тэмпы інфляцыі (25-26% кожны месяц за 1992-1994 гг.), рост беспрацоўя, пастаяны дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту і плацежнага балансу. Асноўнымі прычынамі падзення аб’ёмаў вытворчасці ў прамысловасці стала, перш за ўсе, абвастрэнне проблемы збыту прадукцыі, рэзкае падаражанне матэрыяльных рэсурсаў, неплацяжы. У сваю чаргу, абвастрэнне праблемы збыту прадукцыі айчынных прадпрыемстваў былі звязаны таксама з нізкім узроўнем канкурэнтаздольнасці прадукцыі. Тым не меньш, у выніку праведзенных у 1991-1994 гг. рэформ у рэспубліцы быў створаны неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў. Былі зроблены практычныя крокі па лібералізацыі гаспадарчых сувязяў, рэфармаванні адносін уласнасці. Свабоднымі сталі эканамічныя сувязі с замежнымі краінамі. У вельмі цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка. Калгасы, саўгасы і фермарскія гаспадаркі апынуліся на мяжы банкротства. У першай палове 90-х гг. рэзка знізіўся жыццёвы ўзровень насельніцтва. Адбыўся абвальны рост цэн на прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці і паслугі. рэспублікі. Няўхільна павялічвалася колькасць беспрацоўных.Галоўныя напрамкі рэфармавання і развіцця эканомікі зводзіліся да наступнага: інстытуцыяльныя пераўтварэнні, рацыянальнае спалучэнне розных форм уласнасці, стварэнне рыначнай структуры, структурная перабудова эканомікі, павышэнне яе навукова – тэхнічнага патэнцыялу. У 1996-2000 гг. рэспубліка дабілася пэўных поспехаў. Так, УВП павялічўся на 36% , выпуск прамысловай прадукціі – на 65%, вытворчасць спажывецкіх тавараў - на 81%, жіллёвае будаўніцтва –на 81%, рознічны таваразварот узрос больш чым у 2 разы і г.д. У маі 2001 г. Другі Усебеларускі народны сход прыняў “Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 2001-2005 гг.”. У ёй вызначаны мэты, задачы і прыарытэты развіцця краіны на першае пяцігоддзе ХХІ стагоддзя, абгрунтавана сістэма мерапрыемстваў прававога, вытворчага, арганізацыйна-эканамічнага, экалагічнага характара. Значная ўвага надаецца развіццю агра-прамысловага комплекса. Значная ўвага надаецца развіццю ўсіх відаў транспарта, сувязі, гандлю, бытавому абслугоўвнню насельніцтва і г.д. Аднак ход рэалізаціі гэтай праграмы ідзе няпроста. Адной з галоўных прычын негатыўных з’яў беларускай эканоміцы застаецца наяўнасць стратных прадпрыемстваў (больш за 30%), а айбольш стратнай галіной з’яўляецца сельская гаспадарка. Павялічваецца ўзровень запасаў гатовай прадукціі. Так, на 1 студзеня 2003 г. ён склаў на прамысловых прадпрыемствах 67% сярэднямесячнага аб’ёма вытворчасці супраць 63.8 на 1.01.2002 г. Відавочна, што рэалізацыя праграмных зада патрабуе далейшага намагання кіраўніцтва краіны на пошукі найбольш рацыянальных шляхоў рэфармавання эканомікі.
|
4.Першыя дзяржавы-княствы на Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.), іх сацыяльна-эканамічнае развіццё(X-XIII ст.) У IХ –ХII стст. у усходніх славян фармуецца феадальны уклад. З пачатку асноўная частка насельніцтва была свабоднымі абшчыннікамі. Іх сацыяльнае становішча паступова змянялася. Агульная назва людзей, занятых сельскай гаспадаркай – смерды. Вольныя смерды – абшчыннікі – жылі не землях не захопленных феадаламі, плацілі даніну. Смерды, якія трапілі у кабалу, падзяляліся на некалькі катэгорый: закупы, якія атрымалі ў багатых купу (доўг), радовічы, якія сталі кабальнымі ў выніку рада (падрада, дагавора), ізгоі, якія парвалі сувязь з абшчынай, прашчэннікі – атрымаўшыя волю рабы. У летапісах упамінаецца і чэлядзь. Так звычайна называліся працаваўшыя на феадалаў кабальныя людзі, у іх уліку былі і халопы (рабы).Тэрыторыя сучаснай Беларусі знаходзілася на ускраіне Кіеўскай Русі. Спачатку тут існавалі Полацкае і Тураўскае княствы. Па меры развіцця феадальных адносін некаторыя княствы рабілі спробы выйсці з-пад улады Кіева. Адным з першых пачаў адасабляцца Полацк.Полацк упершыню ўзгадваецца ў крыніцах у 862 г. Полацкае княства было першым дзяржаўным утварэннем, якое сфарміравалася на беларускіх землях. Пад час яго ўтварэння вялікая роля належала геаграфічнаму, этнічнаму і сацыяльна-эканамічнаму фактарам.Старажытны Полацк як цэнтр крывічоў-палачан сапернічаў з другімі ўплывовымі цэнтрамі ўсходнеславянскага міру: на поўначы – з Ноўгарадам, на поўдні – з Кіевам. У другой палове Х ст. у Полацку княжаў Рагвалод. У час барацьбы за Кіеўскі прэстол, якую вялі браты Уладзімір і Яраполк, кожны з іх імкнуўся мець Полацкае княства сваім саюзнікам. З гэтай мэтай Уладзімір вырашыў жаніцца на дочцы Рагвалода Рагнедзе, але сустрэў з яе боку рашучы адказ. У сувязі з гэтым Уладзімір са сваім войскам нападае на Полацк, забівае Рагвалода і яго сыноў, а Рагнеду сілком бярэ ў жонкі. Згодна паданню, Рагнеда здзейсніла няўдалае пакушэнне на жыццё мужа і была выслана разам з сынам Ізяславам у Полацкую зямлю.У ХI ст. сын Ізяслава Брачыслаў, і асабліва ўнук Усеслаў фактычна не лічыліся з волей кіеўскіх князёў і праводзілі самастойную палітыку.Брачыслаў – полацкі князь. Пашыраў тэрыторыю Полацкага княства. Далучыў землі паміж Заходняй Дзвіной і Дзісной, заснаваў горад Браслаў.Усеслаў – полацкі князь (Чарадзей). Імкнуўся пашырыць тэрыторыю княства, вёў барацьбу з кіеўскімі князямі за самастойнасць. Пры ім Полацк дасягнуў найбоольшага магуцтва. У гэты час разшырыліся межы княства. Яно займала тэрыторыю цяперашняй Віцебскай вобласці, паўночную частку Мінскай і некалькі суседніх раёнаў.Тураўскае княства утварылася ў межах рассялення дрыгавічоў (паўднёвая Беларусь, басейн р.Прыпяць). Сталіца - Тураў, прыгадваецца пад 980 г., час калі на Беларусі з’яўляюцца князі, магчыма браты Рагвалод і Тур. Складанасцю ў фарміраванні гэтага дзяржаўнага ўтварэння было тое, што яна займала не ўсю этнічную тэрыторыю дрыгавічоў, а толькі землі левага берага Прыпяці з гарадамі Туравам, Слуцкам, Бярэсцем. Шэраг гістарычных крыніц дазваляюць меркаваць, што да канца Х ст. у Тураве кіравала ўласная дынастыя князёў.У 988 г. Уладзімір кіеўскі выдзеліў Тураўскую зямлю свайму сыну Святаполку. Тураўскае княства вяло цяжкую барацьбу за самастойнасць.У цеснай сувязі з дзяржаваўтваральнымі працэсамі на Беларусі ў IХ –ХIII стст. ішло развіццё культуры. У сваёй аснове яна аб’ядноўвала язычніцкую і грэка-візантыйскую традыцыі. Першыя славянскія супольнасці – крывічы, дрыгавічы і радзімічы вызнавалі язычніцкую рэлігію. Гэта збліжала іх з аўтахтонным насельніцтвам – балтамі і , верагодна, стала адной з прычын з’яўлення прадзяржаўных утварэнняў з поліэтнічным насельніцтвам. Полацкае і Тураўскае княствы.У 988 г. кіеўскі князь прыняў хрысціянства. Такія падзеі, як у Кіеве і Ноўгарадзе(знішчэнне язычніцкіх багоў, прымусовае правядзенне кіеўлян на Дняпро і крывавая войня ў Ноўгарадзе), абмінулі беларускія землі. Тым не менш хрысціянская абразнасць прыжывалася кепска. Летапісныя крыніцы сведчаць аб тым, што людзі толькі называюцца хрысціянамі, а на спробе з’яўляюцца паганцамі. На ігрышчах іх шмат, а ў царквах у час службы зусім мала. Значную ролю ў распаўсюджванні пісьменнасці і асветы адыгралі Полацк і Тураў. Сярэдзіна ХI ст. Час будаўніцтва Сафійскага сабора ў Полацку. ХI ст. Стварэнне Тураўскага Евангелля. Сярэдзіна ХП ст. Пабудова Спаскага сабора ў Полацку. 