Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белоруский_вопросы.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
77.09 Кб
Скачать

22. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.

У двухсастаўным сказе дзейнік звычайна прадвызначае граматычныя формы простага дзеяслоўнага выказніка. Так, у сказе Снег пацерушыў трохі і перастаў назоўнік-дзейнік снег мае формы адз.л. м.р. і адпаведна патрабуе такіх жа граматычных формаў ад дзеясловаў-выказнікаў прошлага часу пацерушыў і перастаў. Так, у сказе Студэнцтва актыўна удзельнічаюць у грамадскім жыцці каардынацыя (фармальнае прыпадабненне) у формах ліку парушана, паколькі няправільна вызначана семантыка назоўніка: студэнцтва абазначае не проста многа розных навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў, а як цэлае, сукупнасць і мае формы толькі адз.л. н.р.Значыць, і дзеяслоў-выказнік павінен выступаць у форме адз.л.: студэнцтва удзельнічае.Выказнік ставіцца толькі ў адзіночным ліку, калі дзейнік выражаны:1) колькасна-іменным спалучэннем, у склад якога ўваходзяць словы ўсяго, толькі: 2) колькасна-іменным спалучэннем, якое абазначае

адрэзак часу: Прайшло дзве гадзіны.3) спалучэннем назоўнікаў, першы з якіх мае значэнне пэўнай колькасці (дзясятак, сотня) 4) спалучэннем адмоўнага або няпэўнага займенніка з назоўнікам (займеннікам) у форме ўскоснага склона5) спалучэннем лічэбніка з назоўнікам, якое абазначае прыблізную колькасць.6) спалучэннем слоў, у складзе якога ёсць слова тысяча, мільён, мільярд: 7) спалучэннем лічэбнікаў са словамі гадоў, месяцаў, тыдняў, дзён, гадзін, мінут, зім і г.д.Выказнік ставіцца толькі ў множным ліку, калі дзейнік выражаны:1. Калі дзейнік выражаны спалучэннем назоўніка Н.скл. з назоўнікам у форме Т.скл.: Тата з Толем едуць ззаду, на другім возе. 2. Пры аднародных дзейніках, калі знаходзіцца пасля іх: Цішыня і спакой ляжалі на полі; калі выказнік стаіць перад аднароднымі дзейнікамі, ён дапасуецца ў ліку да бліжэйшага з іх Даўно павыгаралі кветкі, трава, дрэвы.3. Калі дзейнік выражаны спалучэннем колькаснага лічэбніка і назоўніка са значэннем асобы: Праз хвіліну на дарогу выйшлі два чалавекі4. Калі дзейнік, выражаны колькасна-іменным спалучэннем, або толькі назоўнік у ім мае пры сабе азначэнне ці словы ўсе, гэтыя: Усе трое спазніліся тады.У ЯКІХ ВЫПАДКАХ ДАПУСКАЮЦЦА ВАРЫЯНТНЫЯ ФОРМЫ ЛІКУ ВЫКАЗНІКА? 1. а) калі дзейнік выражаны складаным назоўнікам з часткай паў-, выказнік ужываецца ў адз.л.: Засталося паўгода (паўшклянкі, паўпірага).б) у мн.л. выказнік можа ўжывацца, калі дзейнік называе групу асоб: Паўгрупы не прыйшлі на заняткі; або калі дзейнік мае пры сабе дапасаванае азначэнне (Прайшлі самыя цяжкія паўгода.)2. а) звычайна выказнік мае форму адз.л. пры дзейніку, які выражаны спалучэннямі: – зборны лічэбнік + назоўнік (займеннік): На другой фурманцы сядзела двое мужчын; – назоўнік з няпэўна-колькасным значэннем (мноства, безліч, шэраг, большасць, меншасць, большая частка, рад) + назоўнік у форме Р.скл. мн.л. пры абазначэнні прадметаў: Большасць экспанатаў было прывезена з краязнаўчага музея.б) выказнікі могуць ужывацца таксама ў форме мн.л. пры ўмове, што дзейнік абазначае асобу або пры неабходнасці падкрэсліць актыўнасць дзейнасці: Сядзяць каля вогнішча некалькі рыбакоў.