1161 г. Стварэнне крыжа ювелірам Лазарам Богшай. Ефрасіння Полацкая (1104 (?) – 1167). Унучка найславуцейшага з полацкіх валадароў – Усеслава Чарадзея. Свецкае імя Прадыслава. Спачатку перапісвала царкоўныя кнігі. Затым пастрыглася ў манахіні. Заснавала ў Полацку жаночы, а затым і мужчынскі манастыры. Пры іх Еўфрасіння адчыніла майстэрні па перапісванню кніг, а таксама школы, у якіх дзеці авалодвалі граматай, вывучалі гісторыю, грэцкую і лацінскую мовы, спасцігалі навуку красамоўства.Асветніца збірала вакол сябе таленавітых людзей. На яе заказ полацкі дойлід Іван пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса. Лазар Богша стварыў крыж – бясцэнную святыню беларусаў.Прыклад асветніцы натхняў яе землякоў і наступнікаў Францішка Скарыну, Васіля Цяпінскага, Сымона Полацкага. Мошчы святой Ефрасінні спачываюць у Спасаўскай царкве полацкага Спаса – Еўфрасіннеўскага манастыра.Кірыла Тураўскі нарадзіўся на пачатку ХП стагоддзя ў Тураве. Выдатны для свайго часу пісьменнік і прамоўца. Аўтар шэрага “слоў”, малітваў сповядзяў, дыдактычных аповесцей-прытчаў. Сучасныя навукоўцы ставяць імя Кірылы Тураўскага ў адзін рад з геніяльным стваральнікам “Слова аб палку Ігаравым”.Клімент Смаляціч. Царкоўны дзеяч, пісьменнік, знаўца айчыннай літаратуры і філасофіі. У яго літаратурных творах адзначаюцца элементы вольнадумства. З’яўляўся абаронцай незалежнасці усходнеславянскай царквы ад Візантыі.Іаан - дойлід, які пабудаваў Спаскі сабор у Полацку.У ХП ст. былі пабудаваны храмы ў Віцебску, Новагародку, Гродне, Тураве, Ваўкавыску.У помніках пісьменнасці ХШ ст. сустракаюцца запісі, якія дазваляюць зрабіць выснову аб пачатку беларускай мовы (гандлёвае пагадненне Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай 1229 г. і іншыя дакументы). Далейшая кансалідацыя беларускай народнасці праходзіла ў складзе Вялікага княства Літоўскага.Культура старажытнай Беларусі вызначалася вельмі багатай гамай фарбаў, формаў, гукаў. Усё гэта было магчыма дзякуючы глыбокім дзяржаватворчым працэсам, на якія былі скіраваны ўсе палітычныя і духоўныя памкненні грамадства.
9.Царква і культура Беларусі ў 10-13 ст. Пашырэнне хрысціянскай веры на беларускіх землях пачалося з X ст. У 992 г. князь Ізяслаў заснаваў у Полацку епархію — вялікую царкоўную акругу. Рагнеда і Ізяслаў сталі першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве. Хрысціянства на працягу некалькіх стагоддзяў распаўсюджвалася ў сапер- ніцтве з язычніцтвам (мнагабожжам). 3 IX па XIII ст. яны існавалі разам, бо язычніцтва мела глыбокія і старажытныя карані. У Полацкім княстве развіваліся веды і пісьменнасць. У XI ст. на Полацкай зямлі пачала асвойвацца кірылічная азбука. Аб гэтым сведчылі, напрыклад, надпісы на Барысавых камянях, знойдзеных у рэчышчы Заходняй Дзвіны, а так- сама надпіс на Рагвалодавым камені каля Оршы. У Брэсце быў знойдзены драўляны грэбень для расчэсвання валасоў з паслядоўна размешчанымі на ім літарамі славянскага ал- фавіта. Выключную навуковую каштоўнасць маюць берас- цяныя граматы — бярозавая кара з літарамі, надрапанымі на ей: Такія граматы знойдзены археолагамі ў Віцебску і Мсціслаўлі. У першай палове XI ст. пачалося летапісанне — запіс падзей па гадах (летах) у храналагічнай паслядоўнасці. У па-чатку XII ст. манахам Нестарам была створана «Аповесць мінулых гадоў» — летапіс, які змяшчае, напрыклад, звесткі аб Рагвалодзе, Рагнедзе, Ізяславе, Усяславе Чарадзеі, бітвё на Нямізе і іншых падзеях з жыцця ўсходніх славян. Самой ранняй рукапіснай кнігай на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца створанае ў XI ст. Тураўскае евангелле, упрыгожанае за-стаўкамі — вялікімі рознакаляровымі літарамі. Матэрыялам для рукапісных кніг у той час служыў пергамент — спецы-яльна вырабленая скура цялят. Вокладкай служылі дзве дошкі, абцягнутыя скурай, а закрывалася кніга з дапамогай спражкі. 3. Распаўсюджванню пісьменнасці садзейнічалі рэлігій- на-асветніцкія дзеячы XII ст. Свядомы жыццёвы выбар зра біла ў 12-гадовым узросце дачка полацкага князя Прадслава, унучка знакамітага Усяслава Чарадзея. Даведаўшыся аб намеры бацькі заручыць яе з будучым мужам-княжычам, яна выбрала служэнне Богу і тайна збегла з дому ў жаночы манастыр, дзе атрымала імя Ефрасітія. Пазней яна заснавала жа ночы і мужчынскі манастыры, у якіх перапісваліся царкоў ныя кнігі. Справа гэта была ў той час вельмі цяжкай, на перапісванне адной кнігі звычайна патрабавалася ўсё жыц- цё. Ефрасіння стала першай вядомай нам жанчынай-кнігапісцам. Ужо на схіле жыцця Ефрасіння здзейсніла рэлігійны подзвіг — адправілася ў далёкае і цяжкае падарожжа ў Святую зямлю — Іерусалім, дзе і памерла. Ефрасіння Полацкая — першая жанчына з усходніх славян, якую праваслаў- ная царква абвясціла святой. Вернікі лічаць яе нябеснай заступніцай беларускай зямлі і кожны год 5 чэрвеня адзначаюць дзень яе памяці. Выдатным рэлігійным асветнікам XII ст. стаў тураўскі епіскап Кірыла. Ён на пэўны час замураваўся ў невялічкай манастырскай вежы (стаўпе, які меўнекалькі паверхаў) і жыў пустэльнікам — у ізаляцыі ад іншых людзей. КірылаТураўскі не толькі чытаў тут кнігі, але і пісаў «словы» — звароты да вернікаў, малітвы-споведзі, аповесці-прытчы, якія маюць характар павучанняў. За красамоўства Кірылу Тураўскага празвалі Залатавустам, які «паче всех воссіял на Русі». Выдатным помнікам мураванага дойлідства (будынкам, узведзеным з камянёў і цэглы, змацаваных растворам) з'яўляецца пабудаваны ў сярэдзіне XI ст. у Полацку пры кня зю Усяславе Чарадзею Сафійскі сабор. Слова «Сафія» азначае «Божая мудрасць», якая, па ўяўленні вернікаў, кірава-ла Сусветам. Гэта быў трэці храм такога тыпу, пабудаваны на землях усходніх славян пасля Кіеўскай і Наўгародскай Сафій. Пры будаўніцтве сабора выкарыстана плоская цэгла — плінфа. Унутраная паверхня храма была аздоблена фрэскамі — роспісам вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы. За сваю гісторыю Полацкая Сафія некалькі разоў разбуралася, перабудоўвалася і дайшла да нас у значна змененым выглядзе. На працягу XII ст. у Полацку было ўзведзена дзесяць мураваных аднакупальных культавых пабудоў. Адной з іх стала Спаса-Праабражэнская царква, пабудаваная па замове Ефрасінні Полацкай дойлідам Іванам за 30 тыдняў. У гэтай царкве захоўваюцца сёння мошчы (астанкі) святой Ефрасінні Полацкай. Захавалася Барыса-Глебская (Каложская) цартсва, пабудаваная ў XII ст. у Гродне. Сцены царквы ўпрыгожаны ўстаўкамі з каляровага паліраванага каменю і керамічнымі пліткамі, якія ўтваралі вызначаны малюнак. Асаблівасцю царквы з'яўляецца вялікая колькасць галаснікоў — гліняных збаноў, умураваных у сцены для таго, каб было добра чу-ваць малітву і голас святара. Помнікам абарончага дойл ідства з'яўляецца пяціярусная, вышынёй у 30 м, Камянецкая вежа, пабудаваная ў XIII ст. на Брэстчыне з жоўтай і карычневай цэглы. Шэдэдасшстаражытнага мастацтваз'яўляецца шасці-канцовы крыж, зроблены ў тэхніцы перагародчатай эмалі майстрам Богшам (у хрышчэнні Лазарам) на заказ Ефрасінні Полацкай у 1161 г. Крыж выраблены з кіпарысавага дрэва. Яго паверхня абкладзена залатымі, а бакі — сярэбранымі пласцінамі з выбітымі на іх надпісамі кірыліцай. На залатых пласцінах змешчаны выявы святых, выкананыя рознакаля-ровымі эмалямі. У крыжы знаходзіліся часцінкі дрэваз крыжа, на якім быў распяты Ісус Хрыстос, мошчы святых. Крыж Ефрасінні Полацкай лічыцца культурна-гістарычнай каштоўнасцю беларусаў.
13. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў 16-17 ст. (Рэфармацыя і контррэфармацыя, Брэсцкая царкоўная вунія) Месца царквы ў ВКЛ доўгі час вызначалася існаваннем дзвюх плыняў хрысціянства. Праваслаўнай веры пры-трымлівалася ў XVI ст. большасць усходнеславянскага на-сельніцтва (беларусы, укратцы).Каталіцкая вера пашыралася і паступова замацоўвала свае пазіцыі на беларускіх землях дзякуючы палітыцы вялікіх князёў літоўскіх, якія пад-трымлівалі каталіцтва. У 20—30-я гг. XVI ст. у ВКЛ усталявалася рэлігійная талерантнасць — верацярпімасць. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. праваслаўная царква пачала страчваць сваё вядучае становішча ў Беларусі. У кан-цы XVI — пачатку XVII ст. у ВКЛ у адказ на прапольска-каталіцкую палітыку кіруючых колаў Рэчы Паспалітай узніклі брацтвы — нацыянальна -рэлігійныя арганізацыі права-слаўнага, пераважна мяшчанскага, насельніцтва. У брацкіх школах выкарыстоўваліся царкоўнаславянская і старабеларуская мовы. У сярэдзіне XVI ст. пачалі пранікаць на беларускія землі ідэі Рэфармацыі. Яе прыхільнікі выступалі за рэформу каталіцкай царквы, каб яна стала таннай для вернікаў, за бога-служэнне на роднай мове, выказвалі пратэст супраць царквы як буйнога землеўласніка і пышных каталіцкіх набажэнстваў. Рэфармацыйны рух у ВКЛ ахапіў толькі вышэйшыя колы грамадства — у першую чаргу магнатаў. Яны далучыліся да Рэфармацыі з палітычным разлікам, бо жадалі адасобіцца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць сваю самастойнасць у кіраванні ВКЛ. Найбольш адметным прадстаўніком рэфар-мацыйнага руху ў Беларусі, якога вобразна называюць «бацькам Рэфармацыі ў ВКЛ», стаў адзін з самых знакамітых прадстаўнікоў вядомага магнацкага роду канцлер ВКЛ Мікалай Радзівіл Чорны. Ва ўсіх краінах Еўропы ў другой палове XVI ст. разгарнуўся рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі — Контррэфармацыя (слова «контр» азначае «супраць»). Яго галоўнымі праваднікамі сталі езуіты — члены таварыства Ісуса Хрыста, якія праз пашырэнне асветы імкнуліся замацаваць пазіцыі каталіцкай царквы. Наступление каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася ў заключэнні ў 1596 г. Берасцейскай царкоўнай уніі, якая аб'яднала праваслаўную і каталіцкую цэрквы ў адзіную грэка-каталіцкую (уніяцкую). Пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння Рэчы Паспалітай вярхоўная ўлада бачыла магчымасць аб'яднаць усё насельніцтва краіны з дапамогай адзінай рэлігіі — каталіцтва. Каталіцкія кіраўнікі шляхам аб'яднання цэркваў марылі дамагчыся перамогі над права-слаўем і пашырыць свой уплыў ва Усходняй Еўропе. Па ўмовах уніі праваслаўныя вернікі прызнавалі кіраў-ніцтва уніяцкай царквой з боку папы рымскага, аднак за-хоўвалі свае ранейшыя царкоўныя абрады, якія адрозніва-ліся ад каталіцкіх. У канцы XVI — першым дзесяцігоддзі XVII ст. уніяцтва як новая рэлігія нярэдка навязвалася гвалтоўна: прымусова закрываліся праваслаўныя цэрквы і школы, ва уніяцкіх цэр-квах сталі выкарыстоўваць польскую мову замест старабеларускай. У выніку атрымалася, што унія не аб'ядноўвала, а раз'ядноўвала насельніцтва ВКЛ. Тады кіруючыя колы Рэчы Паспалітай спынілі жорсткі ўціск супраць праваслаўнай царквы. Тэта садзейнічала пашырэнню уніяцтва на беларускіх землях. Пад канец XVIII ст. каля 3/4 сельскага насельніцтва Беларусі былі уніятамі.
19.Паўстанне 1863-1864 гг. і яго сацыяльна-палітычны вынік. З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў – прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы. Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалi назву “чырвоныя”. Яны падзялялiся на правых i левых. Першыя рабiлi стаўку на шляхту i асцерагалiся шырокага сялянскага руху.Яны прадугледжвалi надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфiскацыi ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыi. Левыя разлiчвалi на сялянскую рэвалюцыю. Працiўнiкаў паўстання называлi “белымi”. Гэта былі пераважна памешчыкi, сярэдняя буржуазiя, частка iнтэлiгенцыi. Гэтыя палiтычныя плынi сфарміраваліся і iснавалi не толькi ў Польшчы, але i на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы. Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганiзаваны паўстанцкi гарадскi камiтэт. “Левых” ў Беларусi ўзначальваў Канстанцiн Калiноўскi (1838–1864). Ён паходзiў з сям’i збяднелага шляхцiца Гродзенскай губернi, скончыў Пецярбургскi ўнiверсiтэт. Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзiму, К. Каліноўскі стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганiзацыю з разначыннай iнтэлiгенцыi. Выдаў 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове “Мужыцкая праўда”. Была выкладзена праграма паўстання: Польшча абвяшчалася незалежнай краiнай з роўнымi правамi ўсiх яе грамадзян перад законам, дазвалялася дзейнасць ўнiяцкай царквы, планавалася перадаць сялянам iх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплацiць кампенсацыю з дзяржаўнай казны. У студзенi–лютым 1863 г. ў Беларусi з’явiлiся першыя паўстанцкiя атрады, якiя прыйшлi з Польшчы. Найбольш актыўна паўстанцы дзейнiчалi ў Гродзенскай губернi, дзе ваяводскiм камiсарам быў К. Калiноўскi. Паўстанне 1863–1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расii. Поспеху ў барацьбе з паўстаннем расійскiя ўлады дасягнулi не толькi дзякуючы вайсковай сiле. У чэрвенi 1863 г. ў Вiльню вярнуўся К. Калiноўскi, а ў лiпенi ён стаў старшынёй Вiленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Калiноўскага сканцэнтравалася ўсё кiраўнiцтва паўстанцкiмi атрадамi на тэрыторыi Лiтвы i Беларусi. Аднак выратаваць паўстанне ўжо не удалося. Паўстанне 1863—1864 гг. выклікала вялікі грамадскі рэзананс у тагачаснай Расіі і, між іншым, прыцягнула ўвагу грамадства да Беларусі як да з'явы з гістарычнымі каранямі, адкрыла «беларускае пытанне» і зрабіла яго адной з найважнейшых тэм даследаванняў і публікацый у 1860—1870-я гг., стала вызначальным фактарам развіцця беларускай гістарыяграфіі гэтага перыяду. Паўстанне і антыруская прапаганда вакол яго ў еўрапейскім друку паўназначна прычыніліся да ўзнікнення контрпрапагандысцкай у сваёй аснове школы «заходнерусізму» на чале з М. О. Каяловічам