24. Навуковы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці Навуковы стыль фіксуе, захоўвае, перадае інфармацыю ў канкрэтнай галіне ведаў. Выкарыстоўваецца ў вучэбнай і даведачнай літаратуры, у навукова-даследчай сферы і вытворчасці. Гэта стыль падручнікаў, навуковых прац, слоўнікаў, лекцый, манаграфій, артыкулаў, рэфератаў. Ён увасабляе навуковае мысленне, форму існавання і перадачы веда. Ён падзяляецца на тры падстылі:а) уласнанавуковы;б)навукова-вучэбны;в)навукова-папулярны.Функцыя навуковага маўлення заключаецца ў доказным выкладзе матэрыялу, паведамленні і тлумачэнні новых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў. Навуковы тэкст нясе інфармацыю, выкладзеную лагічна, сцісла, аб’ектыўна, неэмацыянальна. Навуковы стыль выкарыстоýваецца ý навуковых даследаваннях па розных галінах ведаý, напрыклад у падручніках і вучэбных дапаможніках па хіміі, медыцыне, фізіцы, матэматыцы. У Навуковым стылі шырока прадсталена прафесійна-тэхнічная тэрміналогія, яму не ýласцівы мнагазначныя словы. Сінтаксіс навуковага стылю вызначаецца ýскладненымі канструкцыямі, складаназлучанымі і складаназалежнымі сказамі, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, рознымі ýстаýкамі, паясненнямі і інш. Тлумачэнні, заўвагі, паслядоўнасць выкладу перадаюцца з дапамогай пабочных і ўстаўных канструкцый. У сучасным навуковым стылі многа розных умоýных абазначэнняý, схем, табліц, графікаý, дыяграм і інш. Для навуковага стылю не характэрна ýжыванне вобразных, эмацыянальна-экспресіýных моýных сродкаý. Сістэма моўных сродкаў адпавядае спецыфіцы стылю. Найперш гэта агульнаўжывальная лексіка, характэрная большасці стыляў: службовыя словы, лічэбнікі, распаўсюджаныя назвы і г. д. Выкарыстоўваецца і лексіка з іншых распаўсюджаных галін навукі - агульнанавуковая. У ‑­ навуковы тэкст уваходзіць і спецыяльная тэрміналогія. Выбар моўных адзінак абумоўлены задачамі, умовамі, напрамкамі навуковай дзейнасці. Моўнае напаўненне навуковага зместу залежыць ад сферы прызначэння тэксту, яго падстылю: уласнанавуковага, вучэбна-навуковага, навукова-публіцыстычнага, навукова-папулярнага, навукова-тэхнічнага і інш.

25. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (даклад, артыкул, рэферат, анатацыя, рэзюмэ), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.Жанры навуковай літаратуры з’яўляюцца даволі разнастайнымі: тэзісы, анатацыя, рэферат, артыкул, манаграфія, дысертацыйныя працы, зборнікі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, спецыяльныя даведнікі, у тым ліку энцыклапедычныя, шматлікія слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, граматычныя і інш.) і г.д.Рэферат - гэта сціслая перадача асноўнага зместу навуковай адзінкі: кнігі, тэмы, артыкула, працы. Рэферат лічыцца пісьмовай формай разгортвання думкі, але пажадана пры падрыхтоўцы выкарыстоўваць некалькі літаратурных крыніц, выказваць свае ўласныя меркаванні і адносіны да асвятляемай праблемы. Рэфератам называюць яшчэ і даклад, які рыхтуецца на аснове ўражанняў ад прачытанага: кніг, артыкулаў, публікацый і інш. Можна падрыхтаваць і агучыць даклад на аснове пісьмовага рэферата, улічваючы асабісты вопыт, уласныя погляды.Да навуковага стылю адносіцца і такі сціслы жанр, як анатацыя, якая змяшчаецца ў пачатку або ў канцы кнігі і з’яўляецца каштоўнай крыніцай інфармацыі для чытача. Анатацыя — кароткі выклад зместу і яго характарыстыка. Такі від пісьмовай працы звычайна дае ўяўленне пра змест кнігі, характарызуе яго, а таксама можа паведамляць пра аўтара, час напісання, эпоху і г. д. Выкладанню зместу або сутнасці працы, прамовы (навуковай, грамадскай) прысвечана і рэзюме. Яно абазначае яшчэ і кароткі вывад са сказанага, падагульненне, заключэнне. У сучасны момант выкарыстанне гэтага паняцця пашыраецца не толькі ў навуковым маўленні, але і ў іншых напрамках. Гэтым тэрмінам называюць у справавых або прафесійных зносінах аўтабіяграфію, таму што яна ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне дзейнасці чалавека. Выкарыстоўваюць і тады, калі неабходна падвесці вынік, зрабіць важны вывад. Навуковыя працы афармляюцца па выпрацаваных стандартах, строга ўпарадкаваны і структурыраваны, часта суправаджаюцца рэзюме, анатацыямі, нярэдка рэцэнзіруюцца і рэферыруюцца (звычайна манаграфічныя выданні), складаюць асноўны фонд бібліятэк спецыяльных устаноў (ВНУ, акадэмічныя інстытуты і інш.). З усіх стыляў літаратурнай мовы навуковы з‘яўляецца найбольш міжнародным па свайму характару, бо грунтуецца на параграфемах і на лексіцы інтэрнацыянальнага паходжання (прынамсі, у еўрапейскіх краінах).Артыкул- статья, параграф у законе, договоре и др. офiцыяльных актах.