20.Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пач. 20 ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наша ніва. У 1906—1915 гг. у Вільні выходзіла легальная беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая, літаратурна-мастацкая газета «Наша ніва». Яе выданнем кіравалі лідэры Беларускай сацыялістычнай грамады браты Іван і Антон Луцкевічы. Да 1912 г. газета друкавалася кірыліцай і лацінкай, пазней — толькі кірыліцай. «Наша ніва» арыентавалася пераважна на сялянства і сельскую інтэлігенцыю, дробных служачых і рабочых. Сваю першачарговую і галоўную задачу «Наша ніва» бачыла ў барацьбе за прызнанне факта існавання беларускага народа, за яго раўнапраўнасць з іншымі народамі. Шмат увагі газета надавала тэарэтычнаму абгрунтаванню права беларускага народа на захаванне і развіццё сваей мовы і нацыянальнай культуры. Газета была цэлай эпохай у беларускім адраджэнні пачатку XX ст. і дала гэтаму перыяду гісторыі Беларусі сваю назву — «нашаніўскі». Нацыя — гэта супольнасць людзей, аб'яднаных не толькі тэрыторыяй пражывання, літаратурнай мовай і культурай, але і агульнай ідэяй. Разам з паступовым фарміраваннем беларускай нацыі зараджалася беларуская нацыянальная ідэя — уяўленні, у якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выражалі разумение беларусаў як самастойнай і самабытнай супольнасці людзей і іх жыццёва важныя інтарэсы. У межах нацыянальнай ідэі фармуляваліся мэты і заданы беларускага народа на розных этапах гістарычнага развіцця. Сутнасцю нацыянальнай ідэі з'яўлялася ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці. Беларуская нацыянальная ідэя вырасла з літвінскай ідэі аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага, якая аформілася ў першай палове XIX ст. Каля яе вытокаў стаялі прафесары Віленскага універсітэта Міхаіл Баброўскі і Ігнат Даніловіч. Тэарэтычнае абгрунтаванне існавання самастойнага беларускага этнасу ўпершыню распрацавалі беларускія народнікі ў Пецярбургу. У часопісе «Гомон» яны пераконвалі, што ў беларускага народа ёсць свае інтарэсы, што Беларусь як краіна мае свае прыкметы: мову, тып мыслення, культуру. Беларускія студэнты-гоманаўцы выступалі супраць поглядаў на беларускі народ «як на нейкі матэрыял для ўсемагчымых эксперыментаў» і разглядалі яго «як жывую народнасць,.здольную самастойна распараджацца сабой». У сувязі з гэтым заяўлялася аб законных правах беларускага народа на самастойнае і раўнапраўнае становішча ў «агульнай славянскай сям'і». Гоманаўцы марылі пра аўтаномію свайго краю ў складзе сацыялістычнай федэратыўнай Расіі.У 1905 г. гоманаўскую ідэю аб аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай і федэратьгўнай Расіі падтрымалі прыхільнікі БСГ. Кожны народ, які ўваходзіў у склад Расіі, паводле праграмы БСГ, мусіў мець свой парламент, выбіраць сабе чыноўнікаў, гаварыць і пісаць на сваёй мове.Значную ролю ў фарміраванні беларускай ідэі і абуджэнні нацыянальнай свядомасці беларусаў адыграла газета «Наша ніва». Газета выступала супраць афіцыйнай царскай палітыкі, скіраванай на раскол беларускага народа паводле веравызнання на «рускіх» і «палякаў». Рэдактарам «Нашай нівы» з 1914 г. быў Я. Купала.
34.Баявая дзйнасць партызан і падпольшчыкаў ў часы ВАВ. У час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў. Ужо у пачатку вайны стваралася сетка падпольных цэнтрау i груп. Да жнiуня 1941г. было створана 378 атрадау i дыверсiйных груп.Першыя групы з'явiлiся на тэрыторыi Мiнска, Гомеля, Пiнска,дзе дзейнiчалi падпольныя партыйныя i камсамольскiя камiтэты.28 чэрвеня дау першы бой партызанскi атрад пад кiраунiцтвам В.З.Каржа.У гэты ж час у Кастрычнiцкiм раёне Гомельскай вобласцi змагаецца атрад пад кiраунiцтвам Ц.П.Бумажкова i Ф.I.Паўлоўскага "Чырвоны Кастрычнiк". Iм першым з партызан 6 жнiуня 1941г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Усяго ў 1941г. на Беларусі было арганiзавана i дзейнiчала 247 партызанскiх атрадау i падпольных груп,200 падпольных абкомау,гаркомау,райкомау КП(б)Б i камсамолу.Яго удзельнiкi правялi рад дыверсiй,ажыццявiлi аперацыю па забойству В.Кубэ (А.Мазанiк,Н.Дрозд,М.Осiпава,Н.Траян атрымалi званне Героя Савецкага Саюза). Перамога савецкiх войск пад Масквой спрыяла развiццю партызанскага руху. З вясны 1942г. пачынаюць з'яуляцца партызанскiя брыгады i злучэннi.1-й Беларускай брыгадай камандавау М.Шмыроў. Партызанскi рух пачынае узмацняцца пасля стварэння 30 мая 1942г. Цэнтральнага штаба партызанскага руху пад кiраунiцтвам Панамарэнкi П.К. Штаб партызанскага руху на Беларусi узначальвау П.Калiнiн. У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943г. партызанам удалося вызвалiць значную частку Беларусi - 60%. З мэтай разгрому партызан фашысты праводзiлi карныя экспедыцыi. Аднак гэтыя экспедыцыі не далі жаданых вынiкаў ворагу. Вышэйшым уздымам барацьбы партызан была дэзарганiзацыя ваенных перавозак "рэйкавая вайна”. Супраць захопнiкау вялi барацьбу не толькi партызаны i падпольшчыкi, але i насельнiцтва.
25.Стварэнне Беларускай савецкай дзяржаўнасці. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Існавала некалькі пазіцый:1. Пазіцыя кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкома РКП(б). Яны лічылі, што Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай РСФСР.2. Іншую пазіцыю па пытанні аб нацыянальным лёсе Беларусі адстойваў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), якія лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Была прынята рэзалюцыя аб утварэнні беларускага савецкага ўрада.Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР.1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. 1-ы усебеларускi з'езд Саветау, якi павiнен быу зацвердзiць утварэнне Лiтоуска-Беларускай ССР,адбыуся у Мiнску 2-3 лютага 1919 годаНа iм прысутнiчау старшыня ВЦВК Я.М.Свярдлоу. Па прапанове Свярдлова з'езд прыняу рашэнне аб аб'яднаннi БССР з Лiтоускай ССР. З'езд прыняу канстытуцыю БССР, аналагiчную канстытуцыi РСФСР 1918 года. Па канстытуцыi, вышэйшым органам улады у БССР абвяшчауся Усебеларускi з'езд Саветау,а у перыяд памiж з'ездамi - ЦВК выбраны з'ездам.Функцыi урада ускладалiся на Вялiкi прэзiдыум, якi фармiравауся ЦВК.Узначалiу Вялiкi Прэзыдыум - Мяснiкоу.Аб'яднанне Лiтвы i Беларусi у адзiную дзяржаву ЛiтБел адбылося 27 лютага 1919 года. Старшыней новай дзяржавы са сталiцай у Вiльнi стау Цыхоускi,а СНК узначалiу Мiцкявiчус-Кансукас. ЛiтБел праiснавау да наступлення палякау у 1919 годзе.У лiстападзе 1918г. адрадзiлася Польская дзяржава. Яе Пiлсудскi аб'явiу аб аднауленнi Рэчы Паспалiтай у межах 1772г.А ужо у снежнi 1918г.польскi урад стау на шлях ажыццяулення сваiх памерау далучыць землi Украiны,Беларусi i Лiтвы да Польшчы.Улiчваючы небяспеку з боку Польшчы, 21 снежняна нарадзе у Гродна Рада БНР,якой у той час падпарадкоувалася Гродзеншчы-на,стварыла Савет Дзяржаунай абароны.Яго узначалiлi В.Ластоускi i генералВ.Кандратовiч. Але сiлы былi няроуныя. Таму было вырашана далучыцьь Гродзеншчыну да Лiтоускай рэспублiкi на правах аутаномii. Лiтоуская рэспублiка у той час была прызнана шэрагам дзяржау у тым лiку i краiнамi Антанты.З мэтай адстойвання iнтарэсау беларускага народа i кiравання беларускiмiземлямi пры Лiтоускiм урадзе было створа на Мiнiстэрства беларускiх спрау,якое узначалiу I.Варонка.Да пачатку 1919г. польскiя войскi захапiлi знач-ную частку Гродзенскай губернii,а потым працягвалi наступленне у трох напрамках: 1)Вiльня-Лiда-Маладзечна, 2)Баранавiчы-Мiнск, 3)Кобрын-Пiнск. Дасярэдзiны сакавiка iм удалося захапiць Брэст, Ваукавыск, Слонiм, Скiдаль,Шчучын, Пiнск, Баранавiчы. Бальшавiцкая улада не змагла арганiзаваць значнага супрацiулення польскiм вайскам.Справа у тым, што вялiкiя сiлы Чырво-най Армii у гэты перыяд канцэнтравалiся на Усходнiм фронце,якi бальшавiц-кi урад лiчыу галоуным. Нават у час наступлення палякау мабiлiзаваныя уЧырвоную Армiю накiроувалiся на Усход. Вясной 1919г. польскiя войскi захапiлi Лiду i Вiльню. Урад ЛiтБел пераехау у Мiнск.У мэтах канцэнтрацыi сiлi узмацнення абароны 1 чэрвеня 1919г. у Маскве было прынята рашэнне аб перадачы паунамоцтвау бальшавiцкiх урадау Украiны, ЛiтБел i Латвii урадуРСФСР. Лiтоуска-беларуская армiя была перайменавана у 16 армiю. Але поль-скае наступленне працягвалася. Савецкiя войскi пакiнулi Мiнск, Слуцк,Жло-бiн, Рагачоу i iнш. Пагроза навiсла над Гомелем. I толькi на лiнii р.Бярэзiныфронт стабiлiзавауся да вясны 1920г.У сакавiку 1920г. польскiя войскi пачалi новае наступленне. Пры дапамозе Антанты яны захапiлi Мазыр, Калiнкавiчы, Рэчыцу.25 красавiка палякi сумесназ пятлюрауцамi разгарнулi наступленне на працягу усяго польска-савецкага фронту ад р.ПРыпяць да р.Днестр.Дзякуючы перакiдванню войск з Усходняга фронту, Чырвоная Армiя 14 мая1920г. здолела перайсцi у контрнаступленне. Але з-за недахопу сiл наступ0-ленне не дала вынiкау.Новае наступленне Чырвонай Армii распачалося у лiпенi 1920г.Яно было старанна падрыхтавана i дало плён. 7 лiпеня быу вызвалены Мiнск, а 1 жнiуня - Брэст.Пад нацiскам А.Чарвякова,З.Жылуновiча, Д.Чарнушэвiча ЦК КП(б)Б прызнаунеабходным выступiць з дэкларацыяй аб прызнаннi самавызначэння беларуска-га народа. 31 лiпеня 1920г. у Мiнску была прынята Дэкларацыя незалежнасцiБССР у межах адной (Мiнскай) губернii. Гэта было не столькi аднауленне беларускай дзяржавы, колькi супакойванне народных мас. Супраць гэтага актавыступiлi беларускiя эсеры, якiя жадалi бачыць Беларусь сапрауды цэласнайi незалежнай дзяржавай.26.НЭП у Беларусі.Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства. Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў. З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады. Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць. У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы. Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы. Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій. Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю. Узнаўлялася грашовая аплата працы. Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца. Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў. Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему. У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш. У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары. Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы. Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку. Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася. У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны
32.Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны. Напярэдаднi вайны Савецкi Саюз рабiў ўсе магчымае, каб папярэдзiць яе ўзнiкненне. Ен веў перамовы з Англiяй, Францыяй, Чэхаславакiяй, iншымi дзяржавамi аб магчымых мерах бяспекi. Нажаль, Заходнiя краiны далi згоду на далучэнне часткi тэрыторыi Чэхаславакii да Германii, iмкнулiся скiраваць агрэсiю фашысцкай Германii супраць СССР. Ва ўмовах небяспекi савецкi бок адгукнуўся на прапановы Германii i 23 жнiўня 1939 г. быў падпiсаны савецкi-германскi дагавор аб ненападзеннi тэрмiнам на 10 гадоў i сакрэтны пратакол да яго аб сферы iнтарэсаў абодвух бакоў. 1верасня 1939 г. Германiя напала на Польшчу, а 3 верасня Англiя i Францыя аб`явiлi вайну Германii. Фашысцкiя войскi iмклiва захоплiвалi тэрыторыю Польшчы. Паўстала пагроза зняволення Заходняй беларусi, якая трапiла пад уладу Польшчы па Рыжскаму дагавору 1921 г. 17 верасня Чырвоная Армiя перайшла гранiцу, а 25 верасня вызвалiла Заходнюю Беларусь (4 млн. жыхароў). 28 лiстапада 1939 г. памiж Германiяй i СССР заключаны Дагавор аб дружбе i гранiцы. 28-30 лiстапада 1939 г. Народны Сход Заходняй Беларусi прыняў дэкларацыю аб устанаўленнi савецкай улады на ўсей вызваленай тэрыторыi i выказаўся за ўваходжанне ў склад БССР. Нечарговая i.Нечарговая III сесiя Вярхоўнага Савета БССР адпаведна прынялi законы аб уключэннi Заходняй беларусi ў склад СССР i ўз`яднаннi з БССР З лета 1940 г. Германiя пачала падрыхтоўку да вайны супраць СССР. У снежнi 1940 г. зацверджан план <Барбароса> - маланкавай вайны, разгрому СССР за 3-4 месяцы. У маi 1941 г. быў зацверджаны план <Ост> - праграма знiшчэння i каланiзацыi народаў СССР. 22 чэрвеня 1941г. на досвiтку гiтлераускiя войскi варвалiся у межы СССР.Вораг нанёс удары па аэрадромах, чыгуначных вузлах, гарадах Часцi Чырвонай Армii неслi вялiкiя страты. Удар групы армiй "Цэнтр", якая наступала праз тэрыторыю Беларусi на Маскву прынялi на сябе воiны 3 i 10 армiй, а таксама воiны 4 ар-мii (генерал А.А.Карабкоу), якiя абаранялi Брэст. 10 дзен вялi баi пагранiчнiкi 4 заставы лейтэнанта А.Кiжэватава, 7 атак адбiла 3 застава лейтэнанта В.Усава. А.Кiжэватаву i В.Усаву было прысвоена званне Героя Савецкага саюза. Гераiчна трымалiся абаронцы Брэсцкай крэпасцi - воiны капiтана I.М.Зубачо-ва,палкавога камiсара Д.М.Фамiна, маёра П.М.Гаурылава. Нямногiм удалося выр-вацца з крэпасцi i прадоужыць барацьбу з ворагам.Гераiчна змагалiся савецкiя лётчыкi. Адзiн з першых таранау здзейснiуД.Ф.КокарауУ першыя днi вайны лётчыкi зрабiлi 1890 баявых вылетау i знiшчылi больш 100 варожых самалётау.Нягледзячы на мужнасць i гераiзм савецкiх воiнау, фашысты прарвалi абарону у Беларусi . Планавалася абыйсцi Мiнск з поуначы i поудня iзнiшчыць войскi Заходняга фронту. На 4 дзень фашысты аказалiся пад Мiнскам.Абарону ажыццяулялi войскi 44 i 2 стралковых корпусау 100 стралковай дывiзii, 108 стралкковай дывiзii. Савецкiм воiнам не удалося утрымаць Мiнск У гэты цяжкi час кiраунiцтва СССР прыняло рад мер па мабiлiзацыi рэсурсау краiны для адпору агрэсii. Пачалася мабiлiзацыя у Чырвоную Армiю Чырвоная армiя з баямi адступала на Усход. У пачатку лiпеня 1941г. (згодна з распараджэннем Стаукi Галоунага камандавання) арганiзуецца лiнiя абароны на Заходняй Дзвiне i Дняпры. Сюды былi перакiнуты 37 дывiзiй, якiя маглi б дапа-магчы не дапусцiць прарыву працiунiка на Маскву. На некалькi дзен затрымалi фашыстау на рацэ Бярэзiне у раёне Бабруйска..Савецкiя воiны вымушаны былi аставiць 27 лiпеня Магiлёу i 19 жнiуня - Гомель. Паражэнне савецкiх войск было абумоулена непадрыхтаванасцю да абароны войск Заходняга фронту. Страты фронта склалi 400 тыс. чалавек з агульнай колькасцi 750 тыс. Нягледзячы на гераiчнае супрацiуленне чырвонаармейцау,да канца жнiу-ня акупiравана уся тэрыторыя Беларусi.Уся вiна за паражэнне была ускладзена на кiраунiцтва Заходнiм фронтам.Яго камандуючы Д.Р.Паулау i яго штаб былi асуджаны i расстраляны. Разам з тым абарона Беларусi на працягу 2-х месяцау не дазволiла працiунi-ку рэалiзаваць план "маланкавай вайны" i дала магчымасць Чырвонай Армii правесцi абарончыя мерапрыемствы на маскоускiм кiрунку