27.  Афіцыйна-справавыя дакументы, правілы іх напісання і афармлення Асноўным аб’ектам афіцыйна-дзелавога стылю з’яўляецца дакумент як сродак замацавання інфармацыі аб фактах, падзеях, з’явах аб’ектыўнай рэальнасці і мысліцельнай дзейнасцічалавека.Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, дакладная запіска, кантракт, справавыя лісты і інш.) Афіцыйна-справавому стылю характэрна сцісласць у выкладзе матэрыялу, дакладнасць у перадачы інфармацыі, шырокае ўжыванне ўстойлівых традыцыйных выразаў, канцылярскіх зваротаў (штампаў), фармулёвак. Стыль выконвае інфармацыйную і камунікатыўную функцыі: з’яўляецца сродкам наладжвання афіцыйных і справавых (дзелавых) зносін, з’яўляецца носьбітам дакладнай інфармацыі. Мэта большасці дакументаў — паведаміць. Напрыклад, з аб’яў даведваемся, дзе і калі адбудзецца сход ці нарада, у пратаколе фіксуецца ход абмеркавання таго ці іншага пытання, у кантрактах (дагаворах) афіцыйна сцвярджаецца пагадненне паміж установамі, дзяржавамі. У тэксце дакументаў не дапускаецца ўжыванне прастамоўных, дыялектных, жаргонных слоў, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. Інфармацыя афармляецца такім чынам, каб яе асноўная думка адразу была зразумелая, ясная. Дакументы складаюцца сціслай і простай мовай, без двухсэнсоўных і невыразных выказванняў, гэта значыць, што справавая мова адпавядае агульналітаратурным нормам. Афіцыйна-справавы стыль характарызуецца ўстойлівасцю, абмежаваным выбарам сродкаў, наяўнасцю ўстойлівых спалучэнняў і выразаў, таму стварэнне распаўсюджаных дакументаў парой зводзіцца да запаўнення стандартных бланкаў ці па ўстаноўленай форме. Лексічныя і сінтаксічныя сродкі афіцыйна-дзелавога стылю даволі строга рэгламентаваны, што надае адпаведным дакументам аб‘ектыўнасць, лаканічнасць, афіцыйнасць і катэгарычнасць.

28. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.Культура маўлення прадугледжвае ўсебаковае, поўнае веданне рэальнай сістэмы мовы ў яе гістарычным развіцці, валоданне формамі і стылямі сучаснай літаратурнай мовы ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі зносін. Сучасны падыход да праблем маўленчай культуры ўлічвае шырокі спектр пытанняў, звязаных з функцыянаваннем і эвалюцыяй беларускай мовы і яе норм у структуры мовы нацыі,Практычныя і тэарэтычныя задачы маўленчай культуры носьбітаў беларускай мовы сталі зараз актуальнымі задачамі развіцця лінгвістычнай навукі.Тэрмін «культура маўлення» мае два значэнні: 1) сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканічнасць); 2) вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення Працэсы перадачы інфармацыі сродкамі мовы носяць назву «камунікацыі». У паляпшэнні камунікатыўнай якасці маўлення актыўную ролю выконваюць камунікатыўныя якасці маўлення – правільнасць (прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Правільнасць пісьмовага маўлення рэгулююць таксама арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы), дакладнасць(часцей звязваюць з дакладнасцю словаўжывання. Дакладнасць словаўжывання залежыць ад таго, наколькі той, хто гаворыць, ведае прадмет маўлення, наколькі ён эрудыраваны, ці ўмее лагічна думаць, ці знае законы беларускай мовы, яе правілы. Можна адзначыць, што дакладнасць маўлення вызначаецца веданнем прадмета, логікай мыслення, уменнем выбіраць у дадзены момант патрэбныя словы. Гэтая камунікатыўная якасць маўлення цесна звязана з захаваннем лексічнай нормы.), лагічнасць(Маўленне з’яўляецца лагічным, калі сэнсавыя сувязі паміж яго асноўнымі элементамі (словамі, словазлучэннямі, сказамі) адпавядаюць законам логікі, законам мыслення, важна:а) парадак слоў у сказе. б) лексічная спалучальнасць. в) правільная будова і сувязь сказаў, г) абазначэнне пераходу ад адной думкі да другой. д) правільнае ўжыванне займеннікаў як сродку сінтаксічнай сувязі.), дарэчнасць (ужыванне моўнага сродку ў адпаведнасці з тэмай выказвання, яго лагічным і эмацыянальным зместам, мэтай і ўмовамі зносін, складам слухачоў ці чытачоў), багацце(вялікі аб’ём актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый. Пры гэтым маўленне аптымальна насычана рознымі сродкамі мовы), выразнасць, чыстата маулення-( гэта маўленне без пазалітаратурных сродкаў)

29. Дакладнасць выказвання і моўныя нормы. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны і спосабы выпраўлення.Дакладнасць маўлення часцей звязваюць з дакладнасцю словаўжывання. Дакладнасць словаўжывання залежыць ад таго, наколькі той, хто гаворыць, ведае прадмет маўлення, наколькі ён эрудыраваны, ці ўмее лагічна думаць, ці знае законы беларускай мовы, яе правілы. Можна адзначыць, што дакладнасць маўлення вызначаецца веданнем прадмета, логікай мыслення, уменнем выбіраць у дадзены момант патрэбныя словы. Гэтая камунікатыўная якасць маўлення цесна звязана з захаваннем лексічнай нормы.Дакладнасць маўлення звязана з захаваннем наступных лінгвістычных умоў:

а) правільны выбар лексічнага эквіваленту. Гэта досыць часта праяўляецца ў практыцы вуснага і пісьмовага маўлення. б) размежаванне паронімаў і амонімаў. У беларускай мове, як і ў ішых мовах, ёсць шэраг слоў, якія структурна, сваім знешнім афармленнем вельмі падобныя, але маюць абсалютна розныя значэнні.Частае і ненаўмыснае зблытванне паронімаў абумоўліваецца, па-першае, тым, што ў параніміі з найбольшай сілай праяўляецца прынцып няпоўнага члянення слоў як з фармальнага боку, так і з боку семантычнага, а па-другое, слабай вывучанасцю самой з’явы параніміі ў беларускай мове і амаль поўнай адсутнасцю навукова-практычных дапаможнікаў.в) размежаванне значэнняў мнагазначных слоў.Няведанне дакладнага значэння слова прыводзіць да непаразумення, памылак. Здольнасць мнагазначнага слова набываць у кантэксце новыя значэнні ці адценні значэння шырока выкарыстоўваецца пісьменнікаміг) размежаванне сінонімаў. Патрэбна быць вельмі ўважлівым пры выкарыстанні слоў-сінонімаў. Блізкасць лексічнага значэння сінонімаў стварае магчымасці іх узаемазамены, але такая замена не заўсёды магчымая, бо часта залежыць ад лексічнай спалучальнасці.