42.Адукацыя, навука і культура ў БССР у 1945-1985 гг. Пасля смерцi I.В.Сталiна 5 сакавiка 1953г. краiна стала вызваляцца ад iдалапаклонства i страху. Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва. У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыі.У 70-я гады была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі.Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя.У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў значна павялічылася.Высокімі тэмпамі развівалася сетка культурных устаноў – бібліятэк, клубаў, музеяў, тэатраў і кінатэатраў.Паспяхова развівалася навука. Цэнтрам навуковай працы ў рэспубліцы становіцца Акадэмія навук БССР.Быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі перайменаваны пазней.Вучоныя ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем.Беларускія вучоныя праводзілі таксама даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш.Дасягненні сусветнага ўзроўню навука Беларусі мае ў матэматыцы, оптыцы і спектраскапіі. З 1959г. уводзiцца абавязковая 8-гадовая адукацыя.Ствараюцца сярэднiя школы з вытворчым навучаннем, адкрываюцца школы-iнтэрнаты для дзяцей сiрот. Працавалi школы рабочай i сельскай моладзi. Сярэднюю адукацыю з 1956 да 1965г. атрымалi 600 тыс. чалавек.Перабудова iшла i у ПТВ. У пачатку 60-х гадоу з'явiлiся гарадскiя i сельскiя ПТВ. Пашыралася i удасканальвалася база ВНУ, дзе вялiкую ролю адыгрывау БДУ,у якiм вучылiся 10 тыс. студэнтау.Але галоуным не дастаткам у дзейнасцi народнай адукацыi была непрыкрытая русiфiкацыя усiхзвенняу школы, тэхнiкума, ВНУ.У 50-60-ыя гады ажывiлася дзейнасць беларускай навукi. Б.Сцяпанау зрабiу важныя адкрыццi у вобласцi люмiнiсцэнцыi. М.Паулючэнка даследвау механiзм хiмiчных рэакцый. Вывучэннем прыродных рэсурсау рэспублiкi займалiся К.Лукашоу,Т.Багамолау, А.Махнач i iнш. У 50-ыя гады выйшла "Гiсторыя Беларускай ССР", "Гiсторыя Полацка", "Гiсторыя Мiнска" i iншыя працы.Ужо гэты невялiкi пералiк гаворыць аб тым, што "адлiга" станоўча сказалася на развiццi народнай адукацыi i навукi.Але ужо у 60-ыя гады пачынаецца працэс дэбеларусiзацыi культуры.Ва умовах унiтарнай савецкай дзяржавы навука i культура БССР фармiравалiся як частка агульнадзяржаунай навукi i культуры. Найбольш адчувальным вынiкам гэтага для беларускай культуры было амаль поунае выцясненне беларускай мовы.Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры.Прыкладна з 1953 г. у беларускай літаратуры, як і ва ўсесаюзнай, намеціліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця.Вельмі плённымі для беларускай драматургіі былі канец 60-х – 70-я гады, калі быў створаны шэраг п’ес, якім было суджана стаць літаратурнай класікай.Велізарную ролю ў культурным жыцці рэспублікі іграў Вялікі тэатр оперы і балету.У музычнай культуры ў пасляваенныя гады інтэнсіўна развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музчыкі.Развівалася выяўленчае мастацтва. У першыя пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся пад яркім уражаннем гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху.У манументальным мастацтве важнейшай тэмай сталі бяспрыкладны гераізм і ўздым народнага духу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Беларуская культура мінулых дзесяцігоддзяў духоўная, глыбокая і таму атрымала прызнанне за межамі рэспублікі.Асаблiвае месца у вызначэннi новага напрамку культурнага жыцця у БССР у 50-60-ыя гады належала лiтаратуры. Павялiчваецца пiсьменнiцкая арганiзацыя. Да 1966г. на Беларусi было 242 пiсьменнiкi i паэты.Была рэабiлiтавана i вернута чытачу творчасць Ц.Гартнаа, М.Чарота, А.Дудара, П.Галавача i iнш. Да гэтага часу адносiцца росквiт дзейнасцi П.Броукi, М.Танка,А.Куляшова,В.Быкава, Я.Брыля i iнш.Многiя творы беларускiх аутарау ("Апошняя сустрэча" Я.Брыля,"Нявестка" А.Кулакоускага) баранiлi высокае званне чалавека.У 60-ыя гады з'яуляюцца такiя значныя творы,як "Людзi на балоце" I.Мележа,"Сасна пры дарозе" I.Навуменкi,"Засценак Малiнаука" А.Чарнашэвiча i iнш. Асаблiвай падзеяй гэтага часу стау раман У.Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм".Гэтыя творы рэальна характэрызуюць рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi,паказваюць жыццё беларускай вёскi,гiстарычнае мiнулае беларускага народа. Значных поспехау лiтаратура дасягнула у асвятленнi падзей Вялiкай Айчыннай вайны.Многа зрабiу,каб сказаць прауду пра вайну,В.Быкау у творах "Жураулiны крык","Сотнiкау","Здрада","Пастка".Новае асэнсаванне вайны знайшло месца у творах I.Навуменкi, I.Чыгрынава i iнш.Ва усiх творах пра вайну звычайны чалавек стау героем у вайне,змагауся з ворагам за Радзiму i за сваё жыццё. I гэта паказваюць творы I.Навуменкi "Сасна пры дарозе",I.Пташнiкава "Тартак", А.Адамовiча "Сыны iдуць у бой".У перыяд 50-60 гадоу якасна абноулена загаварылi беларускiя паэты: П.Броука, М.Танк, А.Звонак, А.Лойка, Г.Бураукiн i iнш. З'явiлiся глыбокiя па зместу творы у драматургii. Сярод iх "Брама неумiручасцi" К.Крапiвы, "Лявонiха на арбiце" А.Макаёнка iiнш. Такiм чынам, беларуская лiтаратура зрабiла рашучы крк на шляху вызвалення ад унiтарызму. У рэпертуатры тэатрау з'яуляюцца творы сучаснай тэматыкi: "Калючая ружа" Ю.Семенякi,опера А.Туранкова "Яснае свiтанне",К.Малчанава "Брэсцкая крэпасць" i iнш.Вялiкую увагу удзялялi ваеннай тэматыцы.На сцэне iшлi спектаклi па п'е сах К.Крапiвы "Людзi i д'яблы", 10 год не зыходзiу з афiш Рускага тэатра iмя А.М.Горкага спектакль "Галоуная стаука" па п'есе К.Губарэвiча, у якiм паказаны шлях у рэвалюцыю салдат I сусветнай вайны.На сцэне беларускiх тэатрау iшлi спектаклi па п'есах А.Астроускага, А.Чэхава, У.Шэкспiра.У 1956г. быу адкрыты Беларускi тэатр юнага гледача.Новым зместам папоунiлiся харавы i iнструментальны канцэрт. Кампазiтарау прываблiваюць тэматыка iдэйнага i сацыяльнага гучання. Былi напiсаны такiя творы як "Памяць сэрца" I.Лучанка, "Абелiск" Д.Смольскага, кантата А.Багатырова "Беларускiя песнi" i iнш.Эстэтычнаму выхаванню народа служылi Джяржауная харавая капэла БССР, Дзяржауны народны хор, Ансамбль песнi i пляскi, у 60-ыя гады да iх далучыуся ансамбль "Песняры". Выяуленчае мастацтва праходзiць цяжкi шлях развiцця. Дамiнуючай з'яуляецца тэматычная карцiна. Вызначаюцца "У полi" М.Савiцкага, "Маё Палессе" Вашчанкi i iнш. Вядомы мастак М.Савiцкi напiсау цыкл карцiн "Лiчбы на сэрцы",прысвеча ных вайне. Развiваецца манументальнае мастацтва. Дасягненнем беларускай культуры былi работы З.Азгура, А.Глебава, В.Цыгаля, А.Селiханава i iнш.
47.Знешпалітычная дзейнасць Беларусі ў 1990-2012 г. 8 снежня 1991 г. – у Белавежскай пушчы прадстаўнікамі Беларусі, Украіны і Расеі было падпісана Пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Гэтае пагадненне атрымала назву “Белавежскага”. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у садружнасць. У выніку ў яго склад увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана сталіца РБ – г.Мінск. У гашыя дні СНД як аб’яднанне незалежных краін знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новага аб’яднання. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД.Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі галоўным накірункам у знешняй палітыцы сталі адносіны з Расіяй. Сярод кіраўніцтва рэспублікі не было аднолькавага падыходу да адносін з Расіяй. Партыя В. Кебіча тлумачыла эканамічны крызіс у краіне разрывам гаспадарчых сувязяў з краінамі былога СССР, імкнуўшыся ў сваёй дзейнасці да ўзнаўлення адносін. Апазіцыя БНФ і Старшыня Вярхоўнага Савета С.Шушкевіч выказалі думку, што крызіс быў выкліканы змовай часткі кіраўнікоў Расіі з былой наменклатурай Беларусі. З гэтай прычыны яны выступаліза памяншэнне эканамічнай і ваеннай залежнасці ад Расіі, умацаванне палітычных і гандлевых сувязяў з еўрапейскімі краінамі.Аднак ужо у 1993 г. быў узяты курс на ўзнаўленне эканамічных адносін з Расіяй. Працягваючы такім чынам, паміж Беларусю і Расіяй у 1992- 1993 гг. Было падпісана 42 пагадненні, з якіз 31 – па эканамічных пытаннях, 6 – па палітычных, 5 – па ваенных.У верасні 1993 г. быў падпісаны дагавор аб аб’яднанні грашовых сістэм Беларусі і Расіі ( адзінай грашовай адзінкак павінен быў стаць расейскі рубель). Пасля кастрычніцкіх падзей 1993 г. у расеі, у 1994 г. быў падрыхтаваны новы план, так званы дагавор аб “рублёвай зоне новага тыпу”. Аднак дагавор не быў падпісаны, бо ён нарушаў Канстытуцыю РБ, у якой у артыкуле № 145 сцвяржалася, штовыключным правам грашовай эмісіі на тэрыторыі краіны валодае толькі Нацыянальны банк.Толькі пасля прэзідэнскіх выбараў у ліпені 1994 г. знешняя палітыка ў дачыненні да Расеі пачала змяняцца ў бок супрацоўніцтва.6 студзеня 1995 г. – падпісанне пагаднення паміж РФ і РБ Мытнага саюза. 25 траўня 1995 г. адмена мытнага кантролю на расейска-беларускай мяжы. 26 траўня – урачыстая ліквідацыя шлагбаўма на мяжы РФ і РБ.У траўні 1995 г. – раферэндум па пытанні аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй. Удзел прыняло 64,8 % грамадзян Беларусі, з іх 82,4% падрамалі.Люты 1996 г. – афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Маскву: абмеркаванне паглыблення эканамічных, ваенных і культурных сувязяў. Было прынята рашэнне аб падрыхтоўцы дагавора, які б вызначаў бы прынцыпы, асноўныя напрамкі і формы дальнейшага збліжэння РБ і РФ.2 красавіка 1996 г.- дагавор аб стварэнні Супольнасці суверэнных рэспублік. У дакуменце адзначалася, што бакі ўзгадняюць палітыку, агульныя пазіцыі па асноўных міжнародных пытаннях, узаемадзейнічаюць у забяспячэнні бяспекі, ахове меж і барацьбе са злачыннасцю. Пры ўсім захоўваўся суверэнітэт абодвух дзржаў. Былі сфарміраваны Вышэйшы Савет, Выканаўчы камітэт, Парламенцкі Сход, Мытны камітэт, Расейска-Беларуская камісія па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву, Камітэт па гідраметэаралогіі і маніторынгу забраджвання навакольнага асяроддзя, Грамадскі савет прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў пры Выканкаме Супольнасці.Беларуска- расейскае збліжэнне было затарможана ўнутрыпалітычным крызісам у РБ восенню 1996 г. 24 лістапада 1996 г. была зменена Канстытуцыя РБ, так пачалася эканамічная блакада з боку Захада.7 сакавіка 1997 г. у Крамлі адбылася сустрэча Лукашэнкі і Ельцана, на якой было прынята рашэнне аднавіць саюз ад 2 красавіка 1996 г. і стварыць Саюз дзвюх дзяржаў. Такім чынам, 2 красавіка 1997 г. у Маскве яны падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі з Расеяй. У дагаворы адзначалася, што кожная краіна – удзельніца Саюза- захоўвае дзяржаўны суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную недатыкальнасць, канстытуцыю, сцяг, герб і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці. 8 снежня 1999 г. – падпісаны Дагавор паміж Беларуссю і Расеяй аб стварэнні Саэзнай дзяржавы. Беларусь, стаўшы незалежнай, падцвердзіла сваю прыхільнасць да прынцыпаў Статута ААН, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, далучылася да факультатыўнага пратакола Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах у тых выпадках, калі парушаюцца правы асобы. Ужо да 1994 г. незалежную Беларусь прызналі 123 краіны свету, а 97 з іх усталявалі дыпламатычныя адносіны. РБ стала паўнапраўным членам больш за 60 міжнародных арганізацый, а ў 10 з іх атрымала статус наглядальніка. У 1991 – 1997 гг. РБ падпісала больш за 600 двухбаковых міждзяржаўных і міжурадавых пагадненняў па пытаннях знешнепалітычнай і эканамічнай дзейнасці. Сярод краін СНД Беларусь першай падпісала Парыжскую хартыю для новай Еўропы, увайшла ў Міжнародны валютны фонд (МВФ) і Сусветны банк рэканструкцыі і развіцця.На момант распаду СССР на тэрыторыі Беларусі была размешчана 250-тысячная вайсковая группоўка, было размешчана 72 стратэгічныя ракеты з ядзернымі боегалоўкамі. 23 траўня 1992 г. ЗША, Расея, Беларусь, Україна і Казахстан падпісалі Лісабонскі пратакол аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ). Згодна пратаколу Беларусь абавязвалася ліквідаваць або перадаць Расеі ўсе стратэгічныя ядзерныя боегалоўкі. Адзінай уладальніцай ядзернай зброяй у СНД стала Расійская Федырацыя. Да 1996 г. Беларусь цалкам выканала абавязацельствы і стала краінай дэ-факта без’ядзернай зброі.15 траўня 1992 г. у Ташкенце быў падпісаны Дагавор аб калектыўнай бяспецы. Быў створаны савет калектыўнай бяспекі і ўведзена пасада Галоўнакамандуючага аб’яднанымі ўзброеннымі сіламі СНД. 15 красавіка 1994 г. – Дэкларацыя аб захаванні суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і непахіснасці краін СНД.Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і ЗША былі ўсталяваны 28 снежня 1991 года. У 1992 г. ў Вашынгтоне пачало працаваць Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі. З пачатку 1997 года Злучаныя Штаты пачалі ажыццяўляць у дачыненні да Беларусі палітыку "выбіральнага ўзаемадзеяння", якая прывяла да рэзкага скарачэння ўзроўню міждзяржаўнага супрацоўніцтва.У кастрычніку 2004 года ЗША прынялі "Закон аб дэмакратыі ў Беларусі". Гэты адыёзны па форме і дэструктыўны па сутнасці дакумент супярэчыць Статуту ААН і іншым агульнапрызнаным нормам міжнароднага права. ЗША па-ранейшаму працягвалі крытыкаваць Беларусь як на двухбаковым узроўні, так і ў рамках шматбаковых арганізацый. У той жа час пабудова добрых дачыненняў з ЗША з'яўляецца важным напрамкам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Беларускі бок працягвае выступаць за далейшае развіццё двухбаковых адносін на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства. Нягледзячы на пэўныя супярэчнасці, паступова развіваюцца беларуска-амерыканскія гандлёва-эканамічныя сувязі. Тавараабарот паміж дзвюма краінамі ў 2005 годзе склаў 482 млн. долараў.ЗША ўваходзяць у пяцёрку асноўных краін-інвестараў Беларусі. На 1 студзеня 2006 года ў Беларусі зарэгістравана 505 сумесных і замежных прадпрыемстваў з удзелам амерыканскага капіталу.Беларусь і ЗША актыўна супрацоўнічаюць ў гуманітарнай галіне. У 2005 годзе ЗША паставілі ў Беларусь гуманітарнай дапамогі на агульную суму больш за 12,5 млн. долараў. У мінулым годзе ў Злучаных Штатах прайшлі аздараўленне каля 1300 Нягледзячы на існуючыя супярэчнасці, Беларусь падтрымлівае канструктыўны дыялог з ЗША ў галіне барацьбы з гандлем людзьмі, злачыннасцю ў сферы высокіх тэхналогій. Добрыя перспектывы мае супрацоўніцтва ў галіне аховы інтэлектуальнай уласнасці, ліквідацыі наступстваў прыродных і тэхнагенных катастрофаў, нераспаўсюджвання зброі масавага знішчэння.Развіццё знешнепалітычных і знешнеэканамічных адносін Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна адпавядае палітычным і эканамічным інтарэсам Беларусі. З моманту ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і шэрагам краін Лацінскай Амерыкі прайшло больш дзесяці гадоў. На сённяшні дзень Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя дачыненні з 28 з 33 краін рэгіёна.Найважнейшым фактарам аб'ектыўнага характару, які збліжае пазіцыі Беларусі і краін Лацінскай Амерыкі, з'яўляецца абарона прынцыпу шматполюснасці міру як гарантыі стабільнасці ў міжнародных стасунках. Беларусь і лацінаамерыканскія краіны маюць сходныя пазіцыі па пытанні месца і ролі ААН у сучасным свеце, прынцыпаў рэфармавання яе Савета Бяспекі.Практычная лінія беларускай знешняй палітыкі ў Лацінскай Амерыцы скіравана на пашырэнне сферы ўзаемадзеяння, інтэнсіфікацыі ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва, развіццю рознабаковых сувязей у галіне культуры, навукі, адукацыі, у гуманітарнай сферы.Аснову беларускага экспарту ў 2005 годзе склалі калійныя ўгнаенні. Назіраецца тэндэнцыя да павелічэння аб'ёмаў паставак іншых асноўных экспартных тавараў і дыверсіфікацыі экспарту: шын, электраабсталявання, частак і абсталявання для аўтамабіляў і трактароў, сінтэтычных ніцей. Імпарт складаўся ў асноўным з цукру-сырцу.У дзесятак буйнейшых лацінаамерыканскіх краін-спажыўцоў беларускай вытворчасці ў 2004 годзе ўвайшлі Бразілія, Аргенціна, Куба, Венесуэла, Мексіка, Чылі, Эквадор, Панама, Перу, Коста-Рыка. Бразілія з'яўляецца галоўным гандлёвым партнёрам Беларусі ў рэгіёне. У 2004 годзе адбыўся візіт Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў Бразілію, Аргенціну і на Кубу, да якога быў прымеркаваны візіт дэлегацыі беларускіх дзелавых колаў. Візіт дазволіў развіць і ўзмацніць палітычныя і гандлёва-эканамічныя адносіны з краінамі рэгіёна.У красавіку 2006 года беларуская ўрадавая дэлегацыя пад кіраўніцтвам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Сідорскага наведала Кубу з афіцыйным візітам. Галоўным вынікам візіту стала замацаванне стратэгічнага партнёрства Беларусі з Кубай і прасоўванне беларускіх эканамічных інтарэсаў на кубінскім рынку і ў рэгіёне Лацінскай Амерыкі ў цэлым.
|
Прадмет, задачы і змест курса гісторыі Беларусі. Крыніцы.Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
Прадмет - рух грамадства ў часе, мінулае краін, народаў, чалавецтва, асобных бакоў дзейнасці грамадства. Задачы 1) вывучэнне гістарычнага працэсу, разумець рэчаіснасць і прадбачыць будучыню; 2) тлумачэнне з'яў, падзей і працэсаў з пазіцый аб'ектыўнасці і крытычнасці 3) авалодванне навыкам пошуку прычынна-выніковых сувязей, дзеючых фактараў у гістарычным працэсе; 4) абуджэнне гістарычнай памяці, нацыянальнай самасвядомасці і пачуцця грамадскай годнасці і гонару; 5) выхаванне патрыёта сваёй Радзімы, добрага гаспадара на зямлі Беларусі і адказнасці ў яго за будучыню краіны. Гісторыя займае галоўнае месца сярод грамадскіх навук і цесна звязана з іншымі грамадскімі навукамі: сацыялогіяй, псіхалогіяй, філалогіяй, мовазнаўствам і г. д. У адрозненне ад іншых навук гісторыя разглядае працэс развіцця грамадства ў цэлым, аналізуе сукупнасць з'яў грамадскага жыцця, усіх яго бакоў (эканомікі, палітыкі, быту, культуры). На сутарэнні гістарычных і іншых навук утвараюцца памежкавыя навукі: гістарычная геаграфія, гістарычная геалогія, філасофія гісторыі і г. д.Крыніцы па гісторыі Беларусі вельмі разнастайныя па форме, зместу і дакладнасці інфармацыі. Гісторыкі карыстаюцца некалькімі тыпамі крыніц. Кожны тып, у сваю чаргу, можа падзяляцца на больш дробныя састаўныя часткі.Археалагічныя крыніцы. Гэты тып крыніц – асноўны для даследчыкаў да з’яўлення крыніц пісьмовых. Да археалагічных крыніц адносяць: рэшткі старажытных паселішчаў, стаянак, гарадзішчаў, гарадоў; выкапневыя прылады працы, прадметы побыту, хатняе начыненне, адзенне; горныя выпрацоўкі, гідратэхнічныя збудаванні, палі старажытнага земляробства, дарогі; зброю, абарончыя збудаванні; магільнікі і інш. На ўсёй тэрыторыі Беларусі зарэгістравана каля 6 тысяч буйных археалагічных помнікаў, што ахопліваюць храналагічны перыяд ад часоў першых пасяленцаў (каля 100-40 тыс. гадоў да н.э.) і да XV ст. Помнікі пісьменнасці. Пісьменнасць ва ўсходніх славян звязана з увядзеннем братамі Кірылам і Мяфодзіем у 863 г. кірылічнай азбукі, якая пакладзена ў аснову алфавітаў сучаснай беларускай, рускай і ўкраінскай моў.Раннія пісьмовыя крыніцы – гэта «Аповесць мінулых гадоў», Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, Радзівілаўскі летапісы, «Руская праўда», «Слова аб палку Ігаравым» і інш. дакументы. У іх мы знаходзім самыя раннія звесткі пра гарады Полацк, Тураў, Брэст, Мінск, Друцк, аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, іх гаспадарчай дзейнасці, грамадскім ладзе. Разам з археалагічнымі крыніцамі яны даюць досыць поўнае ўяўленне аб жыцці і занятках насельніцтва старажытнай Беларусі.Беларускія летапісы складаліся ў межах Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XIII-XVI стст. на старажытнарускай, старабеларускай і польскай мовах. Ранні этап беларускага летапісу прадстаўлены кароткімі летапіснымі рэдакцыямі. Гэта Супрасльскі, Увараўскі, Познанскі, Нікіфараўскі, Слуцкі, Акадэмічны летапісы. Да падрабязных летапісаў адносяцца «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», а таксама спісы Красінскага, «Летапіс Быхаўца». Яны адлюстроўваюць заканчэнне працэсу этнічнай, палітычнай і эканамічнай кансалідацыі беларускіх земляў, што адбылася да XVI ст. Летапісы канца XVI-пачатку XVII ст. (Баркулабаўскі летапіс, Віцебскі летапіс) аб беларускіх землях гавораць як аб адзіным палітычным і эканамічным рэгіёне.Гаспадарчыя дакументы XV – першай паловы XIX ст. як крыніцы па гісторыі гаспадаркі Беларусі маюць выключную каштоўнасць. Мемуарная літаратура і дзённікі ўтрымліваюць вельмі каштоўныя звесткі аб настроях, якія панавалі ў грамадстве ў тыя часы, а так сама спосабах вядзення гаспадаркі ў кожным канкрэтным маёнтку, якім валодаў аўтар. Перыядычныя выданні – гэта агульная перыёдыка, прадстаўленая грамадска-палітычнымі, культурнымі часопісамі і газетамі «Русский архив» (1863-1917), «Русская старина» (1870-1918 гг.), «Губернскія ведамасці», “Мінскі лісток”, гарадскія газеты-капейкі, першымі беларускімі газетамі “Наша доля” і “Наша ніва”. Архіўныя матэрыялы можна разглядаць як асобны тып крыніц. Зараз ў Нацыянальным архіве Беларусі налічваецца 7089 фондаў (па дакументах з XIV да XIX ст. – 3089, па дакументах XX ст. – 4000), у якіх захоўваецца больш за 2 млн. спраў, частка з іх – каштоўныя крыніцы па эканамічнай гісторыі Беларусі. Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе розных перыядызацый. Выкарыстоўваюць еўропацэнтрысцкую, простую і ўніверсальную перыядызацыю. Згодна з ёй, гісторыя Беларусі падзяляецца на наступныя перыяды: старажытны (100 тыс. г. да н.э. – V ст. н.э.). Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век(100 тыс.г. да н.э. – 2 тыс.г.да н.э.), бронзавы век (каля 2 тыс.г.да н.э. –пач. 1 тыс. да н.э.) і жалезны(пач.1 тыс. да н.э. – 5 ст. н.э.) сярэднія вякі (VI ст. н.э. – XV ст. н.э.), падзяляюцца на 3 перыяды: ранняе сярэдневечча(к.5-пач.9 ст.ст.), высокае сярэдневечча (сяр.9-канец 14 ст.ст.), поздняе (кан.14-16 ст.ст.) новы час (XVI ст. – пачатак XX ст.); навейшы час (з 1914 г. па сённяшні дзень).